Шпаргалка по "Детской литературе"

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2013 в 22:30, шпаргалка

Краткое описание

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена по "Детской литературе".

Файлы: 1 файл

Шпоры па бел. дз. літ..docx

— 67.10 Кб (Скачать)

 

25. Тэматычная разнастайнасць  апавяданняӯ Алеся Якiмовiча, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытанне

Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аӯтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроӯвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб´яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваӯ Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыӯна ӯключылiся ӯ змаганне.Беларускiя дзецi ӯ час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяӯчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ӯ гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»).

Шмат апавяданняӯ пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей.

Тэма працы, выхавання ӯ дзяцей працавiтасцi ӯ апавяданнi «Залатыя рукi» - цiмураӯцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаӯ у вёску да бабулi ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваӯ сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi.  Глыбока ӯразiла яго вясковая прырода. Упершыню ӯбачыӯ ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаӯнiца паставiла яму 2.  (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле.  Ён адказаӯ настаӯнiцы «Не!»).

Шмат увагi пiсьменнiк удзяляӯ ӯ сваiх апавяданнях роднай прыродзе.

Пiсаӯ Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаӯ адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаӯ чытачоӯ падумаць, паразважаць каго можна лiчыць сапраӯдным сябрам. Аказалася, што ӯ вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказан вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» - вобраз гультая. Гэтыя вобразы апiсаны з гумарам. 

 

 

23. Майстэрства Алеся Якiмовiча-казачнiка

Якiмовiч пераклаӯ на беларускую мову ӯсе казкi Пушкiна,  Яршова «Канёк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iнш казкi i творы для дзяцей.

Першая лiтаратурная казка Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастыны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаӯ-асiлкаӯ - заступнiкаӯ прыгнечаных, пакрыӯджаных.  У казцы, як i ӯ народнай ёсць зачын (пераносiць чытача ӯ фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далёка, не блiзка…»). Жыӯ у той краiне яе ӯладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваӯ ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiӯ, што калi ӯсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ён вырашыӯ звярнуцца да сваiх дарадцаӯ, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняӯ гэту параду и пачаӯ склiкаць сваiх катаӯ. Мацi Вярнiдуба Параска ӯратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоӯ насустрач выпрабаванням, тройчы браӯ ён ӯ рукi чарадзейную булаву ӯ час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз з разбойнiкам  Салаӯём. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека,  нiкому не дазволiӯ Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ён заӯсёды гатоӯ уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоӯвае ӯ дзяцей прыгажосць народных вобразаӯ, выхоӯвае ӯ iх разуменне iдэалаӯ дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу.

«Казка пра смелага вожыка»  напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаӯ. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ӯмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi.

У пасляваенны час Якiмовiч заняӯся  апрацоӯкай беларускiх народных казак. Якiмовiч апрацаваӯ больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ӯ зборнiкi казак А.Якiмовiча: «Каток – залаты лабок», «Бацькаӯ дар», «З рога ӯсяго многа», «Андрэй за ӯсiх мудрэй» i iнш.  Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: русскую, украiнскую, польскую i iнш.

 

 

35 Асаблiвасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры ӯ 1957-85гг.

Аповесцi Ι.Сяркова «Мы з Санькам  у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты…» Галоӯны герой Ιван Сырцоӯ, а назва вёскi Падлюбiчы, нагадвае вёску Пакалюбiчы ӯ якой нарадзiӯся будучы пiсьменнiк. Гэтыя творы можна лiчыць аӯтабiяграфiчнымi.  Аӯтар паказаӯ лёс юных герояӯ, змаганне ӯсяго народа ва ӯмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыi тэрыторыi Беларусi, захаваӯ непаӯторны свет дзяцiнства. Санька i Ιван iмкнуцца вырвацца з-пад апекi старэйшых. Стаць адважнымi воiнамi-партызанамi. Аднак iм не вельмi шанцуе i да партызан трапiць яны не змаглi, таму i змагаюцца яны супраць немцаӯ самаастойна. Яны былi гатовы да подзвiгу, марылi пра яго, iшлi да яго. Аӯтар паказвае. Што вайна паклала на дзiцячыя плечы цяжар недзiцячых клопатаӯ, але падлеткi не схiляюцца перад гэтымi цяжкасцямi, яны захавалi веру ӯ пераможнае завяршэнне вайны. Не страцiлi сваёй няӯрымслiвасцi, жыццялюбства.

 

26. Тэматычная разнастайнасць казак Уладзiмiра Дубоӯкi

Тэматыка казак разнастайная: пра  чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. Казкi «Цудоӯная знаходка», «Як сiнячок да сонца лётаӯ», «Мiлавiца», «Кветкi – сонцаввы дзеткi» i iнш .

У казке «Хто дужэйшы» Дубоӯка  паказвае, што толькi лагоднасць i спагада, добразычлiвасць упрыгожваюць i з´яву, i iстоту, тым больш чалавека.  Дубоӯка надае апавяданню фiласофскi накiрунак. Паляшук годна вядзе гаворку з наймагутнейшымi сiламi прыроды – Сонцам, Ветрам, Хмарамi, Марозам. Дасцiпнасць, прыродны розум дапамагаюць палешуку знайсцi выхад з цяжкага становiшча. Ι ён даказвае, хто з´яӯляецца самым дужым. У працы мужык не адчуваӯ i марозу. «Тады пазнаӯ вялiкi сход, што нi Мароз, нi снег, нi лёд» не перамогуць той сiлы, што ёсць у людской працы. Казкi Ул. Дубоӯкi заклiкаюць тварыць Дабро. У казках-легендах  Дубоӯкi гераiчныя ӯчынкi здзяйсняюць найчасцей непрыкмметныя iстоты, але яны маюць вялiкую сiлу духу. Маленькая птушачка Сiнячок («Як Сiнячок да сонца лётаӯ») прыносiць людзям агонь. Каб яны маглi пагрэцца зiмой. Хоць i сам абгарэӯ, але выканаӯ свой абавязак. Спачувае Сiнячку i сонца, раiць яму не ляцець хутка, кааб не згарэӯ. Ι птушкi аддалi па адным пяры, каб Сiнячок зноӯ набыӯ апярэнне (адмовiӯся толькi удод за што птушкi яго пакаралi, бiлi, шчыпалi, прымусiӯшы схавацца ӯ дупло, пасля чаго ӯдод адважваӯся вылятаць толькi ноччу). За свой учынак Сiнячок захаваӯ iмя. Шануюць Сiнячка i людзi, заӯсёды зiмой даюць прытулак у вёсцы.

Казка «Мiлавiца» гэта дачка Сонца. Хлопец з васiльковымi вачыма хоча разгадаць тайну, чаму над Палессем прастаяла сонца аж 3 гадзiны. Хлопец сустрэӯ прыгажуню, якая згадзiлася iсцi ӯ прынёманскi край, калi хлопец зробiць ёй чаравiкi з рачнога пяску. З дапамогай Сонца герою гэта ӯдалося выканаць, Мiлавiца iдзе з хлопцам, каб i там дапамагаць людзям. У адным i тым жа творы Ул. Дубоӯкi заключаецца шмат этычна-маральных адценняӯ.  Узятыя ӯ розных народаӯ сюжэты на адну тэму сведчаць, што ва ӯсiм свеце ганаруецца самая лепшая якасць – працавiтасць. Павучальнымi з´яӯляюцца вынiкi спрычкi iндыйскiх вяльможных красунь пра самыя прыгожыя рукi («Чые рукi прыгажэйшыя»), сапраӯднай прыгажосцю вызначаюцца знешне не прывабныя, але працавiтыя рукi.

Шмат казак напiсаӯ Дубоӯка па матывах фальклорных сюжэтаӯ розных народаӯ, у якiх галоӯнымi героямi з´яӯляюцца людзi з адмоӯнымi рысамi характару, а таксама многiя жывёлы.

У казцы «Кветкi – сонцавы дзеткi» разбураецца падман i вераломства i разбураецца сяброӯства Месяца i Сонца.

 

 

30   «Казка пра Музыку» тут паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправдлiвасцi i ӯцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата., не меӯ нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ.

 

 

31  Казка «Галiнка i верабей» блiжэй да забаӯлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб´я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ӯсе у лесе адмаӯляюцца выконваць свае абавязкi . Аднак, калi ӯмешваецца чалавек, то ӯсё становiцца на свае месцы: «з тых дзён без спачынку, каб кожны быӯ рад, калыша галiнка усiх птушанят».

Казка «Журавель i чапля» выхоӯвае у  дзяцей пачуццё сяброуства, уменне саступiць адзiн аднаму.

Казка «Жук i слiмак» - аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.

Казка «Конь i леӯ» дабро заусёды  ӯзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаӯ каня , але потым зноӯ вярнуӯ яго дадому.

32  Казка «Былiна пра мураша Бадзiню» з´явiлася водгукам на рэальныя падзеi, што адбылiся ӯ краiне i былi звязаны з актыӯным асваеннем космасу. Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць газету, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура скора ӯ ракеце касманаӯты адправяцца да зораӯ. Аӯтар паказвае пашану да ведаӯ, заклiкае чыточоӯ авалодаць граматай, без якой не абысцiся ӯ жыццi. Галоӯны герой мураш Бадзiня вырашыӯ паляцець у космас. Ён трапiӯ на самалёце у Байканур,  а потым сеӯ на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаӯ сапраӯдным героем, але не заганарыӯся.

 

 

28. Тэматычная разнастайнасць твораӯ Станiслава Шушкевiча, якiя ӯваходзяць у дзiцячае чытаннне

Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоӯваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоӯ да роднай зямлi i  мовы. З казкi ён пачаӯ свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры.

Зло, недобразычлiвасць, вераломнасць асуджаюцца ӯ казцы «пра лiсу-хiтруху i добрых сяброӯ Мядзведзя, Зайца i Пеӯнiка». Гераiня гэтай казкi – лiсiца – страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловiць яго i будзе бiць пугаӯём, а потым у хамут зайца запражэ ды будзе на iм поле араць. Пажалiӯся заяц мядзведзю. Далучыӯся да зайца, мядзедзя i певень.  Утрох сябры добра правучылi хiтруху: засталася лiса без хваста, аднак звычак сваих яна не кiнула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?

Усе лiтаратурныя казкi Шушкевiча традыцыйна звязаны з народнымi. Ва ӯсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывёлы. Гэтыя лiтаратурныя героi надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаӯляюць паводзiны герояӯ са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн.

 

 

29   Павучальны i гумарыстычныя вершы:

«Нямыцька – хлопчык Вiцька» нагадвае дражнiлку. Хто з дзяцей пажадае быць падобным на Вiцьку, якi не любiць мыцца?

«Рыгор-экскурсавод» Герой хвалько  Рыгор напрасiӯся быць экскурсаводам, абяцаӯ адказваць на ӯсе пытаннi. А калi давялося яму падцвердзiць свае веды на справе, дык назваӯ лiпу асiнай, акацыю – крушынай, кедр – ялiнай, граб – рабiнай.

«Крыклiӯцы» звернута увага на звычку не класцi на месца свае рэчы, не рыхтаваць звечара кнiжкi, сшыткi, што спатрэбяцца ӯ школе. Тамму ранiцай, калi трэба збiрацца ӯ школу, у кватэры, дзе жывуць сястра i брат Галя i Лёня, падымаецца шум, лямант, беганiна, што здаецца, дом развалiцца, а глухi сусед мiжволi бамбёжку ӯспомнiӯ.

«Дзе ж той Лёня?»  С.Шушкевiчам супрацьпастаӯлены паводзiны вучня-першакласнiка Лёнi i яго сшыткаӯ, буквара, лiнейкi. Лёня, загуляӯшысь на горке, вырашыӯ, што ӯрокi зробiць заӯтра, а ӯ ранцы хвалююцца, ажно плачуць аловак, сшыткi-абарванцы, буквар, лiнейка шчарбатая.

«Танцавалi ӯ сшытку кляксы» у гэтым вершы спалучаецца рэальнае з фантастычным, незвычайным. Гэта добра вядомыя вучням кляксы. Паэт знаёмiць дзяцей з Лянотай. Гэта iстота хiтрушчая, умее падласцiцца  да дзяцей, прыкiнуцца шчырай сяброӯкай.

Тэме працы паэт надаваӯ шмат увагi. Уменне школьнiкаӯ спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоӯных абавязкаӯ «Дружны клас».  Толькi тая праца дасць жаданыя вынiкi, што выконваецца з зацiкаӯленнасцю, са стараннем i руплiвасцю.  «Казка-быль пра рэпку» Героi верша кiнулi зярнятка ӯ зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ӯвосень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iх сюрпрызам-ураджаем, якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусiм малай.   З таго ӯраджая усе смяялiся.

У вершы «Колькi кiпцiкаӯ у кошкi» ёсць элементы гульнi. Дзяӯчынка даведалася колькi кiпцiкаӯ у кошкi, хоць гэта было непроста, бо Мурка ӯпарцiлася. Дзяӯчынка даведалася пра колькасць кiпцiкаӯ ӯ кошкi па крывавых драпiнках на сваёй руцэ, а iх было 5.

 

40 Тэматычная разнастайнасць казак Васiля Вiткi; спецыфiка адлюстравання ӯ iх сучаснага жыцця

Казка «Вавёрчына гора»   Гэты твор з першых радкоӯ захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавёрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ӯсiх жыхароӯ, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавёрачкi яе дзецi, унукi. Не перастаюць балець у вавёрачкi зубкi. Вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста.  Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усё ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаӯ. У казцы «Вавёрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сёстры-вавёрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ӯ маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб´е дождж. Ва ӯсё казачнае В.Вiтка вынаходлiва ӯключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк, што быӯ падбiты у час вайны i шмат гадоӯ гiбеӯ на балоце.  Ад гэтага танка засталася груда iржы, ледзь удалося наскубсцi з яго «шматок шэрсцi» на «бранябойны» малоток. Твор прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У канцы казкi апiсанне застолля бяседы. У канцоӯку уключаны традыцыйныя казачныя словазлучэжннi «Ι я там быӯ», «Хто паслухаӯ казку – той маладзец».

Казка «Буслiнае лета» галоӯны герой Васiль, школьнiк, якi скончыӯ 3 класы. Яго цiкавiць прырода. Настаӯнiца задала заданне – «даць прыроды апiсанне».Васiль вырашыӯ напiсаць казку пра буслоӯ. Зрабiӯшы першыя накiды пачатку казкi ён схаваӯ сшытак ӯ дупло вяза, але сшытак прападае. Гэта завязка казкi, а развiццё сюжэта звязана з пошукам сшытка. Васiль знаёмiцца, а потым i сябруе з разумным, шматвопытным, прыветным i добразычлiвым буслам i яго сям´ёй. Па запрашэннi бусла Васiль трапляе ӯ буслянку. Аӯтар апiсвае полбыт сям´i буслоӯ, у якой вялiкая ӯвага ӯдзяляецца буслянятам. Яны добра выхаваны, у iх ёсць чаму павучыцца маленькiм чытачам. Н-д: калi бацька бусел прадстаӯляӯ Васiлю буслянят, дык кожнае з iх «уставала i на ножках прысядала»… У казку ӯключан пазнавальны матэрыял: расказваецца, як робiiцца буслянка. Як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткi падаюцца з выкарыстаннем элементаӯ гульнi.

Информация о работе Шпаргалка по "Детской литературе"