Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Марта 2012 в 21:12, курсовая работа
Мэтай даследаванння з’яўляецца аналіз лінгваметадычнай спадчыны Якуба Коласа. Для дасягнення мэты пастаўлены наступныя задачы:
- Раскрыць ролю Якуба Коласа ў развіцці методыкі выкладання беларускай мовы;
- Вывучыць навукова-метадычную дзейнасць Якуба Коласа;
- Адзначыць лінгваметадычныя асаблівасці “Методыкі роднай мовы” Якуба Коласа.
1. Уводзіны……………………………………………………………………….2
2. Раздзел 1
2.1. Віды аналіза тэкстаў……………………………………………………....5
2.2. Асаблівасці творчасці Якуба Коласа…………………………………….7
3. Раздзел 2
2.1. Метадычныя здабыткі Якуба Коласа……………………………………...16
2.2. Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа……………………………………22
4. Заключэнне………………………………………………………………….….2
5. Спіс літаратуры…………………………………………………………….….28
Якуб Колас надаваў вялікае значэнне навучанню роднай мове ва ўмовах двухмоўя. “Роднае слова, -пісаў ён, - гэта першы выток, праз які мы пазнаём жыццё і акаляючае асяроддзе”. Разам з тым ён высока ацэньваў роль рускай мовы і культуры ў развіцці іншых народаў. Значнае месца ён адводзіў агульнаадукацыйным прадметам краязнаўчага цыклу, прапагандаваў прадметную сістэму выкладання. Ён прапанаваў забяспечыць сувязь навучання з сучаснасцю. Не менш важным на яго думку з’яўляецца самастойнасць навучэнцаў. Ён лічыў, што нельга даваць дзецям вывады у гатовым выглядзе, яны павінны самі прыйсці да гэтых вывадаў. Такія самастойна прадуманыя вывады больш палезныя ў выхаваўчым сэнсе, чым вывады, пададзеныя ў гатовым выглядзе. Выхаванне чалавека,на яго думку,павінна праходзіць праз развіццё крытычнай думкі,гэта дапамагае расчыніць людзям вочы,і яны самі могуць абіраць свій шлях у жыцці і нясуць за яго адказнасць. Методыка навучання павінна мець выхаваўчы характар [11,c.543].
Матэрыял “Методыкі роднай мовы” быў зроблены з мэтай паказаць, што дзеля таго, каб выканаць мэты навучання неабходна ўлічваць псіхалагічныя і ўзроставыя асаблівасці вучняў. Пачынаць гэта неабходна ўжо ў першыя месяцы навучання ў школе. Педагог пісаў, што настаўніку неабходна прыглядацца да сваіх вучняў,да іх заняткаў дома, да развіцця іх мовы, да характару і індывідуальнасці кожнага дзіцяці. Гэта дасягаецца з дапамогай гутаркі настаўніка з вучнямі аб іх жыцці, гульнях і дзіцячых захапленнях. Можна весці гутаркі пра кнігі, грамату, прачытаць дзецям апавяданні, вершы. Такім чынам настаўнік атрымае магчымасць пазнаёміцца з індывідуальнасцю дзіцяці. У параграфе “Аб выкладанні граматыкі” падаецца цікавы план урока, яго прыблізная схема, раскрываецца методыка яго правядзення. У пачатковай школе Колас даваў параду выкарыстоўваць урокі тлумачальнага чытання, на якіх тлумачацца незразумелыя словы і выразы, а вучні спрабуюць акрэсліваць асноўную думку твора. Важным сродкам ажыцяўлення сувязі тэорыіі з практыкай ён лічыў правядзенне мэтанакіраваных экскурсій.
На першай стадыі навучання Якуб Колас асабліва рэкамендуе выкарыстоўваць жывое слова настаўніка, арыентаваў яго на дадзеныя дзецям магчымасці самастойных дзеянняў у набыцці і захаванні ведаў, на правядзенне розных практычных работ. Для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў Колас прапануе шырока выкарыстоўваць на уроке метад гутаркі, якая дае канкрэтны матэрыял для думак і уяўленняў дзіцяці. Ён лічыў, што эфектыўнасць метада гутаркі залежыць ад правільнай фармулёўкі пытанняў, што пытанні толькі тады дасягнуць сваёй мэты, калі яны будуць пастаўлены правільна і дакладна[18, c. 653].
На старонках методыкі раскрыты і абгрунтаваны і іншыя метады навучання, якія забяспечваюць як актыўнае успрыняцце і асэнсаванне навучэнцамі новага матэрыяла, так і замацаванне і удасканальванне атрыманых ведаў і навыкаў. Якуб Колас прапанаваў паўтараць матэрыял кожны урок з мэтай паглыблення атрыманых ведаў пры навучанні граматыкі, пісьму, падчас экскурсій, пры паясняльным чытанні, а таксама навучаць дзяцяй рацыянальным шляхам работы: пераказу прачытанага, складанню плана, завучванне напамяць. На погляд Коласа завучванне напамяць дапамагае ўзбагаціць мову дзяцей новымі выразамі і словамі. Наконт працы над памылкамі пісьменнік лічыў, што па-першае яна не прыносіць шмат пользы, нават можа быць шкоднай. Разам з тым ён прымае маггчымым удзел у выпраўленні памылак вучняў усяго класа, паказвае методыку самой работы па іх выпраўленню.
Вырашальнымі фактарамі ў развіцці дзяцей Я.Колас лічыў выхаванне ў калектыве і набыцце працоўных уменняў і навыкаў на агульную пользу. Ён падкрэсліваў значнасць грамадскай дзейнасці ў фарміраванні рыс характара і перш за ўсё узаемападтрымкі.
Аналіз поглядаў Я.Коласа па працы ў школе паказвае, што ён усебакова і глыбока разглядаў яго асноўныя задачы, а імена: фарміраванне маральных уменняў і пачуццяў, развіццё валевых рыс характару [20, c. 176-190].
Асноўная мэта працоўнага выхавання на думку Коласа - навучыць любіць працу, а для гэтага выхаваць любоў да працы ў сэрцы дзіцяці. Галоўная каб чалавек асэнсаваў неабходнасць працы, непасрэдна ўдзельнічаў у працэсе.
Вялікае значэнне прыдаваў Колас выхаванню на класічнай літаратуры, бо чытанне не толькі развівае вобразнае мысленне, узбагачае вусную і пісьменную мову, але служыць і эстэтычнаму выхаванню дзяцей.
У сваіх тэарэтычных працах Якуб Колас першым у беларускім мовазнаўстве акрэсліў функцыянальную шматграннасць мовы. Адзначаючы своеасаблівасць мовы як грамадскай з’явы, ён вылучыў яе асноўныя функцыі: камунікатыўную, кагнітыўную, эстэтычную, экспрэсіўную і інш., засведчыў сваё разуменне ролі мовы ў жыцці чалавека і грамадства, прыроды мовы, яе характэрных адзнак. Коласаўскія публіцыстычныя артыкулы і лісты раскрываюць яго бачанне культуры і камунікатыўных якасцей мастацкага маўлення. Якуб Колас лічыў, што адзінай надзейнай асновай і крыніцай узбагачэння літаратурнай мовы з’яўляецца жывая народная мова.
2.2. Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа.
Пытанні арфаграфіі адносяцца да ліку “вечных” праблем лінгвістыкі.
Як сістэма аднастайнага напісання арфаграфія мае і вялікае сацыяльнае
значэнне, якое з цягам часу не траціць сваёй актуальнасці.
Станаўленне арфаграфічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы мае
сваю гісторыю. Правапісныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы
складваліся паступова.
На пачатковым этапе літаратурнай і пісьмовай традыцыі не было поўнага
адзінства ў правапісе і межах кожнай з дзвюх графічных сістэм – кірыліцы і
лацінкі, паколькі не існавала выпрацаванай нормы, а таксама, аўтарытэтнага
органа, які кантраляваў бы правапіс тагачасных выданняў. Увогуле, сам факт адсутнасці адзінай графічнай сістэмы ў сваю чаргу ўскладняў працэс
уніфікацыі і стабілізацыі правапісных нормаў літаратурнай мовы.
Унармаванне арфаграфіі ў першую чаргу звязана з выхадам
“Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча (1918), якая мела вялікае
значэнне ў абагульненні, устанаўленні і сістэматызацыі правіл беларускага
правапісу. Яна стала першым нарматыўным падручнікам як для школ
Беларусі, так і для выдавецтваў. Б Тарашкевіч улічыў традыцыі беларускага
кнігадрукавання і замацаваў напісанне галосных паводле вымаўлення, а
зычных “гледзячы на тое, які зычны ў корані, прыстаўцы ці канчатку”
[8,с.59]. З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча заканчваецца перыяд панавання
індывідуальных арфаграфій і пачынаецца этап навуковага асэнсавання,
арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу.
Пры вырашэнні многіх з гэтых правапісных праблем нельга не лічыцца
з думкамі Якуба Коласа, метадычна і лінгвістычна абгрунтаванымі ім у
“Методыцы роднай мовы”, а таксама ў публіцыстычных артыкулах.
Практычнай асновай фарміравання правапісных ідэй з’явілася жывое
беларускае вымаўленне сярэднебеларускіх гаворак, а таксама традыцыі
пісьма мінулых эпох, арыентацыя на арфаграфію рускай і (у рэдкіх
выпадках) польскай моў. Фактычна, гэтыя моўныя “арыенціры” аформіліся
пазней як прынцыпы беларускай арфаграфіі. Што датычыць самога тэрміна
“прынцып беларускай арфаграфіі”, то ўпершыню ў беларускай
лінгваметодыцы яго выкарыстаў Якуб Колас у падручніку “Методыка роднай
мовы” (1926). На думку Якуба Коласа, у аснове арфаграфіі могуць быць
розныя прынцыпы: гістарычны, этымалагічны, фанетычны, якія могуць
злучацца ў розныя камбінацыі. У аснову беларускага правапісу, як адзначае
пісьменнік, пакладзены такія прынцыпы, як фанетычны, этымалагічны,
прынцып традыцыі, прынцып напісання чужаземных слоў, а таксама
прынцып напісання складаных слоў. Вылучаючы пяць прынцыпаў
арфаграфіі, пісьменнік падкрэсліваў, што паслядоўна правесці той ці іншы
прынцып складана. Асабліва гэта датычыцца фанетычнага прынцыпу, бо паступовае правядзенне гэтага прынцыпу “зрабіла б непатрэбным і сам
правапіс. Тым больш, што правапіс, які будзе фанетычным для аднаго
дыялекту мовы, можа не быць фанетычным для другога”[6, с. 442]. Паводле
значнасці фанетычны прынцып пастаўлены пісьменнікам на першае месца.
Тым не менш, відавочна імкненне Якуба Коласа лагічна вывесці
неабходнасць як фанетычнага прынцыпу “пісаць так, як вымаўляецца”, так і
этымалагічнага (фанематычнага), які дае магчымасць “пісаць словы, згодна з
іх паходжаннем, згодна з гісторыяй мовы” [6, с. 442], гэта значыць, з
захаваннем марфалагічных частак слова. Уключэнне ў пералік прынцыпаў
этымалагічнага прынцыпу сфарміравалася ў Якуба Коласа пад уплывам
рускай арфаграфіі, у якой гэты прынцып пераважае. Як настаўнік і метадыст,
Якуб Колас звязваў цяжкасці ў навучанні мовы з наяўнасцю ў беларускім
правапісе “мноства прынцыпаў”, і апошняя акалічнасць вымагала
“правядзення рэформы правапісу”. Але “рэформа не навучыць пісаць
правільна”. Арфаграфічна правільнаму пісьму, на думку пісьменніка,
спрыяюць такія фактары, як 1) правільна ўспрынятае слухам слова; 2)
правільнае вымаўленне слова; 3) від напісанага слова; 4) рух, што
выконваецца на пісьме; 5) веданне правіл правапісу [6, с. 443]. Вылучэнне
гэтых фактараў грунтуецца найперш на разуменні цеснай сувязі паміж
фанетыкай, арфаэпіяй і правапісам і на глыбокім асэнсаванні пісьменнікам
дасягненняў не толькі ў галіне лінгвістыкі і методыкі, але і псіхафізіялогіі
пісьма нямецкіх вучоных Лая і Мэймана, а таксама рускага вучонага А.
Томпсана.
Коласаўскае разуменне ролі тэарэтычных звестак для правільнага і
свядомага пісьма суадносіцца з думкай прафесара В.У. Протчанкі, які
адзначыў, што “арфаграфічная і пунктуацыйная пісьменнасць можа
паспяхова фарміравацца толькі на тэарэтычнай аснове” [7, с. 187].
Акцэнтуючы ўвагу на вывучэнні правіл правапісу, Якуб Колас
падкрэслівае гэта практычнымі патрэбамі. “На практыцы могуць быць такія
выпадкі, дзе здарыцца патрэба мець нейкую мерку, нейкі крытэрый1норму, якімі і трэба падысці для разважання таго ці іншага правіла правапісу” [6, с.
448]. “Свядомае”, граматнае пісьмо Якуб Колас разумеў як “вынік работы
мыслі”, “складаны псіхафізічны працэс”, а не механічны акт. Навучанне
арфаграфіі пісьменнік рэкамендаваў пачынаць на аснове выкарыстання
сінтэтычнага метаду, пры якім “дзеці пераходзяць да пісьма слоў пасля
ўсваення элементаў літар і ўжо тады прыступаюць да пісьма слоў” [6, с. 440],
а на далейшых ступенях выкарыстоўваць аналітычны метад, калі “адразу
прышчапляюць навыкі пісьма цэлых слоў” [6, с. 440]. Багаты ўласны
метадычны вопыт дазволіў Якубу Коласу распрацаваць стройную
метадычную сістэму метадаў і прыёмаў навучання арфаграфіі – дыктанты,
пісьмовыя стылістычныя работы, спісванне, лісты (пісьмы). Аднак задачы
навучання правапісу заключаюцца не толькі ў навучанні арфаграфічна
правільнаму пісьму, але і ў “развіцці пісьменнай “жывой” мовы вучняў”. Такі
від пісьма Якуб Колас называе ”пісьмом вышэйшага парадку”. Пісьменнік
падкрэслівае, што “ступень граматнасці павінна вызначацца не ўменнем
пісаць штучна падабраныя словы і сказы, а ўменнем граматна складаць свае
мыслі пры адвольным пісьме”. Адгэтуль трэба паставіць у цесную сувязь
навучанне правапісу з навучаннем правільна складаць свае мыслі на пісьме”
[6, с. 453]. Пры гэтым Якуб Колас падкрэсліваў, што “невялікія, звязаныя,
добра падабраныя тэксты вельмі патрэбныя і незаменныя пры навучанні
арфаграфіі” [6, с. 449]. Развіваючы ідэі Якуба Коласа, сучасныя метадысты
лічаць, што “паспяховае навучанне правапісу забяспечваецца толькі на
аснове актуалізацыі маўленчай дзейнасці навучэнцаў – слухання
літаратурнай мовы, чытання, гаварэння, самастойнага пісьма, а не толькі
спісвання” [7, с. 188].
У падручніку “Методыка роднай мовы” Якуб Колас упершыню ў
беларускім мовазнаўстве даў навуковае вызначэнне правапісу: “Правапіс –
гэта ёсць пэўная сістэма правіл, якія ўстанаўліваюць аднастайныя спосабы
перадачы мовы ў гукавым пісьме” [6, с. 441], прычым у адрозненне ад
традыцыі разглядаць правапіс у кантэксце граматыкі, пісьменнік разумеў арфаграфію як асобы раздзел мовазнаўства, адрозны ад граматыкі.
“Змешванне пытанняў правапісу з пытаннямі граматыкі вельмі шкодна
адбіваецца на выбары метаду навучання правапісу і ўскладняе і без таго
трудную справу навучыць пісаць правільна [6, с. 441].
Важнасць і актуальнасць навучання правільнаму пісьму і клопаты аб