Автор: Пользователь скрыл имя, 20 Ноября 2011 в 14:39, реферат
Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.
Канфіскацыі праводзіліся не аднойчы. У 1773 1775 гг. яны былі накіраваны супраць тых магнатаў і шляхціцаў, што пасля далучэння не захацелі прынесці прысягу расійскаму манарху, а пазней супраць удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Да 1800 г. на Беларусі, а таксама ў
Невельскім і Себежскім паветах усяго канфіскавана 26 маёнткаў з 36 050 сялянамі (маюцца на ўвазе толькі асобы мужчынскага полу). У 1812 1813 гг. пачалася новая хваля канфіскацый. Урад адбіраў маёнткі ў калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з войскам Напалеона.
Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г. склалася наступная. Пасля перамогі Францыі над Прусіяй у 1807 г. Напалеон і Аляксандр 1 дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаўскага княства, што мела прапагандысцкі характар: Напалеон клапаціўся пра Польшчу, бо яна служыла яму плацдармам для нападу на Расію. Урад Расіі ў процівагу Напалеону таксама вёў прапаганду, абяцаючы аднавіць Рэч Паспалітую і Вялікае княства Літоўскае. У лютым 1811 г. высокі расійскі саноўнік А.Чартарыйскі па прапанове Аляксандра 1 ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 — пачатку 1812 г. група ўраджэнцаў Беларусі (М.К.Агінскі, Ф.К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі па прыкладу Фінляндыі.
24 чэрвеня 1812 г. 450тысячная
армія Напалеона перайшла
цаў (каля 60 70 тыс. чалавек). Быў сфарміраваны корпус пад камандаваннем князя Ю.Панятоўскага, які актыўна змагаўся на баку напалеонаўскай арміі супраць Расіі. Князь Дамінік Радзівіл за свой кошт сфарміраваў уланскі полк.
28 чэрвеня 1812 г. французская армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што шляхта Беларусі будзе да яго больш прыхільнай, калі .ён абвесціць аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай у Вільні па распараджэнні Напалеона быў утвораны Часовы ўрад пад назвай "Камісія Вялікага княства Літоўскага". Дзейнасць Камісіі распадсюджвалася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкуювобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, т. зв. "польскае праўленне". Але гэтыя марыянетачныя ўрады павінны
былі перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі французскую армію. Рускі герб быў заменены на аднагаловага арла. У хуткім часе ранейшае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад, галоўныя пасады занялі французскія военачальнікі і інтэнданты.
Шляхта, якая толькі што прысягала на вернасць Расійскай імперыі, амаль усюды сустракала французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. Просты ж беларускі народ у асноўным стаў на шлях партызанскай вайны з французамі. Велізарнаму войску Напалеона ў межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны ў чэрвені 1812 г. супрацьстаялі тры рускія арміі: 1я генерала М.Б.Барклая дэ Толі, 2я генерала П.І.Баграціёна, 3я генерала А.П.Тармасава.
Каб перакрыць французам шлях на Кіеў, 3я армія была пакінута ў Валынскай губерні. А 1й і 2й арміям патрэбна было злучыцца, каб пазбегнуць разгрому паасобку. У ліпені 1812 г. вызначылася немагчымасць злучэння 1й і 2й армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск.
3 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. Ён вырашаў, што рабіць далей. Галоўны план Напалеона — разграміць рускую армію на
Беларусі не быў выкананы.
У гэтых умовах Напалеон меў намер пачаць
перагаворы з Аляксандрам 1 у Віцебску.
Але ад гэтага плана французскаму імператару
давялося адмовіцца. Яго армія, складзеная
з прадстаўнікоў заваяваных краін, пачала
на вачах развальвацца:
зніжалася дысцыпліна, пашыраліся марадзёрства, дэзерцірства. Напалеон разумеў, што толькі новыя перамогі могуць выратаваць яго армію ад дэмаралізацыі.
22 ліпеня 1812 г. арміі
Баграціёна і Барклая дэ Толі
злучыліся пад Смаленскам, а 2
5 жніўня адбылася Смаленская
бітва, у якой Напалеон
хотнай дывізіі абаранялі на Барадзінскім полі вядомыя Баграціёнавы флешы. 24я пяхотная дывізія, складзеная з ураджэнцаў Мінскай губерні, гераічна змагалася каля батарэі Раеўскага.
Кутузаў з мэтай
захавання арміі загадаў
7 кастрычніка 1812 г. рускія войскі вызвалілі Полацк, 26 кастрычніка Віцебск, 4 лістапада — Мінск.
Завяршальны ўдар быў нанесены рускімі войскамі па французах пры іх пераправе праз Бярэзіну каля в.Студзёнка, што недалёка ад Барысава. 30 тыс. іншаземных захопнікаў знайшлі тут сваю гібель. Пасля гэтага напалеонаўская армія фактычна перастала існаваць.
У гонар перамогі рускай арміі над войскамі Напалеона ў Айчыннай вайне 1812 г. пастаўлены памятныя знакі ў Віцебску, Полацку, Кобрыне, в.Студзёнка (каля Барысава), в. Клясціца (Расонскі рн Віцебскай вобл.), в.Салтанаўка (каля Магілёва) і інш.
Вайна прынесла беларускаму народу вялікія бедствы. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. Голад, хваробы прывяді да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва змен
шылася ў 2 3 разы. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы.
Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся палітыкай царызму. Сяляне аказаліся падманутымі ў сваіх спадзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. ім прапаноўвалася атрымаць "мзду свою от Бога".
У адносінах да беларускай
арыстакратыі царскі ўрад быў болып
асцярожным. 3 аднаго боку, ён хацеў
прылашчыць пасепаратысцку настроеную
шляхту. Таму, напрыклад, Камінскі, які
ўзначальваў створаную
тарам і г.д. Але, з другога боку, царызм жорстка пакараў многіх з тых, хто ў час вайны супрацоўнічаў з Налалеонам. Хваля канфіскацый маёмасці калабарацыяністаў пракацілася па Беларусі.
Наступная хваля канфіскацый мела месца ў 1830 — 1831 гг. У выніку яе на Беларусі канфіскаваны 62 маёнткі ў 51 уладальніка.
30я гады XIX ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла болып жорсткі характар. На гэта паўплывалі дзве прычыны: рост апазіцыйных грамадскапалітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальнапрыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.
У другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадскапалітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальнавызваленчых ідэй.
Да ўзнікнення першых
праяў беларускага
уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля. Ён выступаў за аднаўленне польскай дзяржавы. Хутка таварыства ператварылася ў моцную арганізацыю з мноствам філій (аддзяленняў). Практычна таварыства філаматаў дубліравалі таварыства Прамяністых і Саюз літаратараў, што існавалі ў Віленскім універсітэце.
На пачатку 20х гадоў XIX ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікла таварыства аматараў навук. Гімназісты на сваіх тайных сходах прапаведвалі патрыятычныя ідэі ў польскім духу, расказвалі пра славутых дзеячаў Полыпчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.
У процівагу агульнаму ўздыму паланізацыі культурнанацыянальныя імкненні беларускага народа выявіліся ў новай беларускай літаратуры, асабліва ў творчасці Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, П.Багрыма, В.Равінскага, К.Вераніцына, А.ВярыгіДарэўскага, У.Сыракомлі, В.ДунінаМарцінкевіча, П.Шпілеўскага. Іх творы, асветніцкія пачынанні сведчылі аб абуджэнні нацыянальнай
самасвядомасці ў народзе, аб фарміраванні беларускай народнай інтэлігенцыі.
Знайшлі падтрымку
на Беларусі і ідэі дзекабрыстаў аб
ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага
права. Дзекабрысты сачылі за развіццём
польскага
М.Лунін, Я.Абаленскі. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра "Таварыства аб'яднаных славян" І.Гарбачэўскі.
У 1822 г. у Кіеве вяліся перамовы паміж кіраўнікамі "Паўднёвага таварыства" дзекабрыстаў (П.Пестэль) і прадстаўнікамі польскага "Патрыятычнага таварыства" аб наладжванні сувязей для вядзення сумесных дзеянняў. 3 гэтай мэтай у Вільню прыязджалі М.БястужаўРумін і С.МураўёўАпостал. Увосень па ініцыятыве апошняга быў распрацаваны план арышту цара ў час прыезду ў Бабруйскую крэпасць. Аднак план не быў ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі ў цэнтры "Паўднёвага таварыства".
Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандзе сярод салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, размешчанага ў Гродзенскай губерні. Пад іх уплывам на пачатку 1825 г. у гэтым корпусе ўзнікла "Таварыства ваенных сяброў" на чале з капітанам К.Ігельстромам. Таварыства ўстанавіла сувязі з тайнымі гурткамі мясцовай моладзі. 24 снежня 1825 г., праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу, сябры таварыства спрабавалі падбухторыць салдат Літоўскага корпуса, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяб
роў "Таварыства аб'яднаных славян" у лютым 1826 г. падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску.
Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, расійскі ўрад разграміў і тайныя таварыствы на Беларусі. Шмат іх удзельнікаў было арыштавана.
У 1824 1825 гг. урад, улічваючьі, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра 1 жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты. Стаў болып жорсткім агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі. Праводзілася перлюстрацыя лістоў.
Аднак гэта не спыніла грамадскапалітычны рух у заходніх губернях. Перадавая
грамадскасць Беларусі і Літвы была цесна звязана з польскім вызваленчым рухам. Улістападзе 1830 г. у Варшаве апазіцыйная шляхта ўзняла нацыянальнавызваленчае паўстанне. Незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай канстытуцыі 1815 г.1 былі галоўнымі прычынамі паўстання. Аднак тыя рэвалюцыйныя сілы Полыпчы, якія адстойвалі ідэі буржуазнадэмакратычных пераўтварэнняў, не змаглі ўзначаліць паўстанне. Польскім арыстакратам удалося захапіць кіраўніцтва паўстаннем і выкарыстаць яго для барацьбы за аднаўленне Полыпчы ў межах 1772 г.
Царскі ўрад імкнуўся
прадухіліць пашырэнне
паўстанцаў склалі шляхта, навучэнцы, афідэрыпалякі — каля 10 тыс. чалавек. Вузкія палітычныя мэты — аднаўленне шляхецкай Польшчы ў межах 1772 г. абумовілі той факт, што паўстанне не атрымала падтрымкі сярод шырокіх колаў насельніцтва.
У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў верасні і ў Полыпчы. Але і пасля гэтых падзей палітычнае браджэнне на Беларусі і ў Літве не сціхла. У другой палове 30х гадоў XIX ст. тут зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40 50я гады на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйным да ўлады, усё больш актыўную ролю адыгрывалі рэвалюцыянерыдэмакраты. Ідзе фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да яго належаў Ф.Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. пры Віленскай медыкахірургічнай акадэміі найболып радыкальнай з тайных суполак — "Дэмакратычнага таварыства". Яно працягвала развіваць традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. У 1837 г. Ф.Савіч наладзіў сувязь зПінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства "Садружнасць польскага народа", якім кіраваў польскі рэвалюцыянердэмакрат Ш.Канарскі. Прапаганда і дзейнасць "Дэмакратычнага таварыства" набылі сацыяльную накіраванасць. У статуце "Дэмакратычнага таварыства" абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян і надзялення іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць. У 1838 г. "Дэмакратычнае таварыства" было разагнана. Але грамадскапалітычны рух у краі развіваўся далей.