Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2013 в 00:03, реферат
У тэме разгледжаны вытокі прававой сістэмы грамадства, характар замацавання часткі норм звычаёвага права ў дзяржаўным пісаным заканадаўстве. Адначасова паказаны сфера рэгулявання звычаёвым грамадскага жыцця, працэс пераходу ад звычаёвага да пісанага права, ахарактарызаваны асноўны змест першых помнікаў пісанага права Полацкай і Віцебскай зямель, інтэрпрэтацыя ў іх паняццяў праваздольнасці асобы, суб’екта і аб’екта права, значэння сацыяльнага статусу асобы.
УСТУП………………………………………………………………….……….3
ГЛАВА 1 ЗВЫЧАЁВАЕ ПРАВА, ЯГО СУТНАСЦЬ, АСНОўНЫЯ РЫСЫ……….......5
ГЛАВА 2 ПЕРШЫЯ ПіСАНЫЯ ПОМНіКі:
1.1 Руская праўда……………………………………………………..………….9
1.2 Дагавор 1229 г. Полацка з Рыгай і Гоцкім берагам………………………14
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….....17
СПіС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНіЦ……………………………………….....18
Гэты помнік апрача інфармацыі па маёмаснай няроўнасці сярод земляробаў, паведамляе аб існаванні побач з імі багатай праслойкі пад назвай “мужы” – людзей вайсковых, якія часта карыстаюцца мячом і ў мірны час. Падрабязнай Праўдай ХІІ ст. багатая праслойка названа “гасподай”. Гэты помнік апавядае пра смердаў – распаўсюджаная назва сельскага насельніцтва Кіеўскай Русі, падсудных князю, гэта значыць тых, якія жылі і працавалі на дзяржаўных (абшчынных) землях. Упамінаюцца там і смерды, якія ўжо не былі падсуднымі князю. Яны былі ў залежнасці ад феадалаў, што дазваляла апошнім збіраць судовыя даходы, у тым ліку і штрафы.
З заканадаўчага помніка другой паловы ХІ ст. “Праўды Яраславічаў” відаць, што самае прыніжанае становішча займала залежнае насельніцтва, княжацкіх вёсак (радовічы, смерды і халопы). Іх жыццё цанілася ў 16 разоў танней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў – агнішчан, цівуноў.
Юрыдычнае становішча названых груп залежнага насельніцтва заканадаўства яшчэ не вызначае, але адрознівае іх. Тым самым даецца падстава меркаваць, што формы феадальнай залежнасці ў канцы раннефеадальнага перыяду былі неаднолькавыя. Паказальна і тое, што ў асобных выпадках феадальнае заканадаўства абмяжоўвала самаўладства пануючага класа: яго адміністрацыі (гл. арт. 33 “Праўды Яраславічаў”). Такое станвішча захоўвалася і ў ХІІ – ХІІІ стст.
“Падрабязная Праўда” паведамляе аб прававым і маёмасным становішчы закупаў, вдачей. Гледзячы па ўсім, каб спыніць масавыя ўцёкі ад сваіх паноў за няўплату пазыкі (купы), яна карала закупа за ўцёк вяртаннем у халопства.
Асаблівасць зборніка “Руская
Праўда” ў тым, што яго нормы
былі разлічаны на ўсе магчымыя жыццёвыя
сітуацыі. Крыніцамі яго з’явілася
звычаёвае права і княжацкая
судовая практыка. Апошняя ўносіла
суб’ектыўны элемент у
Сярод каштоўных крыніц па гісторыі ранняга сярэднявечча на тэрыторыі беларускіх і рускіх зямель нельга не ўспомніць “Статут Яраслава”(у Вялікім княстве Літоўскім вядомы і як “Скрутак Яраслава”). Існуе думка, што гэты помнік – адна з частак “Рускай Праўды”. У ім, як ні ў якім іншым зборніку законаў старажытнасці, пададзены звесткі аб памеры юрысдыкцыі царкоўных устаноў, аб крыніцах іх матэрыяльнага зябеспячэння. Іначай кажучы, нормы Статута характарызуюць размежаванне прававых, адміністрацыйных і фінансавых інтарэсаў княжацкай (свецкай дзяржаўнай наогул) і вышэйшай царкоўнай улад.
Гэты помнік – каштоўная крыніца для вывучэння працэсаў складвання класавага грамадства і дзяржавы на Русі, у тым ліку Беларусі, феадальнай зямельнай уласнасці, гісторыі ўзаемаадносін дзяржавы і царквы, ролі царкоўнай арганізацыі ў грамадстве, гісторыі старажытнага права на Беларусі і яго эвалюцыі ў ХІІІ – ХV стст., гісторыі грашовага лічэння і многіх іншых пытанняў гаспадарчай, палітычнай, прававой і культурнай гісторыі ўсходніх славян у ХІ – ХV стст.
Нормы “Статута Яраслава” прысвечаны і царкоўным судам. Разам з тым гэта найбольш ранні кодэкс сямейнага і шлюбнага права старажытнага часу ўсходніх славян, які складаўся ў ХІ – ХІІ стст. і працягваў перапрацоўвацца, змяняцца ў ХІІІ – ХVI стст. У сувязі з тым, што ўзаемаадносіны ў сям’і, як і заключэнне і скасаванне шлюбу, належала юрысдыкцыі царквы, то даследчыкі разглядаюць яго і ў якасці судзебніка па ўнутрыцаркоўных справах.
Аналізуючы "Рускую Праўду", можна прыйсці да высновы, што ўсе яе суб'екты з'яўляліся фізічнымі асобамі (паняцця юрыдычнай асобы закон яшчэ не ведаў). Сярод відаў злачынстваў, прадугледжаных "Рускай Праўдай", няма злачынстваў супраць дзяржавы. Нават князь як аб'ект злачыннага замаху разглядаўся ў якасці фізічнай асобы і адрозніваўся ад іншых толькі сваімі больш высокім становішчам і прывілеямі.
3 канкрэтнымі суб'ектамі звязваўся і змест права ўласнасці. "Руская Праўда" яшчэ не ведала такіх абстрактных паняццяў, як "уласнасць", валоданне, "злачынства".
Зборнік законаў грунтаваўся на казуальнай сістэме, згодна з якой заканадавец імкнуўся прадугледзець усе магчымыя жыццёвыя сітуацыі. Гэтыя юрыдычныя асаблівасці абумоўлены тым, што адной з крыніц "Рускай Праўды" служыла звычаёвае права, нормы і прынцыпы якога былі несумяшчальныя з абстрактным паняццем юрыдычнай асобы. Для звычаю ўсе суб'екты роўныя і ўсе яны могуць быць толькі фізічнымі асобамі. Другая крыніца "Рускай Праўды" - княжацкая судовая практыка, якая ўносіла суб'ектыўны элемент у вызначэнне кола асоб, на якіх перш за ўсё распаўсюджваліся прававыя прывілеі (асобы, набліжаныя да княжацкага двара), і ў ацэнку юрыдычных дзеянняў. [3, 122 с.]
Нормы "Рускай Праўды" абаранялі прыватную ўласнасць (рухомую і нерухомую), рэгламентавалі парадак яе перадачы ў спадчыну па абавязацельствах і дагаворах. Адносіны па абавязацельствах маглі ўзнікнуць з прычыны нанясення шкоды ці ў адпаведнасці з дагаворам. За парушэнне абавязацельстваў даўжнік адказваў маёмасцю, а часам і сваёй свабодай. Дагаворы заключаліся пры сведках, на таргу ці ў прысутнасці мытніка. У "Рускай Праўдзе" ёсць звесткі аб дагаворах куплі-продажу (людзей, рэчаў, коней, самапродажу), пазыкі (грошай, рэчаў), крэдытавання (пад працэнты або без іх), асабістага найму (для выканання пэўнай работы) і г.д.
Злачынства, па "Рускай Праўдзе", вызначалася не як парушэнне закона ці княжацкай волі, а як "крыўда", што значыць прычыненне маральнага ці матэрыяльнага ўрону асобе або групе асоб. Крымінальнае правапарушэнне не адрознівалася законам ад грамадзянска-прававога. Да аб'ектаў злачынства Руская Праўда адносіла асобу і маёмасць. Аб'ектыўны яго бок распадаўся на дзве стадыі: замах на злачынства (напрыклад, караўся чалавек, які выняў меч, хоць і не ўдарыў ім нікога) і закончанае злачынства. Суб'ектам злачынства магла быць любая фізічная асоба, акрамя халопа, за дзеянні якога караўся гаспадар. Аб узроставым цэнзе для суб'ектаў злачынства ў законе нічога не гаварылася. Суб'ектыўны бок злачынства ўключаў намер і неасцярожнасць.
Як указвалася, "Руская Праўда" ведала толькі два родавыя аб'екты злачынства: асобу чалавека і яго маёмасць. Сярод крымінальных дзеянняў супраць асобы называліся забойствы, цялесныя пашкоджанні, пабоі, знявага дзеяннем. Да маёмасных злачынстваў адносіліся разбой, крадзёж (татьба), знішчэнне чужой маёмасці, падпал, канакрадства (як асобны від крадзяжу), злосны неплацёж доўгу і інш. Найбольш дэталёва рэгламентавалася паняцце татьба.
Сістэма пакаранняў была адносна простай і мяккай. Вышэйшая мера пакарання - "поток н разграб ленне". Часам гэта азначала смерць асуджанага і разбор яго маёмасці, іншы раз - продаж у халопы.
Наступнай па цяжкасці мерай пакарання была "віра" (штраф), якая прызначалася толькі забойцам. Калі за злачынцу разлічвалася яго абшчына, тады гэта называлася "дзікай вірай". Інстытут "дзікай віры" выконваў паліцэйскую функцыю, бо звязваў усіх членаў абшчыны кругавой парукай.
Усе астатнія злачынствы як супраць асобы, так і маёмасныя караліся продажей (штрафам), памер якой знаходзіўся ў залежнасці ад цяжкасці злачынства. "Продажа" ішла ў казну, а пацярпеўшы атрымліваў "урок" - грашовую ўзнагароду за панесеную страту.
Руская Праўда яшчэ не рабіла дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі. Судовы працэс меў яскрава выяўлены спаборны (спрэчны) характар: ён пачынаўся толькі па ініцыятыве істца, бакі ў ім (ісцец і адказчык) мелі роўныя правы. Судаводства было адкрытым і вусным.
Сістэма доказаў складвалася са сведчання відавочцаў злачынства ("вiдокi"); рэчавых доказаў ("полiчное"); выпрабаванняў агнём, вадой, жалезам ("ордалii"); прысягі.
Такiм чынам Руская праўда ахоплiвала гiсторыю ўзаемаадносiн як самой дзяржавы, так i царквы.
1.2 Дагавор 1229 г. Полацка з Рыгай і Гоцкім берагам
Першымі нарматыўнымі актамі пісанага права былі граматы князёў, дагаворы. У іх ліку таксама дагавор 1229г. Дагавор 1229 г. - адзін з першых дайшоўшых да нас помнікаў права феадальнай Беларусі. Дагавор 1229 г. быў заключаны Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Рыгай і Гоцкім берагам.
Ен замацаваў прававыя нормы, якія гарантавалі і забяспечвалі развіццё міжнародных гандлёвых адносін на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя.
Ва ўступе да дагавора гаворыцца пра ўстанаўленне дружалюбных адносін паміж краінамі і пералічваецца склад пасольстваў, якія прымалі ўдзел у яго заключэнні. Тэкст дагавора складаецца з шэрага артыкулаў, у якіх выкладзены нормы крымінальнага, працэсуальнага права і права па абавязацельствах, а таксама палажэнні, што рэгламентавалі парадак заключэння дагавораў купліпродажу, правозу тавараў і інш. Дагавор устанаўліваў гарантыі недатыкальнасці іншаземных купцоў, узаемныя прывілеі па тавараабмене, агаворваў умовы бесперашкоднага продажу тавараў. Найважнейшыя артыкулы вызначалі свабоду гандлю як для іншаземных "гасцей" на беларускіх землях, так і для беларускіх купцоў у Рызе і іншых гарадах, бесперашкодны праезд па тэрыторыі гандлюючых бакоў, а таксама дакладныя пошліны на тавары. [3, 265 с.]
Такім чынам, галоўнае прызначэнне дагавора 1229 г. заключалася ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі нармальныя адносіны паміж заходне- і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя.
Прадугледжвалася замацаванне мірных адносін паміж народамі, вызначаліся аб'ём адказнасці за крымінальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнання даўгоў, парадак судаводства.
Развіццё і ўмацаванне феадальных адносін атрымала адлюстраванне ў нормах грамадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўстанаўленні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў.
Найбольш поўнай праваздольнасцю валодалі князі, баяры (“лепшыя”, “пярэднія” мужы) і вышэйшыя слаі духавенства. Яны маглі распараджацца маёнткамі, якія належалі ім, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей і халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў. Яшчэ больш абмежавана была праваздольнасць феадальна залежных сялян. Халопы і чэлядзь нявольная валодалі нязначнай праваздольнасцю: яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступаць на судзе.
Крымінальная адказнасць, як і праваздольнасць, устанаўлівалася ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпелага і злачынцы. Устанаўлівалася больш высокая адказнасць за злачынствы, накіраваныя супраць асоб, якія належалі да кіруючага класа. Так, у Дагаворы 1229 г. прадугледжвалася, што за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўняў серабром, за папа або пасла – 20, за халопа – 1 грыўня серабром. У наступным заканадаўстве такі падыход атрымаў далейшае развіццё і замацаванне.
Найбольш распаўсюджанымі відамі пакарання з’яўляліся маёмасныя спагнанні, выдача злачынцы пацярпеўшаму. За найбольш цяжкія злачынствы злачынца і яго сям’я падвяргаліся расправе і рабаванню.
У якасці суб’ектаў і аб’ектаў нормаў старажытнага права выступалі толькі фізічныя асобы, бо паняцця юрыдычная асоба ў праве яшчэ не існавала. У выніку законы не прадугледжвалі барацьбы са злачынствамі супраць дзяржавы, а князь – як аб’ект злачыннага замаху разглядаўся ў якасці фізічнай асобы і адрозніваўся ад іншых толькі сваім больш высокім становішчам і прывілеямі. Крымінальнае правапарушэнне не адрознівалася ад грамадзянска- прававога. Іначай кажучы, дакладнага размежавання паміж крымінальным і грамадзянскім працэсамі не рабілася. Да крымінальных дзеянняў супраць асобы адносіліся забойствы, цялесныя пашкоджанні, знявага дзеяннем. Да аб’ектаў злачынства закон адносіў асобу і маёмасць. Суб’ектам злачынства магла быць любая фізічная асоба, за выключэннем халопа, за дзеянні якога караўся гаспадар. Узроставы цэнз для суб’ектаў злачынства законам яшчэ не агаварваўся. Суб’ектыўны бок злачынства ўключаў намер (замах на злачынства) і неасцярожнасць.
У сямейным праве вялікае значэнне надавалася шлюбу. Асабістыя адносіны ў сям'і будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. У адпаведнасці з нормамі старажытнага права жанчыны карысталіся значнымі правамі і павагай. Так, за злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры, жорстка караліся антымаральныя ўчынкі. Напрыклад, арты-кул 17 дагавора 1229 г. за пралюбадзейства ўстанаўліваў такую ж санкцыю, як і за забойства, - 10 грыўнаў серабра. Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбілася на ўсіх баках жыцця грамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме. Толькі дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлюбе, мелі права на атрыманне спадчыны.
У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс, які ўжываўся пры разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў, калі кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду. Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга (цалаванне крыжа), "суд боскі" (выпраба-ванне агнём ці вадой). Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму - віру (штраф).
Адсюль вынiкае, што прымітыўная класавая структура старажытных дзяржаў-княстваў і недастаткова выяўлены класавы антаганізм не дазволялі суду заняць важнае месца ў сістэме ўлады Старажытнай Беларусі.