Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Мая 2015 в 15:17, доклад
Узмацненне партызанскага руху ў Беларусі, якое адбылося ў 1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, "рэйкавая вайна". Яна была паказчыкам росту майстэрства партызан. Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, а таксама Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле ворага напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў аперацыю "рэйкавая вайна" Цэнтральны штаб партызанскага руху.
“Рэйкавая вайна”: мэты, іх рэалізацыя і значэнне
В.С. Зуйкоу
Навуковы кіраўнік: дацэнт І.А. Саракавік
Узмацненне партызанскага руху ў Беларусі, якое адбылося ў 1943 г., дазволіла народным мсціўцам рэспублікі перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, "рэйкавая вайна". Яна была паказчыкам росту майстэрства партызан. Аперацыя праводзілася партызанамі Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, а таксама Ленінградскай, Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. Галоўнай яе задачай было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле ворага напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. Распрацаваў аперацыю "рэйкавая вайна" Цэнтральны штаб партызанскага руху. У Беларусі яна праводзілася ў тры этапы, ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак нямецка-фашысцкіх захопнікаў і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі - садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. У вызначаны час 74 тыс. партызан Беларусі нанеслі мноства моцных удараў па чыгуначных камунікацыях ворага. За час першага этапа партызаны рэспублікіі пусцілі пад адхон 833 варожыя эшалоны і 3 бронепаязды, узарвалі 184 чыгуначныя масты і 556 мастоў на аўтамабільных дарогах, знішчылі тэлефонна-тэлеграфныя лініі працягласцю 400 кіламетраў. Правялі шэраг паспяховых аперацый па разгрому варожых гарнізонаў.
Другі этап "рэйкавай вайны" пад умоўнай назвай "Канцэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. За гэты перыяд часу партызаны падарвалі 90 тыс. чыгуначных рэек, 1 041 эшалон, 72 чыгуначныя масты. У выніку праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецка-германскім фронце, быў вымушаны падвоіць колькасць войскаў на Беларусі для аховы стратэгічных камунікацый свайго тылу.
Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі "Баграціён". На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек, знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі. Упершыню ў гісторыі вайны партызанамі была праведзена аперацыя такога маштабу і з такімі вынікамі ў цесным аператыўна-тактычным узаемадзеянні з рэгулярнай арміяй. Скаардынаваныя ўдары партызан па чыгуначных камунікацыях вермахта метадам "рэйкавай вайны" мелі аператыўна-стратэгічнае значэнне ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі.
Чыгуначныя дыверсіі прыносілі немцам значныя матэрыяльныя страты, збівалі з раскладу руху цягнікі. Тым не менш вынікі гэтых аперацый ацэньваліся па-рознаму. Савецкія аўтары ім надаюць вялікае значэнне. Паводле іх звестак, з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г. партызаны спусцілі пад адхон 128 транспартаў і 34 бронецягнікі, разграмілі 29 чыгуначных станцый, знішчылі звыш 18,7 тыс. аўтамабіляў, 819 чыгуначных мастоў і больш за 300 тыс. дарожных рэек.
У сваю чаргу нямецкія крыніцы не схільныя да перабольшванняў. Улетку 1942 г., калі хваля дыверсій дасягала найвышэйшага ўзроўню, немцы ацэньвалі іх вынікі як "у болынасці выпадкаў нязначныя" і хутка іх ліквідавалі.
З пазіцый сённяшняга дня эфектыўнасць “рэйкавай вайны” была б намнога большай, калі б партызаны-падраўнікі не столькі б разбіралі чыгуначнае палатно, колькі асноўныя намаганні былі б накіраваны на падрыў нямецкіх эшалонаў з салдатамі і афіцэрамі вермахта, а таксама з боепрыпасамі і ваннай тэхнікай ворага.
Тым не менш, аперацыя "рэйкавая вайна" дапамагла разграміць фашысцкія войскі на розных участках фронту ў 1943- 1944.
Информация о работе “Рэйкавая вайна”: мэты, іх рэалізацыя і значэнне