Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Декабря 2012 в 15:17, контрольная работа
У канцы 30-х – 40-я гг. ХІІІ ст. пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з’яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яе ўтварэнне – заканамерны вынік сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі і Літвы ў ХІІ – ХІІІ стст.
Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю.
Інтэнсіўна развівалася
У ХV-ХVІ стст. на Беларусі склаліся
ўмовы для развіцця культуры Адраджэння
і Рэфармацыі. У асяроддзі гараджан
і шляхты распаўсюджваюцца ідэі гуманізму,
мецэнацтва. Беларуская мова мела тады
статус дзяржаўнай. На ёй былі створаны
Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. Сваеасаблівай
энцыклапедыяй гістарычных
У развіцці архітэктуры на Беларусі спалучыліся
нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі,
якія прынеслі нам раманскі, гатычны стылі
і стыль барока. У сувязі з пастаяннай
знешняй небяспекай было пабудавана шмат
крэпасцяў і замкаў (Наваградак, Ліда,
Брэст Крэў Гародня, Койданаў, Смаляны,
Мір, Гальшаны, Нясвіж і г. д.) Лепшым. ўзорамі
беларускай готыкі ў культавай архітэктуры
з'яўляюцца праваслаўныя цэрквы ў Сынковічах,
Маламажэйкаве, Супраслі і Заслаўі, каталіцкі
касцёл у Ішкальдзі. Галоўная іх асаблівасць
- абарончы характар архітэктуры, царква
была адначасова і крэпасцю
Пашыраецца развіццё фрэскавага жывапісу
і іканапісу («Адзігітрыя іерусалімская»
з Пінскай Варварынскай царквы і «Замілаванне»
з Маларыты). У XV ст. з яўляюцца ўпершыню
творы свецкага жывапюу, што было абумоўлена
ўплывам еўрапейскага Адраджэння — партрэты
княгіні Ганны Радзівіл (жанр «сармацкага
партрэту») слуцкага князя Алелькавіча,
князя Аляксандра Хадкевіча. З XV ст. пачынаюць
шырока распаўсюджвацца бібліятэкі пры
манастырах і езуіцкіх калепумах у Гародні,
Бярэсці, Менску, Наваградку, фарміруюцца
прыватныя зборы Гаштольдаў, Радзівілаў,
Сапегаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ.
Такім чынам, працэс стварэння адной з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча – Вялікага княства Літоўскага – быў доўгім і складаным: пачаўся ён у сярэдзіне ХІІІ ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст.
Прычыны, якія прывялі да аб’яднання беларусаў і літоўцаў у адной дзяржаве, былі наступныя.
1. Неабходнасць
барацьбы са знешняй
2. Феадальная
раздробленасць (на беларускіх землях
налічвалася 20 княстваў). У перыяд
феадальнай раздробленасці і
распаду Кіеўскай Русі
3. Інтарэсы
далейшага развіцця гаспадаркі,
класавыя інтарэсы феадалаў як
літоўскіх, так і беларускіх
зямель, якія імкнуліся ўмацаваць
сваё панаванне над
Існуе дзве канцэпцыі адносна ўтварэння ВКЛ. Першая звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае Княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.
Па другой канцэпцыы гістарычная Літва не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай Аукштайціяй. На думку М.Ермаловіча, летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход, і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. І не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а наадварот, Новагародак паставіў Міндоўга сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты – заваявання Літвы.
З сярэдзіны ХІІІ да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі ўваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла у склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці (Полацкая, Віцебская землі). Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.
Дзяржаўны лад ВКЛ – феадальная манархія. Вышэйшыя органы ўлады – вялікі князь, Рада, Сойм. Вялікі князь – носьбіт заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Рада ў першыя гады свайго існавання выступала ў якасці Савета пры гаспадары. Аднак па меры ўзмацнення феадальнай знаці яна адасабляецца ў самастойны, асобны ад вялікага князя орган улады. Сойм канчаткова аформіўся ў канцы XV ст. У склад Сойма ўваходзілі паны-радныя, службовыя асобы, на яго пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Ішоў працэс не цэнтралізацыі ўлады, як у Заходняй Еўропе, а пашырэнне ролі феадальнай знаці (шляхты).
Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Таму для вызначэння дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ёсць падставы ўжываць тэрмін “Беларуска-Літоўскае гаспадарства”.
ЛІТАРАТУРА.