Рэформы 19 стагоддзя

Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Декабря 2012 в 17:54, контрольная работа

Краткое описание

У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг.

Оглавление

Уводзіны……………………………………………………………………………………...2
1.Сялянская рэформа 1861 г. на Беларуси…………………………………………………3
2.Земская и гарадская рэформа и асабливасци их правядзення на Беларуси……………6
3.Судовая рэформа 1864г……………………………………………………………………7
Заключэнне…………………………………………………………………………………..9
Літаратура…………………………………………………………………………………..10

Файлы: 1 файл

Змест.docx

— 31.19 Кб (Скачать)

Вельмі павольна, з істотнымі  абмежаваннямі i выняткамі адбывалася судовая рэформа ў Беларусі. Гэта было абумоўлена палтыкай цэнтральнай расійскай улады, якая асцерагалася росту нацыянальнага руху.[4, с. 672]

Міравыя суды на тэрыторыі Беларусі пачалі ўтварацца ў 1871 г. у адпаведнасці з “Временными правилами об устройстве мировых судебных установлений в губерниях: Виленской, Ковенской, Гродненской, Киевской, Волынской, Подольской, Минской, Витебской и Могилёвской” ад 23 чэрвеня 1871 г.

 Акруговыя суды, судовыя палаты i інстытут прысяжных павераных пачалі ўтварацца толькі ў 1882 г. Акруговыя суды Віленскай, Гродзенскай i Мінскай губерняў знаходзіліся ў падпарадкаванні Віленскай судовай палаты, Магілёўскі акруговы суд - Kieўскай судовай палаты, а Віцебскі - Пецярбургскай судовай палаты.

Фактычна правядзенне  судовай рэформы ў Беларусі пачалося адначасова з пачаткам у 80-90-я гг. XIX ст. контррэформаў у Расійскай імперыі. Так, “Положение о мерах к охране государственного порядка и общественного спокойствия” 1881 г., “Положение о земских участковых начальниках” 1884 г. напрамую закраналі судовую рэформу i iстотнa абмяжоўвалі ўведзеныя ў судовы працэс прагрэсіўныя палажэнні i прынцыпы судовага ладу i судаводства.

Акрамя таго, нягледзячы на імкненне заканадаўцы стварыць у ходзе судовай рэформы сістэму бессаслоўных судоў, да канца яно так i не было рэалізавана. Былі захаваны i некаторыя чыста саслоўныя суды – духоўныя (яны, апроч спраў духавенства, разглядалі i некаторыя справы свецкіх асобаў), а таксама вайсковыя i сялянскія валасныя суды, судаводства ў якіх здзяйснялася зусім па іншых, чым у мipaвых i агульных судах, прынцыпах. [2,с. 170]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Рэформы 60-70-х гг. не краналі  асноў самадзяржаўя і ў значнай  ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню  Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную. І яшчэ, –  на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з абмежаваннямі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

  1. Вішнеўскі А. Ф.- Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
  2. Доўнар-Запольскі М.В. - Гісторыя Беларусі -
  3. История Беларуси в документах и материалах
  4. Шарова Н. С. - Гісторыя Беларусі - Матэрыялы да экзамену
  5. Доўнар Т. І. - Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Информация о работе Рэформы 19 стагоддзя