Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Сентября 2014 в 20:34, реферат
Земская рэформа, праведзеная ў трэцяй чвэрці ХІХ стагоддзя, выклікала найзначныя змены ў адміністрацыйнай структуры таго часу. Заканадаўчыя акты, у якіх замацоўвалася рэформа, ужо зараз, а тым больш у будучыні, - каштоўныя помнікі права Расіі. Сістэма земскіх устаноў, што праіснавала больш за пяцьдзесят гадоў, пакінула велізарны след у гісторыі Расіі і, адпаведна, Беларусі. Яна аказала вялікі ўплыў на развіццё грамадства і дзяржавы ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, спрыяла выхаду краіны з крызісу і пераходу да капіталізму і з’явілася адным з спосабаў умацавання Расійскай Імперыі на міжнародным узроўні. Таму гэтая тэма ўяўляецца мне даволі актуальнай, а яе раскрыццё – вельмі важным для вывучэння гісторыі дзяржавы і права дадзенага перыяду.
Уводзіны 3
Глава 1. Неабходнасць правядзення рэформы, яе сутнасць і заканадаўчая рэгламентацыя 4
Глава 2. Асаблівасці земскай рэформы на тэрыторыі Беларусі 15
Заключэнне 17
Спіс выкарыстаных крыніц 18
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Юрыдычны факультэт
Кафедра тэорыі і гісторыі
дзяржавы і права
Рэферат
Заканадаўчая рэгламентацыя
земскай рэформы ІІ паловы ХІХ стагоддзя і асаблівасці яе правядзення на тэрыторыі Беларусі.
Выканала:
студэнтка 1 курса 8 групы
юрыдычнага факультэта БДУ
спецыяльнасці “Правазнаўства”
Бандаронак
Вікторыя Аляксандраўна
Студэнцкі білет №1234084
________________
(подпіс студэнта)
Выкладчык:
Чарвякова Таццяна Анатольеўна
Мінск
ЗМЕСТ
Уводзіны 3
Глава 1. Неабходнасць правядзення рэформы, яе сутнасць і заканадаўчая рэгламентацыя 4
Глава 2. Асаблівасці земскай рэформы на тэрыторыі Беларусі 15
Заключэнне 17
Спіс выкарыстаных крыніц 18
УВОДЗІНЫ
Земская рэформа, праведзеная ў трэцяй чвэрці ХІХ стагоддзя, выклікала найзначныя змены ў адміністрацыйнай структуры таго часу. Заканадаўчыя акты, у якіх замацоўвалася рэформа, ужо зараз, а тым больш у будучыні, - каштоўныя помнікі права Расіі. Сістэма земскіх устаноў, што праіснавала больш за пяцьдзесят гадоў, пакінула велізарны след у гісторыі Расіі і, адпаведна, Беларусі. Яна аказала вялікі ўплыў на развіццё грамадства і дзяржавы ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, спрыяла выхаду краіны з крызісу і пераходу да капіталізму і з’явілася адным з спосабаў умацавання Расійскай Імперыі на міжнародным узроўні. Таму гэтая тэма ўяўляецца мне даволі актуальнай, а яе раскрыццё – вельмі важным для вывучэння гісторыі дзяржавы і права дадзенага перыяду.
У сваім рэфераце я раскажу аб перадумовах правядзення земскай рэформы, заканадаўчых актах, у якіх яна замацоўвалася, і аб яе сутнасці: інстытутах, якія яна ўводзіла, і асаблівасцях іх дзейнасці. Таксама ў асобнай главе адзначу характэрныя рысы яе рэгламентацыі ў дакументах, якія былі выдадзеныя для тэрыторыі Беларусі, і раскажу, чым гэтыя асаблівасці былі абумоўлены.
Глава 1. Неабходнасць правядзення рэформы, яе сутнасць і заканадаўчая рэгламентацыя.
У ІІ палове ХІХ стагоддзя на тэрыторыі Расійскай Імперыі быў праведзены шэраг рэформ, якія мелі шырокі ўплыў на абставіны эканамічнага, палітычнага і грамадскага развіцця краіны. Галоўным пераўтварэннем, за якім рушылі ўслед усе астатнія змены, была ліквідацыя прыгоннага права. Прычыны яе неабходнасці імператар Аляксандар ІІ бачыў у тым, што дзяржава не магла больш прытрымлівацца існуючай сістэмы: ўсё больш нарасталі хвалявання ўнутры незадаволенай часткі насельніцтва - сялян, прагрэсіравалі крызісныя з'явы, а таксама прысутнічала жаданне “аднавіць прэстыж Расіі на міжнароднай арэне” [2, стар. 26-27]. Усе гэта патрабавала пераходу да новай эканамічнай мадэлі – капіталістычнай. Для гэтай меты і была пачата распрацоўка і ўвядзенне найважнейшай рэформы па знішчэнню феядальных зносін у дзяржаве.
Такі важны гістарычны пераварот як адмена прыгоннага права не мог не паўплываць на далейшыя змены “сфер жыцця, арганічна звязаных з прыгонам" [2, стар. 37-38], бо раней амаль бяспраўныя катэгорыі насельніцтва зараз надзяляліся значнымі правамі. Адной з іх быў строй мясцовага самакіравання і судаводства. Таму былі праведзены іншыя рэформы, якія мелі вялікае значэнне ў павароце Расіі на новы шлях развіцця. У прыватнасці, земская рэформа, адпаведна якой як раз і была рэарганізована сістэма кіравання ў земствах і губерніях.
Гаворка ў той час шла не аб змяненні самадзяржаўна-бюракратычнай сістэмы, а толькі аб увядзенні ў яе новага інстытута ўсесаслоунага самакіравання – земства. Улада расійскага імператара па-ранейшаму заставалася неабмежаванай, вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы захоўвалі феядальны характар, аднак на месцах разам з органамі дзяржаўнага кіравання былі створаны выбарныя органы з самастойнай сферай дзейнасці [2, стар._203].
Новыя земскія ўстановы кіравання былі патрэбны для грамадскага сацыяльнага і эканамічнага развіцця. Яны павінны былі кіраваць земскай камунальнай гаспадаркай, народнай адукацыяй, медыцынскім абслугоўваннем і іншымі грамадскімі інстытутамі. Раней вырашэннем гэтых пытанняў займаліся цэнтральныя органы ўлады, або яны перадаваліся ў рукі землеўладальнікаў адпаведнай тэрыторыі. Царскія службоўцы ажыццяўлялі кіраўніцтва гэтымі справамі часам нават і не ўзгадняючы паміж друг другам свае вырашэнні. Памешчыкі, ажыццяўляючы кіраванне, клапоціліся ў першую чаргу аб сваім становішчы. Таму вядома такую арганізацыю працы нельга было назваць эфектыўнай. Таксама пасля вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці і набыцця імі становішча свабодных сельскіх абывацеляў узнікла неабходнасць прыцягнення іх да мясцовага самакіравання.
Земства ўводзіліся спецыяльна выдадзеным заканадаўчым актам – “Палажэннем аб губернскіх і павятовых земскіх установах”, які быў зацверджаны імператарам Аляксандрам ІІ 1 студзеня 1864 года.
Падрыхтоўка гэтага дакумента пачалася яшчэ ў 1859 годзе, калі поўным ходам ішла распрацоўка сялянскай рэформы 1861 года. Для гэтай заканадаўчай дзейнасці ўрадам была створана спецыяльная камісія, лідэрам якой выступаў Мікалай Аляксеевіч Мілюцін. Асноўныя прынцыпы рэформы былі ўключаны ў праект яшчэ да яго адстаўкі ў красавіку 1861 года. Пасля Мікалая Аляксеевіча падрыхтаўнічыя работы ўзначаліў міністр унутраных спраў Пётр Аляксандравіч Валуеў, апанент Мілюціна. Валуеў быў прымушан прыняць за аснову ўжо распрацованы праект. Але ў сувязі с тым, што, акрамя падабенстваў, існавалі нейкія разыходжанні ў іх поглядах, магчыма адзначыць некаторыя супярэчванні і непаслядоўнасць у апублікаваных матэрыялах па земскай рэформе. А менавіта супярэчванні на конт таго, з’яўляецца земства грамадскай ці дзяржаўнай установай. Яны выкліканы тым, што Міцюлін лічыў патрабаваным зрабіць кампетэнцыю земстваў як можна больш шырокай, а самі земствы – незалежнымі ўстановамі, у той час як Валуеў пакінуў ураду неабмежаванае права ўмяшання ў земскія справы, тым самым жадаючы “аддзяліць дзяржаву ад земства, не аддзяляючы пры гэтым земства ад дзяржавы” [3, стар. 22].
Такім чынам, паводле “Палажэння об губернскіх і павятовых земскіх установах” уводзілася новая двухзвенная сістэма выбарных, але з абмежаванымі правамі, органаў мясцовага самакіравання – павятовых і губернскіх земстваў. Згодна з гэтым актам земскія ўстановы павінны былі складацца з прадстаўнікоў усіх саслоўяў, што фармальна адпавядала прынцыпу прадстаўніцтва. Выбарчае права абумоўлівалася, у асноўным, маёмасным цэнзам.
Законам прадугледжвалася стваранне трох выбарчых курый:
Рабочыя і інтэлегенцыя ў выбарах не ўдзельнічалі.
У артыкулах 23 і 28 “Палажэння” выразна паказваецца, якія групы асоб валодалі правам голаса па курыям.
“23. В избирательном съезде уездных землевладельцев имеют право голоса: а) лица, владеющие в уезде на праве собственности пространством земли, определенным для того уезда в прилагаемом расписании;
б) лица, владеющие в уезде другим недвижимым имуществом ценою не ниже 15 тысяч рублей, а также владеющие в уезде промышленным или хозяйственным заведением, не ниже той же капитальной ценности или имеющим общий годовой оборот производства не менее 6 тысяч рублей;
в) назначенные ... поверенные от частных владельцев, а также от разных учреждений, обществ, компаний и товариществ, владеющих в уезде пространством земли или имуществом, указанным в двух предшедших пунктах а) и б) сей статьи, не достигающим положенного в первом пункте сей статьи размера, но составляющим не менее двадцатой доли оного;
г) уполномоченные от нескольких землевладельцев, а также от разных учреждений, обществ, компаний и товариществ, владеющих в уезде пространством земли, не достигающим положенного в первом пункте сей статьи размера, но составляющим не менее двадцатой доли оного;
д) уполномоченные от священнослужителей, владеющих в уезде церковною землею…
28. В городских избирательных съездах участвуют:
а) лица, имеющие купеческие свидетельства;
б) владельцы находящихся на городской земле фабрик и других промышленных или торговых заведений, годовой оборот производства коих не менее 6 тысяч рублей;
в) лица, владеющие на городской земле недвижимою собственностью, оцененною для взимания налога в городских поселениях, имеющих более 10 тысяч жителей, не ниже 3 тысяч рублей и во всех прочих городских поселениях - не ниже 500 рублей;
г) назначенные ... поверенные от частных владельцев и также от разных учреждений, обществ, компаний и товариществ, владеющих заведениями или имуществом, указанными в пунктах б) и в) сей статьи (...) ” [6, артык. 23, 28].
З гэтага відаць, што, хоць у структуру органаў мясцовага ўсесаслоўнага самакіравання і былі ўведзены створаныя рэформай 1861 года органы сялянскага самакіравання, пануючае становішча на пачатку дзеяння новай сістэмы ўсе ж такі займала дваранства. Асаблівым раскладам была адзначана колькасць галосных (агульная колькасць – прыкладна да 60 чалавек), якія абіраліся ў той ці іншы павятовы земскі сход ад кожнай з курый. У выніку колькасць прадстаўнікоў ад розных саслоўяў не адпавядала колькасным суадносінам людзей, якія ўваходзілі ў гэтыя саслоўі.
Тут лепш за ўсё гавораць лічбы. На першых павятовых выбарах працэнт прадстаўнікоў ад кожнага саслоўя ад агульнай колькасці ў сярэднім па краіне складаў: ад дваранства – 41,7 %, ад духавенства – 6,5 %, ад купецтва – 10,4 %, ад сялянства – 38,4 %. А ў сувязі с тым, што галосныя ў губернскія земскія сходы абіраліся не прама, а на павятовых земскіх сходах, то і там дамінавалі памешчыкі. Дваране і чыноўнікі ад усей колькасці земскіх галосных таго перыяду складалі 74,2 %, духавенства – 3,8 %, купцы – 10,9 % і сяляне – 10,6 % [2, стар. 204]. Так, сістэма выбараў ва “усесаслоўнае” земства на самой справе гарантавала кіруючую ролю дваранства, якое разам з прадстаўнікамі буйной буржуазіі складала пераважную большасць у земстве. З цягам часу гэтыя лічбы істотна змяняліся. Але доля галосных-дваран у губернскіх сходах у агульным расла. Калі разглядаць не абагульняючы, трэба адзначыць, што на розных тэрыторыях існавалі свае асаблівасці. Можна вылучыць, напрыклад, Аланецкае, Валагодскае, Вяцкае і Пермскае губернскія земствы, ў якіх дваране не складалі большасці галосных.
Земствы абіраліся на тры гады. Старшынёй земскага сходу з’яўляўся прадвадзіцель мясцовага дваранства. Сходы абіралі губернскія і павятовыя земскія ўправы – выканаўчыя органы, якія загадвалі справамі земства. Земскія ўправы складаліся са старшыні і двух членаў. Старшыня губернскай земскай управы прызначаўся міністрам унутраных спраў, старшыня павятовай – губернатарам, які таксама зацвярджаў членаў упраў.
Сесіі земскіх сходаў праводзіліся кожны год на працягу некалькіх дзён. Таксама ў выпадку неабходнасці маглі быць арганізаваны пазачарговыя надзвычайныя сесіі. На паседжаннях сходаў маглі прысутнічаць усе жадаючыя. Удзел у паседжаннях галосных земскіх сходаў не аплачваўся.
Круг паўнамоцтваў земстваў быў даволі шырокім і рознабаковым, але толькі ў межах губерніі або павета. У тэксце “Палажэння” ён замацоўваецца ў артыкуле 2, глава І:
“2: Дела, подлежащие ведению
земских учреждений, в Губернии или уезде_по_принадлежности,_суть:
I. Заведывание имуществами, капиталами
и денежными сборами земства.
II._Устройство и содержание принадлежащих
земству зданий, других сооружений и путей
сообщения, содержимых на счет земства.
III._Меры_обеспечения_народног
IV. Заведывание земскими благотворительными
и прочие меры призрения; способы прекращения
нищенства; попечение о построении церквей.
V. Управление делами взаимного земского
страхования имуществ.
VI. Попечение о развитии местной торговли
и промышленности.
VII. Участие, преимущественно в хозяйственном
отношении и в пределах, законом определенных,
в попечении о народном образовании, о
народном здравии_и_о_тюрьмах.
VIII. Содействие к предупреждению падежей
скота, а также по охранению хлебных посевов
и других растений от истребления саранчею,
сусликами и другими_вредными_насекомыми_и_
IX. Исполнение возложенных на земство
потребностей воинского и гражданского
управлений, и участие в делах о почтовой
повинности.
X. Раскладка тех государственных денежных
сборов, разверстание которых по Губернии
и уездам возлагается на земские учреждения,
на основании изданных о том узаконений
или особых распоряжений, Высочайшею властию_утвержденных.
XI. Назначение, раскладка, взимание и расходование,
на основании Устава о земских повинностях,
местных сборов, для удовлетворения земских
потребностей_Губернии_или_уезд
XII. Представление, чрез Губернское начальство,
высшему правительству сведений и заключений
по предметам, касающимся местных хозяйственных
польз и нужд Губернии или уезда, и ходатайство
по сим предметам, также чрез Губернское
начальство; доставление, по требованиям
высших правительственных учреждений
и Начальников Губерний, сведений, до земского_хозяйства_относящихся
XIII. Производство выборов в члены и другие
должности по земским учреждениям и назначение
сумм на содержание этих учреждений.
XIV. Дела, которые будут вверены земским
учреждениям, на основании особых уставов,
положений или постановлений.“ [6, глава
І, артыкул 2].