Шпаргалка по "Детской литературе"

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2013 в 22:30, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по "Детской литературе".

Файлы: 1 файл

Шпоры па бел. дз. літ..docx

— 67.10 Кб (Скачать)

 «Казка пра цара Зубра»  Тут дзецям адкрывавюцца прасторы  Белавежскай пушчы. Герой казкi школьнiк Вася Вясёлкiн. Ён прыцягвае ӯвагу адвагай, незалежнасцю, тым, што абаранiӯ гонар свайго сябра Зая: не дазволiӯ звярам насмiхацца з яго. Васiль адмовiӯся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка i пагроза цара Зубра, што калi Вясёлкiн не зробiцьтэлевiзар, якi так хоча ӯбачыць сын Зубра, дык царскiя ахраннiкi не выпусцяць яго з пушчы. Васiль не разгубiӯся – ён пачаӯ дзейнiчаць, прыняӯ возера за тэлевiзiны экран. Зрабiӯ тэлевiзiйную антэну з цвiкоӯ, вiнцiкаӯ i скрутка дроту, што знайшоӯ у кiшэнi. Калi дроту на антэну не хапiла, то шустрая вавёрачка дапамагла яму лоӯка падтачыла дрот… хмелем. Так Вася Вясёлкин зрабiӯ тэлевiзар i прадставiӯ камедыйнае тэлевiзiйнае шоу «Зай-Зайчына - малайчына». Лясная публiка буйна выяӯляла эмоцыi, нават Зубр гучна засмяяӯся. У казке пакладзена фiласофская думка, каб дзецi ӯсвядомiлi, чаму Зубр, якi напачатку непрыхiльна аднёсся да Вясёлкiна, раптам змянiӯ свае адносiны да яго i выказаӯ яму пры ӯсiх звярах шчырыя словы павагi, нават абвясцiӯ, што ён, цар, аддае Васю Вясёлкiну ва ӯладаранне сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм, служыць яму. Сваiмi паводзiнамi, душэӯнымi якасцямi, розумам, вынаходлiвасцю Вася Вясёлкiн даӯ магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзялiла такiмi здольнасцямi i магчымасцямi, якiмi не валодае на зямлi нi якая iншая жывая iстота.

Казка «Генерал верабей» выразна паказан  вобраз маленькага верабейкi у генеральскiм мундзiры. Аднак калi мядзведзь пачаӯ абражаць вераб´я, дык той, баронячы ӯласны гонар i мундзiр, адважна кiнуӯся на свайго крыӯдзiцеля, зло было пакарана.

Казка «ППШ» птушыныя пачатковая школа. Як i ӯ звычайнай школе , ёсць вучэбныя классы, буквары i iншыя падручнiкi, геаграфiчныя карты, сшыткi, дзённiкi i самi вучнi. Гэта школа для птушак. Чытачы трапляюць у школу на экскурсiю. У казцы шмат камедыйных сiтуацый, гумару. Н-д: выдатнiк iндык, хвалiцца, што вельмi захоплены чытаннем, а сам, «пяты год буквар дзяӯбе, а запомнiӯ А i Б» . В.Вiтка паказаӯ у казцы столькi дмоӯнага, каб дзецi  пад уплывам казкi непрыкметна карэкцiравалi свае паводзiны..  Заканчваецца казка, што чытачы даведваюцца, што экскурсаводам у ППШ быӯ Вася Вясёлкiн. Ён дае гэтай школе справядлiвую ацэнку, боьш не будзе ён туды вадзiць экскурсii.

 

40. Тэматычная разнастайнасць  апавяданняӯ Васiля Вiткi для дзяцей

«Трывога у Ельнiчках» - У калгаснага вартаӯнiка Яӯстрата Скачыляса было 4 сына. Пра бацьку i трох яго сыноӯ нiхто i слова благога не скажа. А вось чацвёрты Юзiк нiкога не прызнаваӯ. З iм па суседству жылi Адам Патрубейка з сынам Толiкам, яны ӯсцягнулi на таполю старое кола на якiм пасялiлiся буслы. Буслы аб´ядналi хлапчукоӯ, Юзiка i Толiка, яны пасябравалi. Аднойчы хлопчыкi пасварылiся i Юзiк хацеӯ ӯзяць сабе аднаго бусляняцi. Юзiк узяӯ бацькаву стрэльбу, пабег да Толiкавай хаты i стрэльнуӯ. Вакол яго сабралося шмат людзей. Толiк з жалю глядзеу на Юзiка i нiяк не мог уцямiць, чаму людзi з такiм гневам гавораць пра хлопца. Потым ён убачыӯ, што Юзiк застрэлiу бусла. Яӯстрат пахаваӯ бусла у канцы свайго агарода. Пад вечар з гнязда скiнулiся двое буслянят, хутчэй за ӯсё сама буслiха выкiнула iх, бо цяпер ёй адной iх не пракармiць. Пасярод ночы Юзiкава мацi сказала Толю, што нiдзе не можа знайсцi Юзiка. Абавязак сяброӯства, няхай сабе нялёгкага i крыӯднага, вымушаӯ Толiка не бавячыся iсцi на гэтыя начныя пошукi. Толiк знайшоӯ Юзiка ӯ канцы агарода, дзе быӯ пахаваны бусел. Тут стаяла i буслiха. Толiк сказаӯ Юзiку, што двое буслянят сядзяць у яго ӯ запечку, упалi з гнязда i прыйдзецца iх iм гадаваць i Юзiк згадзiӯся: «Прыйдзецца…»

«Травiнка» - чалавек пабудаваӯ горад, пасек дрэвы, усё залiӯ асфальтам. Засумаваӯ чалавек, недзе схавацца ад сонца. Пачаӯ прабiваць асфальт.  Прабiлась скрозь асфальт кволенькая зялёная травiначка i пачала расцi. Вырас з яе дубок, з другой – клёнiк, з трэцяй – лiпка i ружа i iнш. Усе кветкi i дрэвы абрадавалiсь i пачалi дружна расцi. Цяпер гэты горад называецца горад-сад.  Птушкi там гнёзды уюць, дзетак выводзяць, а пад вокнамi у людзей свiшчуць салаӯi.

 «Зайчык-вадалаз» - Стасiк з татай Цiханам пачалi капаць калодзеж. Ιм прыйшлi дапамагаць суседзi. Добры быӯ калодзеж, вада ӯ iм чыстая i светлая.  Калодзеж называюць Цiханаӯ. Ваду ӯ iм бяруць усе хто хоча. Стасiк кожнаму хто прасiӯ падносiӯ пiць. Аднойчы ён сказаӯ, што больш не будзе, яму шкада вады. Тата растлумачыӯ Стасiку, што вада ӯ калодзежы ад таго смачная, што яна не застойваецца. Зняможны чалавек дык i той адразу падужэе як пап´е свежай вады. Ι Стасiк больш нiкому не шкадуе вады.  Тата прыкавау вядро да ланцуга, каб яно не тапiлася ӯ калодзежы. Аднойчы ӯ Стасiка упала вядро ӯ калодзеж, а таты не было дома, ён паехаӯ у горад, павёз калгасныя памiдоры. Шафёр, якi вёз калгаснiц на сенакос не мог падчапiць вядро кручком, тады Стасiк прынёс люстэрка i пусцiӯ сонечнага зайчыка ӯ калодзеж. «Зайчык» хутка знайшоӯ вядро. Ι шафёр дастаӯ яго. Тата зноӯ прыкаваӯ вядро, але калi ж яно зноӯ адарвецца, дык невялiкая бяда. У нас ёсць памочнiк: зайчык-вадалаз.

 

41. Спецыфiка адлюстравання навакольнага свету ӯ творах Васiля Вiткi малых жанравых форм

В.Вiтка складаӯ пацешкi, калыханкi, скорагаворкi, лiчылкi, загадкi

Дзiцячая паэзiя В.Вiткi заснавана на гульнi. Да гульнi запрашае Цiмох Васiльевiч малых лiтаральна ва ӯсiх сваiх творах: «Дударык», «Пальцы», «Нуль буль-буль» i iншыя.

У вершы-лiчылке «Нуль Буль-буль» нуль становiцца прыкметнай iстотай, бо яму дадзена iмя, пэӯны характар i знойдзена вядучае месца ӯ сюжэце.

Пацешка «Пальцы» - у кожнага пальца ёсць iмя i даецца характарыстыка. А разам усе браты умельцы.

Калыханка «Ιванка» - «Баю, бай Ιванка, прыйшла калыханка, павярнiся на бачок i заснi мой хлапчучок»

Загадкi: Кожная загадка мае сваю назву.

«За тры вазы» - за тры вазы дзеразы  купiӯ тата тры казы. А цi кожнаму вядома – па чым козы йшлi дадому? (па дарозе)

«Вадавоз» - залiхвацкi вадавоз Воз вады па небе вёз Гэтак грукацеӯ вядром, Ι мы ӯсе пазналi… (гром)

З верша «Слова»  дзецi пазнаюць, што адным словам, што бяздумна вырываецца з нас можна знiшчыць  лес i рэчку i клёкат бусловы, чалавечую  усмешку. Ιх не возьмеш назад. Ι нiколi не ӯзыдзе зерне, што ӯпала ӯ бясплодны  пясок.Усё належыць ад нашай шчырай дабрынi.

Вершы эстэтычна удзейнiчаюць на дзяцей, абуджаюць цiкавасць да прыроды, беражлiвыя адносiны да прыроды, выкарыстоӯваецца фальклор, прысутнiчае гумар.

 

 

37 Мраральна-этычныя праблемы ӯ апавяданнях Алены Васiлевiч («Шурка Рэмзiкаӯ», «Сябры», «Мамiна свята» i iнш»)

Адной з першых у беларускай дзiцячай лiтаратуры А. Васiлевiч узняла трывожную, выключна актуальную ӯ наш час праблему душэӯнага сiроцтва дзяцей.

Апавяданне «Шурка Рэмзiкаӯ» гаворыцца пра лёс хлопчыка, бацька якога добры, мужны чалавек, - загiнуӯ у час ВАВ. Айчым Шуркi – п´янiца, жорстка збiваӯ яго. Аднойчы п´яны айчым ледзь не парваӯ фотакартку Шуркавага бацькi, з таго часу пачалiся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваӯ сябе вельмi адзiнокiм, бо нават мацi, заӯсёды занятая працай, клопатамi пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе сын. Абыякавымi былi да лёсу гэтага падлетка настаӯнiца, школа. Шурка зрабiӯ адзiн непрадуманы крок, затым другi… Але ж апавяданне прасякнута верай у чысцiню дзiцячага сэрца. Вельмi важна правiльна разабрацца ӯ матывах паводзiн падлетка, высветлiць прычыну яго дрэннага ӯчынку, таму што нярэдка такi ӯчынак вынiк нявопытнасцi. Пеӯня з-за якога Шурка трапiӯ у мiлiцыю ён прадаваӯ, таму што думаӯ, што ён нiчыйны. За выруччаныя грошы меркаваӯ купiць спiнiнг, пра якi марыӯ. Свет душы падлетка складаны, своеасаблiвы, ён толькi фармiруецца, таму патрабуе клапатлiвай увагi, добразычлiвай падтрымкi. Аднак у апавяданнi сцвярджаецца, што падлетак абавязаны i сам змагацца за сябе, павiнен выявiць сiлу волi, настойлiвасць, каб выйсцi на шлях плённага, сумленнага жыцця. Шурка – герой не пазбаӯлены прывабных, станоӯчых рыс: ён шчыры, даверлiвы, цiкаӯны, вельмi ӯважлiвы да малодшых у iх сям´i дзяцей. Шурка не мiрыцца з жорсткасцю, з тым становiшчам, у якiм апынуӯся, i ӯсё больш настойлiва шукае выйсце з яго.

Апавяданне «Сябры» паказаны ӯзаемаадносiны падлеткаӯ-школьнiкаӯ Лёнi i Грышы чытачы падключаюцца да размовы пра сяброӯства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць. Лёня i Грыша вучылiся ӯ адной школе, у адным классе, сядзелi за адной партай, жылi разам на кватэры. Ιх здавалася i вадой не разальеш. Але нечакана iх узаемаадносiны ӯскладнiлiся: не мог змiрыцца выдатнiк Грыша з тым, што ён лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаӯ добра, а Лёня выдатна. Пры ӯсiх ён беспадстаӯна з нядобрым пачуццём абвiнавацiӯ Лёню ӯ тым, што той у яго спiсаӯ, а потым, затаiӯшы крыӯду, Грыша кiнуӯ Лёню калi яны ӯжо прыцемкамi, у мяцелiцу i мароз iшлi са школы дадому. Нiбы не пачуӯ Грыша просьбы Лёнi хоць на хвiлiначку спынiцца (у яго пасля пералому яшчэ балела нага). Аднак Грыша працягваӯ iсцi. Лёня ледзь не загiнуӯ: ён збiӯся з дарогi, трапiӯ у незамёрзлую багну. Бацька знайшоӯ заледзянелага сына. Хлопчык доӯга хварэӯ. Грыша пакутлiва перажываӯ свой ганебны ӯчынак, здраду сябру i праяӯленую жорсткасць. Праз гэтыя перажываннi ён прыйшоӯ да усведамлення таго, як павiнен паводзиць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброӯствам. Хоць сорамна было Грышу, але ён усё ж адважыӯся наведаць хворага Лёню, i той быӯ гэтаму шчыра рады. Яны засталiся сябрамi.

У большасцi апавяданняӯ, прызначаных дзецям, шмат гульняӯ, забаӯ, прыдумак, мiлых дзiцячых спрэчак.  Сюжэты некаторых дзiцячых твораӯ падказаны прыгодамi i здарэннямi, што адбылiся з дзецьмi самой пiсьменнiцы. Гумарыстычнае апавяданне «Як я быӯ доктарам» напiсана ад iмя Вовы. Яго, як старэйшага, мацi пакiнула за галоӯнага ды яшчэ даверыла яму ӯ пэӯны час не забыцца закапаць хворай сястрычцы Наце альбуцыд у вочы. Усё iшло нармальна: Ната прызнала старшынства брата, нават згадзiлася, каб Вова закапаӯ у яе вочы тыя кроплi. Каб пераканаць сястру, што лекi зусiм няшкодныя, ён закапаӯ каплi i сабе ӯ вочы i толькi пасля гэтага зразумеӯ, чаму крычала ад болю Натка: ён пераблытаӯ лекi. Ιмгненна знiк камандзiрскi тон старэйшага брата, цяпер яны з Натай адчувалi адно i тое ж – жах! Дзецi думалi, што яны аслеплi. Вова i Ната былi так перапалоханы, што суседзi выклiкалi «Хуткую дапамогу». Усё скончылася добра. Гумарыстычны змест твора не парушыӯся, але памылка «доктара запомнiцца чытачам i будзе для iх надзвычай карысным папярэджаннем.

 

54. Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораӯ Рыгора Барадулiна,  якiя уваходзяць у дзiцячае чытанне

Галоӯны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ӯ аӯтарскiх калыханках, забаӯлянках, лiчылках, дражнiлках, хуткамоӯках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоӯных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р.Барадулiн напiсаӯ у пачатку далёкiх 1960-х гг., калi ӯ самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома з бацькоӯскiм замiлаваннем абiрае пастаяннай гераiняй-субяседнiцай дзяӯчынку Лану. Сваiм першам творам ён лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiӯ i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ӯ свеце. Непахiснае пачуццё справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аӯтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ӯсё сюжэтныя. Н-д, маленькi Цiмошак губляе ӯ лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Актывiзуе думку дзiцяцi. Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак, у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ӯ адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоӯне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р.Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей.. Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця герояӯ, Барадулiн прыходзiць да лiтаратурнай апрацоӯкi такога няпростага i прывабнага фальклорнага жанру, як казка.У замысле апрацаванай казкi «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь i лiса»), вiдавочна жыццёвая iсцiна: нiшто на зямлi без працы не даецца. Аӯтар вядзе сваiх выхаванцаӯ у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыi спахмурнелы зачын («Пыхцеӯ, пацеӯ, Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) i шчаслiвую канцоӯку («Ι зараз У футры мядзведжай са стрэльбаю ходзiць дзед, А бабка гатуе ежу, Хвастом лiсiным Змятае загнет), выпукласць характараӯ-тыпаӯ (працавiты мужык, лянiвы мядзведзь, хiтрая лiса). Усё гэта сведчаць пра захаванне многiх атрыбутаӯ народных казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай казкi» таксама лёг народны сюжэт пра казу i семярых казлянят, якiх з´еӯ злы воӯк. Зачын казкi «Бедненькiя сiроткi, Беленькiя казляняткi, Летняю ночкай  кароткай Не стала Ιхняга таткi. Са злымi-злымi вачыма, З iкластаю Пашчай-пасткай, З´еӯ яго люты ваӯчыла Ι костачкi перахраскаӯ. Барадулiн удала перадае ӯсю непасрэднасць i каларыт казкi: мацярынскую любоӯ казы-гаспадынi да сваiх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення i дабрабыту ӯ iх хацiнцы да прыходу ваӯка. Канцоӯка казкi шчаслiвая.

Яркай мастацкай знаходкай з  арсенала барадулiнскай творчасцi вылучаюцца прыбабунькi. (гэта слова ад мацi i баялася пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю розняцца жарты-перакруткi.  Тонкая павучальная  iронiя прыхавана ӯ многiх барадулiнскiх запамiнальных вобразах. Гэта шкодны раскiдач (Нежаданы гэты госць Раскiдае ӯсё як ёсць) з верша «Раскiдач», гэта i тры Ланiны сястрычкi-капрызулi Ай!, Не буду!, Не хачу!, з  якiмi не хочуць сябраваць дзеткi i самi падказваюць, як пазбавiцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткi распазнаюць i невука-задаваку Максiмку («на ӯроках Няӯседу, у класс Непрыходу»), з якога насмяялiся месячане (касмiчная быль «Не такi… Не такое…»), i абяцалу-Мiкiтку, у якога «двойкi ӯ сшытку Шыi гнуць, Як тыя гусi», i непаседу з самым доӯгiм носам («Хто паӯсюль Яго суе У свае Ι не ӯ свае Справы Ι забавы) з верша «Пытанне ӯсiм», i няспрытнага гультаяватага хлопчыка-ӯсхопчыка, якi прарадзiӯ бабулi агарод так, што « - Дзякуй! Крычалi Асот Ι макрыца» верш «Хлопчык-усхопчык». Даспадобы дзецям апiсанне адухоӯленых з´яӯ прыроды. Р.Барадулiн – непаӯторны пейзажыст. Красавiк-чараӯнiк напоӯнiӯ наваколле ластаӯкамi, засеяӯ кветкамi луг i «Закасаӯшы рукавы, Неба ӯзняӯ вясёлкамi» («Красавiк»). Вершы пра жывёл развiваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасцi. Верш-казка «Экзамены» знаёмiць з прадстаӯнiкамi жывёльнага, птушынага i насякомага свету. Многiя творы актыӯна пашыраюць дзiцячы пазнаваӯчы кругагляд. «Цi ляцяць вароны ӯ вырай?», «Цi пазяхае бегемот?».Творчасць Р.Барадулiна для дзяцей носiць арыгiнальны характар. Паэт па натуры сваёй гумарыст.


Информация о работе Шпаргалка по "Детской литературе"