Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Мая 2013 в 18:40, контрольная работа
Пасля смерці Сталіна пачаўся некаторы паварот да калектыўнага вырашэння партыйных, дзяржаўных, народнагаспадарчых пытанняў. Адносная дэмакратызацыя назіралася ў дзейнасці кампартыі і дзяржаўных органаў Беларусі. Прымаліся меры па вяртанні законнасці і правапарадку. Гэтаму спрыяла скасаванне ў верасні 1953 г. сумна вядомай Асобнай нарады пры Міністэрстве ўнутраных спраў СССР, якая фактычна без суда выносіла ў масавым парадку такія пакаранні, як высылка, зняволенне, расстрэл. Пачалася кампанія па вызваленні вязняў, асуджаных па палітычных матывах.
1. Палітычная “адліга” другой паловы 50-х-пачатку 60-х гадоў 3
2. Узмацненне палітычнага дыктату у перыяд "застою" (сярэдзіна 1960-х-пачатак 80-х гадоў) 5
3. Палітыка перабудовы (другая палова 1980-х гг) и яе вынікі 9
Спіс літаратуры 13
Абуджэнне нацыянальнай свядомасці грамадзян і асабліва прыняцце закона аб мовах у БССР актывізавалі на пачатку 90-х гг. як прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння, так і яго праціўнікаў. І хаця нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі не набыў такога размаху як у суседніх рэспубліках, сувязь паміж палітыка-прававымі зменамі дэмакратычнага характару і беларускім адраджэннем станавілася ўсё больш відавочнай [4].
8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы кiраўнiкi Расii, Беларусі i Украiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР i тым самым канчаткова разбурылi вялікую i магутную дзяржаву. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. 15 сакавiка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю – асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўляецца ўнiтарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваей тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена прэзiдэнцкая форма кiравання 10 лiпеня 1994 г. першым Прэзiдэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.
Палітыка перабудовы адыграла важнейшую ролю ў Гісторыі Беларусі. Яна стала першым важным этапам да станаўлення і развіцця сучаснай Беларусі.
1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ад старажытных часоў па 2000 г. / Пад рэд. прафесараў Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. Выд. 2-е, перапрац. і дап.–Мн: “Універсітэцкае”, 2000. (323 с.)
2. История Беларуси: Словарь-справочник / Под ред. С.Ф. Дубенецкого.–Мн., 2000. (157 с.)
3. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени.–Мн., 2001. (422 с.)
4. Касцюк М.П., Ігнаценка І.М. і інш. Нарысы гісторыі Беларусі: 2 ч. – Мн., 1995. (527 с.)
Информация о работе Гражданско-политическая жизнь в БССР 1950-80-я гг.