Рэпрэсii сярод iнтэлектуальных слаеў грамадства г.Мiнска ў 1920–1930 гг

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 18:35, доклад

Краткое описание

Тысячы жыхароў горада розных нацыянальностей i сацыяльнага паходжання беспадстаўна абвiнавачвалiся ў антысавецкай дзейнасцi, прыгаворвалiся да вышэйшай меры пакарання, альбо асуджвалiся на доўгiя гады знаволення ў лагерах, высылалiся за межы сваёй Радзiмы.Рэпрэсiўную палiтыку савецкай улады адной з першых адчула на сабе невялiкая па колькаснаму складу беларуская iнтэлiгенцыя, значная частка якой канцэнтравалася ў Мiнску.

Файлы: 1 файл

Рэпрэсii.doc

— 38.50 Кб (Скачать)

Рэпрэсii сярод iнтэлектуальных слаеў грамадства г.Мiнска ў 1920–1930 гг.

Тысячы  жыхароў горада розных нацыянальностей i сацыяльнага паходжання беспадстаўна абвiнавачвалiся ў антысавецкай дзейнасцi, прыгаворвалiся да вышэйшай меры пакарання, альбо асуджвалiся на доўгiя гады знаволення ў лагерах, высылалiся за межы сваёй Радзiмы.Рэпрэсiўную палiтыку савецкай улады адной з першых адчула на сабе невялiкая па колькаснаму складу беларуская iнтэлiгенцыя, значная частка якой канцэнтравалася ў Мiнску. Статус сталiчнага горада прыцягваў адукаваныя кадры ва ўсе сферы жыцця ад органаў улады да культурных устаноў. У сваiх адносiнах да iнтэлiгенцыi савецкая улада з аднаго боку падкрэслiвала неабходнасць прыцягнення ўсiх яе прафесiйных атрадаў да ўдзелу ў пабудове новага жыцця, з другога – ужывала рэпрэсiўныя меры да тых, хто не пагаджаўся з яе палiтыкай, меў свае погляды на развiццё падзей. Суд над такiмi праходзiў без асобнага разбiрацельства i аналiзу фактаў абвiнавачвання i выносiў нават смяротныя прыгаворы тым, чые паводзiны не ўяўлялi небяспекi для бальшавiцкай улады. У вераснi 1921 г. былi беспадстаўна прагавораны да расстрэлу з заменай на 5 гадоў турэмнага зняволення таленавiты кампазiтар, галоўны хармайстар Беларускага дзяржаўнага тэатра У.В.Тэраўскi i тэатральны дзеяч У.С.Фальскi. Пасля датэрмiновага вызвалення ў 1923 г. са Смаленскай катаржнай турмы У.В.Тэраўскi шмат зрабiў як фалькларыст, кампазiтар, кiраўнiк розных харавых калектываў Мiнска. Аднак, пасля абвiнавачвання ў прыхiльнасцi да “нацыянал-дэмакратызму” у пачатку 30-х гг. быў звольнены з працы i служыў у хоры адной з цэркваў Мiнска. Па беспадстаўным абвiнавачаннi як “агент польскай разведкi” ён быў расстраляны ў 1938 г. (рэабiлiтаваны ў 1957 г.). У.С.Фальскi пасля адбыцця пакарання так i не змог вярнуцца ў БССР .Працягам рэпрэсiўных мер супраць iнтэлiгенцыi з’яўлялася прынятае ў жнiўнi 1922 года УЦВК рашэнне “Аб адмiнiстрацыйнай высылцы асоб, прзнаных сацыяльна небяспечнымi”. На яго падставе ўлада атрымала права без суда выслаць за мяжу абвiнавачаных у гэтым асоб, альбо заключаць iх у лагеры. Падобныя рашэннi дзейнiчалi i ў БССР. У вераснi 1922 г. на прэзiдыуме ЦБ КПБ разглядалася пытанне “Аб высяленнi прафесараў i грамадскiх работнiкаў Беларусi”. Размова вялася пра тых асоб, якiя ў тагачасны момант, альбо ў ранейшым лiчылiся членамi партый, апазiцыйных бальшавiцкай. Нягледзячы на тое, што квалiфiкаваных кадраў вельмi не хапала не толькi ў Мiнску, але i па ўсёй рэспублiцы, вынiкам абмеркавання стала рашэнне аб высылцы з БССР выкладчыцы БДУ Я.А.Гурвiч i прызначэнне да высылкi яшчэ 10 чалавек. Сярод iх значылiся выкладчыкi БДУ А.А.Савiч i прафесар В.В.Якунiн, загадчык навукова-даследчага аддзела Наркамзема БССР, прафесар С.В.Скандракоў, рэктар Сельскагаспадарчага iнстытута Н.К.Ярашэвiч i iншыя. Кантроль за iнтэлiгенцыяй, асаблiва яе дарэвалюцыйнай часткай, не змяньшаўся – у  наступныя гады ён набываў ўсё больш шырокi размах. Была створана цэлая сiстэма вышуку, даносаў, назiранняў, на основе якiх амаль на кожнага прадстаўнiка iнтэлiгенцыi складалiся асобныя характарыстыкi. У iх адзначаўся не толькi жыццёвы шлях, але i палiтычныя погляды, адносiны да савецкай улады, размовы аб яе палiтыцы з сябрамi i супрацоўнiкамi. Звесткi з такiх характарыстык выкарыстоўвалiся пры звальненнi i прыёме на працу, як падстава для рознага роду “чыстак”, разборы тых, хто, з пункту гледжання улады, меў якiя-небудзь памылкi.Iнфармацыя аб iнтэлiгенцыi збiралася Дзяржаўным палiтычным упраўленнем (ДПУ) БССР, партыйнымi органамi на месцах i ў форме рознага роду iнфармацый паступала ў ЦК КП(б)Б. Адзiн з такiх дакументаў, падрыхтаваных для ЦК КП(б)Б на матэрыялах сакрэтнага аддзела ДПУ у кастрычнiку 1925 г. даваў скажоныя характарыстыкi палiтычных поглядаў прадстаўнiкоў мiнскай iнтэлiгенцыi з ярлыкамi “шавiнiсты”, “нацыяналiсты”, а Я.Ю.Лёсiк, на той час выкладчык БДУ, правадзейны член Iнстытута беларускай культуры, наогул названы “ярым контррэвалюцыянерам”. Сярод тых, хто трапiў ў дакумент, актыўныя будаўнiкi беларускай культуры навукоўцы М.В.Азбукiн i А.А.Смолiч, пiсьменнiк i паэт Якуб Колас, намеснiк наркома асветы БССР А.В.Балiцкi, грамадскi дзеяч П.В.Iльючонак i iншыя. Многiя з пералiчаных у дакуменце на рубяжы 30-х гадоў былi асуджаны па справе (“СВБ”).Адносная свабода першай паловы 20-х гадоў у выказваннi думак, творчай i грамадскай дзейнасцi была вельмi абмежаванай. Тое, што не ўкладалася ў рамкi партыйных пастулатаў, рэзка крытыкавалася з прымяненнем адмiнiстратыўна-рэпрэсiўных мер. У кастрычнiку 1925 г. быў рэзка асуджаны за несуадносiны з партыйнай лiнiяй па пытаннях iнтэлiгенцыi артыкул асiстэнта медыцынскага факультэта БДУ П.В.Трамповiча “Шляхi беларускай iнтэлiгенцыi”, якi быў надрукаваны у газеце “Савецкая Беларусь” 21 кастрычнiка 1925 г. Тое, што аўтар пры асвятленнi пытання не падкрэслiў класавы падыход, кiруючую ролю партыi ў рабоце з iнтэлiгенцыяй, мела неадкладныя вынiкi. На другi дзень пасля публiкацыi рашэннем бюро ЦК КП(б)Б рэдактар газеты I.I.Шыпiла быў зняты з пасады, а аўтару ў спецыяльным артыкуле той жа газеты пералiчылi яго памылкi, падкрэслiўшы, што прызнанне беларускай iнтэлiгенцыяй сацыяльнай рэвалюцыi, дыктатуры пралетарыяту” адзначае не проста “сумесную працу з партыйнымi i савецкiмi установамi” (Трамповiч), а сумесную працу пад кiраўнiцтвам партыi” .Моцнай крытыкi ў пачатку 1926 г. падверглася падрыхтаваная да друку кнiга М.В.Доўнар-Запольскага “Гiсторыя Беларусi”. Бюро ЦК КП(б)Б забаранiла яе выданне, як “выражаючую пазiцыi беларускага нацыянал-дэмакратызма”. Яе аўтар, вядомы вучоны, доктар гiстарычных навук, прафесар БДУ быў вымушаны пакiнуць Беларусь у вынiку пастановы гэтага ж партыйнага органа ад 2 красавiка 1926 г. “Аб выездзе М.В.Доўнар-Запольскага з БССР” .З другой паловы 20-х гадоў шмат хто з прадстаўнiкоў беларускай iнтэлiгенцыi сталi абвiнавачвацца ў нацыянал-дэмакратызме – плынi напачатку ХХ стагоддзя, накiраванай на сацыяльнае, нацыянальнае i культурнае адраджэнне беларускага народа.У першыя гады савецкай улады нацыянал-дэмакратызм на расцэньваўся варожым да яе, аднак, у другой палове 20-х гадоў быў абвешчаны партыяй бальшавiкоў контррэвалюцыйным, накiраваным супроць дыктатуры пралетарыяту. Яго носьбiтамi  лiчылася беларуская iнтэлiгенцыя, асаблiва яе дарэвалюцыйная частка. У канцы 20-х гадоў канчаткова вызначылiся пазiцыi кiруючай партыi адносна гэтай плынi, як указвалася на ХI з’езде КП(б)Б, неабходнасць рашучага змагання з варожымi нацыянальна-дэмакратычнымi элементамi”.Абвастрыць абстаноўку вакол iнтэлiгенцыi, прыпiсаць асобным яе прадстаўнiкам антысавецкiя погляды паспрыялi вывады камiсii ЦКК УКП(б), якая вясной 1929 г. на працягу 52 дзён абследавала практыку нацыянальнай работы ў БССР. У пачатку 1930 г. пачалiся арышты мiнскай iнтэлiгенцыi па сфабрыкаванай ДПУ БССР справе «Саюза вызвалення Беларусi». Адным з першых у лютым 1930 г. арыштаваны былы намеснiк старшынi Белдзяржвыдавецтва П.В.Iльючонак, вясной–летам гэтага ж года – асноўная  частка тых, хто праходзiў па гэтай справе. У iх складзе – нарком  земляробства БССР Д.Ф.Прышчэпаў, былы намеснiк наркома земляробства БССР А.Ф.Адамовiч, акадэмiкi Беларускай акадэмii навук В.Ю.Ластоўскi. Масавыя арышты iнтэлiгенцыi праходзiлi, як правiла, ноччу з вобыскамi, пад час якiх канфiскоўвалiся сямейныя каштоўныя рэчы, дакументы, рукапiсы i iншае з хатняга архiва. Аб тых, каго забiралi, даведвалiся ад iх сяброў, калег па працы, суседзяў.Усяго па справе “СБВ” праходзiлi 108 чалавек, усе яны з’яўлялiся прадстаўнiкамаi беларускай iнтэлiгенцыi з розным узростам i стажам працы. Самы старэйшы з iх, вядомы навуковец Б.Эпiмах-Шыпiла меў узрост 71 год. Сярод арыштаваных – каля 70 чалавек працаўнiкi розных устаноў Мiнска.Пасля некалькiх месяцаў следства, справы на 18 вязняў былi спынены, i яны былi вызвалены з турмы. Часовую свабоду атрымалi навукоўцы П.А.Бузук, М.Я.Байкоў, Б.Эпiмах-ШыпiлаАмаль да ўсiх, хто апынуўся ў турме, следчымi прымянялiся фiзiчныя i маральна-псiхалагiчныя меры ўздзеяння, каб атрымаць ад iх патрэбныя паказаннi. Арыштаваныя абвiнавачвалiся ў тым, што з’яўлялiся членамi контррэвалюцыйнай нацыяналiстычнай арганiзацыi “СВБ” i “ажыццяўлялi арганiзаванае шкоднiцтва на культурным, iдэалагiчным i iншых участках сацыялiстачнага будаўнiцтва, праводзiлi антысавецкую нацыяналiстычную агiтацыю, накiраваную на запавольванне тэмпаў развiцця Беларусi”i г.д.Нягледзячы на тое, што ў працэсе следства органы АДПУ не атрымалi канкрэтных доказаў iснавання “СВБ”, 90 чалавек суд прыгаварыў да розных тэрмiнаў знаволення ў лагерах i высылкi ў аддаленыя раёны Савецкага Саюза. Цяжкiя выпрабаваннi перанесла праваслаўнае духавенства Мiнска ў 1925 г. Па лжывым абвiнавачваннi ў “раскраданнi царкоўнай маёмасцi”, “контррэвалюцыйнай прапагандзе” ДПУ БССР  арыштавала i асудзiла на 3 гады ўмоўнага зняволення мiтрапалiта Мiнскага i беларускага Мелхiседэка (М.Л.Паеўскага), якi карыстаўся вялiкiм аўтарытэтам сярод вернiкаў. На наступны год выклiканы ў Маскву, ён усё ж апынуўся за кратамi i быў сасланы на пасяленне ў Краснаярскi край.На 1925 год прыходзяцца арышты i iншых служыцеляў праваслаўнай царквы Мiнскай епархii. Сярод iх – настаяцель  Мiнскай царквы ў гонар iконы Божай Мацi Ўсiх Тужлiвых Радасць У.Р.Хiраска. Месцам высылкi яго на тры гады стаў г.Арол, а пасля паўторнага арышту праз 4 гады – Сiбiр.Найбольшыя страты ад рэпрэсiй панеслi яўрэi, самая вялiкая пасля беларусаў частка жыхароў горада. Паводле перапiсу 1926 г., яўрэi складалi 40,8% ад агульнай колькасцi гараджан i займалi многiя кiруючыя пасады ў дзяржаўных органах улады, наркаматах, Дзяржплане БССР, розных рэдакцыях i г.д. Масавы тэрор супраць iнтэлiгенцыi адгуктуўся вялiкiмi стратамi ва ўсiх галiнах жыцця не толькi г.Мiнска, але i усей рэспублiкi, згортваннем нацыянальна-культурнага будаўнiцтва, навуковых даследаванняў,  вытворчых распрацовак. Была перарвана сувязь пакаленняў, страчаны многiя духоўныя каштоўнасцi i прыгнечана нацыянальная самасвядомасць народа, неабходныя для яго далейшага ўсебаковага развiцця.

Информация о работе Рэпрэсii сярод iнтэлектуальных слаеў грамадства г.Мiнска ў 1920–1930 гг