Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Декабря 2011 в 19:51, реферат
Час кіравання Вітаўтам Вялікім княствам Літоўскім – адзін з такіх прыкладаў. З усіх прадстаўнікоў дынастыі Гедымінавічэй Вітаўт імпаніруе мне больш за ўсіх. Менавіта ў час кіравання Вітаўта ВКЛ было адной з найбуйнейшых і магутных дзяржаў, якая па сутнасці адыграла адну з галоўных ролей ва Ўсходняй Еўропе. Нямала пісьмовых крыніц называюць Вітаўта добрым палітычным дзеячам і хітрым ваяром. У самым пачатку свайго ўзыходжання на трон ён сустрэў шмат небяспекі і здрады. Да, Вітаўт прайшоў цяжкі і небыспечны шлях, але ён змог пераадолець усе перашкоды і стаць паўнапраўным кіраўніком ВКЛ.
Уводзіны....................................................................................................................3
1 Княжыч-юнак з Трокскага замка .........................................................................4
2 Вітаўт – вялікі князь літоўскі...............................................................................10
3 Шлях да мары........................................................................................................15
Заключэнне...............................................................................................................18
Спіс выкарыстанай літаратуры...............................................................................19
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
“УА”
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ
УНІВЕРСІТЭТ
Кафедра
эканамічнай гісторыі
РЭФЕРАТ
па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі
на тэму:
“Палітычная дзейнасць
вялікага князя літоўскага
Вітаўта”
Мінск 2009
ЗМЕСТ
Уводзіны......................
1 Княжыч-юнак з
Трокскага замка ..............................
2 Вітаўт –
вялікі князь літоўскі.........
3 Шлях да мары..................
Заключэнне....................
Спіс выкарыстанай
літаратуры....................
УВОДЗІНЫ
Гісторыя нашай краіны вельмі разнастайна. Беларусь на сваём шляху развіцця сустрэла шмат цяжкасцей і несправядлівасцей. Але кожны раз беларусы імкнуліся да стварэння сваёй краіны.
Час кіравання Вітаўтам Вялікім княствам Літоўскім – адзін з такіх прыкладаў. З усіх прадстаўнікоў дынастыі Гедымінавічэй Вітаўт імпаніруе мне больш за ўсіх. Менавіта ў час кіравання Вітаўта ВКЛ было адной з найбуйнейшых і магутных дзяржаў, якая па сутнасці адыграла адну з галоўных ролей ва Ўсходняй Еўропе. Нямала пісьмовых крыніц называюць Вітаўта добрым палітычным дзеячам і хітрым ваяром. У самым пачатку свайго ўзыходжання на трон ён сустрэў шмат небяспекі і здрады. Да, Вітаўт прайшоў цяжкі і небыспечны шлях, але ён змог пераадолець усе перашкоды і стаць паўнапраўным кіраўніком ВКЛ.
КНЯЖЫЧ-ЮНАК З ТРОКСКАГА ЗАМКА
Упершыню імя Вітаўта з’явілася ў хроніцы ў 1368 годзе, калі яму споўнілася 18 гадоў. Будучы вялікі князь літоўскі разам з бацькам і вялікім князем Альгердам хадзіў у паход на Маскву. Тады яшчэ ніхто не ведаў, што наканавана яму праславіцца на стагоддзі, але пяро летапісца распачало летапіс яго здзяйсненняў і подзвігаў.
Праз два гады Вітаўт удзельнічае ў бітве каля рэчкі Рудавы. У 1372 годзе зноў разам з бацькам і Альгердам ён ходзіць на Маскву. Ў 1376 годзе Вітаўт разам з Кейстутам, Ягайлам, Юрыем Бельзскім ваюе польскія землі. [1 – c. 268]
У тым жа годзе Вітаўт стаў гарадзенскім князем, а праз год з гарадзенскай дружынай у 500 вершнікаў адагнаў крыжакоў ад Трокскага замка і тым самым выратаваў уладанні бацькі.
У 1377 годзе памірае Альгерд, і вялікім князем літоўскім і рускім становіцца Ягайла. Кейстут, паважаючы братаву волю, прызнае гэта. Але сам Ягайла прызнаў Кейстута самым небяспечным для себя ворагам.
Тады Ягайла дамаўляецца тайна супраць Кейстута з крыжакамі. Кейстут даведаўся пра гэта пайшоў вайной на Вільню і захапіў Ягайлу ў палон. Кейстут узяў з палоннага прысягу, што той будзе сядзець спакойна, і адправіў ў Віцебск. Але Ягайла слова не стрымаў, і ў 1382 годзе з крыжакамі пайшоў на ўладанні Кейстута. Каля Коўна да Кейстута далучылася пяцітысячнае войска Вітаўта, якое ён прывёз з Гародні.
Кейстут быў разумным і смелым чалавекам, і Ягайла разумеў, што ваяваць з ім цяжка, таму пайшоў на хітрасць. Ён запрасіў Кейстута і яго сына Вітаўта на перамовы ў Вільню. Войска з абодвух бакоў было распушчана. Ў Вільні Кейстута і Вітаўта схапілі. Кейстута адправілі ў Крэўскі замак (цяпер вёска ў Смаргонскім районе). На пяты дзень падасланыя ад Ягайлы забойцы задушылі князя і яго слугу Рыгора Амуліча.
Пакараць свайго стрыечнага брата Вітаўта, які сядзеў у віленскай замкавай вязніцы, Ягайла не рашаўся. Ён сустрэўся з хворым і знясіленым Вітаўтам, і той прыніжана прасіў Ягайлу выпусціць яго з вязніцы, вярнуць яму Трокскае княства і абяцаў вераю і праўдай служыць яму. Гэтая сустрэча пакінула цяжкае ўражанне ў Ягайлы. Ён вагаўся, але брат Скіргайла і іх маці Ульяна патрабавалі Вітаўтавай смерці. І вось Ягайла не ўстаяў. Палоннага перавялі ў Крэва і трымалі ў вязніцы. Чакала яго смерць, але дапамагла выратавацца жонка Ганна Святаслаўна1. Яна ўгаварыла служанку Вітаўта Алену, якая лічылася нявестай пакаранага Рыгора Амуліча, дапамагчы ёй. Тая згадзілася. У адзін восеньскі вечар Ганна з Аленай зайшлі ў склеп, Вітаўт пераапрануўся ў вопратку Алены і выйшаў за княгіняй. Услед за Вітаўтам з Крэва выехала і Ганна з сынамі Юрыем і Іванам (Янам). На трэці дзень вартавыя выкрылі падман. Па загаду Ягайлы Алену пакаралі смерцю. А за уцекачамі адправілася пагоня, але было позна. Вітаўт са сваімі паплечнікамі пакінулі межы Вялікага княства.
Вітаўт з сям’ёй накіраваўся ў Мазовію. Там за князем Янушам была замужем яго старэйшая сястра Данута. Януш прыняў сваякоў без асаблівай радасці. Паспрабаваў угаварыць Януша вярнуць яму занятыя Пабужжа і Панароўе, але нічога з заваяваных літвінскіх зямель ён Вітаўту не аддаў. [1 – c. 292-293]
Праз Януша Вітаўт даведаўся, што ў Тэўтонскім ордэне да яго ставяцца прыхільна і могуць дапамагчы. Януш паехаў у Прусію, дзе дамовіўся з маршалам Конрадам Валенродам аб прыездзе Вітаўта. Разам з Валенродам і адправіліся да магістра. Магістр ордэна згаджаўся падтрымаць Вітаўта пры ўмове, што Жамойція будзе належаць ордэну і сам князь прызнае сябе ордэнскім васалам.
Вітаўт ахрысціўся ў каталіцтва пад імем Віганда ў замку Таплаве 21 кастрычніка 1383 года і атрымаў ад крыжакоў невялікі замак на мяжы з Жамойціяй. Паход крыжакоў на чале з Вітаўтам на Трокі і Вільню ў тым жа годзе закончыўся безвынікова. А ў чэрвені 1384 года ён мусіў падпісаць вельмі нявыгаднае пагадненне. Паводле яго, Вітаўт усе свае вотчыны перадаваў у ленную залежнасць Ордэну. Пасля смерці ягоныя сыны павінны былі заставацца пад апекай крыжакоў. Невядома з якой нягоды, але ў тым жа годзе ў замку Кёнінсберг абодва малалетнія сыны Іван (Ян) і Юрый памерлі. Мяркуюць, што іх атруцілі крыжакі.
Вітаўт аказаўся ў безвыходным становішчы. Так маглі абысціся і з ім, а пасля заваёўваць літвінскія землі ад імя яго дачкі Софіі. Трэба было выбіраць паміж забойцамі сыноў і забойцам бацькі. У гэты час Вітаўт даведаўся, што Ягайла хоча дамагацца польскай кароны, а таму не супраць памірыцца з стрыечным братам. Вітаўт з чатырма сотнямі вершнікаў пакінуў Прусію 12 ліпеня 1384 года і прыбыў у Жамойцію, падманам захапіў Юрбарк і Баергбург і спаліў некалькі памежныж замкаў крыжакоў. [4 – c. 53-56]
Ягайла прыняў Вітаўта без урачыстасцей і вярнуў яму некаторыя бацькоўскія ўладанні. Паколькі на атрыманых землях пераважала праваслаўнае насельніцтва, Вітаўт зноў хрысціўся, на гэты раз з каталіцтва у праваслаўе, і прыняў імя Аляксандр.
У верасні 1384 года Ягайла і Вітаўт аблажылі і ўзялі ордэнскі замак у Коўне.
У Крэве 14 жніўня 1385 года ў прысутнасці Вітаўта і братоў Ягайлы была заключана ўнія паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Пасля гэтага ў Кракаве на сойме выбралі Ягайлу на каралеўскі трон. У час заключэння уніі разам з Ягайлам і іншымі князямі Вітаўт зноў прейшоў у каталіцтва.
Замірыўшыся з Вітаўтам і адкінуўшы крыжакоў, Ягайла стаў думаць пра жаніцьбу. 18 лютага 1386 года Ягайла вянчаецца з Ядвігай, а 4 сакавіка адбылася каранацыя Ягайлы. Яго абвясцілі каралём Польшчы пад імём Уладзіслава ІІ. [3 – c. 122-123]
У 1388 годзе, упэйнішыся ў небяспецы гэтай уніі для ВКЛ, незадаволены тым, што Ягайла прызначыў сваім намеснікам у ВКЛ Скіргайлу, а не яго, Вітаўт узначаліў барацьбу феадалаў ВКЛ супраць Ягайлы.
У Луцк, дзе ў гэты час жыў Вітаўт, прыехаў старэйшы сын маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча Васілій Дзмітрыевіч. Васіль пасватаўся да Вітаўтавай дачкі Софіі. Бацька даў згоду. Дамова Вітаўта з сынам маскоўскага князя ўстрывожыла караля, і той адабраў Луцк і Ўладзімір. Але мало было Ягайлу аслабіць свайго праціўніка, трэба было трымаць яго ў сваіх руках. Кароль забараніў Вітаўту зносіцца з Масквою. Вітаўт пакрыўдзіўся і, абапіраючыся на сваіх братоў Таўцівіла і Жыгіміонта, князёў Юрыя Бельскага і Івана Гальшанскага, хацеў захапіць Вільню, але змова была раскрыта. Калі абоз, дзе пад дровамі хаваліся змоўшчыкі, пад’ехаў да сталіцы, яго акружылі. Змоўшчыкі здаліся на міласць Карыбуту, які часова кіраваў Вільняй ад імя Скіргайлы. [4 – c. 55-56]
Вітаўту з сям’ёй і блізкімі зноў давялося ўцякаць у Мазовію да князя Януша. Гісторыя паўтарылася: зноў ізгой, зноў той шлях, па якім уцякаў з Крэўскай вязніцы. Януш і на гэты раз адмовіўся падтрымаць Вітаўта войскам.
Заставалася яшчэ адна надзея – на Тэўтонскі ордэн. 19 студзеня 1390 года Вітаўт заключыў саюз з Ордэнам. Умовы былі ранейшыя. Вітаўт прызнаваў сябе Ордэнскім васалам.
Увосень таго ж года за Софіяй прыехала маскоўскае пасольства ў Бартэнштэйн, дзе жыў Вітаўт. Яна ў суправдженні князя Івана Гальшанскага па Балтыйскаму мору адправілася ў Маскву, дзе 21 студзеня 1391 года абвянчалася з Васілём Дзмітрыевічам. Такім чынам у Вітаўта з’явіўся яшчэ адзін саюзнік.
Тым часам маршал Конрад Валенрод рыхтаваў вялікі паход на Вільню, каб абвясціць Вітаўта вялікім князем літоўскім і рускім. У пачатку лета падрыхтоўка да пахода была закончана. Пад ордэнскія сцягі сабралася каля 70000 крыжакоў. Яшчэ ні разу за ўсё свае існаванне Ордэн не меў такога вялікага войска. Ніхто з крыжакоў не сумняваўся ў перамозе. Не сумняваўся ў перамозе і Вітаўт.
Не сустракаючы супраціўлення, крыжакі падышлі да Вільні. Пацягнуліся доўгія дні аблогі віленскіх замкаў. На штурм крыжакі не рваліся. А спадзяванні, што тыя з літвінаў, якія варожа ставіліся да Скіргайлы, адкрыюць замкавыя брамы, былі марнымі. Нават яны пасля крывавых паходаў Вітаўта адвярнуліся ад яго. Крыжакі вырашылі адступіць ад Вільні. [1 – c. 310-318]
Праз нейк час Вітаўт выправіўся ў паход на Літву. Ён авалодаў Мерачу і падышоў да Гародні – сталіцы свайго княства. Вітаўтавым воям і крыжакам удалося падпаліць замак. Тады абаронцы вырашалі здацца на міласць пераможцы. Яны напалі на палякаў, якія былі ў замку, абяззброілі іх і адчынілі перад Вітаўтам браму.
Некаторыя літоўскія князі сталі парушаць клятву, дадзеную каралю, і пераходзіць на бок Вітаўта. Яны былі незадаволены падначаленнем Вялікага княства польскай кароне.
Ягайла быў абачлівым палітыкам. Таму ён пераадолеў свой гонар і першым зрабіў крок да прымірэння з мяцежным князем. Да Вітаўта адправіўся малодшы брат мазавецкіх князёў Януша і Земавіта – Генрых. Генрых сустрэўся в Вітаўтам і перадаў яму Ягайлаву грамату: “Не спусташай болей той зямлі Літоўскай, сваёй і нашай вотчыны. Пайдзі, брат, з намі на мір і будзь з намі ў вялікай братэрскай любові, і бяры сабе вялікае княжанне ў Вільні, пасад вялікага стрыя твайго князя Альгерда і бацькі твайго вялікага князя Кейстута”.
І на гэты раз Вітаўт паверыў Ягайлу, паверыў, бо не хацеў быць памагатым крыжакам. Па загаду Вітаўта ягоныя воі захапілі арсенал крыжакоў, што жылі ў Рытэрсвердэры, а саміх узялі ў палон. Шматлікіх паломнікаў адпусцілі. Падпаліўшы замак, князь павёў сваю дружыну на Гародню. Пасля кароткай сечы немцы былі разбіты, і Вітаўт пераможцам уехаў у сваю сталіцу. [1 – c. 321-322]
5
жніўня ў маёнтку Востраў (
Ягайла зрабіў для сябе належныя высновы і пайшоў на уступкі стрыечнаму брату. Яны паехалі ў Вільню, дзе ў касцёле святога Станіслава біскуп Андрэй Васіла надзеў Вітаўту на галаву Альгердаву карону, і, як належыць паводле звычая, маршалак літоўскі перадаў новаму вялікаму князю літоўскаму і рускаму знакі яго ўлады: меч, жэзл і вялікакняжацкую пячатку. Тое, што Вітаўт марыў, здзейснілася – ён стаў вялікім князем літоўскім і рускім. [4 – c. 58]
ВІТАЎТ – ВЯЛІКІ КНЯЗЬ ЛІТОЎСКІ
Вітаўт
імкнуўся быць незалежным, хаця яму
і даводзілася лічыцца з
Информация о работе Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта