Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2011 в 19:51, реферат
Час кіравання Вітаўтам Вялікім княствам Літоўскім – адзін з такіх прыкладаў. З усіх прадстаўнікоў дынастыі Гедымінавічэй Вітаўт імпаніруе мне больш за ўсіх. Менавіта ў час кіравання Вітаўта ВКЛ было адной з найбуйнейшых і магутных дзяржаў, якая па сутнасці адыграла адну з галоўных ролей ва Ўсходняй Еўропе. Нямала пісьмовых крыніц называюць Вітаўта добрым палітычным дзеячам і хітрым ваяром. У самым пачатку свайго ўзыходжання на трон ён сустрэў шмат небяспекі і здрады. Да, Вітаўт прайшоў цяжкі і небыспечны шлях, але ён змог пераадолець усе перашкоды і стаць паўнапраўным кіраўніком ВКЛ.
Уводзіны....................................................................................................................3
1 Княжыч-юнак з Трокскага замка .........................................................................4
2 Вітаўт – вялікі князь літоўскі...............................................................................10
3 Шлях да мары........................................................................................................15
Заключэнне...............................................................................................................18
Спіс выкарыстанай літаратуры...............................................................................19
Выкарастаўшы частыя міжусобіцу смаленскіх князёў, у 1395 годзе Вітаўт авалодаў Смаленскам, падпарадкаваў яго ВКЛ, прызначыўшы намесніка. У 1398 годзе, скарыстаўшы цяжкае становішча Ноўгарада і пагражаючы яму вайной, дамогся прызнання над гэтым горадам сваёй улады. Уплыў Вітаўта распаўсюджваўся і на Пскоўскую зямлю. Аднак пры першай магчымасці і Пскоў, і Ноўгарад стараліся пазбавіцца Вітаўтавай апекі і гэта ім удавалася. [4 – c. 59-62]
Палітычныя абставіны ва Ўсходняй Еўропе складваліся на карысць Вялікага княства Літоўскага і Рускага. Становішча ў Залатой Ардзе таксама спрыяла Вітаўту. Гэтая дзяржава ўжо не ўяўляла тую сілу, што трымала ў паслушэнстве землі Усходняй Русі, Крым, кіпчацкія стэпы.
У Залатой Ардзе пачалася міжусобная вайна за ўладу. А ў Сярэдняй Азіі з’явіўся крывавы заваёўнік Тамерлан (Цімур), які напаў на Залатую Арду. Залатаардынскі хан Тахтамыш у 1397 годзе вымушаны быў ратавацца – уцёк у Кіеў і папрасіў дапамогі ў Вітаўта. Той яе аказаў і вылучыў хану паўднёваўскраінныя землі каля Чаркас і Канева.
У 1398 годзе каралева Ядвіга прыслала да Вітаўта патрабаванне плаціць даніну. Вялікі князь склікаў у Вільні сойм, на якім феадалы заявілі: “Мы не падданыя Польшчы ні пад якім выглядам; мы заўсёды былі вольнымі, нашы продкі ніколі палякам не плацілі, не будзем і мы плаціць, застанемся пры нашай ранейшай вольнасці”. Пасля такога рашэння віленскага сойму Вітаўту спатрэбіліся саюзнікі. Ён накіраваў сваіх паслоў у Ордэн, каб пачаць перамовы аб дружбе і дапамозе. Адтуль прыехала пасольства, якое ўзначаліў граф Конрад Кібург. Перамовы Конрада Кібурга ў Вільні былі паспяховымі, бо ў іх станоўчым выніку меў зацікаўленасць і літоўскі палкаводзец. 23 красавіка 1398 года у Гародні Вітаўт без згоды Ягайлы падпісаў мірную дамову з крыжакамі, па якой Ордэн і Літва дзялілі сферы свайго ўплыву: Вітаўт уступаў крыжакам Пскоў, а Ордэн – Літве Ноўгарад Вялікі. Апрача таго, Вітаўт аддаваў заходнюю частку Жамойціі крыжакам, а Жыгімонт (брат Вітаўта) павінен быў атрымаць волю, бо ён яшчэ знаходзіўся ў Ордэне. Заключыўшы мір з Ордэнам, войска Вітаўта рушыла да берагоў Чорнага мора. Існуе паданне, што Вітаўт нырнуў са скалы ў мора і, праплыўшы палову мілі, вярнуўся на бераг. Так паводле старажытнага літвінскага звычая ён паказаў, што цяпер Чорнае мора належыць Літве. [1 – c. 331-344]
Памятным і радасным стаў для Вітаўта дзень 12 кастрычніка, калі ён з княгіняй Ганнай і сваёй беларускай світай сустрэліся на Салінскім возеры з вялікім магістрам і яго акружэннем. На гэтай сустрэчы канчаткова зацвердзілі Гарадзенскую дамову. Перамовы суправаджаліся баляваннямі, а на адным з іх літоўскія князі і баяры абвясцілі Вітаўта “каралём Літвы і Русі”. Немцы таксама ахвотна падтрымалі абвестку-прапанову. Вітаўт паступіў сціпла і заявіў пры ўсіх, што ён варты такога тытула, але ж дамову падпісаў: “Вярхоўны князь Літвы і Русі”. Аднак такі тытул належаў Ягайлу. Гэта быў выклік польскаму каралю. Такім чынам, Вітаўт заявіў, што яго дзяржава не залежыць ад караля. [4 – c. 64]
Пасля таго як Вітаўт прыняў хана Тахтамыша і заключыў з ім саюз, ён пачаў рыхтавацца да вайны з Залатой Ардой і вельмі спадзяваўся на поспех.
Вясною 1399 года ўсё было падрыхтавана для паходу. У Кіеў сабраліся літвінскія, украінскія, айкштайцкіям харугвы. Невялічкі атрад у сто рыцараў прыслаў Ордэн. Чатырыста вояў налічваў польскі атрад. Усяго войска Вялікага княства Літойскага разам з войскам Тахтамыша налічвала дзесьці 70 тысяч вояў.
18 мая войска ВКЛ выступіла з Кіева. Вітаўт павёў яго да ракі Ворскле. Ужо 5 жніўня войска вялікага князя дасягнула Ворскле.
Перад самым пачатку бою Вітаўт правёў яшчэ раз агляд свайму войску. Ваяры гарцавалі на конях перад сваім важаром. Немаведама як – ці прытупаў за войскам, ці жыў побач – з’явіўся ў стане сівабароды стары і вітаў кожнага князя і рыцара па імёнах. Вітаўт запрасіў яго ў свой шацёр. Хто ён такі не адкрыўся. Адно прадсказаў – страшэннае паражэнне літвінам. Вітаўт не паверыў старому.
І 12 жніўня 1399 года адбылася бітва. Хоць і храбра змагаўся Вітаўт са сваімі воямі, Цімур-Кутлук перахітрыў яго. Ненадзейным і нястойкім аказаўся і Тахтамыш. З невялікім атрадам давялося ўцякаць Вітаўту.
Але і пераможцы панеслі значныя страты. Цімур-Кутлук атрымаў небяспечную рану, ад якой неўзабаве памёр. [1 – c. 344-349]
Першыя гады XV стагоддзя палітыка Вітаўта была накіравана на пазбаўленне трагічных вынікаў ворсклаўскага паражэння. Ён кідаўся з аднаго краю сваёй дзяржавы на другі, абараняючы яе ад асмялелых суседзяў.
А
ў той час Смаленск і Ноўгарад
скарысталі няўдачу Вітаўта на рацэ
Ворскле і ўзбунтаваліся
А улады Польшчы у гэты час, разумеючы непрыняцце большасцю насельніцтва ВКЛ Крэўскай уніі, перайўлі да тактыкі паступовай дыпламатычнай экспансіі. Яны вымусілі ВКЛ заключыць Віленска-Радамскую унію 1401 года. Яна была падпісана ў Вільні 18 студзеня 1401 года. Гэты дакумент пацвярджаў заключаную ў 1385 годзе ў Крэве унію паміж дзвюма дзяржавамі. Паводле дамовы, Вітаўт згадзіўся, што ўладаром Вялікага княства Літоўскага пасля яго смерці стане Ягайла і яго паслядоўнікі. Вітаўт таксама атрымаў прывілеі: калі першы памрэ Ягайла, дык палякі не маюць права без згоды Вітаўта выбіраць другога караля.
Нягледзячы на тое, што Вітаўт неаднаразова ўступаў у саюз з Тэўтонскім ордэнам, крыжакі пастаянна нападалі на землі ВКЛ: у 1393 годзе на Гародню, у 1394 на Ліду і Наваградак, у канцы 1395 на Вільню. Для Польшчы Ордэн таксама быў небяспечным ворагам. [5 – c. 305]
Вітаўт меў на мэце вярнуць пад сваю ўладу Жамойцію і разграміць Ордэн, таму ён у цеснай садружнасці з Ягайлам рыхтаваў супраць крыжакоў паход аб’яднанага войска ВКЛ і Польшчы. Грунвальдская бітва адбылася 15 ліпеня 1410 года. Яна скончылася страшэнным паражэннем крыжакоў. Ад канчатковага разгрома Тэўтонскі ордэн выратавала абачлівая палітыка Вітаўта, які разлічваў у будучым мець яшчэ аднаго саюзніка, магчыма супраць Ягайлы. Гэтая вайна з Тэўтонскім ордэнам закончылася Тарунскім мірам 1411 года, паводле якога Жамойція ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, але толькі ў пажыццёвае валоданне Вітаўта.
Цяпер можна было прыступіць да здзяйснення сваёй запаветнай мары – да пераўтварэння Вялікага княства ў самастойнае каралеўства. Ягайла, занепакоены магчымым разрывам саюзу з ВКЛ, запрапанаваў Вітаўту новую унію. У 1413 годзе, 2 кастрычніка, у мястэчку Гародле на Бузе сустрэліся Ягайла і Вітаўт. У выніку перамоў былі зацверджаны тры граматы. Паводле гэтых дакументаў пацвярджаўся саюз Польшчы і Літвы, літоўская шляхта прыраўноўвалася ў правах да польскай. Даваліся значныя прывілеі каталіцкай царкве і феадалам-католікам у Вялікам княстве Літоўскам. [4 – c. 66]
Гарадзельская унія была ўсё ж Вітаўтавай перамогай, бо яна замацавала палітычную самастойнасць ВКЛ ад Польшчы, якой дамагаўся князь і ягоныя паплечнікі. Вялікае княства так і не стала польскай правінцыяй.
Вітаўт
не прыдаваў вялікага значэння уніям
з Польшчай. Таму ён, нягледзячы на Гарадзельскую
унію, імкнуўся ўраўняць католікаў
і праваслаўных ў правах. Як мудры
палітык, ён разумеў, што ўзвышэнне
якой-небудзь рэлігіі ў
Вялікае княства літоўскае, дзякуючы намаганням Вітаўта, мацнела, рос яго асабісты аўтарытэт. Аб гэтым сведчыць хаця б такі факт. Калі ў 1410 годзе у Чэхіі распачаліся гусіцкія войны, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд і папа рымскі Марцін V прапанавалі Вітаўту карону гэтай дзяржавы. Ён згадзіўся і направіў у Чэхію свайго намесніка, Жігімонта-Карыбута.
Нічога ўжо не магло спыніць памкненняў вялікага князя да незалежнасці ВКЛ. Да гэтага яго падштурхоўвала і трывалае міжнароднае становішча ВКЛ: новы маскоўскі князь Вавіль даводзіўся Вітаўту ўнукам, сваім уладаром яго лічылі князі разанскі і цвярскі, папа рымскі назначыў яго апекуном Рыжскага арцыбіскупства. [2 – c. 179-180]
ШЛЯХ ДА МАРЫ
ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці, а вялікі князь – найбольшай славы. Аднак не адчуваў радасці вялікі князь, бо не было ў яго літоўскай кароны, менавіта ў ёй ён бачыў прызнанне не толькі сваіх уласных заслуг, але і прызнанне Вялікага княства літоўскага як магутнай еўрапейскай дзяржавы.
Вітаўт вырашыў канчаткова аддзяліць Літоўска-Беларускую дзяржаву ад Польскага каралеўства. Дзеля гэтага ён павінен быў атрымаць тытул караля і каранавацца. Жыгімонт І, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, падтрымаў яго. Вырашалі аб’явіць аб гэтым на міжнародным з’ездзе, які меўся адбыцца на пачатку 1429 года у Луцку. [4 – c. 69-70]
З найбольш важных пытанняў, якія разглядаліся на з’ездзе, было тры: дапамога Візантыі ў барацьбе з туркамі, аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, каранацыя Вітаўта на караля.
Жыгімонт І асабіста павёў перамовы з Ягайлам аб прыняцці Вітаўтам каралеўскай годнасці. Ягайла дзейнічаў абачліва. Ён згодны, але патрэбна згода і ягоных саноўнікаў.
Трэба адзначыць, што галоўнымі праціўнікамі каранавання Вітаўта былі менавіта палякі, таму што яны не хацелі адпускаць літвінскія землі з-пад свайго ўплыву. Асаблівай непрыязнасцю да вялікага князя вызначаўся ўплывовы ў царкоўных колах кракаўскі біскуп Збігней Алясніцкі. Неўтаймоўна ён, не жадаючы незалежнасці Вялікага княства літоўскага, пайшоў нават на тое, што ўгаварыў Ягайлу адмовіцца ад польскай кароны на карысць Вітаўта. Збігней Алясніцкі заявіў так: “Забудзь пра гэту думку , найсвятлейшы князь”. Аднак усё ж пастараўся і ўлагодзіць вялікага князя: “А калі так дорага табе карона на сваёй галаве, дык хочаш, аддадзім табе і каралеўства сваё і карону”.
Польскія саноўнікі, задаволеныя адказам, падтрымалі кракаўскага біскупа. Але Вітаўт не захацеў стаць польскім каралём, не захацеў узяць польскую карону. Яго мэтай было незалежнае і моцнае “літоўска-рускае каралеўства”. Вітаўт дамагаўся таго, што магло яму па праву належаць – кароны Літоўскага і Рускага каралеўства. Пакідаючы сход, ён гняўліва кінуў: “Няхай так, а я усё ж зраблю па-свойму”.
У той жа дзень польскія вельможы адправіліся ў Польшчу, за імі ноччу падаўся прэч і Ягайла. У пачатку лютага ад’ехаў ва Угорыю і Жыгімонт, дамовіўшыся з Вітаўтам пра новы з’езд у Вільні, дзе павінна будзе адбыцца каранацыя. Усіх сваіх луцкіх гасцей вялікі князь запрасіў у наступным годзе на каранацыю ў Вільню.
Пасля Луцку ўсе намаганні палякаў разам з Ягайлам былі накіраваны на адно – не даць Вітаўту прыняць каралеўскую карону. Угаварылі папу Марціна V выступіць супроць такога акта. І папа забараніў Жыгімонту слаць Вітаўту карону, а вялікаму князю прымаць яе. Аднак Вітаўт ад сваёй мэты не адступаў. [1 – c. 417-420]
У
Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабілі
дзве кароны: для Вітаўта і княгіні.
Іх меліся даставіць у Вільню 8 верасня
1430 года. Але у прызначаны дзень
карону не прывезлі, адклалі каранацыю
на пазней, але карону не прывезлі і
да канца верасня. Хроніка Быхаўца
так тлумачыць знікненне
Вітаўт чакаў, а па невядомай прычыне ягонае здароўе стала пагаршацца. Магчыма, ад нервовага ўзрушэння, а можа, і ад іншай прычыны. Ён пачаў хутка чахнуць. Калі ж Вітаўт з Ягайлам адправіўся на кані вярхом з Вільні ў Трокі, дык зваліўся з сядла. Пасля гэтага здарэння ён пражыў зусім нядоўга. 27 лістапада 1430 года Вітаўт памёр ў Троках на вачах Ягайлы, унука Васіля Васілевіча і мітрапаліта Фоція. Перад смерцю ён завяшчаў свой пасад Свідрыгайлу. Вітаўт памёр, так і не ажыццявіўшы сваёй галоўнай мары.
Аб смерці Вітаўта ў адным з летапісаў сказана наступнае: “В лето 6938, а от божого нарожения 1430, умер великий Витовт у Луцку месяца октября 24 дня на день святого Якова, брата господня по плоти. А пановал на великим князстве Литовском и Русском трыццаць сем год”.
Пахаваны Вітаўт у Вільні, у каталіцкам саборы святога Станіслава. На яго магіле цяпер ляжыць пліта.
Імя Вітаўта ўвайшло ў гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы. Захавалася яно і паданнях. [4 – c. 71-72]
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Вітаўт – асоба, якая дала магчымасць зрабіць дзяржаву нашых продкаў моцнай і вялікай. Пры Вітаўце яна раскінулася ад Балтыйскага мора да Чорнага мора, ад Бярэсця да ракі Угра. Гэта была сапраўдная імперыя. Дзеля гэтага Вітаўт рабіў усё ў сваім жыцці. І гэта жыццё нельга было назваць лёгкім. Але здаецца, што гэты лёс быў яму наканаваны. Было наканавана Вітаўту прайсці праз усе перашкоды і стаць вялікім князем літоўскім, “паходняй вайны”, чалавекам, што сваімі рашэннямі будзе ўплываць на жыццё Еўропы. І толькі ён ведаў кошт свайго велічу.
Информация о работе Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта