Биографии беларусских писателей

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2012 в 20:26, биография

Краткое описание

Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу.

Файлы: 1 файл

Пташникау.docx

— 192.63 Кб (Скачать)

Іван  Пташнікаў

     Пташнікаў Іван Мікалаевіч нарадзіўся 7.10.1932 г. у  вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага  (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай  вобласці ў сялянскай сям’і.

  Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускуіо сярэднюю школу (1951).

Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ імя  У. I. Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай  літаратуры Белдзяржвыдавецтва (1957-1958), рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 года па 1995 год  – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1959 года. 

Друкавацца пачаў  з 1952 года (верш «На полі родным»). Першы  яго празаічны твор – аповесць «Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў  і аповесцяў – «Зерне падае  не на камень» (1959). Яны, а таксама  раман «Чакай у далёкіх Грынях» (1960) вызначылі пачатак творчага шляху Iвана Пташнікава-празаіка, прыхільнасць яго да вясковай тэматыкі, веданне  паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна  і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. 

У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану  чалавека, загучаў матыў вайны  ў лёсах людзей. 

Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка асаблівае  месца. Трагедыі спаленых разам з  людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесць «Тартак», 1968), гераічная барацьба партызан і жыхароў акупіраванай Беларусі супраць гітлераўскага нашэсця (аповесць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што  вайна ў I. Пташнікава свая, перажытая  ў дзяцінстве. Яна пакінула ў душы пісьменніка балючы незагоены след. 

Раманы «Мсціжы» (1972) і «Алімпіяда» (1984) – найболын яркія творы беларускай «вясковай» прозы 1960-80-х гадоў. У 1990-1992 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х тамах. 

Многія творы пісьменніка  перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці «Тартак» на беларускім тэлебачанні  ў 1974 г. пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнарый аўтара), а ў 1989 г. па раману «Алімпіяда» – аднайменны тэлеспектакль. 

Іван Пташнікаў  – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).

Бібліяграфія

«Зерне падае не на камень». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1959 г.

«Чакай у далёкіх  Грынях». Раман. 1962 г.

«Сцяпан Жыхар са Сцешыц». Зборнік аповесцей і  апавяданняў. 1966 г.

«Лонва». Аповесць. 1965 г., 1982 г.

«Тартак». Аповесць. 1968 г.

«Мсціжы». Раман. 1972 г.

«Найдорф». Аповесць. 1976 г.

Выбраныя творы  ў 2 тамах. 1980 г.

«Алімпіяда». Раман. 1985 г. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Литаратура:

Пташнікаў І. Тартак: Аповесць і апавяданні. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. 462 с. –  С. 461

Информация о работе Биографии беларусских писателей