Перакладчыцкая дзейнасць Максіма Багдановіча

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Ноября 2012 в 11:53, реферат

Краткое описание

По ширине и разнообразия творческого диапазона деятельность Максима Богдановича в области белорусского художественного перевода зъявялецца беспрецедентной. Поэт перевел на белорусский язык стихи Поля Верлена, Эмиль Верхарн, Гайнрыха Гайна, Александра Пушкина, Авидыюса, Гарацыюса и других зарубежных поэтов, на российскую - произведения Янки Купалы, Тараса Шевченко, Ивана Франко. Максим Богданович был первым среди белорусских писателей, кто так остро и глубоко актуализировал целесообразность и необходимость присоединения белорусского литературы к мировой, в основном европейское литературы. На формирование метода переводческой практики Максима Богдановича оказали влияние приобретения в области художественного перевода, оставшиеся А. Пушкиным, М. Михайловым, М. Горьким, И. Франко, В. Самийленкам, а также Ф. Богушевичем, В. Дунина-Марцинкевича.

Файлы: 1 файл

Перакладчыцкая дзейнасць Максіма Багдановіча.docx

— 37.78 Кб (Скачать)

Перакладчыцкая дзейнасць Максіма  Багдановіча

Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Максіма Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу з’яўялецца беспрэцэдэнтнай. Паэт пераклаў на беларускую мову вершы Поля Вэрлена, Эміля Вэрхарна, Гайнрыха Гайнэ, Аляксандра Пушкіна, Авідыюса, Гарацыюса і іншых замежных паэтаў, на расійскую — творы Янкі Купалы, Тараса Шаўчэнкі, Івана Франко. Максім Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай, галоўным чынам еўрапейскае літаратуры. На фармаваньне мэтаду перакладчыцкай практыкі Максіма Багдановіча зрабілі ўплыў набыткі ў галіне мастацкага перакладу, пакінутыя А. Пушкіным, М. Міхайлавым, М. Горкім, І. Франко, В. Самійленкам, а таксама Ф. Багушэвічам, В. Дуніным-Марцінкевічам.

У сваім праграмным крытычным артыкуле «Забыты шлях», напісаным у 1915 годзе Максім Багдановіч абгрунтовае актуальнасць беларускага мастацкага перакладу для новай беларускай літаратуры:

Намагаючыся зрабіць нашу паэзію не толькі мовай, але і духам, і складам твораў шчыра беларускай, мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што сотні народаў праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, — гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць на родную душу. Да таго ж адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта сваё. А свайго, як мы бачым, мы давалі меней, чым маглі.

Творчы перакладчыцкі метад Максіма Багдановіча абумоўліваецца ўстаноўкай на дасягенне адэкватнай перадачы зместу і формы арыгінала. Паэт не прымаў і ніколі не выкарыстоўваў у практычнай дзейнасці падрадкоўны, літаральны пераклад верша. Сваю пазыцыю да літаральнага перакладу Максім Багдановіч выказваў у рэцэнзіі на расійскі пераклад зборніка вершаў Тэафіля Гацье «Эмалі і камеі», зроблены Мікалаем Гумілёвым:

Т. Готье занимает одно из самых почтенных мест во французской поэзии. Поэтому можно лишь приветствовать попытку Н. Гумилева познакомить нашу читающую публику совершеннейшими произведениями этого «ювелира слова» [...] Главное достоинство стихотворений Т. Готье, как известно, заключается в изяществе отделки всегда безукоризненного стиха [...] и именно эта черта творчества Готье нашла себя в переводах Н. Гумилёва наиболее внимательное отношение. Но при всем том разбираемая книга имеет один убийственный недостаток: то, что в ней искусно, в то же время и весьма искусственно. В ней очень много мастерства и мало поэзии. В ее тщательно отточеных стихах не чувстуется «веяния духа живого», все они красивы, но холодны [...] Что касается отдельных промахов переводчика, то можно иной раз посетовать на него за стремление к буквальной передаче подлинника. Фраза «И дьявол кожу ей дубил», употребленная при описании Кармен, очень близка к оригиналу, но в то же время и очень смешна.

Маючы добрыя лінгвістычныя здольнасці, Максім Багдановіч вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, францускую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэкстам арыгінала. Беларускі даследчык мастацкага перакладу Леанід Казыра выказвае думку, што «ніхто з беларускіх пісьменнікаў ні да Багдановіча, ні пасля яго так шырока не выкарыстоўваў у сваёй арыгінальнай творчасьці антычных матываў, тэм, вобразаў, сюжэтаў і форм». У галіне перакладчыцкай дзейнасці імкненне Максіма Багдановіча адаптаваць узоры антычнай паэзіі да беларускага верша знайшло сваё увасабленне ў перастварэнні твораў Гарацыюса і Авідыюса, а менавіта славутай трыццатай оды «Exegi monumentum» («Помнік») з трэцяй кнігі одаў Гарацыя, якую паэт пераклаў нязнаным датуль у беларускай паэзіі аўтэнтычным асклепідаўскім вершам арыгіналу, і дзвух фрагмэнтаў з «Мэтамарфозаў» Авідыюса з назвамі «Грамада зорак „Карона“» і «Ікар і Дэдал», у якіх паэту ўдалося дакладна ўзнавіць зьмест, інтанацыю і стыль арыгінала.

Разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, іншымі пісьменнікамі-перакладчыкамі нашаніўскай пары Максім Багдановіч далучаецца да перакладу нямецкае паэзіі, у прыватнасці творчай спадчыны Гайнрыха Гайнэ і Фрыдрыха Шылера. Дасьледчык беларуска-нямецкіх літаратурных сувязей Уладзімер Сакалоўскі цьвярджае, што:

Вершы Г. Гейнэ захапілі аўтара «Вянка» страснасцю лірычнага пачуцця, глыбокім пранікненнем у самыя інтымныя зрухі чалавечай душы, філасофскім зместам, вялікім гуманізмам, саркастычным выкрыццём людскіх заган, урэшце, дасканаласцю формы, меладычнасцю, блізкасцю да народнай песні.

У 1909 г. на старонках «Нашай Нівы» быў апублікаваны першы Багдановічавы перакладны верш Гайнрыха Гайнэ — «У паўночным краю на кургане». Праз год у гэтай газеце быў змешчаны пераклад верша Фрыдрыха Шылера «Хочаш сябе ты пазнаць». Пяць іншых перакладзеных вершаў Гайнэ — «Азра», «Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну», «Калі любоў замучыць», «Калі маеш шмат чаго», «Гайнрых» — былі апублікаваныя толькі ў 1927 годзе ў першым акадэмічным зборы твораў Максіма Багдановіча. Ацэньваючы Багдановічавы пераклады Гайнрыха Гайнэ і Фрыдрыха Шылера Уладзімер Сакалоўскі сцвярджае:

Багдановічаўскія пераклады твораў Г. Гейнэ і Ф. Шылера хаця і маюць некаторыя выдаткі, што больш залежалі ад часу, чым ад самога перакладчыка, сталі, як і ўся спадчына беларускага паэта, класічнымі.

Асноўнае месца ў перакладчыцкай спадчыне Максіма Багдановіча займае француская паэзія. Яна прадстаўленая 22 творамі Поля Вэрлена і адным санэтам Алексіса-Фэлікса Арвэра. Характэрна, што аўтар «Вянка» вельмі даражыў перакладамі з Вэрлена і нават ставіў іх вышэй за некаторыя свае арыгінальныя вершы. Пра гэта сведчыць ліст паэта ад 29 ліпеня 1912 г. у рэдакцыю «Нашай нівы»:

Паночкі! Надумаўся я памясьціць у зборніках і пераклады з Верлена, каторыя раней надаслаў у Піцер. Пераклады да арыгінала блізкія, і, калі я магу іх справядліва ацаніць, — добрыя [...] Ва ўсякім разе пераклады Верлена больш вартыя друку, чым гэтыя трафарэты, да ліку каторых трэба прыпісаць і в(ерш) «Шмат у нашым жыцці ёсць дарог...» [...] Усе пераклады (калі Верлена Вам аддадуць) трэба памясьціць у канцы кнігі як чацьвёрты аддзел з іменем «З чужой глебы»: I. З Верлена II. З іншых паэтаў. [...] Ізноў прашу,— друкуйце заменш дрэні, заклінаючы п. Антонія іменем европеізма, культурнасьці і т.д., а п. Ластоўскага іменем мадэрнізма і т.д.

На Максіма Багдановіча паўплывала дасканаласць верленаўскай літаратурнай тэхнікі, гарманічнасць яго верша, дзе ўсе выяўленчыя сродкі скіраваныя на тое, каб падкрэсліць гукавую арганізацыю, рытмічную выразнасьць і музычнасць. Гэтыя тэзы перагукаліся з мэтамі беларускага паэта аб узбагачэнні, развіцці і ўдасканаленні фармальных магчымасцей беларускае паэзіі. Словы францускага паэта «De la musique avant toute chose!» (па-беларуску: Музыка перш за ўсё!) былі ўзятыя Багдановічам у якасьці эпіграфа да верша «Па-над белым пухам вішняў...». Пры перастварэнні верленаўскіх вершаў, вядучым прынцыпам перакладчыцкай дзейнасці для Максіма Багдановіча быў прынцып максымальнай набліжанасці да арыгінала. Прынцып гэты рэалізуецца як пры перадачы зьместу, лексікі, так і стылю, фармальных асаблівасцей першатвора.

 

 

 

Роля Багдановіча  ў айчынным літаратуразнаўстве

Творчая дзейнасць Максіма  Багдановіча адыграла выключную  ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў беларускай адраджэнскай літаратуры пачатку XX ст. Разам з творчасцю  Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, 3. Бядулі, А. Гаруна, М. Гарэцкага i іншых пісьменнікаў адраджэнскай плеяды яна сцвярджала глыбока народныя, дэмакратычныя  па сваей сутнасці прынцыпы мастацкай  творчасці, арыентаванай на нацыянальна-патрыятычныя традыцыі, вопыт фальклору, на лепшыя здабыткі сусветнай літаратуры.

Літаратурная спадчына М. Багдановіча, яго навукова-крытычная i перакладчыцкая дзейнасць, выдатныя дасягненні ў галіне распрацоўкі  новых структурных формаў нацыянальнага  верша з'явіліся яскравым сведчаннем паспяховага росту творчай культуры маладой беларускай літаратуры, яе імклівага выхаду на шляхі пскоранага развіцця, актыўнага ўключэння ў  сусветны гісторыка-літаратурны працэс .

Максім Багдановіч унёс велізарны  ўклад у беларускую літаратуру, літаратуразнаўства і крытыку, хоць яго дзейнасць  у галіне літаратуразнаўства і крытыкы працягвалася не болей сямі гадоў. На інтэнсіўнае станаўленне Багдановіча як гісторыка беларускай літаратуры і крытыка дабратворна ўплывалі традыцыі папярэднікаў, у тым ліку вопыт рускай акадэмічнай навукі. Добра знаёмы з працамі прадстаўнікоў міфалагічнай школы (Ф. I. Буслаеў, А. М. Афанасьеў), псіхалагічнага (псіхагенетычнага) метада (А. А. Патэбня, Д. М. Аўсяніка-Кулікоўскі), параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства (Аляксей Мікалаевіч і Аляксандр Мікалаевіч Весялоўскія), М. Багдановіч тым не менш аддаў перавагу таму кірунку ў развіцці навуковай думкі, які вядомы пад назвай культурна-гістарычны (гісторыка-культурны) накірунак.

На творчым засваенні  і ўзбагачэнні найболей змястоўных пастулатаў культурна-гістарычнага метаду і адмаўленні тых прынцыпаў, якія не пацвердзілі сваёй жыццёвасці, якраз і складвалася гісторыка-літаратурная і літаратурна-крытычная метадалогія  М. Багдановіча. Асноўныя метадалагічныя пасылкі школы, да якой належыў пісьменнік, -- імкненне выявіць прычынна-выніковыя  сувязі паміж гісторыяй і літаратурай, цікавасць да нацыянальнай спецыфікі  слоўнага мастацтва, устаноўка на сістэмны падыход пры вывучэнні літаратурных з'яў -- цалкам адпавядалі патрабаванням  маладога беларускага літаратуразнаўства пачатку XX ст., якое рабіла свае першыя няўпэўненныя крокі. Менавіта таму галоўную заслугу Багдановіча як даследчыка трэба бачыць у тым, што ён, абапіраючыся на перспектыўныя ідэі і метадалагічныя пастулаты культурна-гістарычнай  школы, заклаў трывалыя асновы нацыянальнага  літаратуразнаўства і крытыкі, стварыў  навукова абгрунтаваную канцэпцыю  развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці  да пачатку XX ст. Талент Багдановіча-вучонага і крытыка роўнавялікі яго  таленту мастака: у Багдановіча-паэта  былі выдатныя папярэднікі і сучаснікі  ў асобе Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, а як літаратуразнаўца ён мусіў быць першаадкрывальнікам, ішоў па цаліку.

Падзвіжніцкая дзейнасць  М. Багдановіча адыграла выключную  ролю ў фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноў новай беларускай літаратуры, у вырашэнні няпростых нацыянальна-адраджэнскіх задач, якія дыктаваліся ўмовамi гістарычнага развіцця народа. Паэт стаў заканадаўцам адмысловага, асобнага культурнага  архетыпа, прадэманстраваў сапраўды еўрапейскі густ, вялікую культуру творчасці (дакладней было б сказаць, жыццятворчасці), даў узоры класічнай  нацыянальнай верыфікацыі паэзіі, чым  набізіў яе да вяршынь сусветнай  славы.

Гісторыка-літаратурная канцэпцыя  М. Багдановіча найбольш поўна адбілася ў яго працах «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця» (1911), «За сто лет» (1911), «(Новый  период в истории белорусской  литературы)» (канец 1912 або пачатак 1913), «Белорусское возрождение» (1914) і  інш. На аснове вывучэння вядомага на той час фактычнага матэрыялу  даследчык накрэсліў пэўную перыядызацыю гісторыка-літаратурнага працэсу, разгледзеў кожны з вылучаных перыядаў у  яго важнейшых праявах, даў лаканічную ацэнку асобных помнікаў старажытнага пісьменства і твораў новай і навейшай літаратуры. А галоўнае, здолеў выявіць пэўныя заканамернасці развіцця літаратуры. Ен паказаў, што беларуская старажытная пісьменнасць і слоўнае мастацтва новага часу - не выпадковы кангламерат літаратурных помнікаў і паасобных твораў, а цэласны працэс, у аснове якога ляжаць аб'ектыўныя законы, а іменна: стан, узровень літаратуры абумоўлены канкрэтнымі гістарычнымі, нацыянальна-культурнымі, палітычнымі абставінамі, у якіх знаходзілася грамадства на тым ці іншым этапе свайго развіцця.

Публіцыстыка М. Багдановіча  была мала звязана з уласна беларускім літаратурна-грамадскім рухам пачатку  стагоддзя. Але публіцыстыка прадстаўляе  сабой значную старонку ў творчасці  М. Багдановіча.

Сярод лепшых публіцыстычных твораў яго - артыкулы «Белорусское возрождение», (1915), брашуры «Чырвоная Русь», «Братья-чехи», («Угорская Русь» (1914), даследаванні «Образы Галиции (1914), «Белорусы» (1915). Гэтымі творамі M. Багдановіч заяўляў  аб сабе як аб шырокім даследчыку гісторыі, культуры, літаратуры народаў славянскага  свету.

Вылучаюцца ў спадчыне М. Багдаиовіча матэрыялы на палітычныя, сацыялагічныя тэмы - рэцэнзіі, напрыклад, на «Дневник социал-демократа» Г. В. Пляханава (1916), на кнігу «Славянский мир» А. Л. Пагодзіна (1915), часопіс «Национальные  проблемы» (1915), публіцыстычныя выступленні  «Н. К. Михайловский» (1914), «Новая интеллигенция» (1914), «Николай Дмитриевич Ножин» (1916).

З друкаваных да рэвалюцыі  публіцыстычных матэрыялаў, непасрэдна звязаных з грамадскім жыццём Беларусі былі, акрамя ўжо названых, «Белорусское возрождение» i «Белорусы», артыкулы «О гуманизме и неосмотрительности» (1914), «На белорусские темы» (1916), «Деятельность  Минского белорусского комитета» (1917). Друкаваныя ў Яраслаўлі, Пецярбурзе, Кдеве, усе яны служылі вялікай  справе ўмацавання сувязей перадавой  беларускай літаратуры з перадавымі сіламі рускай, украінскай i іншых літаратур  былой царскай Pacii пачатку XX стагоддзя.

Даследчыкі лічаць вяршыняй метадалагічных пошукаў беларускага  публіцыста артыкул «В. Самийленко», названы аўтарам літаратурным партрэтам.

Думаецца, гэты артыкул можна  ўспрымаць i як сапраўдны духоўны  тастамент, запавет, у якім праламілася  грамадзянскае, літаратурна-эстэтычнае i светапогляднае крэда паэта. Аб сур'ёзнасці  намераў i задач даследчыка, акрамя іншага, сведчаць i заўвагі пра неабходнасць больш шырокага погляду на працэс навуковай інтэрпрэтацыі твора, пра ўспрыманне яго як стройнага  цэлага, якое ўтрымлівае ўсе сутнасныя, (стотныя паказчыкі творчага «Я»  мастака.

У гэтым артыкуле ўпершыню шырока i ўсёабдымна Багдановіч загаварыў  пра гуманістычны пафас творчасці, ідучы следам за тэарэтычнай канцэпцыяй Морыца Лацары, які ў пачуццёвым вылучаў два «мироотношения» - рамантычнае i гумарыстычнае, крытык аднёс У. Самійленку да другога тыпу, для якога характэрны жывы са-удзел, спачуванне, вера ў чалавека. Даючы свае разуменне псіхалогіі «мироотношения», заснаванага на гумары.

Багдановіч даволі талерантна гаворыць пра сузіральнасць мастака, пра «обдуманность и неторопливость»  яго вершаў, «тихий прибой лиризма», заўважаючы пры гэтым, што «мысль... у него проста, человечна и культурна», што дазваляе гаварыць аб нечым «более сложном и значительном: о целостном  поэтическом мироотношении».

Информация о работе Перакладчыцкая дзейнасць Максіма Багдановіча