Автор: Пользователь скрыл имя, 30 Ноября 2011 в 17:53, реферат
Уводзiны. Угэтай кантрольнай рабоце расчыняецца невялiкi прамяжутак часу – 1917-1920 гг. Гэта перыяд у якiм Беларусь перажывала польскую акупацыю i грамадзянскуювайну 1919-1920 гг.
У кантрольнай рабоце праналiзаваны мэты, якiя ставiлi кiруючыя колы Польшчы падчас польскай iнтэрвенцыi на тэрыторыю Беларусi у лютым 1919 г. i савецка – польскай вайны1920 г.
Апiсаны ход
ЗМЕСТ:
План______________________________________________3
Уводзiны__________________________________________4
Савецка-польская вайна.Захоп тэрыторыi
Беларусi войскамi Польшчы__________________________5
4. Барацьба беларускага народа супраць
Польскiх iнтэрвентау________________________________9
5. Беларускi нацыянальны рух__________________________11
6. Асаблiвасцi грамадзянскай вайны у
Беларусi__________________________________________14
7. Заключэнне_______________________________________15
8. Спiс лiтаратуры___________________________________16
Абмеркаваушы даклад, ЦК РКП(б) вырашыу неадкладна прыняць меры па умацаваннi Заходняга фронту. Да сярэдзiны мая 1920 г. на фронт прыбылi 6, 29, 56-я стралковыя i 15-я кавалерскiя дывiзii. На камандную i палiтычную работу было накiравана 3 тыс. камунicтау. У вынiку мабiлiзацыi у армiю было прызвана толькi з Гомельскай i Вiцебскай губерняу 30 тыс. рабочых i сялян, а ва усёй краiне – больш за 1 млн чалавек. У загадзе РВС савецкай краiны ад 9 мая 1920 г. указвалася: “ Цяпер Заходнi фронт з’яуляецца самым актыуным, важным фронтам рэспублiкi”2.
20 красавiка 1920 г. палiтбюро ЦК РКП(б) зацвердзiла план баявых дзеянняу супраць войскау Польшчы. Галоуны удар павiнны былi наносiць войскi Заходняга, а дапаможны – Пауднёва-Захдняга франтоу.
Пачатак актыуных баявых дзеянняу быу прызначаны на 14 мая. У загадзе М. Тухачэускага ад 12 мая была пастаулена задача: “разбiць i адкiнуць польскую армiю да Пiнскiх балот”, сарваць яе наступленне на Беларусь i спынiць наступленне працiунiка на Беларусь3. На напрамку галоунага удара войскi 15-й армii за пяць сутак пасунулiся на 45–70 км. На гэтым наступленне было спынена.
Камандванне фронту пачало падрыхтоуку да новага наступлення.
____________
1 Из истории гражданской войны в СССР: Сб. документов. М., 1961. Т. З. С. 257.
2Гiсторыя Беларускай ССР. Т. З. С. 178.
3Гражданская
война 1918–1921 гг. Т.З.М.;Л., 1930. С. 342.
_________________Беларусь у перыяд польскай
iнтэрвенцыi 1919-1920 гг________9___
4 лiпеня пачалося наступленне ударнай группы. У першы дзень працiунiк быу адкiнуты з пазiцый, якiя ён займау. 1-я i 4-я польскiя армii i Палеская група адыходзiлi на Захад. 7 лiпеня 16-я армiя пачала наступленне, якое развiвалася паспяхова: войскi праходзiлi па 30-40 км у суткi. Да 10 лiпеня былi вызвалены Рэчыца, Мазыр, Iгумен, Бабруйск. У ноч з 10 на 11 лiпеня пачалiся баi за Мiнск. Днём горад быу поунасцю ачышчаны ад працiунiка.
Перамiр’е.
18 красавiка 1921 г. у Рызе быу падпiсаны мiрны
дагавор памiж Савецкай Расiяй, Украiнай
i Польшчай. Згодна з дагаворам, заходнiя
землi Беларусi, тэрыторыя сучасных Брэсцкай
i Гродзенскай абласцей, частка Мiнскай
вобласцi (без Мiнска) i Вiцебскай адышлi
да Польшчы. Тэрыторыя склала больш за
100 тыс. кв. км, на её жыло жыло звыш 4
млн чалавек. Акупацыя гэтых тэрыторый
Польшчай працягвалася аж да 17 верасня
1939 г.
БАРАЦЬБА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА СУПРАЦЬ ПОЛЬСКИХ IНТЭРВЕНТАУ.
На захопленнай тэрыторыi польскiя iнтэрвенты лiквiдавалi савецкую уладу i аднавiлi уладу памешчыкау i капiталiстау. Была адноулена i прыватная уласнасць на сродкi вытворчасцi, былым гаспадарам вернуты нацыяналiзаваныя савецкай уладай прамысловыя прадпрыемствы i зямля. Для кiраунiцтва захопленымi раёнамi урад Польшчы яшчэ у лютым 1919 г. стварыу генеральны камiсарыят, якi загадам ад 25 жнiуня 1919 г. адмянiу у гэтых раёнах дэкрэты савецкай улады, забаранiу дзейнасць савецкiх устаноу. Узначальвау гэты камiсарыят спачатку прафесар Л. Каланкоускi, а затым Ю. Асмалоускi1.
Акупанты устанавiлi на захопленай тэрыторыi дэспатычны рэжым, пазбавiлi працоуных палiтычных правоу. Праводзiлiся масавыя арышты, асаблiвая жорстквсць праяулялася да камунiстау. Толькi у Мiнску iмi было арыштавана больш за 1000 жыхароу, з якiх 100 чалавек расстралялi па прыгаворах ваенна-палявых судоу. Тысячы сымленны грамадзян, якiя не жадалi падпарадкавацца акупантам, былi кiнуты у канцлагеры. Пагоршылася матэрыяльнае становiшча насельнiцтва, у вынiку масавыз звальненняу павялiчылася беспрацоуе. Сяляне вымушаны несцiцяжкiя павiннасцi. Рабочыя цярпелi нечалавечую эксплуатацыю. Iх рабочы дзень працягвауся 12–15 гадзiн. Акупанты рабавалi насельнiцтва, вывазiлi у
__________
1 Буйны польскi
памешчык з беларускага палесся
_________________Беларусь у перыяд польскай
iнтэрвенцыi 1919-1920 гг________10___
Польшчу матэрыяльныя i духоныя каштоунасцi.
Беларускi народ не схiлiу галавы перад iнтэрвентамi. Амаль ва усiх гарадах рэспублiкi ,былi створаны падпольныя партыйныя арганiзацыi, якiя узначальвалi барацьбу працоуных за сваё вызваленне. У тыле ворага узнiклi разгалiнаваная сетка партызанскiх атрадау. Партызанскi рух азапiу Мiнскi, Бабруйскi, Пiнскi, Слуцкi i iншыя паветы. Вялiкiя страты нанослi акупантам партызанскiя атрады М. Арбузова, В. Аляшкевiча, А. Блажко, I. Жынко, А. Салауя. Партызаны разбуралi камунiкацыi, узрывалi вайсковыя эшалоны, грамiлi гарнiзоны, праводзiлi вялiкую разведвальную работу у тыле ворага. Партызанскiя атрады узаемадзельнiчалi з чырвонаармейскiмi часцямi Заходняга фронту. Штаб фронту каардынавау iх дзеяннi, дапамагау iм набываць узбраенне, распрацоуваць планы баявых аперацый.
28 студзеня 1920 г. у в. Гатава Мiнскага павета адбыуся першы з’езд партызан. З’езд звярнуу увагу на неабходнасць паляпшаць баявое узаемадзеянне партызан, iх аб’яднанне для правядзення буйных аперацый. 5 красавiка 1920 г. у в. Мiханавiчы адбыуся другi з’езд партызан. На з’ездзе адзначылася, што барацьба у тыле набыла шырокi размах, што блiзкi час прыходу Чырвонай Армii.
Супраць партызан акупацыйныя улады праводзiлi карныя экспедыцыi, засылалi у iх атрады правакатарау, нават стварылi спецыяльны корпус пагранiчнай аховы для барацьбы з iмi. У гарадах, мястэчках i вёсках расклейвалiся грозныя распараджэннi аб расстрэле кожнага злоуленнага партызана, суровай кары мясцовых жыхароу, якiя дапамагаюць партазанам. Аднак, нягледзячы нi на што, народная барацьба у тыле ворага разгаралася i шыралыся. Рэпрэсiямi захопнiкi не змаглi задушыць партызанскi рух.
У гады польскай акупацыi вызначылася сутнасць кожнай партыi, арганiзацыi i iх кiраунiкоу. Суровая рэчаiснасць прымушыла iх выяуляць свае адносiны да акупацыйных улад, распрацаваць сваю стратэгiю i тактыку.
Партыя
бальшавiкоу ужо у пачатку акупацыi узначалiла
барацьбу працоуных супраць акупантау.
Гэта была амаль што адзiная партыя, якая
распрацавала тактыку барацьбы з акупантамi,
асноуныя напрамкi работы сваiх арганiзацый
у тыле польскiх iнтэрвентау.У сувязi з
тым, што умовы не усюды былi аднолькiвы,
ЦК КП(б) ЛiБ падзялiла тэрыторыю рэспублiкi
на тры раёны: Тарыбскi, Заходнi i Усходнi.
У кожным з гэтых раёнау у адпаведнасцi
з мясцовымi умовамi вызначауся характар
i змест
_________________Беларусь у перыяд польскай
iнтэрвенцыi 1919-1920 гг________11___
партыйнай работы.
Вялiкi уклад у арганiзацыю барацьбы супраць акупантау зрабiла Беларуская камунiстычная арганiзацыя (БКА), утвораная у студзенi 1920 г. на аснове аутаномнай арганiзацыi “Маладая Беларусь”, якая узнiкла яшчэ у маi 1917 г. пры Мiнскiм настаунiцкiм iнстытуце. У яе уваходзiлi У. Iгнатойскi, В. Сташэускi, В. Гарбацэвiч, М. Мароз i iнш. БКА у асноуным аб’ядноувала вучнёускую моладзь i iнтэлiгенцыю. Гэта была нацыянальная рэвалюцыйная арганiзацыя, якая зрабiла вялiкi уклад у вызваленне Беларусi i аднауленне яе дзяржаунасцi.
Лiдэры нацыянальна-дэмакратычных партый у пачатку вайны паверылi абяцанням Ю. Пiлсудскага. Пагадзiлiся спачатку супрацоунiчаць з iм i беларускiя сацыял-дэмакраты, сацыялiсты-федыралiсты, эсэры.
БЕЛАРУСКI
НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ.
Жорсткi акупацыйны рэжым польскiх уладау, узброеная барацьба працоуных Беларусi супраць польскiх акупантау аказалi значны уплыу на тактыку беларускiх нацыянальна-дэмакратычных партый. Яны арыентавалiся на Раду БНР, а яе дзейнасць была поунасцю паралiзавана. Вось чаму накiрунак гэтых партый рэзка змянiуся. Першымi аб сваёй незадаволенасцi палiтыкай Польшчы на Беларусi заявiлi беларускiя эсэры i сацыялiсты-федыралiсты, пра што яны адкрыта выказалiся на “беларускiм з’ездзе Вiленшчыны i Гродзеншчыны” у чэрвiнi 1919 г. З’езд выказауся за утварэнне лiтоуска-беларускай дзяржавы у межах былога ВКЛ. Эсэры заявiлi, што яны рашуча адмяжоуваюцца ад польскай арыентацыi i будуць абараняць нацыянальныя iнтарэсы беларускага народа.
11 лiпеня 1919 г. ЦК Беларускай партыi сацыялiстау-рэвалюцыянерау у газеце “Беларуская дуика” апублiкавау дэкларацыю, дзе заклiкау усе палiтычныя группы i партыi да аб’яднання i утварэння агульнага фронту барацьбы за вызваленне Беларусi. У дэкларацыi гаварылася, што самым вялiкiм злом для Беларусi была раз’яднанасць нацыянальнага руху. Многiя дзеячы вялi палiтыку, якая не адлюстроувала iнтарэсы беларускага народа. ЦК БПС-Р абвясцiу, што ён неможа пагадзiцца з дзеяннямi старшынi урада БНР А. Луцкевiча, якi падтрымлiвае Польшчу у тэрытарыяльным пытаннi.
Якую
палiтыку праводзiла рада БНР i яе ура два
умовах польскай
_________________Беларусь у перыяд польскай
iнтэрвенцыi 1919-1920 гг________12___
акупацыi? Галоунымi напрамкамi гэтай полiтыкi былi: 1) па-ранейшаму дамагацца ад сусветнай грамадкасцi афiцыйнага прызнання незалежнасцi БНР; 2) устанауленне федыральных адносiн з Польшчай; 3) перадача усёй грамадзянскай улады на Беларусi Радзе БНР.
У сувязi з тым, што у Радзе БНР была моцная эсэрауская апазiцыя, якая вяла барацьбу за дзяржауную незалежнасць Беларусi, меркавалася замянiць Раду Беларускiм нацыянальным камiтэтам, якi быу утвораны у Мiнску у жнiунi 1919 г. Гэты камiтэт павiнен быу правесцi выбары у польскi сейм у Мiнскай i Гродзенскай губернях.Выбраныя дэпутпты абявязаны былi заявiць аб уключэннi беларускiх зямель у склад Польшчы.Тым самым краiны Антанты вымушаны будуць прызнаць “законным” перанясенне польскiх межау на усход. Менавiта з такiх пазiцый вялiся перагаворы у Варшаве, куды у вераснi 1919 г. прыехау А. Луцкевiч. У кнiзе “Польская акупацыя у Беларусi” выдадзенай у 1920 г. , Луцкевiч пiсау, што мэта яго перагаворау з Ю. Пiлсудскiм – дасягненне прызнання Польшчай незалежнасцi Беларусi i яе урада. У адказ на гэта Пiлсудскi заявiу, што ён “жадау бы дапамагчы, аднак з той прычыны, што Антанта беларускай дзяржаунасцi не прызнае, ён бачыць толькi адно выйсце: прызнанне Антантай той мяжы якая iснавала на усходзе да 1772 г. , iнакш кажучы, далучэнне Беларусi да Польшчы”1. Луцкевiч далей пiша, што ён глыбока пераканауся, што Ю. Пiлсудскi i уся панская Польшча – гэта такi ж ворагi Беларусi як i Расii”. Луцкевiч быу у Варшаве iнтернiраваны, а Рада БНР распушчана.
Ю. Пiлсудскi спадзявуауся, што сесiя Рады БНР, адкрыцё якой было прызначана на 12 снежня 1919 г. , прыме рашэнне аб “унii Беларусi з Польшчай”. Ён нават паслау у Мiнск свайго прадстаунiка, якому было даручана зрабiць усё магчымае, каб Рада прыняла рашэнне на карысць Польшчы.
Грунтоуна рыхтавалiся да сесii Рады i беларускiя эсэры. Напярэданнi сесii яны правялi у Мiнску канферэнцыю, дзе заявiлi, што партыя эсэрау будзе праводзiць у жыцё 3-ю Устауную грамату, якая абвясцiла незалежнасць Беларусi. Пазiцыя эсэрау значна узмацнiлася пасля таго, як да iх далучыуся вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху В. Ластоускi. Ён стаяу зусiм на iншых, чым А. Луцкевiч, пазiцыях, падтрымлiвау эсэраускую iдэю незалежнасцi Беларусi у этнаграфiчных межах пражывання беларусау, заставауся прыхiльнiкам прынцыпау 3-й Устауной граматы БНР. Луцкевiч жа у гэтых складаных абставiнах адмовiуся ад яе асноуных iдэй. Пайшоу на згоднiцтва з Польшчай, падтрымау iдэю “унii Беларусi з Польшчай”.
______________
1Нёман. 1992. № 11. С. 139
_________________Беларусь у перыяд польскай
iнтэрвенцыi 1919-1920 гг________13___
Такiм чынам процiлегласць палiтычных поглядау прывяла да разыходжання двух вядомых дзеячау беларускага нацыянальнага руху. Гэта адбiлася i на вынiках сесii Рады БНР. Ужо на першым яе пасяджэннi выявiлася, што яна рэзка падзялiлася на дзве процiлеглыя часткi. Большасць – эсэры i сацыялiсты-федыралiсты – выступалi супраць усякага пагаднення з польскiм урадам. Другая частка – сацыял-дэмакратычная фракцыя на чале з А. Смолiчам – заявiла аб сваёй польскай арыентаванасцi i заклiкала сесiю выказаць давер ураду Луцкекевiча. Сацыял- дэмакраты нават прапанавалiпаслаць ад iмя сесii прывiтальную тэлеграму польскаму сейму i кiраунiку польскай дзяржавы Ю. Пiлсудскаму. А.П. Аляксяюкад iмя сацыял-дэмакратычнай фракцыi прапанавау распусцiць Раду i замест яе выбраць Дырэкторыю з 5 чалавек i перадаць ёй усю грамадзянскую уладу на тэрыторыi Беларусi. Эсэрауская большасць не пагадзiлася з гэтымi прапановамi. Тады правыя i цэнтр вельмi проста вырашылi задачу барацьбы х эсэрамi. Памяшканне залы пасяджэння было зачынена. Прыйшлось зламаць дзверы i прадоужыць пасяджэнне, але ужо без фракцыi сацыял-дэмакратау. Было прынята ращэнне пазбавiць прэзiдыум Рады на чале з Я. Лёсiкам i урад А. Луцкевiча дальнейшага даверу Рады i перавыбраць iх.
13 снежня 1919 г. рэвалюцыйным шляхам была утворана новая, Народная Рада. У новы прэзiдыум Рады былi выбраны члены Савета I Усебеларускага з’езда П. Крачэускi, П. Бадунова, В. Захарка, сакратарамi Я. Мамонька i М. Козiч. Кабiнет мiнiстрау было даручана сфармiраваць В. Ластоускаму.
Новыя
кiруючыя органы БНР пацвердзiлi акт 25 сакавiка
1918 г. “Аб незалежнасцi Беларусi”, вынеслi
пратэст супраць незаконна аб’яуленага
палякамi плебiсцыту на Беларусi i польскага
гаспадарыння. У адказ польскiя улады арыштавалi
найбольш актыуных дзеячау партыi эсэрау.У
вынiку партыя эсэрау вымушана была працаваць
нелегальна. Польскiя улады адраз ж утварылi
Найвышэйшую Раду. Куды увайшлi Я. Лёсiк.
А. Смолiч, В. Iваноускi i iнш. Аднак цяпер,
калi вырашальная роля перайшла да
беларускiх эсэрау, гэта “найвышэйшая
рада” фактычна магла быць толькi марыянеткай
польскай акупацыйнай адмiнiстрацыi. Урад
А. Луцкевiча даволi хутка распауся, а сам
кiраунiк выехау у Варшаву, дзе зноу iмкнууся
высветлiць адносiны кiруючых колау Польшчы
да Беларусi. Аднак ён для Ю. Пiлсудскага
ужо быу нiхто. Гэта сустрэча з Пiлсудскiм
канчаткова развеяла яго надзеi, i ён вырашыу
адысць ад актыунай палiтычнай дзейнасцi.
Информация о работе Беларусь у перыяд польскай iнтервенцыi i грамадзянскай вайны 1919-1920 гг