Автор: Пользователь скрыл имя, 02 Мая 2012 в 21:05, доклад
Такім чынам, аналіз творчасці аўтара дазваляе канстатаваць, што разуменне чалавека Быкавым аналагічна разуменню чалавека ў французскім экзістэнцыялізме. Праблема свабоды і выбара, прадстаўленыя аўтарам, дазваляе ўбачыць у асобе В.Букава самабытнага прадстаўніка экзістэнцыяльнага напрамку і далучыць аўтара да прадаўжальніка французскай экзістэнцыяльнай традыцыі ў беларускай літаратуры.
Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці Васіля Быкава
Асаблівасць быкаўскай
прозы апошняга перыяду
Калі ранні перыяд
творчасці Быкава вызначаецца
рэалістычнасцю так званай
Праблема сваоды і
адказнасці ва ўмовах
Быкаўская інтэрпрэтацыя свабоды звязана з неабходнасцю “зрабіцца часткай натоўпу”, каб потым вырвацца з яго. Калі ў чалавека не было вопыту страты свабоды, ён ніколі не адчуе яе значнасці. Для чалавека, на думку Быкава, важным з'ўляецца зрабіць для сябе асноўны выбар: пераадоліць залежнасць ад соцыуму шляхам творчай рэалізацыі і здзяйснення самаго сябе, альбо “прыстасавацца, каб дамагчыся безканфліктнага існавання”. Быкаўскі герой народжаны савецкай таталітарнай сістэмай, якая рабіла чалавека вінцікам у саім складаным механізме. У апавяданні Быкава “Перад канцом” стары гаворыць “Свабода гэта сімвал, філасофская катэгорыя. Свабода наогул. Народу яна без патрэбы, народ і ня ведае, што з ёй рабіць. Бо ён ніколі з ёй не меў справы. Народу патрэбна, каб над ім гаспадарылі, гэта ў ягонай крыві”. З праблемай свабоды ў Быкава непарыўна звязана іпраблема выбару. Выбар з'яўляецца заўсёды і выбарам самаго сябе, сваёй будучыні.
Герой апавядання “Труба”, які быў выпадкова запаеныў газавую тубу, выбірае больш не рухацца больш ні ў які бок. Яго выбар – застацца на адным месцы і сканаць. Для яго ўжо не важна, шукаюць яго, ці не, ці будзе турбавацца яго жонка, - ён прыйшоў да свайго лагічнага фіналу ў сваім жыцці.
Экзістэнцыяльныя героі Быкава – ахвяры палітычнага абсурду камуністычнай сістэмы, ахвяры сацыяльных абставін. У адрозненні ад Сартраўскіх герояў, не яны адварочваюцца ад соцыуму, а гэта соцыум адмаўляе іх. Пакінутыя сваім грамадствам, нават ганімыя ім, героі сутыкаюцца з адзінотай, “якая набывае формы трагічнай раз'яднанасці са светам”. Усялякія памкненні асобы ў такіх абставінах з'яўляюцца безвыніковымі, і чалавек страчвае надзею і адчувае безсэнсоўнасць існавання. Такім чынам, адчужанасць чалавека нараджае відавочны абсурд. Праблема чалавечага існавання ў быкаўскай прозе непарыўна звязана з катэгорыямі свабоды і выбару. Свабода для Быкава –“скіроўваецца ў бок абмежаванасці уплыву сацыяльнага фактара”. На думку аўтара, чалавек набывае ўласную годнасць і самасвядомасць толькі ў тым выпадку, калі аддзяляецца ад палітыкі і ад грамадства. Бунт быкаўскіх герояў часцей за ўсё праяўляецца ў ярка выражаным пратэсце супраць абставін і абсурду сістэмы, якія часцей за ўсё вымушаюць героя пастаянна змагацца, скончыць жыццё самагубствам, або ахвяраваць сабою, спадзяючыся на лепшую долю іншых людзей.
Такім чынам, аналіз
творчасці аўтара дазваляе
Информация о работе Экзістэнцыяльны выбар: інтэрпрэтацыя паняцця ў беларускай культуры