Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Марта 2012 в 07:45, реферат

Краткое описание

Беларуская літаратура – адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення.Яе шматвяковая гісторыя – праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.

Оглавление

1.Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
2.Ефрасіння Полацкая
3.Кірыла Тураўскі
4.Вынік
5.Спіс выкарыстаных крыніц

Файлы: 1 файл

Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.docx

— 45.16 Кб (Скачать)

 

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ

КАФЕДРА РУСКАЙ І БЕЛАРУСКАЙ МОЎ

 

 

 

РЭФЕРАТ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

на тэму:

 

Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.

 

 

 

 

                                                   Выканала

                                                студэнтка 1 курса

                                                           факультэта

 Эканомiкi и Права

                                                 Мяшкова Ганна

 

 

Горкі 2012

 

Змест

 

1.Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.

2.Ефрасіння Полацкая

3.Кірыла Тураўскі

4.Вынік

5.Спіс выкарыстаных крыніц

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.

 

 Беларуская літаратура – адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення.Яе шматвяковая гісторыя – праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.

 Развіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца галоўнымi патрэбамі і густамі часу, культурна-гістарычнымі ўмовамі жыцця грамадства. Яно абапіраецца таксама на духоўны вопыт папярэдніх пакаленняў, культурныя традыцыі мінулага, якія з'яўляюцца неабходным сродкам сувязі эпох, захавання пераемнасці і адначасова служаць жыватворным фактарам культурнага прагрэсу. Лепшыя традыцыі мінулага актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новага.

Узнікненне ўсходнеславянскага пісьменства было звязана з утварэннем ва Усходняй Еўропе, куды перасяліліся славянскія плямёны з агульнай прарадзімы, першых дзяржаўных фарміраванняў. Вызначальную ролю ў зараджэнні літаратуры адыграла далучэнне ўсходнеславянскага грамадства да высокай культуры Візантыі шляхам прыняцця хрысціянства. Пісьменства  таго часу мела пераважна царкоўна-службовы, гістарычны і юрыдычна-прававы характар, калі вартасці твора вызначаліся  не эстэтычнымі крытэрыямі, не займальнасцю апавядання, а яго карыснасцю ў  справе зацвярджэння хрысціянскага  веравызнання і ўмацавання дзяржавы. Але з самага пачатку мастацкасць  у падачы матэрыялу стала абавязковым  элементам многіх жанраў пісьменства. На гэтай глебе пачалося ўзаемадзеянне  з вусным слоўным мастацтвам, што  прывяло як да развіцця выяўленчых магчымасцяў літаратуры, так і  да пашырэння яе сацыяльных функцый.

 Багатая на ідэі  і вобразы, жанры і стылістычныя  плыні, літаратура старажытнай  Русі была цесна звязанай з  працэсамі этна-, соцыя- і культурагенезу і адлюстроўвала ў сваім пачатку не столькі ўплыў імперскай візантыйскай ідэалогіі ці кіеўскіх “вялікадзяржаўных” памкненняў (хоць, вядома, літаратура не была пазбаўлена і гэтага), колькі апошнюю фазу глабальнага працэсу разгалінавання славянства на ўсходняе, паўднёвае і заходняе (кіева-наўгародскі этап зараджэння пісьменства, XI ст.), росквіт самога ўсходняга славянства і яго культуры, які супадаў з пачаткам дыферэнцыяцыі (XII – першая палова XIII ст.), яго распад, новую этна-культурную кансалідацыю і пачатак новай феадальнай цэнтралізацыі (этап «літаратурнай кансервацыі», другая палова XIII – першая палова XIV ст.). Аднак варта памятаць, што на двух апошніх этапах, як і ў XIV ст., складаліся, у выніку пачатку паступовага адасаблення літаратуры ад дыктату дзяржавы і царквы, творы агульнага ўсходнеславянскага зместу і значэння. Так, у рэтраспектыўным плане “Жыціе Аляксандра Неўскага”, “Маленне Данііла Заточніка” адзначаюць пачатак уласна рускай літаратуры, Галіцка-Валынскі летапіс – літаратуры ўкраінскай, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” і творы Кірылы Тураўскага – беларускай. Але ўсе гэтыя творы яшчэ захоўваюць агульную значнасць для ўсіх усходнеславянскіх народаў, між тым як “Аповесць пра Шаўкала”, “Казанне пра Даўмонта” значныя толькі ў кантэксце рускай літаратуры, а “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” – толькі ў кантэксце беларускай і г.д. Абапіраючыся на высока-развітыя візантыйскую і балгарскую літаратуры, яна, тым не менш, складалася як з'ява арыгінальная і высокаідэйная, а ў лепшых узорах – і як з'ява глыбока народная. Найбольш важным пры гэтым было тое, што літаратура ў цэлым не стала на службу якой-небудзь асобнай сацыяльнай карпарацыі (клірыкаў або феадалаў), а выпрацавала агульназначны маральны ідэал і з вышыні гэтага ідэалу звярталася да ўсяго грамадства, брала на сябе важнейшыя функцыі выхавання гістарычнай самасвядомасці, усталявання міру і справядлівасці, сцверджання агульначалавечых нормаў жыцця і паводзін, а ў шырокім плане – выхавання чалавека і грамадства, у тым ліку і выхавання эстэтычнага. Гэты працэс супаў са станаўленнем арыгінальнай жанравай сістэмы літаратуры, што абумоўлівала ўстойлівасць сярэднявечных жанраў у далейшым. 3 іншага боку, гэта давала пісьменніку права выказваць свае непасрэдныя адносіны да апісанага, ацэньваць навакольнае жыццё і асоб. Таму і станаўленне арыгінальнай беларускай літаратуры як з'явы нацыянальнай адбывалася на моцнай глебе літаратуры старажытнай Русі, якая прадстае перад намі як развітая, спелая, высокаідэйная і высокадухоўная па змесце і высокамастацкая па форме.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ефрасіння Полацкая

 

 Сярод жанчын-асветніц  Ефрасіння (Еўфрасіння) Полацкая  з'яўляецца найбольш яркай постаццю. Аднак жыццё і дзейнасць гэтай  падзвіжніцы кніжнай справы ў  Беларусі, фундатаркі і педагога  немагчыма апісаць грунтоўна  з-за адсутнасці дакументальных  крыніц. Пра яе жыццё і дабрачыннасць  распавядае толькі адна аповесць: “Жыціе і смерць святой і  блажэннай і найпадобнейшай Ефрасінні,  ігуменні манастыра Святога Спаса  і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што  ў горадзе Полацку”. Гэты твор, часам перанасычаны “біяграфічнымі  гіпотэзамі”, значна большую  ўвагу надае перадачы ўнутранага  стану персанажа пры поўнай  упэўненасці, што чалавек павінен  быў паводзіць сябе толькі  належным чынам. Таму на падставе  “Жыція...” цяжка падаць рэальную  біяграфію Ефрасінні.

 У дзяцінстве яна  мела імя Прадслава і, як  лічаць даследчыкі, паходзіла з  княжацкага роду. Яе дзедам быў  полацкі князь Усяслаў Брачыславіч,  а бацькам – малодшы з яго  сыноў Святаслаў-Георгій. Бяздоказнай,  хоць і прыгожай з'яўляецца  гіпотэза, што маці паходзіла  з сям'і, якая была ў сваяцтве  з домам візантыйскіх імператараў  Комнінаў. Год нараджэння Прадславы  дакладна не ўстаноўлены, а  прыблізна акрэсліваецца 1101-1105 гг. Пра дзяцінства Прадславы ў  “Жыціі...” сказана вельмі мала, але паведамляецца, што “была  дзяўчына вельмі здольная да  кніжнай навукі, нават не дасягнуўшы  яшчэ паўналецця, і было гэта  плёнам малітвы. Так любіла  вучэнне яна, што дзівіўся бацька  яе з любові такой да навук.  І па ўсіх гарадах разышлася  слава пра яе мудрасць, і добрыя  здольнасці да навук, і красу  цялесную, бо была яна прыгожа  надта абліччам”.

 Прывабныя рысы, душэўная  чысціня дзяўчыны рана выклікалі  цікавасць да яе, і Прадславу  сталі наведваць шматлікія сваты,  каб парадніцца з вядомым полацкім  княжацкім домам. Бацька Прадславы  меў намер умацаваць сваё палітычнае  становішча дынастычным шлюбам  дачкі з сынам уплывовага князя,  які вылучаўся сярод іншых сваім княжаннем і багаццем. Аднак Святаслава-Георгія чакала роспач: пад уздзеяннем духоўнай літаратуры дачка ўжо вырашыла прысвяціць сябе служэнню людзям і Хрысту. Яшчэ зусім маладая Прадслава разважала: “Што ж зрабілі нашы роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх міма праляцела і загінула іх слава, быццам прах і горш за павуцінне. Затое жанчыны, якія жылі раней, і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом і целы свае аддалі на пакуты, і склалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але духоўным мячом адсеклі ад сябе плоцкія асалоды, аддаўшы цела сваё на пост і надбанне, і каленныя пакланенні, і зямельныя ляжанні,- тыя памятныя на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, і яны там з анёламі Бога ўслаўляюць. А слава гэтая – пыл і попел, быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне”. Аднойчы князёўна пакідае бацькоўскі палац і ідзе ў манастыр. Даведаўшыся пра гэта, бацька рваў на галаве валасы, а маці плакала, як па нябожчыцы. Ды і ігумення манастыра родная цётка Ефрасінні, жонка Рамана Усяславіча, спрабавала адгаварыць Прадславу: “Яшчэ ж маладая ты векам, каб вынесці цяжар манаскага жыцця; як зможаш пакінуць княжанне і славу гэтага свету?!” Аднак не па гадах цвёрдая ў сваіх перакананнях Прадслава яшчэ больш настойвае на сваім рашэнні і нарэшце дабіваецца прыняцця ў манастыр, нарачоная цудоўным імем Ефрасіння (па-грэчаску – радасць).

 Трэба адзначыць, што  манастыры ў ХІ-ХІІ стст. на  землях Беларусі адыгрывалі важную  ролю ў збіранні інтэлектуальнага  патэнцыялу грамадства. Яны з'яўляліся  цэнтрамі духоўнага жыцця. Тут  падзвіжнікі спасцігалі навуку, набывалі мастацкі густ, а галоўнае, вучыліся хрысціянскай дабрачыннасці.  Маладыя таленавітыя людзі маглі  раскрыць свае здольнасці літаратара, мастака, кампазітара. Манахі  не парывалі духоўных сувязяў  са знешнім светам, а шчодра  дзяліліся з насельніцтвам набытымі  ў манастыры ведамі. Ефрасіння,  каб служыць свайму народу, самааддана  ўключылася ў вучэбны працэс і яшчэ больш рупліваю стала, “збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала мёд у соты”.

 Праз некаторы час,  прыкладна каля 1120 г., Ефрасіння,  адчуваючы пасіўнасць свайго  служэння і схільная да большага  падзвіжніцтва, атрымлівае дазвол  епіскапа Іллі і засяляецца  ў келлі, прыбудаванай да сцяны  полацкага Сафійскага сабора. Пры  саборнай бібліятэцы Ефрасіння  пачала перапісваць кнігі, а  грошы ад іх продажу аддавала  бедным людзям. Можна лічыць, што  была створана майстэрня-скрыпторый, дзе працавалі апантаныя высокай  ідэяй людзі: перапісчыкі, пераплётчыкі, мініяцюрысты і іншыя, адным  словам – майстры кніжнай справы, галоўным клопатам якіх былі  не фінансавыя прыбыткі, а імкненне  данесці да людскіх сэрцаў  хрысціянскае слова. Верагодна,  Ефрасіння не толькі займалася  перапіскай кніг, але і сама  пісала літаратурныя творы, якія  не захаваліся. Існуе паданне,  што яна мела дачыненне да  стварэння летапісу Полацкага  княства, які да нас не дайшоў.

 У канцы 1120-х гадоў  яна заснавала жаночы манастыр  пры Спаскай царкве ў мястэчку  Сяльцо непадалёку ад Полацка.  Пры падтрымцы епіскапа, які ў  прысутнасці сведак – Святаслава-Георгія  і яго старэйшага брата Барыса  Усяславіча – аддае Ефрасінні  патрэбны ўчастак і прароцкі  абвяшчае: “працай тваёй узвялічыцца  гэтае месца”. Манастыр святога  Спаса хутка набыў шырокую  вядомасць. Па просьбе Ефрасінні  бацька адпусціў у манастыр  яе малодшую сястру Гардзіславу  (у манастве Еўдакію) для навучання  грамаце. Прыкладна ў 1129 г. ў  манастыр прыходзіць і стрыечная  сястра Звеніслава (у манастве  Еўпраксія), ахвяруючы яму залатыя  рэчы і каштоўныя рызы. Сваю  вялікую справу Ефрасіння распачала  не маючы нічога, акрамя хлеба  і кніг, аднак неўзабаве ахвяраванні  манастыру ўзраслі і гэта дало  магчымасць пачаць будаўніцтва  новай царквы святога Спаса.  Работы ўзначаліў дойлід Іаан. Будаўніцтва прайшло ў сціслы  тэрмін – усяго за 30 тыдняў. Царква  з'яўляецца дасканалым узорам  полацкай архітэктурнай школы.  Асветніцтва спрыяла ўпрыгожванню  храма унікальнымі фрэскавымі  размалеўкамі. Пазней яна падаравала  Спаскай царкве дарагі крыж, выкананы па асабістым заказе і эскізам Ефрасінні майстрам-ювелірам Лазарам Богшам у 1161 г.

Крыж Ефрасiннi Полацкай

 Крыж мае шасціканцовую  форму, велічынёю 51 см і выкананы  са срэбра, золата і дарагіх  каменняў. Па баках крыжа на  сярэбраных пазлачаных бляшках  знаходзiцца надпic на царкоўнаславянскай  мове, якi ёсць вельмi вартасным  i рэдкiм дакумантам тых часоў.  Напic у перакладзе: “Улета 6669 (гэта  зн. 1161) пакладае Еўфрасiння чэсны  крыж у cвaiм манастыры ў царкве  святога Спаса. Чэснае дрэва  бязвартаснае ёсць, а акаванне  яго: золата i срэбра i камене i перлы  100 грывен, а да... (тут напic пашкоджаны) 40 грывен. Каб нiколi не выносiўся  з манастыра, не аддаваўся,  не прадаваўся. Калi ж хто не  паслухаецца i вынесе з манастыра,  каб яму не ўспамагаў чэсны  крыж нi ў гэтым жыццi, нi ў  будучым, i хай будзе пракляты  святою i жыватворчаю Тройцаю i святымi 318 айцамi i сямю саборамi святых  айцоў, i хай яго спаткае доля  Юды, якi прадаў Хрыста. Хто адважыцца  зрабiць гэта... (зноў пашкоджана) вяльможа, цi князь, цi бicкуп,  цi iгумення, цi любы iншы чалавек,  хай на iм збудзецца гэтае пракляцце.  Еўфрасiння ж раба Хрыстова, зладзiўшая  гэты крыж, прыме вечнае жыццё  з yciмi святымi”.

 Выклiканы гэты напic тым, што даўней грабленне цэркваў  не было рэдкiм з'явiшчам, нават  у спакойны час. Нават caмi  архiрэi, асаблiва грэкi, не раз  забiралi з цэркваў вартасныя  рэчы. У Полацку якраз займаў  епicкапскi пасад грэк Козма  (1143-1156), магчыма, ён прычынiўся  да тагo, што ў надпicе не забылiся  ўпамянуць i "бicкупа".

 Пры канцы ручкi на  крыжы ёсць надпiс майстра:  “Госпадзе, памажы рабу свайму  Лазару, званаму Богшам, зрабiўшаму  гэты крыж для царквы святога  Спаса i Еўфрасiннi”. Пачатак гэтага  надпicу зусiм тaкi самы, якi сустракаецца  на Барысавых камянях.

 На крыжы знаходзяцца  выкананыя ў перагарадчатай Biзантыйскай  эмалi абразы Хрыста, Багародзiцы i святых, акаля ix адпаведныя надпicы. З надпicаў таксама даведваемся аб тых мошчах, якiя знаходзяцца ў крыжу:

1) частка дрэва, акропленая  крывёю Icyca Хрыста,

2) крыху большая частка  дрэва св. Крыжа,

3) камень ад гроба Багародзiцы,

4) частка мошчаў першамучанiка  Сцяпана,

5) кроў св. Дзмiтра,

6) частка мошчаў св. Панцялеймана.

 На вялiкi жаль, невядома, дзе гэты крыж знаходзiцца сёння,  якая яго спаткала доля. Каля 1930 г. з’явiлicя звeсткi ў газетах,  што яго прадалi ў Швецыю.

 Разнастайная дзейнасць Ефрасінні ўражвае багаццем ініцыятыў і паслядоўнасцю іх рэалізацыі ў жыццё. Але найбольшую ўвагу асветніца надавала духоўнаму самаўдасканаленню і вучыла добраму і вечнаму сваіх слухачоў і вучняў. Кожны дзень яна павучала манашак цярплівасці і духоўнай чысціні, павазе да старэйшых, любові да тых, хто побач. Яна рыхтавала іх да магчымых у будучым жорсткіх выпрабаванняў у адвечнай барацьбе Дабра і Зла. “Вось я сабрала вас, нібы квактуха птушанятаў, пад крылы свае і на пашы, быццам авечак, каб вы пасвіліся ў запаведзях Божых. І я вясёлым сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашай працы, і гэтакі дождж праліваю да вас вучэннем. А нівы вашы ў той жа меры стаяць, не ўзрастаючы, не ўзыходзячы ўгору”. З палымянымі словамі Ефрасіння звярталася да людзей не толькі ў манастыры, але і за яго сценамі. Яна выступала з міратворчымі пропаведзямі перад усімі, хто імкнуўся паслухаць яе парады, знайсці дапамогу і заступніцтва. “Была яна памочніца пакрыўджаным, зажураным суцяшэннем, распранутым адзеннем, хворым наведваннем ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Ефрасіння сэрца сваё ўспойвала Божаю мудрасцю. Ефрасіння – незвядальная кветка райскага саду, арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду на ўсход, як прамень сонечны, прасвятліўшы зямлю Полацкую”, – вось сціслая характарыстыка агіёграфа, якую ён занатаваў у “Жыціі...” хрысціянкі-асветніцы. “Яна не хацела бачыць, каб хто варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць адзінадушнымі”.

Информация о работе Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.