Лінгваметадычная спадчыня Я.Коласа

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Марта 2012 в 21:12, курсовая работа

Краткое описание

Мэтай даследаванння з’яўляецца аналіз лінгваметадычнай спадчыны Якуба Коласа. Для дасягнення мэты пастаўлены наступныя задачы:
- Раскрыць ролю Якуба Коласа ў развіцці методыкі выкладання беларускай мовы;
- Вывучыць навукова-метадычную дзейнасць Якуба Коласа;
- Адзначыць лінгваметадычныя асаблівасці “Методыкі роднай мовы” Якуба Коласа.

Оглавление

1. Уводзіны……………………………………………………………………….2

2. Раздзел 1

2.1. Віды аналіза тэкстаў……………………………………………………....5

2.2. Асаблівасці творчасці Якуба Коласа…………………………………….7

3. Раздзел 2

2.1. Метадычныя здабыткі Якуба Коласа……………………………………...16

2.2. Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа……………………………………22

4. Заключэнне………………………………………………………………….….2

5. Спіс літаратуры…………………………………………………………….….28

Файлы: 1 файл

Курсавая Лінгваметадычная спадчына Якуба Коласа.doc

— 197.50 Кб (Скачать)

У 1923 г. у Мінску выйшла асобным выданнем паэма "Новая зямля". Гэты твор з'яўляецца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства на рубяжы стагоддзяў. У паэме Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыцці беларускага народа. Аўтар апаэтызаваў духоўнае багацце і маральную веліч працоўнага чалавека, яго адвечную мару быць гаспадаром на ўласнай зямлі. У творы яскрава апісаны быт народа, выведзены тыповыя беларускія характары. Цудоўныя замалёўкі беларускай прыроды характарызуюць Якуба Коласа як выдатнага майстра пейзажу.

У 1925 г. у часопісе "Полымя" апублікавана трэцяя рэдакцыя паэмы "Сымон-музыка". У гэтым творы асвятляецца роля мастака і мастацтва ў жыцці народа, тут найбольш поўна выявіліся эстэтычныя погляды Якуба Коласа. Гэта твор аб народных вытоках мастацтва, лёсе таленту з народа, духоўным адраджэнні нацыі. Трагічныя і драматычныя матывы ў ім пераплятаюцца з жыццесцвярджальнымі і аптымістычнымі. Аўтар стварае вобраз маладога беларуса - свядомага творцы свайго лёсу, які імкнецца да духоўнага адраджэння роднага краю. Паэт асвятляе своеасаблівасць нацыянальнага шляху беларусаў, выказвае надзею на актывізацыю духоўна-творчых сіл народа.

У гэты перыяд пашыраецца тэматыка твораў Якуба Коласа. Ён прыходзіць да апісання жыццёвых шляхоў беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст., яе духоўных пошукаў. Пісьменнік стварае так званыя палескія аповесці: два вялікія празаічныя творы "У палескай глушы" (выдана ў Вільні ў 1923 г.) і "У глыбі Палесся" (выдана ў Мінску ў 1927 г.). Яны пазней увайшлі як 1-я і 2-я часткі ў трылогію "На ростанях" - найбольшы празаічны твор Якуба Коласа. У 1925 г. была апублікавана п'еса "Забастоўшчыкі", пра тое, як беларускае настаўніцтва ўключалася ў палітычную барацьбу. У аснове сюжэту - першы нелегальны з'езд настаўнікаў у Мікалаеўшчыне. Гэты твор не атрымаў сцэнічнага ўвасаблення. Акрамя таго, у 1925 г. напісана аповесць "На прасторах жыцця" (выдадзена ў 1926 г.), прысвечаная моладзі 1920-х гг., праблемам яе духоўнага станаўлення, адукацыі, культуры, імкненню да пераўтварэння жыцця[17, c. 21-24].

Другая палова 1920-х - 1930-я гг. гэта час актыўнай грамадскай дзейнасці Якуба Коласа, прызнання яго заслуг і пры гэтым вельмі складаны перыяд жыцця, падзеі якога адбіліся на псіхалагічным стане, негатыўна паўплывалі на ўсю далейшую творчасць пісьменніка. 18 кастрычніка 1926 г. Якубу Коласу нададзена званне народнага паэта Беларусі, яму прызначана пажыццёвая пенсія. З 1928 г. ён акадэмік Акадэміі навук Беларусі, з 1929 г. член Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт Акадэміі. Быў кандыдатам у члены Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў 1927-1929 гг., членам ЦВК у 1929-1931, 1935-1938 гг. Якуб Колас удзельнічаў у рабоце 1-га Усебеларускага з'езда савецкіх пісьменнікаў і 1-га Усесаюзнага з'езда савецкіх пісьменнікаў у Маскве (1934 г.), дзе быў абраны ў кіруючыя органы творчых саюзаў літаратараў. У 1935 г. ён выступаў з прамовай на Сусветным кангрэсе абароны культуры ў Парыжы.

Пры гэтым яшчэ з сярэдзіны 1920-х гг. Якуб Колас трапіў у поле зроку савецкіх рэпрэсіўных органаў. У 1925 г. у яго быў праведзены вобыск, а затым і допыт у сувязі з так званай "лістападаўскай справай", якая датычылася "контррэвалюцыйнай арганізацыі" на Случчыне. У 1930-я гг. ціск на Якуба Коласа яшчэ больш узмацніўся. Яго адкрыта абвінавачвалі ў так званай нацдэмаўшчыне, у прапагандзе ідэй бяскласавасці беларускай нацыі, знаходзілі ў творах ідэалізацыю кулацтва, хутарской гаспадаркі, перабольшванне ролі інтэлігенцыі. У 1930 г. Якуб Колас быў змушаны публічна каяцца ў палітычных "памылках". Былі арыштаваны і рэпрэсіраваны блізкія сваякі паэта - дзядзька па матчынай лініі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец Язэп Лёсік, родны брат жонкі Коласа Аляксандр Каменскі. 6 лютага 1938 г. у доме пісьменніка шукалі зброю, яго прымусілі ўзняць рукі і стаць тварам да сцяны. Якубу Коласу пагражаў арышт, аднак санкцыя на яго ад вышэйшага савецкага кіраўніцтва не была дадзена. Магчыма, з-за шырокай вядомасці і народнага прызнання песняра [21, c.162].

У 1926 г. Якуб Колас пачаў пісаць паэму "На шляхах волі" аб цяжкіх умовах існавання падчас Першай сусветнай вайны, іх уплыве на фарміраванне пратэстных настрояў народных мас і станоўчага стаўлення да бальшавікоў у перыяд рэвалюцый 1917 г. Над гэтым творам паэт шмат разважаў, працаваў і ў 1930-я і ў 1950-я гг., але так і не завяршыў. У творчасці  Коласа 1930-х гг. прысутнічае і тэма калектывізацыі. Галоўны герой яго даволі схематызаванай аповесці "Адшчапенец" (1930-1931 гг., выдадзена ў 1932 г.) пасля доўгіх ваганняў прыходзіць да высновы аб перавагах калектыўнай гаспадаркі перад аднаасобнай. Акрамя таго, у гэты перыяд Якуб Колас звярнуўся да драматычных падзей Першай сусветнай вайны галоўным чынам праз паказ "салдацкай праўды" - у п'есе "Вайна вайне" (1927-1931 гг., апошняя рэдакцыя 1938 г.) і грамадзянскай вайны - у аповесці "Дрыгва" (1933 г.) і створанай на яе аснове п'есе "У пушчах Палесся" (1937 г.). У 1940 г. пачаў пісаць паэму "Рыбакова хата" пра жыццё працоўных Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы, іх барацьбу за свае правы. У гэты перыяд Колас плённа працаваў у галіне перакладу з рускай, украінскай, польскай моў ("Палтава" А. Пушкіна, некаторыя творы М. Лермантава, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, Р. Тагора і інш.).  

У час Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў пад Масквой у Клязьме, Ташкенце, Маскве. У вершах (зборнікі "Адпомсцім", 1942 г.; "Голас зямлі", 1943 г.), паэмах "Суд у лесе" (1942 г.), "Адплата" (1943-1944 гг.), публіцыстычных артыкулах перыяду Вялікай Айчыннай вайны ён услаўляў патрыятызм, гераізм савецкіх людзей, выкрываў чалавеканенавісніцкую сутнасць фашызму. У 1944 г. Якуб Колас  удастоены звання заслужанага дзеяча навукі Беларусі. У канцы 1944 г. вярнуўся ў Мінск [22,c.333].

Пасля вайны, з сярэдзіны 1940-х гг. і да канца жыцця Якуб Колас працаваў у Акадэміі навук Беларусі, быў вядомы як грамадскі дзеяч:  выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР, членам Цэнтральнага Камітэта на XX-XXII з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі і ўсесаюзнага Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру - і гэта была не фармальная праца. У Якуба Коласа заўсёды знаходзілі водгук праблемы асобных грамадзян, паслядоўна адстойваў ён інтарэсы і ўсёй беларускай нацыі. У 1956 г. пісьменнік напісаў ліст у вышэйшыя партыйныя інстанцыі, у якім выказаў занепакоенасць становішчам беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапанаваў меры па яе абароне.

Яго літаратурная праца ў другой палове 1940-х гг. атрымала афіцыйнае ўшанаванне. У 1946 г. за вершы ваенных гадоў Якубу Коласу была прысуджана Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 1-й ступені. У 1949 г. - Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 2-й ступені за паэму "Рыбакова хата" (завяршыў у 1947 г.)

У 1950-я гг. Якуб Колас у якасці навуковага рэдактара удзельнічаў у падрыхтоўцы першага выдання "Руска-беларускага слоўніка" (1953 г.).

У 1954 г. завершана аповесць "На ростанях", у якой апісаны падзеі 1906-1911 гг. Яна стала 3-й, апошняй (разам з дзвюма папярэднімі  - "У палескай глушы", "У глыбі Палесся"), часткай аднайменнай трылогіі. Трылогія - адзін з першых беларускіх раманаў.  Гэта шырокае мастацкае палатно сацыяльна-грамадскай сітуацыі ў Беларусі, эпапея жыцця беларускага народа перыяду Рэвалюцыі 1905-1907 гг. і паслярэвалюцыйных гадоў. Твор напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле, у ім створана галерэя партрэтаў нацыянальнай інтэлігенцыі, выхадцаў з народа, "адраджэнцаў", адлюстраваны побыт сялянства і іншых сацыяльных слаёў. Аўтар выявіў глыбокае майстэрства псіхалагічнага аналізу ў апісанні сваіх герояў. У трылогіі раскрылася і майстэрства Коласа-пейзажыста: створаны цудоўныя малюнкі беларускай прыроды.

Шлях, які прайшоў Якуб Колас, - адметны. Асноватворныя ўласцівасці яго жыцця і дзейнасці - сумленнасць, высокароднасць, нераўнадушша,  імкненне дапамагчы ў цяжкіх абставінах, грунтоўнасць ва ўсіх жыццёвых праявах, вернасць сваім прынцыпам, адстойванне ў прамым ці ўскосным выглядзе ўласных поглядаў, любоў да радзімы і яе народа, клопат аб захаванні нацыянальнай самабытнасці беларусаў, аб беларускай мове, пратэст супраць рознага кшталту прыгнечання чалавека. Гэтыя якасці ў поўнай меры адбіліся на творчасці пісьменніка, які ўнёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру. Сярод творчых дасягненняў найбольш важкімі з'яўляюцца пашырэнне жанравых магчымасцяў беларускай літаратуры, выкарыстанне шырокай і актуальнай тэматыкі ў паэтычных і празаічных творах, узбагачэнне паэзіі філасофскай і пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпасу, закладанне асноў беларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці праз алегарычны аповед, станаўленне норм беларускай літаратурнай мовы.

Ужо ў 1920 г. у выдадзенай у Вільні "Гісторыі беларускай літаратуры", якую напісаў вядомы беларускі пісьменнік і літаратуразнавец М. Гарэцкі, Якуб Колас названы класікам беларускай літаратуры.

"У сусветную літаратуру Якуб Колас увайшоў як "беларускі Гамер", стваральнік нацыянальнай "Іліяды" і "Адысеі" - менавіта такія аналогіі напрошваюцца пры думцы аб ягоных "Новай зямлі" і "Сымоне-музыку"... Імя Якуба Коласа, аднаго з буйнейшых песняроў сялянства, стваральніка маляўнічых беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа, надзвычай натуральна глядзіцца ў шэрагу імёнаў класікаў сусветнай літаратуры", - сказаў пра песняра беларускі літаратуразнавец М. Тычына.

Паэтэса і перакладчык з Вялікабрытаніі В. Рыч вельмі высока ацэньвае паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Яна параўноўвае гэты твор са старажытнарымскімі трагедыямі, з драмамі і трагедыямі Уільяма Шэкспіра. "Без такіх твораў, як "Новая зямля", - лічыць паэтэса, - сусветная літаратура была б значна бяднейшая"[24, c. 367].

 

 

 

 

2.1. Метадычныя здабыткі Якуба Коласа.

У выніку даследавання творчай дзейнасці Якуба Коласа ў дарэвалюцыйны час можна зрабіць вывад,што ён знаходзіўся на ўзроўні перадаваой метадычнай мыслі таго часу і адыграў вялікую ролю ў барацьбе беларускага народа за дэмакратызацыю школы. Шмат каштоўнага ўнёс Якуб Колас у тэорыю і практыку педагогікі: ён веў працу па далейшаму развіццю савецкай школы, выступаў за творчае выкарыстанне  здабыткаў замежнай і савецкай педагогікі. Якуб Колас змагаўся за такую сістэму навучання і выхавання, якая падрыхтоўвае да жыцця, да барацьбы за шчасце народа, за светлую будучыню для ўсяго чалавецтва [10, c.160].

Матэрыял “Другога чытання…” мае востры сацыяльны змест. Яно атрымала станоўчыя водклікі сярод педагогаў таго часу, таму што садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў поглядаў на прыроду і грамадства. Пасля вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі Я.Колас уключаецца ў станаўленне савецкай школы на Беларусі. Ён не толькі арганізоўвае справы народнай адукацыі, але і з’яўляецца аўтарам вучэбных дапаможнікаў і першай у гісторыі педагогікі на Беларусі методыкі роднай мовы. У гэтай працы даецца падагульненне педагагічнай думкі мінулага і дадзены канкрэтныя прыклады і рэкамендацыі па навучанню дзяцей роднай мове з улікам вывучэння ў школе дзвюх роднасных моў - беларускай і рускай. Першая дзіцячая кніжка Коласа ўся прасякнута духам народнай творчасці, ідэямі патрыятызму і любові да чалавека працы. Яна падпарадкавана задачам навучання і выхавання ў дзяцей лепшых маральных якасцей. Высокай паэтычнай культурай, займальнасцю, паслядоўнасцю ў разгортванні падзей вызначаецца паэма "Рак-вусач". Яна з'яўляецца добрым прыкладам творчага засваення самога складу і стылю народнай казкі.

У паэме паэтызуецца не капрыза - рак, а спелае, буйнае ржаное каліва - сімвал стойкасці, вынослівасці і жыццяздольнасці. Толькі яно здолела пераканаць рака ў тым, што яго доля не самая горшая, і прынесці вяселле і радасць другім. 

Невялічкую паэму "Міхасёвы прыгоды" часам называюць апавяданнем ў вершах. Гарадскога хлопчыка Міхаську, які доўга хварэў у зімовы час, паслалі на ўсё лета ў вёску адпачыць і набрацца сіл. Тут і пачынаюцца розныя прыгоды, удачы і няўдачы. Кожны раздзел паэмы паэтычна раскрывае якую-небудзь новую карціну ці з'яву ў прыродзе. Выдатная якасць твора - яго прастата, маляўнічасць і непасрэднасць. Аб самых звычайных рэчах паэт умее так расказаць, што нібы нанава адкрывае перад намі цудоўны куточак роднай зямлі, сапраўднае хараство мілай нашаму сэрцу прыроды.  У зборнік "Детям" увайшлі вершы для дзяцей, урыўкі з паэм "Сымон-музыка" і "Новая зямля", казка "Рак-вусач" і вершаваныя апавяданні "Міхасёвы прыгоды" і "Савось-распуснік" у перакладзе на рускую мову.

Створаныя ім казкі, вершы і паэмы, апавяданні і аповесці разнастайныя сваёй праблематыкай, багатыя яркімі вобразамі, мастацка-выяўленчымі сродкамі і сведчаць аб глыбокім пранікненні пісьменніка ў дзіцячую псіхалогію, аб уменні пісаць цікава і займальна на самыя важныя і актуальныя тэмы. Лепшыя яго творы ўвайшлі ў дзіцячую класіку ("Рак-вусач", "Міхасёвы прыгоды", "Савось-распуснік" і інш.)[5, c.29-31].

Зборнік сведчыць пра незвычайную мастацкую інтуіцыю, лінгвістычную і метадычную дасведчаннасць аўтара, што сталі асновай Коласаўскай лінгвадыдактычнай канцэпцыі, арыентаванай на выхаванне нацыянальна свядомай асобы сродкамі мовы. Гэта вызначылася найперш у выбары моўнага матэрыялу, які меў выразны рэгіянальны характар і нацыянальна-пазнавальную каштоўнасць. Нацыянальна - культурная арыентацыя тэкстаў праявілася ў адпаведнай сістэме моўных сродкаў, апасродкавана - праз экспрэсію фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу.

Аналіз правапісна - граматычных формаў часцін мовы сведчыць аб імкненні да матываванага выкарыстання пісьменнікам таго ці іншага марфалагічнага варыянта, абумоўленасці яго з’яўлення ў зборніку пэўнымі суб’ектыўнымі меркаваннямі аўтара ці аб’ектыўнымі фактарамі, якія характарызавалі  агульны стан тагачаснай беларускай мовы. Сваім зборнікам “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Колас падцвердзіў заканамернасць выкарыстання многіх адметных рыс беларускай мовы, удакладняе ўжыванне асобных арфаграм і тым самым унес непасрэдны ўклад у агульную справу выпрацоўкі ізамацавання моўных нормаў[8, с. 28-33].

Метадычныя ідэі Якуба Коласа яскрава адлюстраваны ім у “Другім чытанні…” і “Методыцы…”. Яны былі выкарыстаны пры напісанні падручнікаў і метадычных парад для пачатковых класаў школ.

Информация о работе Лінгваметадычная спадчыня Я.Коласа