Шпаргалка по "Детской литературе"

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2013 в 22:30, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по "Детской литературе".

Файлы: 1 файл

Шпоры па бел. дз. літ..docx

— 67.10 Кб (Скачать)

1-2. Паэтыка малых фальклорных жанраӯ                         беларускага дзiцячага фальклору

Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Дзякуючы фальклору захавалiся рэшткi нашай культуры i дайшлi да нас.

Спецыфiчныя асаблiвасцi фальклору:

- вусная форма бытавання;

- адсутнасць аӯтара;

- наяӯнасць варыянтаӯ;

- дзiцячы фальклор заӯсёды суадносiцца з гульнёй.

Творы створаныя спецыяльна для  дзяцей – калыханкi;

Творы створаныя самiмi дзецьмi – дражнiлкi;

 Товры, што перайшлi ад дарослых ӯ дз. фальклор – загадкi.

Першыя творы фальклору ӯ 19ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аӯтары: (Ян Чачот,  Ян Баршчэӯскi, Еӯдакiм Раманавiч Раманаӯ, Павел Васiлевiч i iнш.)

У 20ст. выдаецца кнiга дзiцячы фальклор Барташэвiч.

Ιснуе некалькi класiфiкацый:

1.У залежнасцi ад узросту (Карски Яфiм)

Творы дзеляцца на 2 групы:

-творы для дзяцей пад апекаю  дарослых;

- творы для дзяцей, якiя ӯмеюць самастойна забаӯляцца.

2.У залежнасцi ад функцый (Васiленка)

Творы дзеляцца на 3 групы:

- творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi);

- творы, што выкарыстоӯваюцца  пры гульнi;

- творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам.

3.У залежнасцi ад стваральнiкаӯ (Анiкiн, Яфiмава)

- творы, што створаны для дзяцей

- творы, што створаны самiмi дзецьмi

- творы, што перайшлi з дарослага ӯ дзiцячы фальклор.

Паэтыка:

Калыханкi – знаёмяць дзяцей з навакольным  светам, адзин з самых старажытных  жанраӯ, пра гэта сведчаць старажытныя  вобразы (сон. Дрымота, бай, варкота). Кот (першае знаёмства з навакольным светам).

Калыханкi простыя па кампазiцыi, у iх заӯсёды уразны рытм, рыфма (да мелагучнасцi). Характэрна гукаперайманне, вялiкая колькасць слоӯ з памяншальна-ласкальнымi суфiксамi.

Забаӯлянкi – вершаваныя радкi, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi.

Дзiцячыя песнi -  перайшлi да дзяцей ад дарослых, па змесце жартоӯныя або гумарыстычныя. Змест разгорнуты, некалькi падзей, неспадзяваныя павароты. Характэрны вобразы СА свету жывёл. Гэтыя вобразы алегарычныя (маем на ӯвазе з характэрнымi рысамi характару).

У дзiцячых песнях – гiпербала (перавелiчэнне) апiсальнасць (адлюстроӯваюць тыя цi iншыя асаблiвасцi), кумулятыӯны сюжэт (песня будуецца ӯ форме пытанняӯ i адказаӯ), гукаперайманне, навучальнасць, дастаткова шмат дакучных песень (апошнi радок патрабуе паутарэння ӯсяго тэксту).

Песнi-заклiчкi – звароты да з´яӯ (сонцу, дажджу), да жывёл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывёл), прыгаворы да iкаӯкi.

Дражнiлкi – дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi хаорактару.

Лiчылкi – гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi. Лiчылкi перайшлi да дзяцей ад дарослых.

Загадкi – утрымлiвае тэкст пытанне, якое трэба разгадаць. У загадках можа апiсвацца нейкi iншы прадмет, з мэтай заблытаць. Загадкi як сродак выхавання разумовых здольнасцей, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi.

Гульнi – разнастайныя у фальклоры  гульнi грунтуюцца на такой з´яве, як карагод. У любой гульнi есць пэӯны магiчны пачатак.

Казкi – малдыя эпiчныя жанры, напоӯненыя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi –насельнiкi прыроднага свету, што ӯмеюць размаӯляць.  У казках заӯсёды барацьба дабра над злом, з перамогай дабра. У казках можна свабодна пераходзiць з рэальнасцi ӯ нерэальнасць. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, канцоӯка, магiчныя лiчбы, сiстэма вобразаӯ.

Казкi лiтаратурныя и фальклорныя.

Лiтаратурная казка фармiруецца 2 шляхамi:

- на аснове арыгiнальнасцi аӯтарскай фабулы (гiсторыi)

- на аснове традыцыйных фабульных  схем (пэӯная апрацоӯка народнай  казкi)

Казкi падзяляюцца на 3 групы: пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя.

 

3. Беларускiя народныя казкi як сродак выхавання дзяцей

Казкi – малдыя эпiчныя жанры, напоӯненыя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi –насельнiкi прыроднага свету, што ӯмеюць размаӯляць.  У казках заӯсёды барацьба дабра над злом, з перамогай дабра. У казках можна свабодна пераходзiць з рэальнасцi ӯ нерэальнасць. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, канцоӯка, магiчныя лiчбы, сiстэма вобразаӯ.

Казкi лiтаратурныя и фальклорныя.

Казкi падзяляюцца на 3 групы: пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя.

Казкi пра жывёл («Зайкава хатка», «Лёгкi хлеб») дзеючымi асобамi ӯ iх з´яӯляюцца жывёлы, якiя надзядяюцца тыповымi рысамi чалавечага характару (хiтрасць, мудрасць, баязлiвасць i iнш) i ӯмеюць размаӯляць, мыслiць.У сусветным фальклоры вядома каля 140 сюжэтаӯ казак пра жывёл.

Чарадзейныя казкi («Каток – залаты лабок», «Музыка-чарадзей»)  заснаваны на вымысле аб цудадзейным, спалучаюць фантастычны i рэальны змест. Дабру супрацьстаяць чарадзейныя сiлы, а дапамагаюць яму цудадзейныя прадметы, часта выступаюць памочнiкамi жывёлы.

Сацыяльна-бытавыя казкi («Два маразы», «Недалiкатны сын») вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат; у iх адлюстроӯваюцца незвычайныя прыгоды героя, якiя развiваюцца без удзелу чароӯных сiл.

Збiральнiкамi бел-iх нар-ых казак з´яӯляюцца П. Шпiлеӯскi, П. Шэйн, А. Глiнскi, У. Дабравольскi, Е. Раманаӯ, А. Сержпутоӯскi, М. Федароӯскi. Я. Карскi, Ι. Крук, А. Фядосiк, К. Кабашнiкаӯ, Н. Гiлевiч i iнш.

Большасць казак перайшла ӯ дзiцячы фальклор ад дарослага.

Казкi удзейнiчаюць на дзяцей эстэтычна, даюць незабыӯныя ӯрокi народнай маралi, вучаць сумленнасцi, сцiпласцi, працавiтасцi, душэӯнай чуласцi i дабрынi. Актыӯна ӯплываюць на мову дзяцей, дапамагаюць iм адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа.

Алесь Якимовiч апрацоӯваӯ больш  за 200 бел. нар. казак.  Выдаваӯ зборнiкi «Каток – залаты лабок» 1955, «Бацькаӯ дар» 1957, «З рога ӯсяго многа» 1959, «Андрэй за усiх мудрэй» 1983 «Беларускiя народныя казкi» 1990 i iнш.

 

4 «Першага чытання для дзетак беларусаӯ» (1906) Цёткi

Падзейна-мастацкiм падмуркам для  «Першага чытання…» з´явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаӯкi –  усе яны былi апрацаваныя Цёткай, адаптаваныя да дзiцячага ӯспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюцю асобныя раздзелы. У першай частцы прадстаӯлены наступныя лiтаратурныя формы.

- кароткiя апавядальныя эпiзоды  этнаграфiчнага зместу («Нядзеля»,  «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаёмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i. У апавяданнi «Цыган» паказаны гультаяватасць, жаданне спажыць чужое. Аӯтар вядзе чытача па шляху пазнавальнасцi народных уяӯленняӯ аб прадстаӯнiках ншых этнасаӯ.

- апавяданнi з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапiвою»). Лiтаратурныя героi вядомы дзецям: вясна i зiма, асот i крапiва.

- Казкi («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). У iх прадстаӯлен займальны матэрыял для фармiравання ӯмення чытання.  Выкарыстоӯваюцца паӯторы дыялогаӯ па нарастаючай iх колькасцi, дазваляюць дзецям вучыцца чытаць бегла.

- апавядальныя эпiзоды-iлюстрацыi да  народных выслоӯяӯ («Пакуль не  ӯ руках, не кажы. Што тваё», «З прыску ды ӯ агонь»). Сюды адносiцца i верш «Сынок маленькi» у падагульняючым кантэксце выкарыстоӯваецца народнае выслоӯе: «Абяцанка-цацанка, а дурному радасць, // Часта абяцаюць, рэдка датрываюць»

Матэрыялы другой часткi хрэстаматыi вызначаюцца ӯскладненасцю iх зместу: прыродаапiсальнай (вершы «Мой сад», «Лес». Апавяданне «Пчолы»), сацыяльнай (апавяданнi «Мая вёска», «Сiрата»), патрыятычнай (верш «Родная вёска»).

Творы гэтай часткi хрэстаматыi пераклiкаюцца памiж сабой iдэйным гучаннем.

Акрамя арыгiнальных твораӯ, у другой частцы хрэстаматыi змешчаны i фальклорныя: прыпеӯкi прыказкi, загадкi.  Згрупаваны ӯ адпаведных частках

 

 

10 апавяданняӯ Якуба Коласа для дзяцей i пра дзяцей (У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Першы заработак», «Савось-распуснiк» i iнш.)

Я Колас  значную увагу надаваӯ  апiсанню цяжкага жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «У старых дубах»,  «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ӯмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота. Аӯтар звяртае ӯвагу на маральны свет неӯладкаванасцi дзiцячага жыцця.

У аснове апавядання «У старых дубах» ляжыць звычайны выпадак з жыцця вясковых дзяцей, якi ледзь не закончыӯся трагедыяй: Грышка напалохаӯ свайго сябра Базыля, якi задумаӯшысь сядзеӯ на дубовым коранi, ён паляцеӯ у Нёман. Людзi яго выратавалi. Аӯтар твора iмкнецца перасцерагчы дзяцей ад такiх бяскрыӯдных учынкаӯ, такiя выпадкi ӯ жыццi могуць прывесцi да сапраӯднай трагедыi. У хлапчукоӯ роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае i таямнiчае ӯ простым i звычайным.

У апавяданнi «Сiрата Юрка» хлопчык  рана застаӯся без мацi, зведаӯ усе пакуты сiротства: грубасць i абыякавасць бацькi, нянавiсць мачыхi, адчужэнне аднагодкаӯ. Ён часта хадзiӯ да цёткi Тарэсы. Хадзiӯ з ёй у лес збiраць зёлкi. Вобразу хвойкi надаецца асаблiвае значэнне. З´явiлась на свет маленькае дрэӯца, а праз 12год нарадзiӯся Юрка. Першая сустрэча з хвойкай адбываецца вясною, калi Юрка баяӯся, што яго будуць ругаць за тое, што ён абярнуӯ збан малака. Хлопчык вера ӯ тое, што яго мацi ператварылася ӯ хвойку. Ι ӯ сне Юрка бачыць у вобразе хвойкi родную мацi. Хвойку ссеклi злыя людзi, хлопчык памiрае, не супрацiӯляючыся хваробе.

У апавяданнi «Дзеравеншчына» пачуццi, уражаннi, успамiны i маары галоӯнага героя Мiхаськi складаюць асноӯны змест твора. Михаська  сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат. Але ӯ горадзе яму ӯсё чужое, ён iмкнецца ӯ родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сям´я брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п´юць гарбату з самавара. Трымаюць служанку i брату орамна прызнацца сваiм знаёмым, што ён сялянскага паходжання.

Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ӯчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыӯду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям  спагады i мiласэрнасцi.

Вершаванае апавяданне «Савось  распуснiк» гумарыстычнае, яго выхаваӯчы падтэкст у тым, што за ӯсiмi дрэннымi  ӯчынкамi абавязкова iдзе расплата.

 

 

5 «Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» (1909) Якуба Коласа: асаблiвасцi кампазiцыi, тэматыка i выхаваӯча-пазнавальнае значэнне мастацкiх твораӯ

Кнiга ӯяӯляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа.

Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯтар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.

Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯнiчыя. На фоне прыродных з´яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых.

Першыя чатыры раздзелы чытанкi  маюць цыклiчную структуру. Аӯтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´яӯленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя рыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды.

Пры дапамозе алегорыi аӯтар стварае непаӯторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданнi «Ручай» праз мову кропелек ручайка аӯтар прапаноӯвае дзецям тлумачэннi, як утвараюцца ручайкi i нават пра з´яву кругазвароту вады ӯ прыродзе. Апавяданне «Дуб i чароцiна» вучыць дзяцей быць вынослiвымi, мужнымi, рашучымi, упэӯненымi, непахiснымi ӯ дасягненнi сваёй мэты. Выхаваӯчыя iдэi многiх твораӯ арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаӯкi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаӯнага i дапытлiвага («Школа»), некаторы яз яго герояӯ не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заӯсёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»).

У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiӯ 11 апрацаваных iм беларускiх казак.  Тут прадстаӯлены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяӯляецца выхаваӯчая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць,  абмежаванасць, палахлiвасць («Воӯк - дурань», «Леӯ i воӯк», «Два зайцы»). Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаӯнiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»).

«Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ» Я. Коласа. З´явiлася важным этапам у творчай i педагогiчнай дзейнасцi самога пiсьменнiка i на шляху станаӯлення ӯсёй бел-ай дзiцяч. лiт-ры.

 

 

13. Тэматычная разнастайнасць i гуманiстычны пафас апавяданняӯ i вершаӯ Змiтрака Бядулi, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

Информация о работе Шпаргалка по "Детской литературе"