Автор: Пользователь скрыл имя, 20 Ноября 2011 в 14:39, реферат
Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.
Дзейнасць тайных суполак, якія вылучалі патрабаванні нацыянальнадэмакратычных пераўтварэнняў, нарастанне сялянскай антыфеадальнай барацьбы, апаска, што апошняя можа зліцца ў адзіную плынь з польскім нацыянальнавызваленчым рухам, прымусілі расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Ён пайшоў на сур'ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай "разбор шляхты". Меры былі накіраваны супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Сэнс іх заключаўся ў змяншэнні колькасці прывілеяванага саслоўя шляхам пераводу ў падатныя саслоўі асоб, якія не мелі дакументаў аб шляхецтве. Праверка шляхецтва пачалася яшчэ з 1772 г., але да 1830 1831 гг. вялася марудна. Паўстанне падштурхнула царскую адміністрацыю да рашучых дзеянняў.
У адпаведнасці з
указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія
не даказалі дакументамі свайго шляхецтва,
не былі зацверджаны ў дваранскім
званні: яны пазбаўляліся права валодаць
маёнткамі і павінны былі прадаць
сваю ўласнасць. Гэта катэгорыя былых
шляхціцаў павялічвала падатнае
саслоўе — аднадворцаў у
Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплыву на беларускіх землях. 29 лістапада 1830 г. быў выдадзены ўказ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указам ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. На падставе ўказаў ад 30 кастрычніка 1831 г. і 11 студзеня 1832 г. усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.
У 1832 г. створаны "Асабовы камітэт па справах заходніх губерняў", які павінен быў распрацоўваць і ажыццяўляць план пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і адпаведныя меры ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі.
У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як небяспечны ачаг вальнадумства. Указамі ад 11 мая і 11 чэрвеня 1832 г. польская мова ў судовай справе заменена на рускую.
У 1840 г. поўнасцю адменена
дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае
заканадаўства распаўсюджвалася на
ўсю тэрыторыю Беларусі.'
У 1839 г. было праведзена аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай, каб аслабіць польскакаталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва. На пачатку 40х гадоў царскі ўрад пазбавіў духавенства, як каталіцкае, так і праваслаўнае, права валодаць зямлёй з сялянамі, тлумачачы забарону тым, што клопат аб уласнасці адцягвае ўвагу святароў ад іх прамых ідэалагічных і духоўных абавязкаў.
Усімі гэтымі мерамі была поўнасцю ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны ідэалагічны фундамент іх магутнасці — каталіцтва. Адначасова царскі ўрад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства. Гэтай мэце спрыяла распрацаваная ў 1860 — 1862 гг. адукацыйная праграма, якая дазваляла ў школах ніжэйшай ступені ўжываць беларускую мову. Як пісала газета славянафілаў "Дзень", "каб беларускі селянін адчуў сябе рускім, ён павінен адчуць сябе перш за ўсё беларусам: разам вылепіць з яго велікарускага мужыка немагчыма, дый няма патрэбы..Мы лічьш дзеля гэтага, што было б надзвычайна карысна выкладаць першапачатковыя веды і сэнс урадавых загадаў беларускаму селяніну на беларускай мове, навучыць чытаць і пісаць яго пабеларуску, а потым безварункова парасійску і пацаркоўнаславянску".
Асаблівую нагрузку па ўмацаванні расійскіх пазіцый на Беларусі ды і ў іншых далучаных губернях несла на сабе праграма сацыяльнаэканамічных рэформ, задуманых з мэтай мадэрнізацыі старых феадальных парадкаў.