Грамадска-палитычны рух беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2014 в 21:44, контрольная работа

Краткое описание

Да пачатку ХХІ ст беларускія землі былі уключанны ў склад Расійскай імперыі. Гэта адбылося канчаткова пасля падзелаў Рэчі Паспалітай (1772 – 1795гг). Звыш 3 млн чалавек, якія пражывалі на Беларусі апынуліся ў складзе цэнтралізаванай, з млцнай вырхоўнай ўладай Расійскай дзяржавы. Беларускія землі былі падзелянны на пяць губерній, якія ў сваю чаргу былі аб’яднаны ў два генерал-губернатствы: Літоўскае і Беларускае.

Оглавление

Уводзіны.
Палітыка царызму на беларусі ў пачатку ХІХ ст Глава І. Дзяржаўна - нацыянальнае пытанне на беларускіх землях ў часы вайны 1812 года.
Глава ІІ. Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый на Беларусі
Глава ІІІ. Нацыянальна – вызваленчае паўстанне 1830 – 1831гг.
Глава IV. Становішча грамадскага руху у 30 – 50 гг. ХІХ ст.
Вывад

Файлы: 1 файл

ГРАМАДСКА – ПАЛІТЫЧНЫ РУХ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.doc

— 74.00 Кб (Скачать)

Тэма: ГРАМАДСКА – ПАЛІТЫЧНЫ РУХ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.

П Л А Н

Уводзіны. 

Палітыка царызму на беларусі ў пачатку ХІХ ст        Глава І. Дзяржаўна - нацыянальнае пытанне  на беларускіх землях ў часы вайны 1812 года.

Глава ІІ. Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый на Беларусі

Глава ІІІ. Нацыянальна – вызваленчае паўстанне  1830 – 1831гг.

Глава IV. Становішча грамадскага руху у 30 – 50 гг. ХІХ ст.

Вывад

УВОДЗІННЫ.

ПАЛІТЫКА ЦАРЫЗМУ НА БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ ХІХ ст.

Да пачатку ХХІ ст беларускія землі былі уключанны ў склад Расійскай імперыі. Гэта адбылося канчаткова пасля падзелаў Рэчі Паспалітай (1772 – 1795гг). Звыш 3 млн чалавек, якія пражывалі на Беларусі апынуліся ў складзе цэнтралізаванай, з млцнай вырхоўнай ўладай Расійскай дзяржавы. Беларускія землі былі падзелянны на пяць губерній, якія ў сваю чаргу былі аб’яднаны ў два генерал-губернатствы: Літоўскае і Беларускае.

Першапачаткова царскі ўрад лічыўся з істотнымі адметнасцямі прававога  становішча далучаных зямель. Тут працягваў дзейнічаць ІІІ Сатут ВКЛ ад 1588г, мясцовыя жыхары мелі магчымасць працаваць ў павятовых адміністрацыях.  Адначасова царызм імкнуўся задобрыць шляхту, якая адразу атрымала правы расійскага дваранства. Пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі за шляхтай захоўваліся маенткі. Аднак шляхта былога ВКЛ марыла пра аднаўленне старачаснай незалежнасці, асабліва яна марыла аб “залатых шляхецкіх вольнасцях”. Буйныя магнаты, якія канчаткова страцілі сваю ўладу, ухіляліся ад прысягі.

Беларускае сялянства на працягу перыяда уваходзання у склад Расіі станавілася прыватнай маемасцю расійскіх землеўласнікаў. Дзяржаўныя сяляне, якія перадаваліся ў памешчыцкую ўласнасць (каля 200000 душ) значна пагоршылі свій прававы і маемасны стан. Прыгоніцтва на беларускіх землях набыло чарты расійскага, яно значна ўзмацнялася і пашыралася.

У сацыяльна – эканамічнай сфере на Беларусі адбыліся змены ў падатковай сістэмы. Замест існаваўшага раней дваравога падатку быў уведзены падушны падатак з кожнай “душы мужчынскага насельніцтва”. Гэты дзяржаўны падатак збіраўся не папяровымі грашамі, як ў рускіх губернях, а серабром. Акрамя гэтага існавалі натуральныя спагнанні. Адначасова на беларускіх землях уводзілась рэкруцкая павіннасць – прадстаўнікоў ў расійскую армію (адзін рэкрут з 125 мужчын). На Беоарусі была скасавана магдэбургскае права, замест яго з’явіліся прынцыпы расійскага самакіравання. У адносінах да яўрэйскага насельніцтва вызначалася межа яўрэйскай аселасці, на якой дазвалялася пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэі мелі права займацца толькі гандлям і рамёствам, таму яны пасяляліся пераважна толькі ў гарадах і мястэчках.

У пачатку ХІХ ст на Беларусі з’яўляюцца першыя ваенные пасяленні. Гэта прывяло к таму, што сяляне перасялялісь ў Новарасію, а ў іх мясцовасці размяшчаліся вескі пяхотных палкоў.

Гаспадарчая спецыялізацыя Беларусі вызначылась ў гэты час вытворчасцю пэўнай прадукцыі. Пачалі будавацца шматлікіе мануфактуры, павялічваліся пасяўныя плошчы, асабліва пад тэхнічныя культуры. Белапускія губерні павялічвалі вываз тавараў ў рускія, ўкраінскія гарады, назіраўся працэс збліжэння з рускімі рэгіенамі і ўключэнне беларускіх зямель ў агульнарасійскую гаспадарку.

І.  ДЗЯРЖАЎНА - НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПЫТАННЕ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ Ў ЧАСЫ ВАЙНЫ 1812 ГОДА.

У пачатку ХІХ ст ў краінах Заходняй Еўропы адбываліся выбухі напалеонаўскіх войн. У 1806г войскі Напалеона занялі частку Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Прусіі. Тут было створано Варшаўскае герцагства. За гэтымі падзеямі ўважліва сачыла былая шляхта Рэчы Паспалітай. Расійскі ўрад на чале з Александрам І з мэтай не дапусціць падтрымкі Напалеона былой шляхтай заявіў аб сваім намеры аднавіць ВКЛ пад эгідай Расіі. Быў створаны так званы “праект Агінскага” ў 1811 годзе, аўтарам якога з’яўляўся літоўскі князь Міхал Агінскі. Гэты праект пад назвай “Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім” прадужледжваў шырокае ўнутранае самакіраванне. Аднак для яго рэалізацыі памяшала вайна 1812 г.

22 чэрвеня армія напалеона перайшла  граніцу з расіяй. 28 чэрвеня французы  занялі Вільню. Саўместна з французамі у вайне удзельнічалі значная колькасць польскіх войскаў пад камандванням князя Ю. панятоўскага і Дамініка Радзівіла.

Значная  частка літоўска – беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. З гэтай мэтай пры адступленні расійскіх войскаў ў гарадах Літвы і Беларусі пачалі стварацца часовыя саветы і камітэты. Разлічываюцы на дапамогу шляхты Напалеон І сваім указам ад 1 ліпеня 1812 г стварае Часовы ўрад Вілікага княства Літоўскага. Кампетэнцыя гэтага урада распаўсюджвалася на чатыры губерніі (Віленскую, Гродзенскую, Мінскую і Беластоцкую). Віцебская і Магілеўская губерні не былі падпарадкаваны Часоваму ўраду. Ім было вызначана асобнае “польскае праўленне” пад кіраўніцтвам ваеннага губернатара А. Шарпацье. Пры Часовым урадзе знаходзіўся французкі імперскі камісар Л. Біньён.

14 ліпеня 1812 года Часовы ўрад  Літвы прыняў Акт аб далучэнні  ВКЛ да Генеральнай канфедэрацыі  Польшчы і правілы аб сеймінах  для выбранні паслоў на сейм  Варшаўскай Генеральнай канфедэрацыі. Статут ВКЛ ад 1588 г лег ў аснову судаводства. Ствараліся галоўныя суды, павятовыя і спецыяльная камісія для разгляду палітычных злачынств супраць Літвы, Польшчы і Францыі.

Аднак гэтыўрад ўрад з’яўляўся марыянетаяным. У хуткім часе адміністрацыйнае дзяленне было заменена на дэпартаменты на чале якіх былі пастаўленны французскія інтэнданты. Паветы перайшанаваны ў падпрэфектуры якія ў сваю чаргу дзяліліся на дыстрыкты і кантоны. Іх адміністрацыя павінна была выконваць усе загады французскіх военачальнікаў.

Такім чынам, фактычна, ўлада знаходзілась ў руках французскіх прадстаўнікоў. Напалеон І не спяшаўся аднаўляць незалежнасць Рэчы Паспалітай. Аснаўным кірункам дзейнасці Часовага ўрада з’яўлялась стварэнне па загаду Напалеона армейскіх фарміраванняў, збор правіянту, фуража. Стварэнне всаіх вайскавых атрадаў адбывалась вельмі марудна. Былі створаны толькі атрады народнай гвардыі і жандармерыі дзейнасць якіх была накірованна ў першую чаргу на абарону насельніцтва ад марадзераў і партызан.

У адносінах да насельніцтва французы вялі палітыку пагроз і экзекуцый. Некатарыя мясцовасці нават абкладваліся кантрыбуцыямі на карысць французскага камандвання.

ІІ.  СТВАРЭННЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ ТАЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ НА БЕЛАРУСІ.

У 1815 годзе на Венскім кангрэсе было вырашана пытанне аб краінах Заходняй Еўропы пасля напалеонаўскіх войн. Польша з рук царскага ўрада адтрымала аўтаномію і канстытуцыю.

Гэта выклікала адпаведныя спадзяванні і надзеі на далучэнне літоўска – беларускіх зямель да Царства Польскага.

У 1817 годзе быў створанны пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Раманава асобы Літоўскі корпус. Штандартам гэтага корпуса быў герб “Пагоня”, змешчанны на двухгаловым срэбным арле.

У 1818 годзе цар Александр І у выступленні на Варшаўскім сейме абяцаў аднавіць Польшчу шляхам далучэнне Літвы, Валыні і падоліі. Гэта вызвала рост польскіх патрыятычных настрояў ў Літвеі Беларусі. У школах адбываюцца заклікі да вучняў вывучаць польскую мову і гісторыю. Такія настроі шырока распаўсюджваюцца сярод студэнтаў. У канцы 1817 года ў Віленскім універсітэте ўзнікае тайнае таварыства філаматаў (з грэчаскай мовы – той, хто імкнецца да ведаў). Ініцыятарамі стварэння гэтага кружка з’яўліліся Тамаш Зан, А. Міцкевіч і Юзаф Яжоўскі. Вакол сябе яны стварылі некалькі легальных і паўлегальных  студэнцкіх гурткоў. З іх дзейнасцю звязаны пачатак навуковага даследавання краязнаўства, фальклору і звычаяў беларусаў.

У маі 1820 г Т. Зан арганізоўвае загарадные сходкі студэнтаў з дазволу рэктара Віленскага універсітэта. Удзельнікі гэтых сходак атрымліваюць назву “прамяністых”. З іх ліку Т. Зан выбірае 40 чалавек і ў верасні заснаваў больш радыкальнае таварыства філарэтаў (з грэчаскай мовы – той, хто любіць дабра чыннасць). Гэта арганізацыя падзялілась на шэсць адзяленняў, якія адпавядалі факультэтам Віленскага ўніверсітэта. Таёмнай тэтай таварыства з’яўляліся падрыхтоўка і аб’яднанне сіл для аднаўлення польшчы. Яны віталі і ўслаўлялі барацьбу за свабоду і незалежнасць у Грэцыі, Іспаніі, Італіі. Члены гэтага таварыства Міхал Рукевіч стварае шэраг гурткоў у Беластоцкай, Свіслацкай гімназіях, у Гродне, у Шчучыне. У пачатку 20 гадоў ХІХ ст у піярскім вучылішчы Полацку ўтвараецца так сама тайная группа філарэтаў.

28 красавіка 1822 года папячыцель  Віленскай навучальнай акругі  польскі князь А. Чартарыйскі  загадвае стварыць камітэт для даследавання дзейнасці тайных таварыстваў. Для правядзення следства ў Вільню прыбыў ў 1823г сенатар М. Навасільцаў. Са 135 чалавек, дапытаных камісіяй, 113 з’яўляліся ўраджэнцамі Літвы і Беларусі, з іх былі арыштаваны 100 чалавек. Па прыгавору 1824 года 20 чалавек былі высланны ў аддаленыя губерні Расіі, 80 трапілі пад нагляд паліцыі.

Да следства прыцягваўся і М. Рукевіч, але з – за адсутнасці доказаў быў адпушчаны на волю. Неўзабаве он арганізуе на Беласточчыне сярод афіцэраў Літоўскага корпуса “таварыства ваенных сяброў”. Таварыства мела тры ступені:

1 “Ваенныя сябры” – кіраўнікі  таварыства (К. Ігельстром і А. Вягелін);

2. “Згода” – грамадзянскія  асобы;

3. “Заране” – вучні Свіслацкай  і Беластоцкай гімназіі.

У 1819 годзе у Польшы была заснавана тайная арганізацыя “Нацыянальнае масонства”. У мае 1821 года на яе аснове была створана “Патрыятычнае таварыства”. Яго філіял дзейнічаў ў Вільні, у склад якога ўвайшлі прыхільнікі ідэі аднаўлення Польшчы ў межах 1772 года.

Ваенныя сябры і польскае “Патрыятычнае таварыства мелі сувязі з тайнымі арганізацыямі расійскіх дваранскіх рэвалюцыянероў – дзекабрыстаў. Пры пергаворах ў пачатку 20 гадоў паміж дзекабрыстамі і польскім таварыствам тэрытарыяльнае пытанне адыграла адмоўную ролю. Ідэя незалежнасці Польшчы і далучэнне да яе былых “польскіх ваяводств” не спадабалася кіраўнікам дзекабрыстаў, якія лічылі далучаныя землі старажытнарускімі.

Праз 10 дзен пасля поўстання ў Пецярбургу адзін з батальенаў Літоўскага асобнага корпуса па закліку “Ваенных сяброу” адмоўвіўся прысягнуць Мікалаю І. За гэта, а таксама за ўдзел ў тайных таварыствах К. Ігельстром, А. Вягелін, М. Рукевіч былі асуджаны да смяротнай кары. Аднак імператар Мікалай І змякчыў прыгавор, асудзіўшы абвінавачаных на 10 гадоў катаргі і далейшае “вольнае пасяленні”, толькі ва Усходняй Сібіры.

Разгром тайных таварыств і дзекабрыстаў толькі наадварот прывеў да росту апазіцыйнага руху у Царстве Польскім. Ідэі ўзброенага паўстання супраць самадзяржаўя, якія існавалі ў польскіх тайных таварыствах, знайшлі водгук сярод шмат – лікага насельніцтва былой Рэчы Паспалітай, асабліва сярлд студэнцкай молодзі.

У 1827 годзе ва універсітэце была ўтворана віленскае таварыства “Сармацкае племя” (“прыхільнікі Айчыны”). Мэтай гэтага таварыства з’яўлялася аднаўленне Польшчы як самастойнай і незалежнай дзяржавы. Аднак у 1828 годзе улады раскрылі таварыства, яго члены былі адпраўлены салдатамі на Каўказ.

ІІІ. НАЦЫЯНАЛЬНА – ВЫЗВАЛЕНЧАЕ ПАЎСТАННЕ 1830 – 1831гг.

Пасля падаўлення паўстання дэекабрыстаў урад Мікалая І пачаў узмацняць рэакцыйны курс палітыкі ў Каралеўстве Польскім. Канстытуцыя 1815 г груба парушалася, абмяжоўвалась дзейнасць сейма, арыштоўваліся дэпутаты, якія адкрыта крытакавалі такія дзеянне расійскага імператараю У гэты час ў краінах Заходняй Еўропы адбыліся рэвалюцыі (Францыя, Бельгія). Імператар Мікалай І меў намерыВыкарастаць польскія войскі для падаўлення гэтых буржуазных рэвалюцый. Гэта выклікала незадаволенасць шляхты. У лістападзе 1830г у Варшаве  ўспыхнула нацыянальна – вызваленчае паўстанне. Расійскія войскі адразу пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня 1830 года і Каралеўства Польскае. Аднак рэвалюцыйныя сілы Польшчы прадугледжвалі не толькі аднаўленне Рэчы Паспалітай, яны адстойвалі ідэі буржуазна – дэмакратычнага пераўтварання грамадства. Гэта прывяло к пачатку барацьбы за кіраўніцтва паўстаннем і стварэнню дзвух накірункаў: шляхецка – рэвалюцыйная (узначаліваў прафесар гісторыі І. Лялевель), і кансэрватыўна – арыстакратычная (кіраваў князь А. Чартарыйскі). Перамогу адтрымаў князь А. Чартарыйскі, пад кіраўніцтвам якога быў створаны Часовы ўрад, які ўстанавіў ваенную дыктатуру польскага галоўнакамандуючага войскамі Ю. Хлапіцкага.

Ю. Хлапіцкі быў праціўнікам вайны з Расіяй. Ён накіраваў адно пасольства для перагавораў з Мікалаем І, другое пасольства – за падтрымкай ад заходнееўрапейскіх краін. Адтрымаўшы адказ, Ю. Хлапіцкі зняў з сябе паўнамоцтвы дыктатара 18 студзення 1831 года. Услед за гэтым 29 студзення быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з князем А. Чартарыйскім. Першы акт Нацыянальнага ўрада пазбаўляў Мікалая І і членаў яго сям’і правоў на польскі трон.

Каб  абмежаваць распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіне (заходія губерніі Расійскай імперыі) царскі ўрад ўвёў на гэтых тэрыторыях ваеннае становішча і павялічыў колькасць войск. На маенкі памешчыкаў – палякаў быў накладзенны арышт, адбываліся звольненья многіх мясцовых чыновнікаў.

Аднак гэтыя меры былі запаздалыя. Сярод насельніцтва пачалі распаўсюджвацца лістоўкі ад Нацыянальнагаўрада.

У студзенні 1831 г з дапамогай эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны ккамітэт паўстання. Камітэт распрацаваў план паўстання, які прадугледжваў стварэння тайных павятовых паўстанцкіх камітэтаў ў губернях і вобласцях Літвы і Заходняй Беларусі.

Паўстанне было вырашана пачаць з Віленскай губерні, дзе знаходзілась невялікая колькасць царскіх войск. Вялікую ролю ў адносінах да паўстання вырашала шляхта паветаў, якая пры станаўчым рашэнні выбірала павятовы ўрад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб’яўлялі рэкруцкія наборы ў войска паўстанцаў, займаліся выдаваннем адозв з заклікам “ўзяцца за зброю, каб абараніць Айчыну і свабоду”. У гэтым шляхецкаму павятоваму ўраду дапамагалі каталіцкае і уніяцкае духавенства.

Информация о работе Грамадска-палитычны рух беларуси