Автор: Пользователь скрыл имя, 18 Апреля 2012 в 00:14, реферат
Рэвалюцыя 1905-1907 гадоў завяршыла сабой першы перыяд развіцця капіталізму. У гады рэвалюцыі існавалі свабоды слова, саюзаў, сходаў, дзейнічала Дзяржаўная дума. Пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да пардаментарызму.
Уводзіны ст.3
“Наша доля” ст.4
“Наша ніва”. Першая “Наша ніва” ст.5
Другая “Наша ніва” ст.8
Трецяя “Наша ніва” ст.8
Вывад ст.10
Спіс літаратуры ст.11
Такім
чынам, дзейнасць газеты адыгрывала
важную ролю ў справе кансалідацыі
беларускай нацыі, развіцця яе мовы і
культуры і асабліва ў фарміраванні
самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта
яна ўпершыню ахапіла ўвесь край
паняццем “Беларусь”.
Другая “Наша ніва”
“Наша ніва” - штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета дэмакратычнага кірунку. Другая газета з такой назвай, спроба аднаўлення аднайменнага выдання перыяду 1906 - 1915.
Выдавалася ў Вільні ва ўмовах польскай акупацыі, на беларускай мове, у перыяд з 28 Кастрычнік 1920 года па 20 снежня 1920. Выйшла 9 нумароў. Рэдактар - У. Знамяроўскі, з 3-га нумару.
Газета
асвятляла падзеі, звязаныя з акупацыяй
Беларусі польскімі войскамі і падрыхтоўкай
яе падзелу між суседнімі
Забароненая
польскай вайсковай цэнзурай.
Трэцяя “Наша ніва”
У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ.
Адноўленае выданне заняло выключнае месца сярод іншых беларускіх перыёдыкаў. «Наша ніва» адмовілася ад «абарончай стратэгіі», ад самаізаляцыі, уласцівых многіх беларускамоўным выданням савецкае пары. На старонках «Нашай нівы» значнае месца занялі дыскусіі на ўніверсальныя тэмы, з’явілася вялікая колькасць перакладаў.
У
Беларусі ішлі складаныя працэсы
нацыябудаўніцтва. Узяла верх аўтарытарная
мадэль дзяржавы. Час патрабаваў стварэння
паўнавартых СМІ. Таму ў 1996 г. было прынятае
рашэнне пра перанясенне
Ад 1999 году газета вяртаецца да штотыднёвае перыядычнасці.
У 2000 годзе рэдактарства ў «Нашай ніве» пераймае Андрэй Дынько і аб’ём газеты павялічваецца з 12 да 16 старонак штотыднёва, ад 2005 году – да 24-х.
У
1991-2008 гадах газета карысталася дарэформеным
варыянтам беларускага
У
2005 годзе ўлада забараняе
Ад 2006 году інтэрнэт-вэрсія «Наша ніва» пачынае эвалюцыю ў фармат інтэрнэт-платформы, прыстасоўваючы тэхналогію выдання да эпохі электронных СМІ. Ад 2008 года сайт НН актыўна асвойвае мультымедыйную сферу. НН можна чытаць у асноўных сацыяльных сетках, глядзець і слухаць.
Газету можа знайсці любой карыстальнік сеткі інтэрнэт:
У 2006 годзе газете споўнілася 100 гадоў. З юбілеям рэдакцыю павіншавалі Офіс АБСЕ ў Мінску, Таварыства Вольных Літаратараў, Моладзь Беларускага Народнага Фронта, прадстаўнік ААН у Республіцы Беларусь, “ЗБС “Бацькаўшчына””, газета “Intex-press” і чытачы. А Антон Бубала нават прысвяціў верш газеце:
“«Нашай Ніве»:
Мая святая, беспартыйная,
Дасюль яшчэ хрэстаматыйная –
Табе, сяброўка стогадовая,
Ад сэрца шлю любові слова я.
Сваёю моваю шляхетнаю,
Сваёй манераю адметнаю
Мяне даўно к сабе прынадзіла
І аніколі яшчэ не здрадзіла.
Тваю ацэнку бесстароннюю
Заўжды складаным часам помню я.
Цалую ўсе твае староначкі,
Чытаючы і ўдзень, і ўпоначкі.
Мая змястоўная таўстушачка,
Маёй радзімы шчырка-душачка,
Мая яснотка прад хімэраю –
Люблю. Ня здраджу. Шчыра верую.”
Нягледзячы
на перапынкі, традыцыя выдання «Нашай
нівы» існуе ўжо больш за сто
гадоў. Для беларускай прэсы гэта
ўнікальная з’ява. Заўважце, што «Наша
ніва» заўжды была выданнем грамадскім
і ніколі – дзяржаўным, ніколі не
трапляла пад кантроль аўтарытарнай
ці таталітарнай улады. Ва ўсе перыяды
існавання газеты яна была газетай
нацыянальнага інтарэсу.
Вывад:
«Наша доля» і “Наша ніва” – гэта і культурныя сімвалы, і жывая традыцыі.
Першыя
легальныя газеты “Наша доля”, “Наша
ніва” – перыядычныя друкаваныя
органы на роднай мове, з дапамогай
якого развівалася
Газеты з вялікая прыемнасцю былі ўспрыняты ў народзе.
“Наша доля” і “Наша ніва”
сцвердзілі сябе органам аб’
“Наша ніва” - паўнаварты сучасны інтэрнэт-партал. Яна і сёння, як і сто гадоў таму, – голас незалежнага беларускага грамадства.
«Наша
Ніва» - не проста газета, гэта адлюстраванне
гісторыі Беларусі ў XX стагоддзі: пастаянны
кантроль з боку ўлады, канфіскацыі,
закрыцця, але і вялікія імёны
- Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч,
Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Максім
Гарэцкі. «Наша Ніва» згуляла
выключную ролю ў нацыянальным адраджэнні
беларусаў, у барацьбе за прызнанне
існавання беларускага народа, у
развіцці мовы і літаратуры. І зараз
газета «Наша Ніва» працягвае
выдавацца, публікуе арыгінальныя артыкулы
і інфармацыю, якую не знойдзеш у
дзяржаўнай прэсе.
Спіс
літаратуры: