Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для рэдактарскага аналізу рэлігійнага дыскурсу ў СМІ

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2011 в 16:19, реферат

Краткое описание

Больш паспяховае дасягненне пастаўленай мэты – прааналізаваць беларускамоўны рэлігійны дыскурс з рэдактарскага гледжання – немагчымае без выкарыстання інфармацыйных тэхналогіяў, найбольш эфектыўных менавіта ў сферы рэдагавання. Таму мэтай гэтага рэферату ёсць аналіз эфектыўнасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогіяў дзеля дасягнення мэты магістэрскай дысертацыі.

Файлы: 1 файл

refierat.doc

— 156.00 Кб (Скачать)

     EmEditor. Платны рэдактар для Windows-сістэм. Забяспечвае падсвятленне тэксту для розных фарматаў, модуляў, аднак інтэрфейс патрабуе вывучэння.

     SciTE. Свабодны кросплатформенны рэдактар з падсвятленнем сінтаксісу для шматлікіх моў праграмавання, фолдзінгам. Шырокія магчымасці настройкі і аўтаматызацыі.

     NEdit. Папулярны тэкставы рэдактар і рэдактар зыходнага кода для серады X Window System.

     Notepad++ (GNU GPL). Заснаваны на тым самым двіжку, што і SciTE. Мае падобныя магчымасці і зручны інтэрфейс.

     Pspad. Тэкставы рэдактар з падсвятленнем сінтаксісу, падтрымкай скрыптаў і інструментамі для працы з HTML-кодам.

     TEA. Рэдактар з сотнямі функцый апрацоўкі тэксту і разметкі ў HTML, LaTeX, Docbook.

     Texter. Тэкстовы рэдактар для Windows

     UniRed. Гэта тэкставы рэдактар з беларускім інтэрфейсам. Падтрымлівае працу з рознымі кадыроўкамі; дазваляе пазначыць юнікодаўскія сімвалы, выкарыстоўваць так званыя "сурагатныя алфавіты"; мае сінтаксычную падсветку; дазваляе рабіць праверку правапісу ў тэкстах.

     Папулярныя  тэкставыя працэсары (текставыя  рэдактары другога рода):

     Microsoft Word (часта – MS Word, WinWord або проста Word). Тэкставы працэсар, які выпускаецца карпарацыяй Microsoft у складзе пакета Microsoft Office. Першая версія была напісаная Рычардам Бродзі (Richard Brodie) для IBM PC, якія выкарыстоўваліся DOS, у 1983 году. Пазней выпускаліся версіі для Apple Macintosh (1984), SCO UNIX і Microsoft Windows (1989). Microsoft Word з'яўляецца найбольш папулярным з сённяшніх тэкставых працэсараў, што зрабіла яго бінарны фармат дакумента стандартам дэ-факта, і шматлікія праграмы-канкурэнты маюць падтрымку сумяшчальнасці з гэтым фарматам. Першая версія Microsoft Windows з’явілася ў 1989 г., апошняя – у 2007 г. Аднак і сёння Microsoft Word мае шмат незадакументаваных памылак і кур’ёзаў у функцыянаванні.

     Microsoft Works. Просты ў выкарыстанні, мае ўдасканалены слоўнік і слоўнік сінонімаў, а таксама сродкі праверкі правапісу. Дазваляе лёгка праглядаць і рэдагаваць дакументы Microsoft Word і табліцы Microsoft Excel, прэзентацыі Microsoft PowerPoint.

     WordPad. Уваходзіць у склад MS Windows, пачынаючы з Windows 95. Валодае большым, чым Notepad, наборам інструментаў, але не дацягвае да ўзроўню паўнавартаснага тэкставага працэсара накшталт Microsoft Word. Падтрымлівае фармаціраванне і раздрукоўку тэксту, але не мае шэрагу важных інструментаў, напрыклад, табліц і сродкаў праверкі арфаграфіі.

     AbiWord. Да перавагаў праграмы можна аднесці малы памер дыстрыбутыва, высокае хуткадзеянне, адкрытую мадэль распаўсюджання. Недахопы – абмежаваная функцыянальнасць, няпоўная падтрымка дакументаў Microsoft Word.

     PolyEdit. Невялікі (1,4 Мб) тэкставы працэсар, які працуе пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы ОС Microsoft Windows. Акрамя стандартных для тэкставых працэсараў магчымасцяў, ён можа шыфраваць дакументы, што захоўваюцца, выкарыстоўваючы алгарытмы Blowfish і SHA, і забяспечвае падсветку сінтаксісу. Падтрымлівае працу з рускай мовай (у розных кадзіроўках — OEM/ANSI/Unicode/UTF-8), уключаючы праверку арфаграфіі і расстаноўку пераносаў [Тамсама].

     Глава 4 Эфектыўнасць і праблемы выкарыстання інфармацыйных  тэхналогій ў рэдактарскім аналізе беларускамоўнага рэлігійнага дыскурсу

     Словы “рэдактарскі аналіз, рэдагаванне дыскурсу” ўжо самі па сабе акцэнтуюць ўвагу на тэкставых рэдактарах. Натуральна, што найбольш распаўсюджаным і найбольш папулярным сярод іх з’яўляецца Microsoft Word. Акрамя функцый набора, праўкі, устаўкі, выразкі тэксту, найбольш карысным з’яляецца праграмны прадукт "Правапiс", які ўяўляе сабой набор прылад для праверкі правапісу тэкстаў на беларускай мове ў асяроддзі Windows Microsot Office 2000.

     Праграмны прадукт арыентаваны на выкарыстанне як сучаснага варыянта правапісу, так  і класічнага ("тарашкевіцы").

     У склад абноўленай версіі прадукта ўваходзяць наступныя мадыфікацыі: LitaraN02 – праверка паводле правілаў сучаснага (дзейнага) правапісу; LitaraT02 – праверка паводле правілаў класічнага правапісу ("тарашкевіца"); Litara20N – камбінаваная версія з магчымасцю пераходу з адной сістэмы правапісу на другую (па змоўчанні першасна інсталюецца дзейная сістэма правапісу); Litara20T – камбінаваная версія з магчымасцю пераходу з адной сістэмы правапісу на другую (па змоўчанні першасна інсталюецца класічная сістэма правапісу – "тарашкевіца").

     Досвед  эксплуатацыі папярэдняй версіі (мадыфікацыі  Litara10N і Litara10T) паказаў, што шэраг карыстальнікаў, якія не мелі дастатковага досведу працы з макрасамі, сутыкаліся з пэўнымі цяжкасцямі. З гэтай прычыны для карыстальнікаў, якія стала практыкуюць толькі адну сістэму правапісу, былі распрацаваныя спецыяльныя мадыфікацыі LitaraN02 (дзейная сістэма правапісу) і LitaraT02 (класічны варыянт правапісу, т. зв. "тарашкевіца"). Пасля усталявання пажаданай мадыфікацыі далейшае карыстанне аналагічна выкарыстоўванню любога іншага "чэкера" з моўнага пакета MicrosoftOffice, напрыклад рускага, англійскага (ЗША) ці польскага [1].

     Такім чынам, гэтая праграма дапамагае  рэдактару ў выяўленні асноўных памылак. Аднак правапіс разглядае зыходныя формы слоў і не ўлічвае палітры іх формазмяненняў. А, значыць, адсутнічае важная класіфікацыя памылак па раздзелах мовазнаўства. Магчыма, у будучыні ўдасканаленыя тэкставыя рэдактары змогуць прапанаваць варыянт выпраўлення кожнай формы слова, а таксама класіфікаваць памылку, напрыклад, арфаграфічная, фанетычная і г.д. Каб выявіць арфаэпічныя памылкі, напрыклад, у маўленні святароў, трэба слухаць тэкст. Спадзяемся на распрацоўку праграмы, якая б магла выяўляць памылкі вуснага маўлення.

     Шмат нараканняў выклікае варыятыўнасць беларускамоўнай рэлігійнай тэрміналогіі, напрыклад, Свяшчэннае Пісанне – Святое Пісьмо, Завет – Запавет – Закон, Благавесце – Дабравесце – Евангелле – Эвангеле, Аман – Амэн – Амінь – Амін, Бог – Госпад – Гасподзь – Госпадзь – Гаспадар – Пан – Усеспадар – Уладыка – Спадар – Уладар, Бажаство – Боства, Спас – Спасіцель – Ратаўнік – Збавіцель – Збаўца, Уваскрасенне Хрыстова – Уваскрашэнне Хрыстова – Вялікдзень, Нараджэнне хрыстова – Раство – Ражджаство – Ражство – Ражаство – Каляды, Уваскрасенне – Уваскрэсенне – Ускрэсенне – Уваскрысенне – Згробуўстанне – З мёртвых устанне, Узнясенне – Увазнясенне – Унебаўшэсце, ангел – анёл – анел – ангіл – анял, Іісус – Ісус – Езус, Хрыстос – Хрыстус, Матфей – Мацфей – Мацвей – Мацей, Марк – Марка – Марак, Лука – Лукаш, Іаан – Іоанн – Іоан – Яан – Ян, Грыгорый – Рыгор, Захарыя – Захары – Захара – Захар, Іакаў – Якаў – Якуб, Ілія – Ілля – Ілья – Іліяш – Гальяш, Маісей – Майсей – Масей – Маізей, Пётр – Пётар – Пятро, Яфрэм – Ахрэм, Іудзея – Іудэя – Юдэя, Вавілон – Бабілон – Бабілён, Іерусалім – Ерусалім – Ерузалем, Віфліем – Бітліем – Бетлеем і інш. Але, на жаль, не існуе ніводнага электроннага слоўніка, які б прапаноўваў адзін альбо некалькі перакладаў вышэйзгаданых тэрмінаў, або слоўніка сінонімаў рэлігійных тэрмінаў. Апраўданнем можа служыць тое, што і друкаваных слоўнікаў гэткага кшталту няма.

     Вялікім плюсам з’яўляецца наяўнасць электронных  перакладаў Святога Пісьма (напр., пераклад “Бібліі” В. Сёмухі [2]), а таксама тлумачальных электронных слоўнікаў.

     У рэдкіх выпадках карысным бывае слоўнік “Белазар”, які дазваляе рабіць пераклады з рускай на беларускую і наадварот. Аднак прымітыўнасць слоўніка замінае яго пашыранаму ўжыванню.

     Глава 5 Прыклады прымянення інфармацыйных тэхналогій у рэдагаванні сучаснага рэлігійнага дыскурсу

     У якасці першага прыклада возьмем  урыўкі з “Эвангеля паводля сьв. Яна” ў перакладзе Яна Пятроўскага, “Бібліі” ў перакладзе В. Сёмухі і  каталіцкага малітоўніка “Ойча  наш”. У выніку рэдактарскага аналізу  выяўленыя наступныя асаблівасці кананічных тэкстаў:

     а) арфаграфічныя:

    • напісанне слоў, якія адносяцца да трыадзінага Бога, з вялікай літары, што ўказвае на перавагу яго над усімі жывымі істотамі, а таксама на павагу да яго і прызнанне божага аўтарытэту: Ян сьведчыць пра Яго і ўзвышаным голасам кажа: гэта быў Той, Каторы ідзе за мною, выперадзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне [27, 3]; Наш Настаўнік [24, с. 13], Дык вось цяпер, о Госпадзе, слова, якое Ты сказаў пра раба Твайго і пра дом ягоны, умацуй навек;і зрабі, як Ты сказаў [Тамсама, с. 570], І было слова Гасподняе Самэю, чалавеку Божаму, і сказана [Тамсама, с. 599], І пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі ў час дзённай прахалоды; і схаваўся Адам і жонка ягоная ад аблічча Госпада Бога паміж дрэвамі раю [Тамсама, с. 7]. У гэтым выпадку эфектыўнасць выкарыстання Microsoft Word склала 0 %. Ён падкрэсліў словы сьведчыць (як “тарашкевіцу” сярод тэксту “наркамаўкі”), о Госпадзе (слова адсутнічае ў слоўніку праграмы), Самэю (імя) (таксама).

     б) марфалагічныя асаблівасці:

    • высокачастотнае выкарыстанне займенніка першай асобы множнага ліку мы, што дае вернікам адчуць адзінства з Богам і адзін з адным, мы – гэта дзеці Бога, мы – гэта браты: Ён (Бог) вельмі любіць нас, …каб мы асцерагаліся малітвы напаказ [24, с. 13], і адпусці нам правіны нашыя (падкрэсленае, слова адсутнічае ў слоўніку праграмы, замест яго існуе варыянт “нашы”) [Тамсама, с. 15];
    • дзеясловы другой асобы множнага ліку (гл. папярэднюю асаблівасць): Памятаючы збавенныя запаведзі і Божым настаўленнем навучаныя, асмельваемся сказаць… [Тамсама, с. 186];
    • ужыванне побач слоў з рознай спалучальнасцю як вынік паслоўнага перакладу са старажытнагрэчаскай мовы: ад двух гадоў і ніжэй… [27, с. 8];

     в) сінтаксічныя асаблівасці:

    • паўторы як формула запэўнівання замест забароненай клятвы: І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх [24, с. 6], і вось усіх пакаленняў ад Абрагама (падкрэслена) да Давіда чатырнаццаць пакаленняў [Тамсама, с. 1175];
    • таўталогія (гл. папярэднюю асаблівасць): узрадаваліся радасцю вельмі вялікай [24; с. 197]; сьмерцю (падкрэслена) памрэш [18; с. 7] (як спосаб затрымання чытацкай увагі);
    • спецыфіка расстаноўкі знакаў прыпынку, што надае выкладу лагічную паслядоўнасць, калі адно выказванне вынікае з папярэдняга: Вы ня ведаеце, чаму пакланяецеся: мы ведаем, чаму пакланяемся: бо збаўленьне (падкрэслена) ад Юдэяў (падкрэслена) [27, с. 9].

     Як  бачна з прыведзеных прыкладаў, моўныя і сінтаксічныя асаблівасці, якія лічыліся б памылковымі ў звычайных тэкстах, з’яўляюцца нормай тэкстаў рэлігійных. Аднак выяўленне ў іх памылак кампутарнай праграмай дазволіла б даследчыку хутчэй зарыентавацца ў тэксце. Аднак праграма звярнула ўвагу на зусім нязначныя моманты, прапусціўшы самыя цікавыя.

     У якасці другога прыкладу возьмем  урывак з артыкула з сайту часопіса “Наша вера”:

     Урачыстасць Божай Міласэрнасці ў лошыцкай парафіі

     30 сакавіка 2008 г. вернікі мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца) віталі арцыбіскупа (падкрэслена, у якасці замены слоўнік падае правапісны варыянт “артцыбіскуп”) Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага (падкрэслена, без варынтаў) Тадэвуша Кандрусевіча (падкрэслена, у якасці замены слоўнік падае правапісны варыянт “Кандрусевіч”). У мікрараёне Лошыца, дзе зарэгістравана і дзейнічае парафія, плануецца пабудаваць санктуарый (падкрэслена, без варыянтаў) Божай Міласэрнасці. З гэтай нагоды арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці цэлебраваў (падкрэслена, без варыянтаў) у гэтай парафіі святую Імшу і маліўся за ўсіх вернікаў парафіі на чале з іх пробашчам кс. (падкрэслена, варыянты зусім не адпавядаюць зместу) Генадзем Кухарэвічам (падкрэслена, без варыянтаў) CSMA.

     «Святы Айцец Бэнэдыкт (падкрэслена, слоўнік падае наступныя варыянты “Бенядзікт”, “Бенедыкт”) XVI у сваёй першай энцыкліцы Deus Caritas est (падкрэслена, без варыянтаў) („Бог ёсць любоў“) піша, што, ідучы на крыж, Пан Езус (падкрэслена, варыянты не адпавядаюць зместу) як быццам выступіў супраць самога сябе, бо Ён — Бог несмяротны. У чалавечым целе Ён дазволіў забіць сябе, дазволіў сябе ўкрыжаваць.

     У гэтым выпадку тэкставы рэдактар падкрэсліў рэлігійную лексіку, а таксама, што найбольш важна, змог адлюстраваць варыятыўнасць напісання імя Бенедыкт [23].

     Абмеркаванне вынікаў

     Інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць сённяшнім даследчыкам  больш паспяхова і хутка ажыццяўляць  сваю працу. У шматлікім яны спрашчаюць вытворчы працэс. У кожнай галіне навукі выкарыстоўваецца свой шэраг найбольш дзейсных інфармацыйных тэхналогіяў. Прымяняльна да рэдагавання тэкстаў мы можам гаварыць пра выкарыстанне тэкставых рэдактараў і электронных слоўнікаў. Колькасць тэкставых рэдактараў досыць вялікая, аднак найбольш папулярным з’яўляецца Microsoft Word. Наяўнасць праграмы “Правапіс” дазваляе апрацоўваць беларускамоўныя тэксты. Аднак пры выкарыстанні гэтай праграмы даследчыку даводзіцца больш разлічваць на свае сілы, а не на яе шырокія магчымасці. Мяркуем, станоўчым з’яўляецца тое, што навукоўцу не пагражае стаць банальным масавым карыстальнікам інфармацыйных дасягненняў. Яму даводзіцца мець шырокі спектр ведаў, прынамсі ў галіне мовазнаўства. Інакш кожны мог бы проста ўвесці тэкст і атрымаць ад кампутара пажаданыя вынікі. З іншага боку, сучаснае грамадства імкнецца да забеспячэння больш хуткага выканання працы з атрыманнем найбольш правільных вынікаў з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Таму ўдасканаленне тэкставых рэдактараў, а таксама адаптаванне іх да ўжывання на беларускамоўнай глебе мае пад сабой падставы. Апрацоўка ў тэкставым рэдактары рэлігійнага тэксту вымагае спецыфічнага функцыянавання інфармацыйных тэхналогій: наяўнасці перакладнога і тлумачальнага электронных слоўнікаў рэлігійных тэрмінаў, пашырэнне магчымасцяў тэкставых рэдактараў.

Информация о работе Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для рэдактарскага аналізу рэлігійнага дыскурсу ў СМІ