Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 19:10, доклад
У 1766 годзе Атноній Тызенгаўз на чарговым сойме ўзняў пытанне пра неабходнасць будаўніцтва школ. Падскарбі лiчыу, што незаможная гарадзенская шляхта была пазбаўленая вучыць сваіх дзяцей і толькі “вышэйшай крыві грамадзяне” мелі доступ да адукацыі.
Мецэнатская
і асветніцкая
дзейнасць А.Тызенгаўза
Уводзіны
Адной
з праблем 18 стагоддзя была вялікая
колькасць непісьменнага
Асветніцкая дзейнасць
У 1766 годзе Атноній Тызенгаўз на чарговым сойме ўзняў пытанне пра неабходнасць будаўніцтва школ. Падскарбі лiчыу, што незаможная гарадзенская шляхта была пазбаўленая вучыць сваіх дзяцей і толькі “вышэйшай крыві грамадзяне” мелі доступ да адукацыі.
Дзякуючы ягоным намаганням на Гарадніцы была створана нядзельная школа для ўладкаваных на мануфактурах маладых рамеснікаў, якія набывалі ў яе сценах пачатковыя веды – вучыліся чытаць, пісаць, лічыць, маляваць; таксама школы “для прыстойнай адукацыі сялянскіх, мяшчанскіх і жыдоўскіх(яўрэйскіх) дзяцей” i школа, у якой вучылiся дзеці нямецкіх, французскіх і швайцарскіх спецыялістаў.
Ужо на самым пачатку пераўтварэнняў Антоній Тызенгауз сутыкнуўся з праблемай недахопу кваліфікаваных спецыялістаў. Гэта змусіла яго ствараць прафесійныя школы. Адной з першых навучальных устаной такога профілю была гарадніцкая школа каморнікаў ( землямераў).
Першакласных спецыялістаў – рахмістраў, кантралёраў, пісараў, рэгістратараў – рыхтавала школа рахункаводаў (счетоводов). Бухгалтарскія веды можна было здабыць на курсах.
Таксама з’явiлася чарговая гарадніцкая школа будаўнікоў. Джузэпэ Сака, славуты італійскі архітэктар, быў яе першым кіраўніком. Школу наведвала 11 юнакоў з Горадні і яе ваколіц, якія вучылі архітэктурны малюнак, матэматыку, праводзілі назіранні за працамі на мануфактурах, набывалі рамесныя навыкі.
Бясспрэчна, найбольш вядомай гарадніцкай школай была Медычная акадэмія. Сваіх спецыялістаў такога профілю не было, таму паплечнік Тызенгаўза Даўнаровіч паехаў шукаць іх у Еўропу, і ў Ліёне ва Францыі знайшоў прафесара мясцовага медычнага каледжа Жана Эмануэля Жылібэра. Жылібэр даволі ахвотна згадзіўся ехаць у Гародню, таму што сутыкнуўся з фінансавымі праблемамі. Згодна з дзесяцігадовым кантрактам Жылібэр абавязаўся закласці на Гарадніцы медычную школу і батанічны сад. Мясцовы батанічны сад належаў да ліку найлепшых у Еўропе.
У
1777 годзе адчыніла дзверы Медычная
акадэмія, ў якой выкладалі хірургію,
акушэрства, ветэрынарыю, прыродазнаўства
і замежныя мовы. Але ўпачатку не знайшлося
ні воднага жадаючага вучыцца. Тады Тызенгаўз
загадаў назначыць туды 15 маладых людзей
з сялян і утрымліваць іх на казённыя грошы.
Выкладаць акушэрства была запрошана
настаўніца з Парыжу. І вывучала яна ў
пачатку толькі 5 дзяўчын-сялянак. Таксама
пры школе былі заснаваны бібліятэка
і шпіталь.
Яшчэ
адной школай, заснаванай Тызенгаузам,
быў Кадэцкі корпус. Школьныя
заняткі наведвала больш за 20 юнакоў, якія
паходзілі з шляхты ці з сем’яў эканамійных
чыноўнікаў. Побач з фехтаваннем, муштрой
і “жаўнерскімі забавамі”, шмат часу
аддавалі геаграфіі, алгебры, арыфметыцы,
геаметрыі, малюнку, французскай і нямецкай
мовам, а гэтаксама каліграфіі. У школе
выкарыстоўвалі распаўсюджаны ў тыя часы
бэл-ланкастарскі метад навучання(старэйшыя
вучні правадзілі заняткі ў малодшых класах).
Друкарнае слова
Паступова ўзрастаў попыт на друкаванае слова. На пачатку 70-х гадоў 18 стагоддзя ў лістах да Станіслава Аўгуста Тызенгаўз упершыню ўзняў пытанне патрэбы друкарні. І ў 1775 годзе атрымаў друкарню ў распараджэнне.
На самым пачатку гарадзенская каралеўская друкарня сутыкнулася з недахопам добрых шрыфтоў і адсутнасцю друкарскіх памяшканняў. Друкарню размясцілі ў мурах былога езуіцкага кляштара. Падскарбій заснаваў сваю паперню і гісэрню( месца, дзе адбываецца ліццё шрыфтоў). З Рыгі быў запрошаны майстар-папернік, а з Галіцыі – гісэр.
Прадукцыя гарадзенскай друкарні была разнастайнай: соймавыя друкі, пастановы дзяржаўных устаноў, рэлігійная літаратура, навуковыя трактаты, мастацкія і папулярныя кніжкі, школьныя падручнікі.
У 1776 годзе пачала выходзіць “Гарадзенская газета”(а потым “Віленскі вестнік”).
Запаветнай
мэтай Тызенгаўза было заснаванне ў
Гарадніцы Акадэміі
навук. Рыхтавалася адкрыццё астранамічнай
абсерваторыі, для якой закупаліся інструменты,
папаўняліся кнігасховішча, ствараліся
прыродазнаўчыя кабінеты, а галоўнае –
за мяжой рыхтаваліся кадры.
Мецэнатская дзейнасць
У 1765 годзе Тызенгаўз пачаў ствараць капэлу. На чале капэлы стаяў скрыпач Лявон Сітанскі. Тызенгаўз не шкадавай сродкаў на запрашэнне прафесійных музыкантаў. З цягам часу на Гарадніцы быў створаны выдатны 30-асабовы калектыў, які складаўся з мясцовых і замежных музыкаў, пераважна італійцаў і чэхаў.
Таксама Тызенгаўз заснаваў балетную трупу. Пошукамі артыстаў займаўся Лявон Сітанскі, які з паўночнай Італіі ў красавіку 1774 года вярнуўся з 12-асабовай трупай.
У
1774 Тызенгаўз заснаваў тэатральную
школу. У ёй Тызенгаўз сабраў каля
50-60 прыгонных музычна адораных юнакоў
і дзяўчат. Падскарбі нават садзейнічаў
пастаноўке оперных
спектакляў, на што не шкадаваў грошай.
Заключэнне
Калі ў 1780 годзе Тызенгаўза знялі з пасады, заснаваная ім медычная школа была пераведзеная ў Вільню, дзе на яе базе стварылі медычны факультэт будучага Віленскага ўніверсітэта. С падзеннем Тызенгаўза ўсё зробленае ім прыйшло ў заняпад. Засталося толькі некалькі будынкаў ды развалін і сляды мінулых аграмадных пабудоў на Гарадніцы і каля яе.
Информация о работе Мецэнатская і асветніцкая дзейнасць А.Тызенгаўза