Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для рэдактарскага аналізу рэлігійнага дыскурсу ў СМІ
Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2011 в 16:19, реферат
Краткое описание
Больш паспяховае дасягненне пастаўленай мэты – прааналізаваць беларускамоўны рэлігійны дыскурс з рэдактарскага гледжання – немагчымае без выкарыстання інфармацыйных тэхналогіяў, найбольш эфектыўных менавіта ў сферы рэдагавання. Таму мэтай гэтага рэферату ёсць аналіз эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогіяў дзеля дасягнення мэты магістэрскай дысертацыі.
Файлы: 1 файл
refierat.doc
— 156.00 Кб (Скачать)Заключэнне
Рэлігійны дыскурс як адзін з самых старажытных тыпаў зносін уяўляе сабой сукупнасць маўленчых актаў, якія выкарыстоўваюцца ў рэлігійнай сферы. Рэлігійны дыскурс займае годнае месца сярод іншых тыпаў дыскурсу. Мэтай яго ёсць наблізіць чалавека да Бога праз свядомае разуменне маральнай і духоўнай каштоўнасці веры. Больш блізкі шлях да душы чалавека рэлігійны дыскурс мае праз родную мову: Слова ёсць святым у Бібліі, зневажаць роднае слова, матчыну мову – вялікі грэх. Беларускамоўны рэлігійны дыскурс рэалізуецца ў вусным і пісьмовым маўленні праз сродкі масавай інфармацыі. Моўна-стылёвы аналіз рэлігійнага дыскурсу паказвае, што прычыны яго недасканаласці хаваюцца не толькі ў вялікай колькасці варыянтных перакладаў рэлігійных тэрмінаў і неапраўданых лексічных трансфармацый, а значна глыбей – у адсутнасці перакладных і тлумачальных слоўнікаў, а таксама слоўнікаў сінонімаў.
Такім чынам, мы мяркуем, што паколькі беларуская мова мае месца існаваць ў святынях, яе выкарыстанне павінна быць унармаваным, а не стыхійным. Бо менавіта рэлігія можа стаць той урадлівай глебай для яе развіцця, дапамагчы беларускім вернікам, шануючы сваё мінулае, ўпэўнена крочыць да зменаў. Гэта яшчэ ў XVI ст. выдатна разумеў Францыск Скарына, які невыпадкова першымі на родную мову пераклаў кнігі Бібліі. Аднак са скарынаўскіх часоў наша грамадства дасягнула значных посьпехаў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Гэта выявілася і ў магчымасці выкарыстоўваць электронныя сродкі стварэння, захавання і апрацоўкі інфармацыі. З’явіліся аўдыё-кнігі, электронныя бібліятэкі, не кажучы ўжо пра праграмы працы з тэкстамі, якімі карыстаюцца не толькі мовазнаўцы, але і хімікі, і фізікі, і біёлагі звычайныя школьнікі. Аднак здавалася б, самыя рапаўсюджаныя праграмы не ёсць дасканалымі. А ў рэдактарскай працы менавіта яны шмат у чым вызначаюць паспяховасць вынікаў. Удасканаленне праграм, што ўжо існуюць, распрацоўка больш дзейсных, адаптаванне іх да ўжывання ў дачыненні да беларускамоўных тэкстаў, а таксама пашырэнне іх функцый для працы з тэкстамі рэлігійнага характару паспрыяюць унармаванню функцыянавання беларускай мовы як у рэлігійнай сферы, так і ў грамадскім жыцці.
Спіс літаратуры да рэферата
Тэарэтычныя крыніцы
- Аб праграме
"Правапіс". – [Электронны рэсурс].
– Рэжым доступу: http://pravapis.tut.by/a.php?
Link=about – 22.12.08. - Біблія беларуская
ў перакладзе Васіля Сёмухі. – [Электронны
рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.isuspan.com/b/
Biblia_bel/ – 10.05.08. - Біблія ў беларускім перакладзе: праблема высокага стылю. – [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://churchby.info/bel/183/ – 22.12.08.
- Бобырёва, Е. В. Религиозный дискурс: ценности, жанры, стратегии: (на материале православного вероучения) : автореферат диссертации на соискание учёной степени доктора филологических наук: 10.02.19 / Екатерина Валерьевна Бобырёва; [Волгоградский государственный педагогический университет]. – Волгоград, 2007.
- Будзько, І. У. Рэлігійны слоўнік старабеларускай мовы / І. У. Будзько. – Баранавічы, 2003.
- Вежбицкая, А. Сопоставление культур через посредство лексики и прагматики / А. Вежбицкая. – М., 2001.
- Вікіпедыя.
– [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://be.wikipedia.org/wiki/%
D0%9F%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0% – 22.12.08.D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1% 80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0 - Завальнюк, У. Узняліся крыжы над святынямі / У. Завальнюк. – Мінск, 1999.
- Канфесіі на Беларусі (канец XVIII–XX стагоддзяў) / нав. рэд. У. І. Навіцкі. – Мінск, 1998.
- Кот, С. О. Дискурсний аналіз проповіді як морально-духовного жанру словесности (на матеріалі православной Різдвяноі проповіді) : автореферат диссертаціі на здабуття наукового ступеня кандідата філологічних наук: 10.02.02 / Кот Сергій Олександрович. – Киів, 2006.
- Мусорын, А. Ю. Хрысціянская тэанімічная лексіка беларускай мовы праваслаўнага і каталіцкага ўжывання / А. Ю. Мусорын // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе : зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі. – Мінск, 2007.
- Станкевіч, А. Родная мова ў сьвятынях / А. Станкевіч // З Богам да Беларусі. – Вільня, 2008.
- Фурс, В. У. Польскамоўны ўплыў на беларускі пераклад чатырох’евангелля ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (1939) / В. У. Фурс // Сучасны стан і дынаміка норм беларускай літаратурнай мовы: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мiнск / Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі; нав. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск, 2006.
- Хромчанка А. Р. Канфесійная лексіка сучаснай беларускай мовы. / А. Р. Хромчанка // Журналістыка-2004. – Мінск, 2004.
- Чарота, І. А. Беларуская мова і царква / І. А. Чарота. – Мінск, 2000.
- Шакун, Л. М. Значэнне царкоўнаславянскай мовы ў развіцці беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. – Мінск, 1958.
Практычныя крыніцы
- Бажэственная літургія : дыск / пер. С. Гардуна.
- Біблія. Кнігі Сьвятога Пісання Старога і Новага Запавету / пер. В. Сёмуха. – 2002.
- Голас душы. – 2001. – №№ 11, 23, 35. – 2002. – №№ 1, 7-9, 14, 15, 38. – 2003. – № 15.
- Дыялог. – 1999. – № 12. – 2003. – № 2-3. – 2004. – № 4. – 2005. – № 11. – 2006. – № 4. – 2008. – № 1.
- Каталіцкія навіны. – 2005. – № 1. – 2007. – № 5. – 2008. – № 1.
- Наша вера. – 2008. – № 1 (43).
- Наша вера.
– [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://media.catholic.by/nv/
n42/aboutus.htm – 22.12.08. - Ойча наш : малітоўнік / Мітрапалітарная камісія па перакладу літургічных тэкстаў. – Мінск, 2000.
- Царкоўнае слова. – 2007. – №№ 5-12. – 2008. – №№ 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19.
- “Ave Maria”. – 2003. – № 5-6. – 2004. – № 1-2. – 2005. – № 1-2. – 2006. – № 1-2. – 2007. – №№ 3, 10.
- “Ave Maria”.
[Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://media.catholic.by/ave/
index.htm?/ave/n83/art2.htm – 22.12.08. - Эвангелле паводля сьв. Яна / пер. Ян Пятроўскі. – Мінск-Лондан-Нью-Йорк, 1991.