Грамадска-палитычны рух беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2014 в 21:44, контрольная работа

Краткое описание

Да пачатку ХХІ ст беларускія землі былі уключанны ў склад Расійскай імперыі. Гэта адбылося канчаткова пасля падзелаў Рэчі Паспалітай (1772 – 1795гг). Звыш 3 млн чалавек, якія пражывалі на Беларусі апынуліся ў складзе цэнтралізаванай, з млцнай вырхоўнай ўладай Расійскай дзяржавы. Беларускія землі былі падзелянны на пяць губерній, якія ў сваю чаргу былі аб’яднаны ў два генерал-губернатствы: Літоўскае і Беларускае.

Оглавление

Уводзіны.
Палітыка царызму на беларусі ў пачатку ХІХ ст Глава І. Дзяржаўна - нацыянальнае пытанне на беларускіх землях ў часы вайны 1812 года.
Глава ІІ. Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый на Беларусі
Глава ІІІ. Нацыянальна – вызваленчае паўстанне 1830 – 1831гг.
Глава IV. Становішча грамадскага руху у 30 – 50 гг. ХІХ ст.
Вывад

Файлы: 1 файл

ГРАМАДСКА – ПАЛІТЫЧНЫ РУХ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.doc

— 74.00 Кб (Скачать)

На працягу сакавіка – красавіка паўстанне ахапіла Літву і паўночна – заходнюю Беларусь, ў маі і чэрвені яно пачалось у Гродзенскай і Мінскай губерні. К гэтаму часу ў самім Каралеўстве польскім паступова прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл.

На дапамогу паўстацкаму руху ў Літве і Беларусі нацыянальны ўрад паслаў некалькі атрадаў пад кіраўніцтвам генералаў А. Гелгуда і Д. Хлапоўскага. У сваю чаргу Віленскі Цэнтральны камітэт пачынае ствараць аб’яднанае войска на чале з К. Залускім. Яны пачынаюць падрыхтоўку да захопа Вільні і у канцы мая яны аб’ядноўваюцца ў адзінае войска.камандаваў гэтымі аб’яднанымі войскамі А. Гелгуд . 11 чэрвеня ён сфарміраваў часовы паўстанцкі ўрад, які ўзначаліваў Т. Пінкевіч. Чсовы ўрад па інструкцыі з варшавы пачынае фарміраваць “паспалітае рушэнне”. (абавязак жыхароў мужчынскага полу ад 18 да 45 гадоў ўступіць ў войска). 19 чэрвеня 1831 года аб’яднаныя сілы паўстанцаў пачынае штурм Вільні. Аднак дрэнна узброеные паўстанцы (каля 24000 чалавек) былі разбіты і ім давялося адступіць.

На працягу ліпеня – жніўня паўстанцкім рухам былі ахоплены павет Гродзенскай губерні. Некалькі атрадаў дзейнічалі ў Белавежскай і намбоцкай пушчы. Аднак звесткі аб дзейнасці рускіх войск пад камандванне фельмаршала І. Паскевіча (узяцце 8 верасня Варшавы) вымусілі паўстанцаў злажыць зброю і разысціся.

Галоўнай прычынай няўдачы паўстання можна вызначыць адносінамі шляхты да сялянства. Заклік шляхты “за польшчу” не выклікаў вялікага энтузіязму у большасці беларускага сялянства. Шляхта, духавенства (каталіцкае і уніяцкае) падтрымлівалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Пытанне аб дзяржаўнасці краю, прыгоннае пытанне фактычна ігнаравалася. Сяляне спадзеваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі, “знішчэнне паншчыны”. Аднак “паны польскія” не хацэлі вызваліць сялянства. Таму большасць сялян не падтрымалі паўстанне, а та невялікая частка, якая ўдзельнічала ў паўстанні, далучылася да яго толькі пад прымусам сваіх “паноў”.

IV. СТАНОВІШЧА ГРАМАДСКАГА РУХУ У 30 – 50 гг. ХІХ ст.

Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. Шырокае распаўсюджванне на землях былой Рэчы Паспалітай атрымалі кансерватыўныя погляды. На Беларусі ён распаўсюджваўся ў выглядзе ідэй рамантычнага правідэнцыяльнага нацыяналізму (польскага месіянізму). Ідэі польскай нацыянальнай выключнасці былі звязаны з дзейнасцю А. тавяньскага і А. Міцкевіча. На іх погляд гістарычнае развіцце кіравалася божай воляй, таму чалавек падпарадкоўваецца законам маралі ад Бога. Адначасова вялікую ролю ў падтрыманні балансу у грамадстве кансерватызм адводзіў феадальным формам (саслоўна – карпаратыўным) грамадскага жыцця. Гэтыя ідэі запоўнілі старонкі мастацка – публістычных выданняў, якія выходзілі ў Вільні, гродне, Віцебску.

Адначасова з ідэямі касерватызма грамадскія дзеячы звярталіся да ідэй ліберальнай дактрыны. У той час яна выяўлялася у імкненні да вызвалення асобы ад абмежаванняў, якія накладываюцца традыцыяй, грамадскай структурай ці законам. У вобласці дзяржаўнага ладу выступалі канстытуцыйны парадак, мясцовае самактраванне, свабода асобы.

Лебералізм тут быў прадстаўленны ў дзвюх выглядах. Першы прадуглежваў прынцыпы, якія не парушалі існуючых законаў. Разумеліся як паступовая, лкгальная дзейнасць. Яны адтрымалі назву “арганічнікаў” і прадстаўлялі значную частку дваран, якія займаліся прадпрымальніцтвам. Іх ўзначальваў віленскі губернскі прадвадзіцель дваранства Мастоўскі і віцебскі прадвадзіцель Шадурскі. Пазней яны атрымалі назву “Віленскага арыстакратычнага таварыства”. Вакол іх групаваліся памяркоўна – ліберальныя гурткі. Імі кіраваў Трынкоўскі, які выступаў ў абарону сялян, лічыў іх братамі, роўнымі сабе людзьмі.

З памяркоўнага лібералізма паступова пачалі вызначацца так званыя радыкалы. Расійскую дзяржаву яны разглядвалі як дзяржаву захопніцкую. Таму сярод іх панавала ідэя змовы і узброенага паўстання. У тайных гуртках студэнцкіх і вучняўскіх арганізацыях, які заклікаў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі.

У 1833г удзельнік паустання 1830 – 1831гг М. Валовіч стварыў партызанскі атрад з уласных сялян і дзейнічаў у Слонімска – Навагрудскай акрузе. Валовіч выступаў супраць прыгону. Аднак атрад быў ліквідаванны уладамі.

У 1836г Ф. Савіч заснаваў у Вільні сярод студэнтаў медыкаў “Дэмакратычнае таварыства”. Яны прапагандавалі дружбу народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя. Іх дзейнасць насіла антыпамешчыцкі наку накірованасць. Аднак у 1839г удзельнікаў таварыства арыставалі і саслалі на Каўказ, дзе Савіч памер ад халеры.

У 1835 – 1838гг дзейнічаў Ш. Канарскі. Ён паспрабаваў аб’яднаць апазіцыйныя колы у адну арганізацыю “садружнасць”. Аснаўной мэтай дзейнасці Канарскага была падрыхтоўка новага паўстання.

У 1846г Ю. Бакшанскі спрабаваў стварыць сярод сялян Ашмянскага павета сялянскую арганізацыю. Аднак быў арыштаваны і высланы ў Сіьір. Ён загінул сярод паўстанцаў 1863г.

У другой палове 40 гадоў дзейнічаў тайны “Саюз свабодных братоў”. Мэтай его з’яўлялася падрыхтоўка паўстання праз разгортвання да паўстання вайскоўцаў.

У часы рэвалюцыі 1848 – 1849гг у Еўропе на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі Брацкі саюз, літоўскай солодзі і Мінская тайная арганізацыя. Яны ставілі перад сабой мэту обвяшчэнне рэспублікі, роўнасць грамадзян.

Гэта усё вымусіла царскую адміністрацыю прыняць меры для навядзення парадку. З гэтай мэтай новы віленскі генерал – губернатар А. Бібікаў увёў жорсткія паліцэйскія рэпрэсіі.

ВЫВАД

Дзейнасць тайных супонак, польскае паўстанне 1830 – 1831гг, нарастанне сялянскай барацьбы прымусіла расійскі ўрад дзейнічаць больш рашуча. Пачаўся “разбор шляхты”, які быў накірованны супраць дробнай шляхты, сярод якой назіралісь апазіцыйныя настроі. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847г асобы, якія не даказалі дакументамі шляхецтва, пазбаўляліся права валодаць маёнткамі. Яны пераходзілі у падатнае саслоўе. У 1831 годзе уводзіася рускае заканадаўства замест Літоўскага статута (канчаткова забаронены у 1840г). У 1832г ствараецца “Асабовы камітэт па справах заходніх губерняў”. Ён прадуглежваў дзейнасць толькі расійскіх чыновнікаў. У гэтым годзе быў закрыты Віленскі ўніверсітет як ачаг вальнадумства.

У 1839г адбываецца а’бяднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай.

Такая палітыка стрымлівала прцэс фарміравання грамадскага руху на Беларусі. Аднак падзеі у Еўропе паказалі неабходнасць грамадскіх пераўтварэнняў. Яны, асабліва рэвалюцыі 1848 – 1849гг стварылі новае поле для пошуку канкрэтных шляхаў барацьбы за ажыццяўленне сацыяльных і палітычных ідэалаў. Праз некі час у 1863 – 1864гг адбылось новае паўстанне пад кіраўніцтвам К. К

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

  1. Гісторыя Беларускай СССР Мн., 1972. Т.1.
  2. Доўнар – Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі Мн., 1994.
  3. Ігнатоўск У. кароткі нарыс гісторыі Беларусі Мн., 1991.
  4. Нарыс гісторыі Беларусі Мн., 1994. Ч.1

Информация о работе Грамадска-палитычны рух беларуси