Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Мая 2013 в 10:49, доклад
Промыслы і рамествы займаюць важнае месца ў сістэме культуры і ў народнай жыццядзейнасці. Паралельнае ўжыванне гэтых тэрмінаў у літаратуры (як і ў бытавой гаворцы) паказвае на іх ідэнтычнасць, поўнае ці частковае супадзенне іх сэнсу, прадметнага зместу. Разам з тым у трактоўцы гэтых паняццяў есць пэўныя разыходжанні, якія звязваюцца з розным характарам працы, узроўнем майстэрства, сацыяльна-эканамічнай арганізацыі, адносінамі да рынку.
Промыслы і рамествы
займаюць важнае месца ў
У вузкім сэнсе промысел –
гэта падсобны (дапаможны, не галоўны)
занятак з мэтай здабычы
Пры гэтым кожны прыродны матэрыял, што служыць асновай для вырабу разнастайных рэчаў, патрабуе свайго “індывідуальнага” падыходу, асобай тэхнікі апрацоўкі, спецыфічных навыкаў і прылад працы. У залежнасці ад матэрыялаў вылучаюцца асобныя групы раместваў, што шырока былі распаўсюджаны колісь у Беларусі і якія далі пачатак апасля розным галінам прамысловай вытворчасці. У ліку іх:
Дрэваапрацоўчыя (цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве, вытворчасць дахавых матэрыялаў і інш.);
Металаапрацоўчыя (кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, вытворчасць зброі, чаканка, ювелірнае і інш.);
Апрацоўка мінеральнай сыравіны (ганчарства, цагельнае, кафельнае, кладка печаў, каменячоснае, мураванае дойлідства, мулярнае, гутнае);
Гарбарна-кушнерскія (гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, шавецкае, рымарства, вытворчасць рамянеў);
Апрацоўка валакністай сыравіны і выраб адзення (ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае);
Прыгатаванне харчовых вырабаў і іх захаванне (мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне і захоўванне мясных вырабаў, рыбы, кансерваванне гародніны, фруктаў, ягад, грыбоў і інш.).
Такая класіфікацыя традыцыйных раместваў (ці промыслаў) з’яўляецца найбольш зручнай, хаця і не пазбаўлена некаторых умоўнасцей. Справа ў тым, што некаторыя промыслы спалучаюць у сабе разнародныя аперацыі, якія можна аднесці адначасова да розных відаў рамеснага майстэрства. Да розных груп раместваў можна аднесці выраб посуду, кравецтва (пашыў адзення з тэкстылю і пашыў кажушкоў, дубленак), рымарства (выраб скураной вупражы з металічнымі дэталямі і асобнымі драўлянымі элементамі), стальмаства і некаторыя іншыя.
Усе рамествы і промыслы можна было б падзяліць на хатнія (для ўласных патрэб), рмяство па заказе і на рынак (дробнатаварная вытворчасць). Рамествы і промыслы падзялялі таксама на стацыянарныя і адыходныя, ці вандроўныя (дойлідства, будаўніцтва мастоў, дарог, рамізніцтва, лясныя, лесахімічныя, лесасплаўныя і іншыя промыслы).
У сярэднявечны перыяд амаль кожны сялянскі двор выступаў як самастойны вытворчы калектыў з шырокім дыяпазонам гаспадарчай дзейнасці. Разнастайныя жыццева неабходныя прадметы – харчовыя прыпасы, жылле і адзенне, тканіны і скуры, рэчы хатняга ўжытку і посуд, сельскагаспадарчыя прылады і транспартныя сродкі – усе гэта ў абсалютнай большасці выраблялася на месцы сваімі ўласнымі рукамі.
Наступ машыннай індустрыі
адарваў традыцыйныя асновы рамяства
як мастацтва, знізіўшы грамадскі прыярытэт
ручной працы, майстэрства ўмелых рук.
Чыста спажывецкія, утылітарна-практычныя
функцыі рамяства выйшлі на першы
план у сваім безгустоўна-
Развіцце буйной прамысловасці
абумовіла паступовае скарачэнне такіх
раместваў, як ткацкае, ганчарнае, экіпажнае;
менш распаўсюджанымі сталі
Аднымі з найбольш перспектыўных былі рамествы, арыентаваныя на індывідуальныя заказы, - шавецкае, кравецкае, шапавальнае, аўчыннае, рымарскае, кавальскае, сталярнае. Майстры гэтых прафесій часцей за ўсе працавалі на сыравіне заказчыка. У ганчарстве, бондарстве, стальмастве, вырабе кошыкаў і розных бытавых рэчаў пераважала вытворчасць на рынак.
Падводзячы некаторыя вынікі, можна вылучыць найбольш перспектыўыя народныя рамествы і промыслы, якія паспяхова развіваюцца ці маюць усе шансы на адраджэнне. Сярод іх (называем па групах):
- кравецкае (швейнае), ткацтва (у прыватнасці, мастацкае – дываноў, посцілак, ручнікоў), вязанне, вышыўка, набойк, пляценне;
- сталярна-мэблевае,
разьба па дрэве, такарнае, бандарнае,
выраб кухонных рэчаў (дошак,
лыжак, мяшалак, таўкачыкаў, валькоў
і інш.), выраб кошыкаў, сувенірных
сумак, берасцянак, шкатулак і
іншых сувеніраў, нарэшце,
- кавальства,
пляценне сетак, выраб
- мураванае будаўніцтва, каменячоснае, выраб мемарыяльных помнікаў, керамічнае, кладка печаў, шкларобства;
- кушнерства
(апрацоўка футры і аўчын), пашыў
кажушкоў, дубленак, шапак, шавецкае
(вытворчасць разнстайнага
- выраб
і захаванне разнастайных
- здабыўныя
промыслы – збіральніцтва (
Да рамесных спецыяльнасцей калісьці адносіліся і такія прафесіі, як маляры, цырульнікі, аптэкары, друкары, пераплетчыкі. Сутнасць гэтых прафесій мала змянілася са старажытных часоў і, нягледзячы на тэхнічную рэваюцыю, па-ранейшаму патрабуе майстэрства ўмелых рук.
Да патэнцыяльа перспектыўных
адносяцца тыя рамествы і промыслы,
якія здольны адрадзіцца і набыць
“другое дыханне” пры стварэнні
пэўных, спрыяльных умоў. У ліку іх мажліва
назваць ткацкае, аўчынашубнае, рымарскае,
кафельнае рэтраспектыўнае
Информация о работе Традыцыйныя рамёствы і промыслы Беларусі