Автор: Пользователь скрыл имя, 16 Декабря 2012 в 17:54, контрольная работа
У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг.
Уводзіны……………………………………………………………………………………...2
1.Сялянская рэформа 1861 г. на Беларуси…………………………………………………3
2.Земская и гарадская рэформа и асабливасци их правядзення на Беларуси……………6
3.Судовая рэформа 1864г……………………………………………………………………7
Заключэнне…………………………………………………………………………………..9
Літаратура…………………………………………………………………………………..10
Змест:
Уводзіны…………………………………………………………
1.Сялянская рэформа 1861
г. на Беларуси…………………………………………
2.Земская и гарадская
рэформа и асабливасци их
3.Судовая рэформа 1864г…………………………………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
Уводзіны
У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг.
Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі.
20 лістапада 1857 г. віленскаму
генерал-губернатару Ў.І.
8 студзеня 1858 г. «Сакрэтны
камітэт» быў пераўтвораны ў
Галоўны камітэт па
1.Сялянская рэформа 1861 г. на Беларусі
У канцы 50-х г. ХІХ ст. самадзяржаўе
прыйшло да трывалай высновы —
далейшае развіцце краіны немагчыма
без правядзення шэрагаў
Сялянская рэформа 1861 г. была абумоўлена крызісам усёй феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узяцца за рэформу кіруючыя колы прымусіў сам ход эканамічнага развіцця, які ўсё больш і больш штурхаў краіну на капіталістычны шлях развіцця. Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнай сітуацыі ўрад вырашыў пайсці на скасаванне прыгоннага права "зверху" - шляхам рэформаў, не чакаючы, калі яно будзе адменена "знізу" - рэвалюцыйным шляхам.
Царскі ўрад вырашыў распачаць
падрыхтоўку сялянскай рэформы 1861
г. з Беларусі і Літвы, зыходзячы
з таго, што тут яшчэ да гэтага
многія мясцовыя памешчыкі выказваліся
за беззямельнае вызваленне сялян ад
прыгоннай залежнасці. Такая пазіцыя
памешчыкаў тлумачылася тым, што
іх гаспадаркі былі ўжо даволі шырока
ўцягнуты ў сферу таварна-грашовых
адносін. Таму, на думку царскага ўрада,
памешчыкі беларуска-літоўскіх
Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў тайне ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян". 19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з "Маніфестам". Гэтымі актамі абвяшчалася, што прыгоннае права на сялян … адменена назаўсёды. Кожны селянін атрымаў свабоду. Свабоднаму чалавеку была патрэбна ўласнасць, таму сялян трэба было надзяліць зямлей.Усе гэтыя дакументы можна падзяліць на тры групы: Агульныя палажэнні, Мясцовыя палажэнні, Дадатковыя правілы. У адпаведнасці з "Маніфестам" селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў: заключать грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адчыняць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.
На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульнага і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (4 - 5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1 - 2 дзесяціны) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна зямлі было больш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.
Выкупная сума вызначалася шляхам капіталізацыі пераведзенага на грошы аброку з дзесяціны ў разліку 6 % гадавых. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзела складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 руб. (6 руб. - 6 %, 100 % - 100 руб.). 20 % гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку, а астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаць ці закласці. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на працягу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя плацяжы. Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі - у 3 - 4 разы). Атрымлівалася, што сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыку страту ўласнасці над асобай селяніна.
Сялянская рэформа 1861 г. паклала пачатак новаму, капіталістычнаму ладу. У выніку рэформы ў краіне склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця буржуазных формаў гаспадарання. Разам з тым рэформа мела і адмоўныя бакі. Яна была праведзена з максімальнымі выгодамі для памешчыкаў. Наяўнасць шматлікіх перажыткаў прыгонніцтва (выкупныя плацяжы, адрэзкі, цераспалосіца, палітычная нераўнапраўнасць і інш.) стрымлівалі развіццё капіталізму.[5, с. 124]
Сутнасць аграрарнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей. У сярэднім ў Беларусі на адну душу мужчынскага полу адводзілася каля 5 дзесяцін ворнай зямлі 1 дзесяціна складала каля 0,91 га. На адну сялянскую гаспадарку прыпадала каля 9-10 га зямлі. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. З гэтай мэтай быў уведзены інстытут выкупной здзелкі. Яго сутнасць заключалася ў тым, колькі грошай і ў які тэрмін сяляне павінны былі заплаціць за зямлю памешчыку. Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 — 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 — 12 руб. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў. Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву часоваабавязанага, калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год. У Беларусі былі свае асаблівасці. Тут дзейнічалі свае мясцовые палажэнні — адно для Ўсход. Беларусі, другое — для Заход. Ва Ўсход. Беларусі сяляне атрымалі па 4,0 — 5,5 дзесяцін на адну гаспадарку, а на Захад. — па 15 — 20 дзесяцін на гаспадарку. Вынікі і ўмовы выкупной здзелкі замацоўваліся ва ўстаўных граматах, якія выдаваліся сялянам на рукі. Вынікі рэформы 1861 г. былі наступнымі: сяляне атрымалі 33,4% воранай зямлі, а памешчыкі — 50,3%, астатняя зямля засталася за дзяржавай.
Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.[3, с. 510]
2.Земская і
гарадская рэформа і
Калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60-70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні.
Так, на Беларусі наогул не была праведзена земская рэформа, якая ўводзіла органы самакіравання, выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Яны займаліся справамі мясцовай гаспадаркі, аховы здароў’я, адукацыі, добраўпарадкавання і дабрачыннасці. Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў сходах і ўправах была значная перавага дваран. На Беларусі пераважала апалячанае дваранства, апазіцыйнае царскаму ўраду. Таму ў беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з вялікімі абмежаваннямі для каталіцкага дваранства.
Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, ён адначасова з’яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. У беларускіх гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі “іншаверцы” – яўрэі, былі ўведзены абмежаванні для гэтай катэгорыі гараджан. Спачатку яны мелі права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакіравання, а ў выніку конррэформы – па новаму Гарадавому палажэнню 1892 г. – толькі 1/10 частку месц.
У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў былі пытанні развіцця прамысловасці і гандлю; арганізацыі адукацыі і медыцынскага абслугоўвання; утрымання пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў.[6, с. 235]
3.Судовая рэформа 1864г
Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгоннага права выклікалі патрэбу змены ўсёй судовай сістэмы краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа рыхтавалася больш за 5 гадоў і пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г. Яна замацавала новыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай судова – працэсуальнай сістэмай.
Здзяйсненню судовай рэформы папярэднічала сур'ёзная работа па распрацоўцы неабходных нарматыўных прававых актаў. Тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць правядзення рэформы вядомыя расійскія юрысты - навукоўцы i практыкі, у тым ліку i выхадцы з Беларусі (напрыклад, У.Д. Спасовіч), якiя потым прымалі актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў законаў[1,с. 157].
З 1857 па 1861 гг. на разгляд Дзяржаўнай думы было прадстаўлена 14 законапраектаў, якія прапаноўвалі розныя змянeннi ў судовым ладзе i судаводстве дзяржавы. У верасні 1862 г. былі зацверджаны “Основные положения судебного строя”, што стала асновай для распрацоўкі наступных нарматыўных актаў, якія канкрэтна вызначалi парадак правядзення судовай рэформы.
Пачаткам судовай рэформы стала падпісанне 20 лістапада 1864 г. Аляксандрам II чатырох законаў:
-“Учреждение судебных установлений”;
-“Устав уголовного судопроизводства”;
-“Устав гражданского судопроизводства”;
-“Устав о наказаниях, налагаемых мировыми судьями”.
“Учреждение судебных установлений” абвясціла аддзяленне судовай улады ад заканадаўчай і выканаўчай. У законе падкрэслівалася, што ў судовым працэсе ўлада абвінаваўчая адлучаецца ад судовай. Аддзяленне суда ад адміністрацыі забяспечвалася нязменнасцю суддзяў і судовых следчых. Закон рэгламентаваў стварэнне ўсесаслоўных судовых органаў і суда прысяжных.
Судовыя ўставы замацавалі галоснасць, вуснасць i спаборнасць судовага працэсу, удзел прысяжных засядацеляў у судовай дзейнасць. Адмянялася ранейшая сістэма фармальных доказаў i нарматыўнае палажэнне аб “пакіданні асобы ў падазрэнні”, уводзіўся ў судаводства прынцып ацэнкі доказаў па ўнутранаму судзейскаму перакананню. Абвяшчалсія прынцыпы роўнасці ўcix перад судом i законам, выбарнасці міравых суддзяў i прысяжных засядацеляў, пракурорскага нагляду за законнасцю судовага працэсу i іншыя дэмакратычныя прынцыпы. Важным было тое, што ўпершыню ў Pacii засноўваўся інстытут адвакатуры. У кастрычніку 1865 г. уступіла ў сілу “Положение о введении в действие судебных уставов”. Судовая рэформа адзначыла сабою новы этап развіцця расійскай судовай сістэмы. Былі створаны пазаслоўныя судовыя ўстановы двух тыпаў (сістэмаў судоў) – мясцовыя (міравыя) і агульныя (каронныя) суды. Да мясцовых судоў адносіліся міравыя суды i з'езды міравых суддзяў, да агульных - акруговыя суды, якія засноўваліся для некалькіх паветаў; судовыя палаты (па грамадзянскіх i крымінальных справах), якія пашыралі сваю дзейнасць на некалькі губерняў або абласцей; касацыйныя дэпартаменты Сената (па грамадзянскіх i крымінальным справах).