Старажытнае права на беларускіх землях

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Февраля 2013 в 00:03, реферат

Краткое описание

У тэме разгледжаны вытокі прававой сістэмы грамадства, характар замацавання часткі норм звычаёвага права ў дзяржаўным пісаным заканадаўстве. Адначасова паказаны сфера рэгулявання звычаёвым грамадскага жыцця, працэс пераходу ад звычаёвага да пісанага права, ахарактарызаваны асноўны змест першых помнікаў пісанага права Полацкай і Віцебскай зямель, інтэрпрэтацыя ў іх паняццяў праваздольнасці асобы, суб’екта і аб’екта права, значэння сацыяльнага статусу асобы.

Оглавление

УСТУП………………………………………………………………….……….3
ГЛАВА 1 ЗВЫЧАЁВАЕ ПРАВА, ЯГО СУТНАСЦЬ, АСНОўНЫЯ РЫСЫ……….......5
ГЛАВА 2 ПЕРШЫЯ ПіСАНЫЯ ПОМНіКі:
1.1 Руская праўда……………………………………………………..………….9
1.2 Дагавор 1229 г. Полацка з Рыгай і Гоцкім берагам………………………14
ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….....17
СПіС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНіЦ……………………………………….....18

Файлы: 1 файл

Рэферат на тэму игп белоруси.docx

— 40.95 Кб (Скачать)

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

Установа  адукацыі

"Гродзенскі  дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы"

 

 

Юрыдычны  факультэт 

 

Кафедра гісторыі  дзяржавы і права

 

Спецыяльнасць 1-24 01 02 Правазнаўства

 

 

 

 

СТАРАЖЫТНАЕ ПРАВА НА БЕЛАРУСКіХ ЗЕМЛЯХ

 

 

 

 

Рэферат

студэнта 1 курса  завочнай скарочанай формы адукацыі

Каноновіч Святланы Мікалаеўны

 

 

 

 

                                                                            Прафесар 

                                                                            І.А.Басюк

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гродна, 2011

ЗМЕСТ

УСТУП………………………………………………………………….……….3

ГЛАВА 1 ЗВЫЧАЁВАЕ  ПРАВА, ЯГО СУТНАСЦЬ, АСНОўНЫЯ РЫСЫ…………………………………………………..........................................5

ГЛАВА 2 ПЕРШЫЯ ПіСАНЫЯ ПОМНіКі:

1.1 Руская праўда……………………………………………………..………….9

1.2 Дагавор 1229 г. Полацка з Рыгай і Гоцкім берагам………………………14

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………………….....17

СПіС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНіЦ……………………………………….....18

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УСТУП

      Старажытнае права на беларускiх землях мае важнае значэнне, так як гiсторыя яго паяўлення i дейнасцi пакiнулi значны след у жыццi як ўсяго грамадства, так i самой дзяржавы.

      Мэта:раскрыць сутнасць старажытнага  права на беларускiх землях.

      Асноўнай задачай з҆яўляюцца аналiз старажытнага права: звычаёвае права,

Руская  праўда, дагавор 1229 г. Полацка з Рыгай і Гоцкім берагам.

      Пры напісанні  рэферату выкарыстоўвалася тры крыніцы, друкаваныя выданні наступных пісьменнікаў: Вішнеўскага А.Ф., Юхо Я.А., Доўнар Т.І.

      У тэме разгледжаны вытокі прававой сістэмы грамадства, характар замацавання часткі норм звычаёвага права ў дзяржаўным пісаным заканадаўстве. Адначасова паказаны сфера рэгулявання звычаёвым грамадскага жыцця, працэс пераходу ад звычаёвага да пісанага права, ахарактарызаваны асноўны змест першых помнікаў пісанага права Полацкай і Віцебскай зямель, інтэрпрэтацыя ў іх паняццяў праваздольнасці асобы, суб’екта і аб’екта права, значэння сацыяльнага статусу асобы.

      У 1-м тыс. н.э. ва ўсходніх славян фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў, якая вызначала правілы паводзін людзей. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам, які быў санкцыянiраваны родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і ўрэшце рэшт набыла якасці звычаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г.д.

      Узнікненне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Яго першай крыніцай, асновай і былі старажытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыянаваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права.

       Былі перыяды, калі беларускія княствы падпарадкоўваліся кіеўскім князям, асабліва гэта тычыцца Турава. 3 гэтага вынікае, што ў старажытнабеларускіх землях дзейнічалі нормы "Рускай Праўды", вядомага ў свеце помніка права. Таму гэтыя нормы неабходна аднесцi да важнейшых юрыдычных дакументаў.

      Акрамя "Рускай Праўды" найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі з'яўляюцца граматы аб адносінах Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1263 і 1338 гг. Гэтыя юрыдычныя помнікі з'яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння старажытнага права. Бакі, якія дамаўляліся паміж сабой, знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця і таму нярэдка ўключалі ў сумесныя пагадненні нормы звычаёвага права сваёй мясцовасці. Дагавор 1229 г., які навукоўцы называюць "Смаленская гандлёвая праўда". Гэта міжнароднае гандлёвае і палітычнае пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі, з аднаго боку, і Рыгай і Готландам - з другога. Яго прызначэнне ў ураўнаважваннi iнтарэсаў з абодвух бакоў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ГЛАВА 1

ЗВЫЧАЁВАЕ ПРАВА, ЯГО СУТНАСЦЬ, АСНОўНЫЯ РЫСЫ

      У старажытнасці прававая сістэма на землях Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з язычніцкай (паганскай) рэлігіяй і народнай нарматворчасцю (Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991). Яна ўяўляла сабой устойлівую сістэму агульнапрынятых няпісаных прававых звычаяў, якая рэгламентавала правілы паводзін людзей. Іх, калі можна так сказаць, праваднікамі з’яўляліся асобныя людзі – “знаўцы звычаяў, абрадаў, права”, якія меліся ў кожным племені. Гэта былі вельмі аўтарытэтныя і паважаныя людзі. Паступова частка звычаяў набывала рысы абавязковасці, нярэдка пад прымусам, які санкцыянаваўся родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і ўрэшце рэшт набыла якасці звычаёвага права. Да агульнапрынятых нормаў адносіліся кроўная помста за забойства родзічаў, спосабы заключэння шлюбу і парадак атрымання спадчыны, выгнанне з абшчыны за парушэнне міру і г. д.

      Станаўленне і развіццё старажытнай дзяржаўнасці суправаджалася фарміраваннем феадальнага права, заснаванага на старажытных звычаях і прызнаных дзяржаўнымі. У якасці звычаю маглі служыць агульнапрынятыя правілы паводзін людзей, рэлігійныя і бытавыя абрады і г. д. Санкцыянаванне дзяржавай звычаю ператварала яго ў норму звычаёвага права ў форме закона. Адсюль нормы звычаёвага права маглі існаваць у вуснай або пісьмовай форме. Частка норм звычаёвага права не толькі замацоўвалася ў дзяржаўным пісаным заканадаўстве, у тым ліку ў змененым выглядзе, але і забаранялася ім. Так, права на кроўную помсту “Рускай Праўдай” было забаронена ў ХІ ст. (заменена грашовай вірай – штрафам). Нормы звычаёвага права цесна перапляталіся з рэлігійнымі вераваннямі і дагматамі царквы, а прадстаўнікі духавенства з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі разгляду судовых спраў. Царква таксама імкнулася забараніць пэўныя язычніцкія звычаі: выкраданне нявесты, мнагажонства, а частку старажытных звычаяў прыстасоўвала да сваіх патрэб. [1, 322 с.]

      Звычаёвае права складвалася па меры фарміравання дзяржаўных органаў, якія пераважна падтрымлівалі выгадныя пануючаму класу прававыя нормы, што прывяло да нераўзначнасці права і справядлівасці.

      Па меры ўзмацнення сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і яго феадалізацыі ўзнікла неабходнасць у больш дэталёвай рэгламентацыі ўсіх бакоў грамадскага жыцця, што магчыма было ажыццяўляць толькі з дапамогай пісанага права, нормы якога ў пэўнай ступені абмяжоўвалі адвольныя дзеянні феадальнай адміністрацыі, служылі ўмацаванню стабільнасці прававых норм і праваадносін.

      Усталяванне пісанага права на аснове норм звычаёвага права (праз выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да дзеючых) дазваляла кіруючым вярхам і іх прыхільнікам распаўсюдзіць выгадныя ім прававыя нормы ў якасці агульнадзяржаўных як нібыта даўно агульнапрынятыя і ўжываемыя. Хаця трэба ўлічваць: у такой тэндэнцыі развіцця права былі зацікаўлены і простыя людзі. Яна клала канец адвольнаму вырашэнню іх спраў суддзямі і тлумачальнікамі неканкрэтных і няпоўных норм звычаёвага права.

      Узаемадзеянне падобнага роду фактараў садзейнічала таму, што многія няпісаныя прававыя нормы набылі форму закона ў выглядзе грамат (прывілеяў), лістоў, соймавых пастаноў, статутаў і іншых прававых актаў.

      Старажытным звычаёвым правам рэгуляваліся ўсе праваадносіны грамадскага жыцця: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. Яно вызначала форму ўлады, парадак уступлення на княжацкі трон і пазбаўленне яго. Уступленне князя на трон ажыцяўлялася паводле спадчыны ці выбрання. Пры гэтым захоўваўся парадак, вызначаны звычаёвым правам, паводле якога князь прысягаў ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, абяцаў дзейнічаць адпаведна з мясцовым звычаёвым правам. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся граматай, калі ен займаў пасаду па спадчыне, або дагаворам – пры запрашэнні з “чужой” зямлі. У абодвух выпадках гэта суправаждалася язычніцкім абрадам пасаджэння на трон.

      Лічыцца, што да таго часу, пакуль маленькія княствы-дзяржавы грунтаваліся на аснове замкнутай эканомікі, усе іх грамадскія праваадносіны забяспечваліся звычаёвым правам, галоўнай часткай якога было копнае (вечавое) права. Устаноўлена, што на Беларусі звычаёвае права панавала да сярэдзіны ХV ст. У прывілеях 1413, 1434, 1447 гг. гаворыцца, што сяляне, якія жылі на землях феадалаў “па старадаўнім звычаі”, плацілі подаці і выконвалі некаторыя работы на карысць дзяржавы (Белоруссия в эпоху феодализма./ Сб. документов и материалов. Мн., 1959. Т. 1. С. 116, 120, 126).

     Паступовы пераход ад звычаёвага да пісанага права стымуляваўся павелічэннем тэрыторыі дзяржаў і больш інтэсіўнымі міжнароднымі сувязямі, калі трэба было ўзгадняць і дапасоўваць нормы права розных прававых сістэм, што было замацавана ў дагаворных граматах.

      Пасля выдання Статута ВКЛ 1529 г. звычаёваму праву адводзілася дапаможная роля ў рэгуляванні тых праваадносін, якія не былі прадугледжаны законам. Частка “ўзаконеных” пісаным правам норм старажытнага звычаёвага права не ўжывалася, але фармальна не была адменена.

      Найбольш доўга звычаёвае права панавала ў шлюбна-сямейных адносінах. Паводле яго, маёмасныя правы (па ўладанні і распараджэнні) жанчыны забяспечвалі ёй поўную свабоду ў ажыццяўленні абавязкаў гаспадыні дома, рабілі яе незалежнай ад мужа ў матэрыяльных адносінах, што дазваляла ёй ў выпадку неабходнасці скасаваць шлюб. Шырокія правы жанчын замацоўваліся і ў агульнадзяржаўным законе. Так, за злачынствы супраць жанчын устанаўлівалася павышаная крымінальная адказнасць і памер грашовых спагнанняў павялічваўся ўдвая (Беларуская гістарычная энцыклапедыя. Мн., 1996. Т. 3. С. 435).

      У сістэме звычаёвага права важнае месца адводзілася копнаму праву, якое дзейнічала на Беларусі са старажытных часоў і да канца XVII ст. (копны суд). Праўда, яно ўсё больш вырашала справы жыхароў некалькіх вёсак. Праз сялянскія суды (а не веча-замак, горад), з выбарным старцам, размеркаванне даніны, разбор спрэчак паміж сялянамі. Уплыў звычаёвага права адчуваўся і пазней, пераважна ў зямельным і сямейным праве. Створаныя на аснове сялянскай рэформы 1861г. валасныя сялянскія суды кіраваліся звычайна мясцовым звычаёвым правам.

      Характэрнымі рысамі старажытнага (раннефеадальнага) права былі фармальнае раўнапраўе свабодных грамадзян пры поўным бяспраўі рабоў –халопаў і чэлядзі нявольнай – дуалізм – і мяккасць пакаранняў. Пры гэтым права прадугледжвала пэўныя прывілеі (льготы) для пануючага класа. Такая дваістая адметнасць звычаёвага права зафіксіравана і ў помніках пісанага права Кіеўскай Русі (“Руская Праўда”), дагаворы 1229 г., у граматах Полацкай і Віцебскай земляў.

      Паказальна і тое, што для звычаёвага права была характэрна яго раз’яднанасць. Гэта значыць, што ў кожнай дзяржаве-княстве на пэўных яго тэрыторыях дзейнічала сваё мясцовае звычаёвае права (на Беларусі да XVI ст.). На гэта звяртае ўвагу і аўтар “Аповесці мінулых гадоў”. Не выпадкова ў XV-XVI стст. урад абяцаў даўніны не парушаць. Такі традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць – адзін з вынікаў і ўплыву царквы, заснавання прававой тэорыі на яе вучэнні, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе ўстаноўлены назаўжды Богам парадак. Любая спроба парушыць такую ўстаноўку лічылася ерассю, выступленнем супраць царквы і Бога.

      Такiм чынам пісанае права напачатку не адмяняла норм звычаёвага права, а дапаўняла ці змяняла яго асобныя нормы, а таксама надавала яму агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова спалучэнне старых норм звычаёвага права і новай праватворчасці характэрна для ўсіх старажытных помнікаў пісанага права, асабліва ў “Рускай Праўдзе”, Судзебніку 1468 г. і ў Статуце 1529 г.

 

 

ГЛАВА 2

ПЕРШЫЯ ПіСАНЫЯ ПОМНіКі

                  1.1 Руская праўда

      У эпоху Кіеўскай Русі і феадальнай раздробленасці на беларускіх землях дзейнічалі нормы старажытнага права, выкладзеныя ў “Рускай Праўдзе” – зборніку законаў, сфарміраваным пераважна ў ХІ – ХІІ стст. Вядома больш за 100 спісаў гэтага помніка.

      Яго тэксты падзяляюцца на 3 рэдакцыі – Кароткую, Падрабязную і Скарочаную. Частка матэрыялаў зборніка адносіцца да язычніцкай даўніны (“Старажытная праўда”, складзена ў пачатку ХІ ст.). “Кароткая праўда” (ХІ ст.) складаецца з “Праўды Яраслава” і “Праўды Яраславічаў”. У “Праўду Яраслава” ўключаны нормы звычаёвага права ІХ – Х стст., якія сведчаць аб роўнай адказнасці за злачынствы супраць усіх вольных людзей. “Праўда Яраславічаў” выкладае нормы ХІ ст., якія адлюстроўваюць класавае расслаенне грамадства, правы і прывілеі феадалаў, прымяненне меры пакарання ў залежнасці ад сацыяльнага статусу пацярпелага. У “Падрабязную праўду” ўвайшлі нормы Кароткай і некаторыя законы і судовыя пастановы ХІІ – ХІІІ стст. Яна рэгулявала праваадносіны феадальнага грамадства з улікам княжацкай судовай практыкі, якая вызначала прывілеі пануючага класа, абмяжоўвала правы залежных груп насельніцтва, замацоўвала бяспраўнае становішча халопаў. Змяшчала шмат норм крымінальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права. “Руская Праўда” значна паўплывала на развіццё рускага, беларускага, украінскага і літоўскага права.

      У аснове зборніка ляжыць заканадаўства, якое рэгулявала развіццё прыватнай уласнасці, сацыяльны лад славян наогул да стварэння Кіеўскай Русі. Так, у ёй гаворыцца пра пакаранне сельскага абшчынніка за самавольнае карыстанне чужым канём. Выходзіць, не ўсе абшчыннікі мелі ўласнага каня (Правда Русская. М., Л., 1947. С. 96, ст. 12; Гісторыя Беларускай ССР: У5. т. Мн., 1972. Т. 1. С. 69).

Информация о работе Старажытнае права на беларускіх землях