Национально-государственное строительство в РБ 1921-1927Г

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Августа 2011 в 20:43, реферат

Краткое описание

Аднауленне народнай гаспадаркі патрабавала больш цесных эканамічных адносн паміж рэспублікамі. 13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з’езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў, ЦВК – распараджальны орган з’езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі.

Файлы: 1 файл

Рефрат.docx

— 42.38 Кб (Скачать)

        5-12 красавіка 1927 года на чарговым  VIII з’ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады з’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.

      У беларускім грамадстве у  першай палове 20-х гадоу магчыма  вызначыць існаванне і барацьбу  дзьвюх тэндэнцый. Адна з іх  была накіравана на поуную  дэмакратызацыю у палітычных  адносінах, што адпавядала мэтам  і умовам нэпа, другая на-працяг  палітыкі ваеннага камунізму,  падтрыманне тэндэнцыі да манапалізацыі  усяго палітычнага жыцця КП(б)Б,  непрымірымых адносін партыі  камуністау да іншых палітычных  партый, сілавых метадау вырашэння  супярэчнасцей.

      У 20-я гады у Беларусі, як і ва усім СССР, склалася аднапартыйная сістэма, якая прывяла да усталявання дыктатуры сталінскага рэжыму. Поспехі ажыццяулення нэпа і нацыянальна-культурнага будауніцтва, з аднаго боку, і пастаянны ціск кампартый, з другога, аслабілі нацыянальна-дэмакратычная партыі і рухі.

         З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе  адбылася адносная дэмакратызацыя  жыцця, наколькі гэта дазваляла  аднапартыйная сістэма. Аднак  гэта не адзначала змяньшэння  пастаяннага націска кампартыі  на сваіх палітычных апанентаў.

 У  сакавіку 1921 г. самаліквідавауся  Бунд. У снежні 1921 г. распалася  Яурэйская камуністычная партыя. Адна частка яе уступіла у  КП(б)Б, а другая – арганізавалася  у Яурэйскую камуністычную рабочую  партыю, якая дзейнічала да 1928 г.

     Наібольш уплывовай была Беларуская партыя сацыялістау-рэвалюцыянерау. У пачатку 1921 г. яна налічвала 20 тыс. чалавек, мела сваі партыйныя арганізацыі. У лютым 1921 г. яна была разгромлена, 860 яе дзеячау былі арэштаваны чэкістамі. Потым усе арыштаваныя былі вызвалены і пераправлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Частка іх у 1922 г. стварыла Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю, якая уступіла затым у кампартыю Заходняй Беларусі. 8 чэрвеня 1924 г. у Мінску адбыуся з’езд былых членау БПС-Р, які заявіу аб спыненні яе дзейнасці.

      Ліквідацыя апазіцыйных сіл у  БССР аслабіла пазіцыі урада  Беларускай Народнай Рэспублікі  у эміграцыі. Да таго ж у  ліпені 1923 г. Цэнтральныя Выканаучыя  Камітэты Саюза ССР і БССР  прынялі сумесную пастанову аб  аб’яуленні амныстыі усім удзельнікам  антысавецкіх нацыянальных арганізацый  і фарміраванняу, беларускім палітычным  і культурным дзеячам, членам  беларускіх нацыянальных урадау  і беларускіх партый, якія не  прыймалі актыунага удзелу ва  узброеннай барацьбе з Савецкай  уладай і заявілі аб лаяльных  да яе адносінах. ). А пачатак палітыкі “беларусізацыі” ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. У кастрычніку 1925 г. на II ( Берлінскай) канферэнцыі Рада БНР аб’явіла аб роспуску сваіх палітычных цэнтрау і спыненне барацьбы з Савецкай уладай. Канферэнцыя прызнала, што БССР стала месцам кансалідацыі беларускага народа, а Мінск з’яуляецца адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаунага адраджэння Беларусі.

     Нягледзячы на тое, што апазіцыйны  рух быу ліквідаваны, унутры  самой партыі бальшавікоу узмацнілася  партыйная барацьба. Барацьба фракцый  і груповак за чысціню сваіх  радоу, з “левым” і “правым”  ухіламі, апартуністамі і нацыяналістамі  суправаджалася так званымі чысткамі  партыі. У 1921 г. у БССР было  выключана з партыі амаль 20% усяго яе складу, 4,2% было выключана  у 1924 г. Яшчэ 3717 чалавек было  выключана з КП(б) Б у 1929 г.  Выключанымі з партыі у першую  чаргу аказаліся прыхільнікі  нэпа, каго можна было аднесці да прыхільнікау “левага” і “ правага” ухілу, так званыя беларускія нацыянал-дэмакраты.

           Сталінскае кірауніцтва пільна  сачыла за грамадска-палітычнымі  абставінамі у рэспубліках і  кантралявала іх, назначаючы на  работу партыйныя, савецкія і  гаспадарчыя кадры. У 1921 г. з  іншых рэспублік у БССР было  накіровано 928 членау партыі, у 1922 г. яшчэ 574 камуністы. З 1924 г.  да пасляваенных часоу усіх  першых сакратароу ЦК КП(б)Б  і кірауніком КДБ прысылалі  з цэнтра. Правядзенне найбольш  важных мерапрыемствау кантралявалася  адпаведнымі партыйнымі структурамі  у Маскве праз іх упаунаважанных  ці спецыяльна створанымі камісіямі. Маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёну СССР пасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў кампартыі Беларусі з 1924 года і да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса.

Актыўна пашыралі дзейнасць прафсаюзы, галоўнай мэтай  якіх стала абарона пралетарыяту ў барацьбе супраць нэпманаўскай буржуазіі. Хутка пашыраў свой уплыў  сярод моладзі камсамол. Папулярнымі  былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя аб’яднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай  арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі  ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя  арганізацыі.

      У першія гады нэпа утварыуся  поуны разрыу паміж Саветамі  і працоунымі. Гэта праявілася  у нізкай яуцы насельніцтва  на выбарах у Саветы, якія адбыліся  у 1924 г. Усяго на Беларусі  у выбарах прынялі удзел 35,4% выбаршчыкау. З мэтай іх ажыццяулення  пры сельскіх і местачковых  Саветах ствараліся пастаянныя  камісіі па сельскай гаспадарцы, добраупарадкаванню, а таксама культурна-асветныя, фінансава-падатковыя і іншыя,  якія абмяркоувалі пытанні мясцовага  жіцця. У канцы 20-х гадоу  сталі арганізоувацца дэпутацкія  групы-аб’яднанні Саветау розных  узроуняу, якія працавалі на адным  прадпрыемстве. 

      У гады нэпа змяніліся функцыі  правсаюзау. Галоунай задачай іх  стала абарона класавых інтэрэсау  пралетарыяту у барацьбе з  нэпманаускай бужуазіяй. Асобы,  якія удзельнічалі у атрыманні  прыбытку,у прауфсаюзы не прыймаліся. Прафсаюзы займаліся галоуным  чынам пытаннямі вытворчасці,  праводзілі вытворчыя нарады. Агульнаадукацыйным  і палітычным узроунем моладзі  займауся камсамол, які значна  пашырыу свій уплыу сярод юнакоу  і дзяучат. Папулярнымі былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя аб’яднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя арганізацыі.

     У  грамадскае жыцце уключаліся  жанчыны. У працоуных калектывах  выбіралі дэлегатак, якія затым  праводзілі дэлагацкія сходы.  Пэуную ролю у палітычным жыцці  адыгрывалі шэфскія таварыствы, якія ствараліся у гарадах,  каб аказваць дапамогу весцы,  абароннае таварыства Асаавіяхім, розныя фізкультурныя аб’яднанні  і інш.

       З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі  афіцыйна аб’явіла аб пачатку  палітыкі “беларусізацыі”, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва. Адначасова адпаведныя накірункі былі аб’яўлены і ў іншых нацыянальных рэгіёнах. Але фактычна мерапрыемствы ў гэтым накірунку пачаліся яшчэ з 1921 года. У ліпені 1924 года пачала дзейнічаць урадавая камісія па правядзенню беларусізацыі ў БССР.

Перадумовамі  пачатку “беларусізацыі” быў  пачатак НЭПа, што дазволіла стабілізаваць  эканоміку рэгіёну, супакоіць насельніцтва, абуранае рэквізіцыямі. Палітычная амністыя 1923 года і палітыка вяртання на Беларусь спецыялістаў з іншых саюзных  рэспублік стварыла сацыяльную базу для беларусізацыі. Гэтыя спецыялісты  ўзялі актыўны ўдзел у стварэнні  навуковых устаноў Беларусі –  БДУ (1921 год) і Інбелкульта (1922 год). Узбуйненні Беларусі аб’ядналі ў межах аднаго дзяржаўнага ўтварэння адзін  народ – беларусаў.

     Беларусізацыя мела вызначаныя накірункі – перавод справаводства на беларускую мову, перавод адукацыйных устаноў на беларускую мову, абавязковае ўвядзенне прадмета “беларусазнаўства” ў вучэбныя праграмы, вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў (палітыка “карэнізацыі”), але не па нацыянальнай прыкмеце – а па дзелавым якасцям. Аднак пры гэтым не абмяжоўвалі магчымасці для развіцця культуры іншых нацыянальнасцей БССР – па Канстытуцыі 1927 года дзяржаўнымі з’яўляліся 4 мовы. А палітыка карэнізацыі, калі ўлічваць этна-нацыянальны склад насельніцтва беларускіх гарадоў, не прывяла да “панавання” ва ўладзе выключна беларусаў.

     У сярэдзіне 20-х гг. у грамадска-палітычнае  жыцце было зведзена да дзейнасці  даволі вузкагакола арганізацыі.  Кампартыя (бальшавікоу)Беларусі  імкнулася усталяваць і умацаваць  свій поуны і бяспрэчны кантроль  як над складам іх кіруючых  органах, так і над усей практычнай дзейнасцю гэтых арганізацый. КП(б)Б старалася уцягнуця як мага большнасельніцтва у дзеючыя пад яе кантролем арганізацыі.У камсамоле у 1925 г.было ужо 37,3 тыс. чалавек, у складзе прафсаюзау у 1926 г. – 149 тыс. , у 1928 г. – 388 тыс., на пачатку 1937 г. больш за 510 тыс. чалавек.

     З другой паловы 20-х гадоу узмацнілася  дырэктыуная сістэма кіравання  не толькі эканомікай, але і  іншымі сферамі грамадства, узрасла  роля дзяржауна-партыйнага апарату.  Гэта адмова адбілася перш  за усе на вытворчай дэмакратыі. Пытанні арганізацыі вытворчасці,  якія раней ставіліся на сходах  рабочых або вытворчых нарадах,  цяпер станавіліся справай вузкага  кола асоб. Сходы склікаліся галоуным чынам для перадачы указанняу і інфармацыі, падтрымка заклікау, з нагоды тых ці іншых дасягненняу у будауніцтве сацыялізму, а таксама для крытыкі «ворагау народа». У калгасах любыя пытанніза усіх вырашала прауленне, а часцей за усе кіравау старшыня, які з'яуляуся, як правіла, безадмоуным выканауцам рашэнняу райкомау, выканкамау і іншых устаноу.

      Разам с пераходам да планавай эканомікі, згортваннем, а затым і адмовай ад нэпа, наступам сацыялізму па усяму фронтуразгарнууся працэс пераутварэння палітычнага рэжыму дэмакратычнага цэнтралізму, які пераважау у пачатку 20-х гадоу (але, зауважым, ужо і тады з ухілам да цэнтралізму), у рэжым аутарытарнага цэнтралізму. Гэта выражалася у далейшым паніжэнні ролі і удзелу у справах грамадства дэмакратычных, прадстаунічых органау, поуным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы у 30-я гады ужо толькі стваралі бачнасць улады працоуных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбывалася на падставе дырэктыуных указанняу, які выключалі крытыку партыйна-дзяржауных органау, спасобнасць кандыдатур, плюралізм. Гэта датычылася дзейнасці не толькі Саветау, але і прафсаюзау, камсамола, якія канчаткова страцілі нават рэшткі самастойнасці. Дзяржава дыктатуры адной партыі, а дакладней-дыктатуры партыйнага кірауніцтва і партапарату ВКПб.

     Працэс пабудовы сацыялізму праходзіу ва умовах жорсткай унутры партыйнай барацьбы у ВКП(б)Беларусі. У працэсе гэтай барацьбы сама КП(б)Б пацярпела ад усялякіх « чыстак», «выкрыванняу», страціла значную частку сумленных камуністау, якія спрабавалі супрацьстаять усталяванню сталінізму. Так, у ходзе «чысткі» 1929 г. З радоу КП(б)Б было выключана 3,7 тыс. чалавек. У выніку «чысткі» выключаліся перш-наперш іншадумцы і тыя, хто дапускау ваганні. Іх замянялі людзьмі, якія былі здольныуспрымаць, выконваць, праводзіць у жыцце указанні цэнтра. 
 
 

Літаратура. 

1.Нарысы  гісторыі Беларусі у 2-х частках. Ч. 2. Мінск, «Універсітэтскае» 2002 г.

2.Гісторыя  Беларусі у 2-х частках, пад рэд. Я. Новіка і Г.  Марцуля, Ч. 2. Мінск, 1998 г.

3.Ковкель І.І.,Ярмусік Э. С. Історія Беларусі с древнейшіх времен і до нашего времені. –Мінск., «Аверсэв»,2006 г.

4. Шымуковiч С.Ф.  Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не  – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 247 с. 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Национально-государственное строительство в РБ 1921-1927Г