Беларусь в составе ВКЛ

Автор: Пользователь скрыл имя, 26 Декабря 2012 в 15:17, контрольная работа

Краткое описание

У канцы 30-х – 40-я гг. ХІІІ ст. пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з’яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яе ўтварэнне – заканамерны вынік сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі і Літвы ў ХІІ – ХІІІ стст.
Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывёю.

Файлы: 1 файл

Готовая контрольная по истории.docx

— 190.17 Кб (Скачать)

Кіраўніком адміністрацыі  ў павеце быў староста. Назначаўся ён, як і ваявода, гаспадаром і Радай з ліку буйных феадалаў. Гэтая пасада вельмі часта разглядалася як дадатковая крыніца даходаў радных паноў, а павіннасці, звязаныя з пасадай, выконваў яго намеснік - падстароста. Прававое становішча старосты залежала ад павета, які ён узначальваў, і ад таго, хто гэту пасаду займаў, ад яго сувязяў і паходжання.

Староста, як і ваявода, абавязаны  быў сачыць за парадкам на падведамнай  тэрыторыі, наглядаў за гаспадаркай  дзяржаўных маёнткаў і за паступленнем дзяржаўных даходаў, клапаціўся пра  баявую гатоўнасць замкаў, збіраў апалчэнне  ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і ваенныя  справы, сачыў за выкананнем судовых  рашэнняў.

У павеце захоўваліся таксама старыя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, харужага - павятовага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей павета ў выпадку ваеннай  небяспекі.

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў  павеце былі павятовыя соймікі. На іх маглі прысутнічаць усе шляхцічы павета. Тут абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. Павятовыя соймікі збіраліся штогод або нават некалькі разоў на год у павятовым цэнтры. Старшынстваваў на сойміку або найбольш высокі па пасадзе пан, або павятовы маршалак.

На павятовых сойміках выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся для іх інструкцыі і наказы, а  таксама хадайніцтвы і просьбы  да ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыі аб соймах, выбіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета. Пры дапамозе соймікаў павятовая шляхта абараняла свае мясцовыя інтарэсы перад цэнтральнымі органамі.

 

4. САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ АДНОСІНЫ У ВКЛ.

У другой палове XIII - першай палове XVI ст. у Беларусл прадоўжыўся працэс фармiравання i ўдасканальвання феадальных адносiн. Галоўным багаццем  з'яўлялася зямля, галоўным гаспадарчым заняткам абсалютнай большасцi насельніцтва - земляробства, непарыуна заязанае з жывёлагадоуляй, хатнiмi i дапаможнымi промысламi.

Формы феадальнай уласнасцi, феадальных правоў i абавязкаў складвалiся наступны чынам. Вярхоўным землеўладальнiкам лiчыўся вялiкi князь. Разам з тым землi падзяляліся на дзяржаўныя i прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землi былi дзвюх катэгорый: воласць i гаспадарскія двары. Прыватныя землi таксама падзяліся на сядзiбы  i царкоўныя маёнткi.

У валасцях ворыўныя землi знаходзiлiся ва ўладаннi грамады  i ў асабiстым карыстаннi сялян, акрамя лугоў, сенажацей, вадаёмаў, якiмi карысталiся калектыўна. Воласць звычайна аб'ядноўвала некалькi вёсак i з'яўлялася адмiністрацыйнай адзінкай.

Гаспадарчыя двары належалi непасрэдна князю i кiраваліся яго адмiністрацыяй. Да XVI ст. дакладнага падзелу на асабiстыя ўладаннi вялікага князя i іншыя дзяржаўныя землi не iснавала.

У канцы XIV ст. дзяржауныя землi значна пашырылiся за кошт лiквiдацыi буйных удзельных княстваў i ўвядзення намеснiцтваў.

 У XV - XVI стст. феадалам i царкве былi пажалаваны значныя ўтоддзi. Калі ў XIV ст. на дзяржауных землях жыло за палову насельнщтва, то ў перщай чвэрцi XVI ст. - толькi адна трэць.

Рост феадальнага землеўладання у XV - XVI стст. адбываўся наступнымi шляхамi:

1) вялiкi князь надзяляў зямлёю сваіх падданых за наемную i дзяржаўную службу, дараваў землi царкве;

2) буйныя феадалы надзялялi зямлёю  сваiх васалаў за ваенную i адмністрацыйную службу, ахвяравалi зямлю царкве;

3) купля-продаж зямлi, залог з  наступным адчужэннем. Надзяленне  зямлёю не заусёды азначала перадачу на поуную ўласнасць i распараджэнне, iснавалi наступныя формы надзялення зямлёю васалаў:

  • «да ноль — волi вялiкага князя аба буйнога феадала, пакуль яны жадалi пакiдаць зямлю у распараджэннi васала, звычайна на час службы;
  • «да жывата» -   да смерці таго, каму выдзялялася зямля (як варынты — «да двух, трох жыватоў» — на некалькi пакаленняў мужчынскага полу, якiя служiлi ў войску);
  • «на вечнасць»    - з правам спадчыннага ўладання. Першыя дзве формы надзялення зямлёй адносяцца да форм феадальнага землекарыстання, якiя паступова пераходзiлi ў землеладанне. У канцы XV ст. скарачаецца удзельная вага часовых пажалаванняў i павялiчваецца колькасць пажалаванняў «на вечнасць».

Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлiвалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамi, а пазней шляхтай. Сярод буйных землеўладальнiкаў былi князi, магнаты, паны. У канцы XVI ст. усе землеўладальнікi былi ўраўнаваны ў правах, а ўсе саслоўе начало называцца шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным.

Паступова змяняўся i прававы статус сялян. Сяляне страчвалi права распараджацца зямлёю i сталi землекарыстальнікамi ў феадалаў. Пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.

У залежнасці ад суадносiн павiннасцей i ролi ў феадальнай гаспадарцы сяляне падзялялiся на: 1) цяглых; 2) асадных; 3) агароднікаў; 4) слуг.

Людзi “цяглыя” асноўную павiннасць — паншчыну - адбывалi на зямлi феадала. Асадныя выплачвалi грашовую рэнту. Агароднiкамi станавiлiся збяднелыя сяляне, якiя атрымлiвалii невялiкi зямельны участак i выконвалi паншчыну адзiн дзень у тыдзень, а iх жонкi — шэсць дзён летам. Сяляне-слугi былi прывелігаванай часткай вясковага насельніцтва, яны займалiся квалiфiкаванай або адмiнiстрацыйнай працай (вoiны, лоўчыя, егеры, рамеснікi, наглядчыкi i інш.).

Па ступенi феадальнай залежнасцi сяляне падзялялся на тры асноўныя катэгорыi: 1) людзей пахожых; 2) людзей непахожых; 3) чэлядзь нявольную.

Спачатку большасць сялян былi пахожымi — маглi пераходзiць ад аднаго феадала да другога, але толькi ўвосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара i пасля выплаты ўcix павiнасцей. У канцы XVI ст. практычна ўсе сяляне сталi непахожымi, былi запрыгонены. Чэлядзь нявольная ўяўляла сабой катэгорыю хатнiх рабоў i не мела зямельных надзелаў.

 

5. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ВКЛ.

Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай  ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве. Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў. У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г. У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ. У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. Гістарычнае значэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацнілася барацьба за ўладу. У 1395 г. залатаардынскі хан Тахтамыш пацярпеў паражэнне ад сярэднеазіяцкага хана Цімура, які свайго саперніка выгнаў за межы дзяржавы. Вітаўт паабяцаў Тахтамышу пасадзіць яго “На Орде...”. Тахтамыш паабяцаў пасадзіць Вітаўта на княжанне ў Масковіі. 12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла (Палтаўшчына). Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт. Для Вялікага княства Літоўскага гэта была катастрофа: на полі бітвы засталіся ляжаць прадстаўнікі 12 княжацкіх родаў, 40 князёў, лепшыя людзі краіны. У сярэдзіне XV ст. набегі Вялікай Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спыніліся. З другой паловы XV ст. у знешняй палітыцы Вялікага княства паўстае пытанне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на поўдні – Крымскім ханствам. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. З гэтага часу яны ўжо не маглі рушыць далёка на поўнач.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж  ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.

К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад  уладай Вялікага князя Маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію  аб’яднання ўсіх рускіх зямель. Так  гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца  землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной  з падстаў абвастрэння іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх  тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у  гэты працэс і падтрымаць тыя княствы  Русі, якія засталіся самастойнымі.

Другая прычына варожых адносін  ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання  ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў  на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага  насельніцтва. Між тым, у Вялікім  княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя  з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона  ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны  адносіны паміж Рускай і Літоўскай  дзяржавамі. Прычынай быў пераход  шэрагу буйных феадалаў Вялікага княства  Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму. Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападе 1501 г. былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі рускімі князямі.

У сваю чаргу Васілій Ш уступае  ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным  фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце. 
Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш. 
Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў. Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. 
Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.

 

6. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ  ЗЯМЕЛЬ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVI СТ.     

Культура Беларусі ў сярэдзіне XIII - сярэдзіне XVI ст. набыла свае арыгінальныя рысы, нацыянальную самабытнасць і дасягнула найвышэйшага ўздыму. Праваслаўная царква адыгрывала вялікую ролю ў развіцці асветы, маралі, кніжнасці, пісьменства, мастацтваў. Правы праваслаўнай царквы ў XV ст. агаворваў «Скрутак Яраслава», які быў падцверджаны і вялікім князем Аляксандрам. З XV ст. з беларускіх знакамітых сямей пачалі выходзіць свае першыя епіскапы. У гарадах Беларусі існавалі праваслаўныя брацтвы, якія былі цэнтрамі культуры і збіралі вакол сябе ўсіх веруючых. Абмежаванне правоў праваслаўнай царквы на тэрыторыі ВКЛ стала адчувацца з боку велікакняжацкай улады ўжо ў першай палове XV ст., у перыяд умацавання каталіцкай царквы, і ўжо з першай паловы XVI ст. мітрапаліты і епіскапы сталі прызначацца велікакняжацкай уладай. У ВКЛ захоўваліся епархіі яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, акрамя таго, праваслаўную царкву падтрымлівала большасць феадалаў дзяржавы і праваслаўныя складалі 80% ад усяго насельніцтва княства. Нягледзячы на гэта вышэйшае духавенства не мела месца ў велікакняжацкай радзе (паны-радзе), адзінае чаго дабіліся, дык гэта прыняцця ў першай палове XVI ст. шэрагу дзяржаўных актаў, якія замацавалі былыя правы і прывілеі праваслаўнай царквы ў ВКЛ.

Каталіцызм на землях Беларусі спрабавалі насадзіць крыжакі ўжо з XIII ст., але ён не прыжываўся. Вялікі князь  Ягайла заключыў у 1385 г. Крэўскую унію, па якой ён у тым ліку абяцаў Кароне Польскай спрыяць прыняццю каталіцкай рэлігіі на літоўскіх і беларускіх тэрыторыях, а палякі давалі яму  магчымасць стаць каралём Польшчы. З канца XIV ст. каталіцызм быў прыняты  кіруючымі коламі ВКЛ, а з 1387 г. ствараецца Віленская каталіцкая епархія і  да канца XIV ст. на землях Беларусі было ўжо шэсць каталіцкіх парафій (прыходаў). Права ўтвараць парафіі належыла вялікаму князю, аднак біскупы ВКЛ  падпарадкоўваліся польскаму архіепіскапу. Да канца XVI ст. было створана 259 парафій, у асноўным у Заходняй Беларусі і  Літве.

Каталіцкая царква мела вялікія  зямельныя ўгоддзі, умешвалася ва ўнутраную  палітыку ўлады. Так у 1413 г. Гарадзельская  унія (паміж ВКЛ і Польшчай) дае  перавагу каталікам у вярхоўнай  уладзе і нават забараняе шлюбы  паміж каталікамі і праваслаўнымі (дзейнічала да 20-х гг. XVI ст.). Гэта прывяло  да грамадзянскай вайны 1432-1434 гг. паміж  Свідрыгайлам і Жыгімонтам, калі ішла барацьба за ўладу і веру. Але  ўсё ж такі ВКЛ было талерантнай  дзяржавай, і падцвярджэннем таму стала  ўраўнаванне ў правах усей шляхты «веры хрысціанскай» ў 1568 г. на Гарадзельскім  сойме. У Статуце 1588 г. згадваўся  гэты Гарадзельскі прывілей і гаварылася аб свабодзе веравызнання.

Информация о работе Беларусь в составе ВКЛ