Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Сентября 2014 в 20:34, реферат
Земская рэформа, праведзеная ў трэцяй чвэрці ХІХ стагоддзя, выклікала найзначныя змены ў адміністрацыйнай структуры таго часу. Заканадаўчыя акты, у якіх замацоўвалася рэформа, ужо зараз, а тым больш у будучыні, - каштоўныя помнікі права Расіі. Сістэма земскіх устаноў, што праіснавала больш за пяцьдзесят гадоў, пакінула велізарны след у гісторыі Расіі і, адпаведна, Беларусі. Яна аказала вялікі ўплыў на развіццё грамадства і дзяржавы ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, спрыяла выхаду краіны з крызісу і пераходу да капіталізму і з’явілася адным з спосабаў умацавання Расійскай Імперыі на міжнародным узроўні. Таму гэтая тэма ўяўляецца мне даволі актуальнай, а яе раскрыццё – вельмі важным для вывучэння гісторыі дзяржавы і права дадзенага перыяду.
Уводзіны 3
Глава 1. Неабходнасць правядзення рэформы, яе сутнасць і заканадаўчая рэгламентацыя 4
Глава 2. Асаблівасці земскай рэформы на тэрыторыі Беларусі 15
Заключэнне 17
Спіс выкарыстаных крыніц 18
Такім чынам, земства кіравала сферамі аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, а таксама, вельмі абмежавана, эканамічнай. Яно было пазбаўлена ўсякіх палітычных функцый. У тэксце Палажэння 1864_года спецыяльна зафіксавана залежнасць земстваў ад дзяржаўнай улады: кожная пастанова земских устаноў, якая супярэчала “законам і агульнадзяржаўнай карысці” [6, глава І, артыкул 9], магла быць адменена начальнікам губерніі. Без згоды губернатара земствы не маглі апублікаваць справаздачы аб сваіх паседжаннях. Прадстаўнікам земстваў розных губерній забаранялася абмяркоўваць паміж сабой усе пытанні, нават агульныя для гэтых земств. Адміністрацыйна-паліцэйская ўлада заставалася ў руках ўрада. Прадстаўнікі земстваў прымалі ўдзел у працы шматлікіх міжведамасных камісій губернскага і павятовага узроўняў.
Земская рэформа не сфарміравала цэнтралізованай сістэмы. Новыя органы ўсесаслоўнага самакіравання ўвадзіліся толькі ў паветах і губерніях. Не быў створан орган цэнтральнага прадстаўніцтва, які ўзначальваў бы працу ўсіх земств, а таксама дробнай адзінкі – валаснога земства. Спробы іх стварэння былі спынены ўрадам.
У 1890 годзе было прынята новае “Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах”. Яно ўвадзіла некаторыя змены, якія былі накіраваны на памяньшэнне дэмакратычнасці і ўсесаслоўнасці пры рабоце земскіх устаноў і абмежаванне іх паўнамоцтваў: па-першае, з’езд выбаршчыкаў быў падзелены на дваранскае і недваранскае аддзяленні (дваранскае аддзяленне выбірала большасць галосных); па-другое, паменьшалася колькасць выбарных галосных, замест якіх увадзіліся тыя члены земскіх сходаў, якія прызначаліся ўрадам (з ліку дваран); па-трэцяе, былі пашыраны паўнамоцтвы міністра ўнутраных спраў і губернатараў па кантролю над земствамі; яўрэі не маглі больш удзельнічаць у земскіх выбарах, а таксама ўвадзіліся іншыя змены. Аднак у выніку мэты ўраду не былі дасягнуты. Рэформы паўплывалі ў большай ступені на склад земскіх сходаў, у меньшай – на склад земскіх упраў. А хваляванні ўнутры незадаволеннай часткі насельніцтва паўплывалі пазней на прыняцце рашэння аб стварэнні новага органа – Дзяржаўнай Думы.
Глава 2. Асаблівасці земскай рэформы на тэрыторыі Беларусі.
З сцвярджэннем “Палажэння аб губернскіх і павятовых земскіх установах” земствы не былі ўведзены ў некаторых абласцях, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Гэта было выклікана асцярогамі ўраду на конт таго, што ўплыў над земствамі будзе сканцэнтраваны ў руках нацыяналістычна настроеных буйных землеўладальнікаў, пераважна польскага паходжання, якія будуць правадзіць варожую яму палітыку.
Таму адносна Беларускіх і іншых заходніх зямель толькі 15 красавіка 1903 года было ўведзена “Палажэнне аб кіраванні земскай гаспадаркай у губернях Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Падольскай” [8], якое да 15 мая 1904 года пашыралася толькі на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерні.
Згодна з Палажэннем
1903 года ствараліся губернскія і павятовыя
камітэты па справах земскай гаспадаркі.
Кіраванне ёй ажыццяўлялася жыхарамі
губернскіх гарадоў, якія не належалі
да плацельшчыкаў земскіх падаткаў. Павятовыя
распарадчыя органы не існавалі. Галосныя
ад памешчыкаў і сялян не абіраліся, а
прызначаліся адміністрацыяй. Справы
ў камітэце вырашаліся па большасці галасоў; рашэння, з якімі не згаджаўся губернатар, прадстаўляліся_на_вырашэнне_мі
27 сакавіка 1911 быў прыняты Імянны Найвышэйшы ўказ “Аб распаўсюджванні дзеяння Палажэння аб земскіх установах на Віцебскую, Валынскую, Кіеўскую, Мінскую, Магілёўскую і Падольскую губерні” [7], які ствараў земскія ўстановы ў Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губернях і ў 25 з 35 беларускіх паветаў. Цікава адзначыць, што прапанова аб зацвярджэнні дзеяння Палажэння 1890 года на гэтых тэрыторыях выносілася і раней, у 1906 годзе, Пятром Аркадзевічам Сталыпіным, які тады ўжо распрацавал для гэтага законапраект, аднак тады ўрад палічыў яе несвоечасовай.
Па ўказу 1911 года ўтваралася выбарчае земства на аснове спецыяльнага выбарчага закона. Згодна з ім сельская грамада магла пасылаць не больш за трэць ад усіх гласных у павятовыя выбарчыя сходы і толькі аднаго ад павета – у губернскія.
Выбары ў земскія ўстановы ажыццяўляліся па «рускай» і «польскай» курыям з даволі невысокім маёмасным цэнзам, паніжаным удвая ў параўнанні з “Палажэннем” 1890 года. Аднак для сялян і гаражан нават і паніжаны маёмасны цэнз быў даволі высокім, таму вельмі нешматлікія з іх траплялі ў земствы. Праваслаўных сялян залічалі ў «рускую» курыю, а католікаў - у «польскую», прычым “руская” складалася з большай колькасці чалавек. Гэта павінна было аслабіць ў краі палітычны ўплыў памешчыкаў каталіцкага веравызнання, эканамічна значна больш моцных, чым рускія памешчыкі.
Паводле ўказа ад 27 сакавіка 1911 года земскія ўправы ў беларускіх губернях прызначаліся на тры гады. Дзейнічалі яны ў асноўным таксама, як і ў астатніх, выбарных, земствах, але ўзровень збіраемых падаткаў быў значна ніжэй, што абумовіла і больш нізкі аб’ём сацыяльных паслуг, якія прадастаўляліся земствамі. Магілёўская і Мінская губернскія земскія ўправы выдавалі часопісы – “Вестник Могилевского земства” и “Вестник Минского губернского земства” [9, стар. 445].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У цэлым, земская рэформа разам з іншымі рэформамі таго часу з’яўляліся вялікім крокам у развіцці Расіі на шляху капіталізму. Увядзенне земскіх устаноў садзейнічала развіццю мясцовай гаспадаркі і інфраструктуры, стварэнню кааператыўных таварыстваў, гурткоў, дзейнасць якіх была накіравана на павышэння ўзроўня сельскай гаспадаркі. Земствы шмат зрабілі для развіцця адукацыі і аховы здароўя насельніцтва. Кіраўнікі земскіх устаноў назіралі за земствам знутры, дзякуючы чаму маглі лепш бачыць праблемы і распрацоўваць шляхі іх вырашэння. У Беларусі земствы не адыгрывалі настолькі значнай ролі, як у цэнтральных губернях Расіі. Земскае кіраванне ў беларускіх губернях і паветах хоць і існавала, але ўяўляла сабой больш галіну дзяржаўнай адміністрацыі, чым грамадскае самакіраванне.
Магчыма, земская рэформа яшчэ больш паўплывала б на развіццё дзяржавы, калі б ўводзіла больш дапрацаваную і прадуманую сістэму. Справа ў тым, што першапачатковыя, афіцыйныя мэты стварэння гэтай сістэмы - далучэнне да сістэмы кіравання ніжэйшых саслоўяў і надзяленне іх пэўнымі правамі - шмат у чым не адпавядалі планам урада, а менавіта імкненню захаваць уладу ў сваіх руках. Гэта і паўплывала на супярэчнасці ў дакументах і некаторае адценне незавершанасці рэформы. Асабліва на тэрыторыі
Беларусі, над якой урад так баяўся страціць
уплыў.
Дата
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
______________