Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2012 в 07:45, реферат

Краткое описание

Беларуская літаратура – адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення.Яе шматвяковая гісторыя – праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.

Оглавление

1.Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
2.Ефрасіння Полацкая
3.Кірыла Тураўскі
4.Вынік
5.Спіс выкарыстаных крыніц

Файлы: 1 файл

Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.docx

— 45.16 Кб (Скачать)

 На схіле дзён Ефрасіння  адважылася на духоўны ўчынак. У сярэдзіне зімы 1167 г. яна разам  з малодшым братам Давыдам,  стрыечнай сястрой Еўпраксіяй  і іншымі спадарожнікамі накіравалася  ў Святую зямлю. Пасля непрацяглага  наведання Канстанцінопаля Ефрасіння  нарэшце дасягае мэты свайго  падарожжа. Аслабелая жанчына  цяжка захварэла і 23 (24) мая  1167 г. памерла. У літаратуры  смерць Ефрасінні датуецца 1173 г., што вымагае далейшых даследаванняў.  Цела памерлай Давід і Еўпраксія  з адпаведнымі ўшанаваннямі паклалі  ў Феадосіевым манастыры непадалёку  ад Іерусаліма. Пасля заваявання  Палесціны Салах-ад-Дзінам у 1187 г. рэшткі цела (мошчы) Ефрасінні  былі вывезены і змешчаны ў  дальніх пячэрах Кіева-Пячэрскай  лаўры. І толькі ў 1910 г. цела  асветніцы вярнулася з трыумфам  на радзіму ў Полацк.

 Здаецца, звычайная  жанчына-палачанка, а які яркі  след пакінула ў гісторыі і  памяці беларускага народа! Ефрасіння  разумна распарадзілася сваім  жыццём і поўнасцю аддала яго  на служэнне Богу і людзям. У гэтай высакароднай жанчыне  спалучаліся і палітычная дальнабачнасць, і невычарпальная душэўная энергія,  супакаенне і пылкасць, і разважлівасць,  і шчырая вера, але перш за  ўсё – любоў.

 Дзякуючы дзейнасці  Ефрасінні полацкая Сафія стала  важным цэнтрам духоўнай культуры  Беларусі, а сабраная асветніцай  культуры Беларусі, а сабраная  асветніцай бібліятэка дала магчымасць  атрымаць добрую адукацыю многім  пакаленням палачан і далучыцца  да духоўных скарбаў чалавецтва.

 Ефрасіння Полацкая  – адна з першых жанчын сярод  усходніх славян, якую праваслаўная  царква абвясціла святой, яна  прылічана да Сабора Беларускіх  Святых (1984). Ефрасіння прызнана святой  і ў каталіцкай царкве. Вернікі  лічаць найпадобную Ефрасінню  Полацкую нябеснай заступніцай  беларускай зямлі. Яе імя носяць  цэрквы ў г. Саўт-Рывер (ЗША)  і Таронта (Канада).

Кірыла Тураўскі

 

 Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасля 1190), пісьменнік, царкоўны  дзеяч, багаслоў. Звестак пра яго  жыццё няшмат. У рукапісных пралогах  захавалася яго “Жыціе” –  кананічная царкоўная біяграфія:  “Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца  ў ёй, – нарадзіўся і выхаваўся  ў горадзе Тураве. Сын заможных  бацькоў, ён не любіў, аднак  жа, Багацця і тленнай славы  гэтага свету; але найперш стараўся  спасцігнуць вучэнне боскіх кніг  і добра напрактыкаваўся ў  святых пісаннях”. Атрымаў добрае  хатняе выхаванне, пазней спасціг  вышэйшыя навукі і мастацтвы  ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску  валодаў народнай вобразнай і  стараславянскай мовамі, глыбока  ведаў візантыйскую культуру, асабліва  паэзію і красамоўства. Рана стаў  паслушнікам аднаго з тураўскіх  манастыроў. Кірыла Тураўскі быў  першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму  і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

 Каля 1169 князь Юрый  Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі  ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць  епіскапства. У першы год свайго  служэння тураўскі епіскап набыў  вядомасць удзелам у так званай  «справе Феадорца». Нейкі Фёдар  з Уладзіміра-Суздальскага княства,  выкарыстаўшы славалюбівыя планы  князя Андрэя Багалюбскага, пачаў  раскол да гэтага часу адзінай  праваслаўнай царквы на Русі. Кірыла Тураўскі дасціпна выкрыў  ерась Феадорца і пракляў яго,  а да Андрэя Багалюбскага напісаў  шмат пасланняў па гэтай справе, якія, аднак, не захаваліся. На  думку даследчыка спадчыны Кірылы  епіскапа Яўгенія, сваімі пасланнямі  да Андрэя Багалюбскага асветнік  імкнуўся па-хрысціянску паўплываць  на князя ўсходняй Русі.

 На думку даследчыкаў  (І.Яроміна, В.Чамярыцкага), да літаратурнай  спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу  і цела, альбо пра сляпога і  кульгавага (кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці. Памёр асветнік у апошняе дзесяцігоддзе ХІІ ст. Яго памяць царква шануе 28 красавіка па старому стылю.

 Творы Кірылы Тураўскага  набылі вялікую папулярнасць  на Русі і распаўсюджваліся  ў спісах ХІІ-ХVІІ стст. Яго  малітвы друкаваліся ў Беларусі  ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава і П.Мсціслаўца, у  «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) і інш. выданнях. У 1821 К.Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы  ў «Помніках расейскай славеснасці  XII ст.». Пазней епіскап менскі  і тураўскі Яўгеній выдаў зборнік  яго твораў у перакладзе на  расейскую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае  выданне літаратурнай спадчыны  беларускага асветніка ажыццявіў  І.Яромін у 1956-1958. Ю.Лабынцаў перавыдаў  факсімільным спосабам (1992) малітоўныя  творы Кірылы з віленскага  выдання «Молитвы повседневные»  (1956).

 Казанні, альбо «Словы»,  св. Кірылы ахопліваюць велікодны  цыкл нядзельных і святочных  дзён ад Вербніцы («нядзелі Ваій»)  да Ушэсця. Кожнае з іх, з'яўляючыся  класічным творам красамоўніцкага  мастацтва, адлюстроўвае пэўную  грань багаслоўска-філасофскіх і  грамадска-этычных поглядаў пісьменніка.  Калі тэалагічныя ідэі Кірылы  Тураўскага адлюстраваны відавочна  і не заўсёды ўзгадняюцца з  артадаксальным праваслаўным багаслоўем, то сацыяльна-філасофскае вучэнне  прысутнічае ў яго творах у  скрытых формах прытчаў, мастацкіх  вобразах і сімвалах. Ён нідзе  не сцвярджае, што Бог стварыў  сусвет з “нічога”, з нейкай  пустаты, як гэта прыпісваецца  яму даследчыкамі хрысціянскай  філасофскай анталогіі. Услед  за ўсходнімі айцамі царквы  ён упадабляе Бога-Дэміурга мастаку і дойліду, які стварыў дасканалы твор – космас, зямлю і неба, расліны і жывёлы, урэшце чалавека – вянец гэтага тварэння. Распавядаючы пра цэнтральную падзею вербнага тыдня – трыумфальны ўезд Хрыста ў Ерусалім за тыдзень да яго смяротных пакут і ўваскрэсення, пісьменнік усклікае: “Ныне шествует в Ерусалім – измеривый небо пядію и Землю дланію”. Таму і паслядоўнікаў Хрыста, духоўных кіраўнікоў хрысціянства – патрыярхаў, архірэяў, ігуменаў, іерэяў “і ўсіх царкоўных вучыцеляў” ён называе “ўмелымі будаўнікамі слаўнага і вельмі чэснага дому” (“Слова ў нядзелю Ваій”).

 У “Слове на антыпасху”  пісьменнік кідкімі жывапіснымі  метафарамі малюе веснавое абнаўленне  прыроды як урачысты гімн прыгожага  тварэння свайму Творцу: “Ныне  солнце красуяся к высоте восходить  и, радуяся, землю ограваеть:  взиде бо нам от гроба праведное  солнце Хрыстос и вся верующая  Ему спасаеть. (...) Днесь весна  красуеться, оживляюши земное естьство, и бурніи ветри, тихо повевающе,  плоды гобозують (спеляць) і  земля семена питающе зеленую  траву рождаеть. Весна убо красная  вера есть Христосова, якоже крещеніем  поражаеть человеческое паки  естьство; бурніи же ветры –  грехотворніи помыслы, иже покоянием  претворившеся на добродетель  – душеполезныя плоды гобозують.  Земля же естьства нашаго, акы  семя Слово Божіе пріимши (...), дух спасенія рождаеть”. У  “Слове пра паралізаванага”  аўтар ад імя гэтага пакутніка  выказвае думку пра асноўную  прыкмету боскай прыроды Хрыста: ён не чарадзей, нават не анёл, але сам Бог, таму што “слова  яго сталася справай”. Бог жа  адносна створанай ім прыроды  выступае як вярхоўны заканадаўца,  які ўтрымлівае быццё ў стане  дынамічнай, рухомай гармоніі (“Слова  пра сляпога”).

 Законы прыроды, паводле  Кірылы Тураўскага, ёсць тое, што  на метафарычнай мове багаслоўя  называецца “страхам боскім”,  ім “движется земля, расседается  каменіе, животная трепещють,  горы куряться, светила раболепно  служать, облаци и воздушная  тварь повеленіе творять” (“Прытча  пра чалавечую душу і цела”). Вось чаму ўваскрэсенню Хрыстоваму  радуецца ўся зямля, неба ўпрыгожваецца светачамі-зоркамі, і ўся прырода красуецца, прасветленая Збавіцелем Хрыстом, які, учалавечыўшыся, прыйшоў у свет зямнога жыцця, каб абнавіць яго, прасвятліць боскім святлом. У пакаяльных малітвах паэт бачыць прамудрасць, дабрату і красу Бога-Стваральніка паводле дасканаласці яго тварэння – Сусвету, падпарадкаванага законам боскай гармоніі. Боскай воляю зямля трымаецца ні на чым, мора абмежавана пяском, ёю праведзеныя рэчышчы вялікіх і малых рэк, вада хмараў трымаецца ў паветры, сонца гарыць няспынна, месяц свеціць са страхам і зорка здзяйсняе свой мудры дух.

Кірыла Тураўскі развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў  хрысціянскай царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў паняццях, трансцэндэнтны (па-за межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне і ўмілаванне створанага ім дасканалага  сусвету, праз веру і любоў да Яго  адзінароднага і аднаіснага з  ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога  адбылася тайна спалучэння Духа і  цела, Бога і чалавека, трансцэндэнтнага і іманентнага светаў. А праз гэту тайну стала магчымым выратаванне  чалавека і ўсёй «плоці» прыроды, іх далучэнне да трэцяй іпастасі Святой Тройцы – да Святога Духа, стала  рэальнай перамога жыцця над смерцю, святасці над грахом. Багаслоўская канцэпцыя Кірылы Тураўскага грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага  светапогляду.

 Дарэчы, у творах асветніка  ёсць шмат красамоўных вобразных  думак пра ўчалавечанне Сына  Божага, які жыў з людзьмі і  самаахвяраваўся для іх духоўнага  абнаўлення.

 Хрысталагічная праблема  надае разнастайным жанрам спадчыны  беларускага асветніка светапоглядную  цэласнасць, аб'ядноўвае яго філасофскія,  сацыяльна-палітычныя, этычныя, эстэтычныя  погляды, злучае яго аксіялогію  з хрысціянскай тэалогіяй. Ён  жыў у эпоху, калі хрысціянства  на Русі яшчэ сутыкалася з  жывой язычніцкай плынню ў  народнай культуры, а ўсяленская  царква яшчэ не закончыла барацьбу  з уплывамі праціўнікаў Хрыста  – так званымі “старазапаветнікамі”, з разнастайнымі рэлігійна-філасофскімі школамі гнастыцызму, прыхільнікі якога спалучалі хрысціянскія догматы з эліністычнымі філасофскімі сістэмамі.

 У царкоўным асяроддзі  сярэдневяковай Русі склалася  негатывісцкая канцэпцыя язычніцкай  культуры, паводле якой паганскія  багі ёсць “бесы” альбо іхнія  слугі, іх неабходна выкрываць,  па магчымасці не ўпамінаць  іх імён. На гэтым ідэалагічным  фоне асветніцтва Кірылы Тураўскага  вызначаецца сваёй памяркоўнасцю,  цярпімасцю да народнай культуры. Паганская міфалогія ўяўлялася  яму верай у створаную прыроду,  а не ў самога Творцу.

 Абвяржэнню арыянства,  прыхільнікі якога адмаўлялі  саму найглыбейшую існасць хрысціянства  – боскую прыроду Хрыста і  яго богачалавечую місію на  зямлі, Кірыла Тураўскі прысвяціў  твор “Слова на пахвалу 318-ці  айцоў Нікейскага сабору”. Гэты  першы ўсяленскі сабор асудзіў  антытрынітарызм арыянства і  зацвердзіў асновы хрысціянскага  Сімвала веры – траістасць  Бога і аднасутнасць Сына з  Айцом. Нягледзячы на свой пафас  нецярпімасці да арыянскай ерасі,  асветнік дакладна вызначыў сутнасць  вучэння “папы Александрыйскай  царквы” Арыя (не толькі Хрыстос,  але і ўсё створанае Богам  – людзі і прырода

– іншасказальна могуць называцца “сынамі Божымі”, адмаўленне спрадвечнасці Хрыста і Яго аднасутнасці з Айцом) і нават прызнаў філасофскую  “злохітрасць” ератыка. Аднак у  адпаведнасці з жанрам урачыстага і  разам з тым выкрывальніцкага твора, звернутага да народа, Кірыла Тураўскі рэдка карыстаўся лагічнымі довадамі ці хоць бы спасылкамі на аўтарытэты, спадзяваўся  на сугестыўнасць (унушальнасць) вытанчаных сродкаў паэзіі і аратарскага  мастацтва.

 Спавядальныя малітвы  Кірылы Тураўскага – шчырае  лірычнае самараскрыццё душы  чалавека перад сваімі нябеснымі  бацькамі – Богам Айцом, Сынам  Божым, Маці Боскай і заступнікамі  людзей перад Богам, яго святымі:  “Знаю, – кажа спавядальнік  словамі паэта, – што Ты  прывёў мяне з небыцця ў  быццё і ўпрыгожыў падабенства  Свайго вобраза, даўшы ў дар  мне слова і розум. Ты ўзнёс мяне вышэй за жывёлу і паставіў валадаром усяго тварэння. І вось я, як дзіця, падмануты ворагам маім, і падпаў пад уладу крайняй пагібелі (...) Хоць я ўвесь нячысты і апаганены, але спадзяюся на Тваю літасцівасць, бо Ты не адхіліў дзве лепты ўдавы, але пахваліў яе пераважна перад іншымі, а таксама і мытара, што маліўся са скрухаю, апраўдаў”. Бог, кажа Кірыла Тураўскі ў сваіх малітвах, стварыў чалавека самаўладным, а ён падпарадкаваўся граху і нячысціку, зацямніўшы сваю першаствораную красу. І вось чалавек просіць Хрыста ўкрыжаваць цела яго страхам боскім, вызваліць думкі ад усяго зямнога і далучыць да нябеснага, а Багародзіцу моліць заступіцца за яго перад нябесным Царом. Цыкл малітваў завяршае “Канон малітоўны” – своеасаблівы паэтычны “магістрал”, які падсумоўвае страсны самааналіз чалавека, самавыкрыццё яго неспакойнай душы, якая імкнецца да неба, але крылы яе абцяжараныя зямнымі страсцямі – самалюбствам, зайздрасцю, злосцю, варожасцю, непрымірымасцю ды іншымі грахамі душы і цела.

 Праблему чалавека  ў яго грамадскім быцці Кірыла  Тураўскі сімвалічна выявіў у  дзвюх прытчах (кароткай і падрабязнай)  пра сляпога і кульгавага, альбо  пра чалавечую душу і цела. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік выкарыстаў як сюжэтную  аснову евангельскае апавяданне  пра “дамавітага” гаспадара,  які насадзіў вінаград і паставіў  варту ля яго варотаў. Але  развіў гэты сюжэт у складаны  красамоўніцкі твор дыдактычна-філасофскага  і сацыяльна-этычнага зместу. Дамавіты  гаспадар тут сімвалізуе Бога, стваральніка сусвету, сад-вінаград (вертаград) – зямля і “свет  гэты”, кульгавы – цела чалавека, а сляпы – яго душа, агароджа  вакол саду – законы і запаведзі  Божыя, а незачыненыя вароты, якія  вядуць у сад, – шлях да  пазнання Творцы і створанага  ім сусвету. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы свае сілы (сляпы нёс  кульгавага, а кульгавы паказваў  дарогу), самавольна трапілі ў  сад, каб паспрабаваць забароненых  пладоў. “Сляпая” душа і “кульгавае”  цела сімвалізуюць недасканаласць  чалавечага грамадства, якое “кантрабандай”  авалодала тайнамі боскага тварэння, не ў стане (па сваёй грахоўнасці і маральнай недасканаласці) выкарыстаць іх для дабра.

 У апошніх творах  красамоўніцкага жанру (пасланнях  да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра  Васіля), арыгінальных прытчах Кірыла  Тураўскі раскрыў глыбокі сацыяльна-этычны  сэнс манаскага жыцця і ўскосна  выкрыў недасканаласць дзяржаўнага  ладу, зямной улады наогул, якая  служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму ўдасканаленню.  Тут, сярод чалавечай улады,  выяўляецца духоўная місія “манаскага  чына” – даць чалавеку і  грамадству ўзоры быцця з Богам  і для боскага промыслу, жыцця  паводле вядомай малітвы: ціхага  і мірнага, у чысціні і ў  адпаведнасці з боскай праўдай.

 Для хрысціянскай культуры  таго часу багаслоўская паэтычная,  красамоўніцкая і асветніцкая  творчасць Кірылы Тураўскага  была сапраўдным адкрыццём красы  і мастацкай выяўленчай сілы  роднай мовы. Пісьменнік добра  ведаў класічную візантыйскую  рыторыку і паэтыку, творча  выкарыстаў гэту багатую эстэтычную  традыцыю, узбагаціўшы культуру  і мову свайго народа. З пазнейшых  беларускіх асветнікаў бадай  што адзіны Сімяон Полацкі  дасканала валодаў красамоўніцкім  майстэрствам, хоць і ўступаў  свайму выдатнаму папярэдніку  ў сіле і прыгажосці лірычнага  самавыяўлення.

 

 

 

Информация о работе Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.