Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2011 в 21:31, реферат
Сітуація больш чым дзіўная. У параўнанні з іншымі дзеячамі націянальнай культуры, якія жылі некалькі стагоддзяў назад, Францыск Скарына увагай не абыдзены. Пра яго напісана і выдадзена немала кніг, яго імя часта згадваецца ў шматлікіх артыкулах. Разам з тым трэба засведчыць, што пра Скарыну мы ведаем яшчэ вельмі мала.
Сітуація больш чым дзіўная. У параўнанні
з іншымі дзеячамі націянальнай культуры,
якія жылі некалькі стагоддзяў назад,
Францыск Скарына увагай не абыдзены.
Пра яго напісана і выдадзена немала кніг,
яго імя часта згадваецца ў шматлікіх
артыкулах. Разам з тым трэба засведчыць,
што пра Скарыну мы ведаем яшчэ вельмі
мала. Прынамсі, павінны ведаць куды больш,
калі па-сапраўднаму паставіцца да здзейсненага
ім. А зроблена Скарынам так шмат і на гэткім
высокім узроўні, што невыпадкова яго
імя ставіца поруч з імёнамі такіх тытанаў
эпохі Адраджэння як Леанарда да Вінчы
і Альбрэхт Дзюрэр. Але яны ў кожнага на
слыху. Пра Скарыну большасць з нас ведае
толькі ў аб’ёме сярэдняй школы.
Паходжанне:
Нарадзіўся Францыск Скарына на старажытнай
полацкай зямлі, але пра час нараджэння
даследчакі так і не могуць прыйсці да
нейкай пэўнай высновы, паколькі дакументаў
не захавалася і мусяць кіравацца прыкладнымі
лічбамі, указваючы, што адбылося гэта
“да 1490г.”ці робяць разбежку “паміж 1486
і 1490 гадамі”, дык наконт месца з’яўлення
яго на свет няма сумнення. Паклапаціўся
аб гэтым сам Скарына, не забыўшыся і ў
назвах сваіх кніг, і ў пасляслоўях да
іх пазначыць , што родам ён “из славного
града Полоцка “.
Даследчыкі лічаць, што прозвішча “Скарына”
ўтварылася ад старажытнага слова “скора”
(скура) або “скоріна” (скарынка). Першыя
дакладныя звесткі пра сям’ю Скарынаў
вядомы з канца 15ст. Бацька Францыска-Лука
Скарына згадваецца ў спісе расійскіх
пасольскіх прэтэнзій 1492г. да польскіх
купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў
Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова
віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома
і хроснае імя першадрукара. Старая гіпотэза
аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем,
у святле новых дакументальных адкрыццяў
не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях
Скарына больш 100 разоў выкарыстоўвае
імя “Францыск”, зрэдку –“Францішек”.
Верагодна, першапачатковую адукацію Францыск Скарына атрымаў у Полацку. А дапамагаў яму бацька, які па ўсім відаць, належыў да людзей адукаваных. Адбывалася гэта у хатніх умовах. А чытаць хлапчук вучыўся па “Псалтыры”, па якім ў той час граматай авалодалі усе дзеці. Навучыў бацька сына пісаць кірыліцай. А яшчэ шмат расказваў пра багатую полацкую гісторыю, пра вядомы людзей, якія здаўна жылі тут. Ведаў Францыск і пра Еўфрасінню Полацкую, і пра Усяслава Чарадзея, і пра Лазара Богшу.
Ўсё гэта спрыяла
таму, што з маленства Полацк стаў для
Скарыны менавіта “слаўным”. Слаўным
постацямі знакамітых землякоў, якія
на заўсёды ўвайшлі ў свядомасць. Слаўнымі
сваімі цэрквамі, што даўно ўспрымаліся
не толькі культавымі помнікамі, а і помнікамі
дойлідства, сведчачы аб майстэрстве тых,
хто планаваў і ўзводзіў. А яшчэ Полацк
стаў для Францыска слаўным таму, што наўкола
жылі людзі “паспалітыя”-тыя, каго ён
любіў і паважаў, суседства з кім ніколі
не цураўся і то працягваў да сябе увагу
тым, што размаўляў “языком русскім”,
а менавіта тады так называлася мова, што
стала роднай для прадстаўнікоў беларускай
народнасці.
Аднак, як хораша было ў слаўным Полацку,
душа дапытлівага хлапчука, які хутка
сталеў, не па гадах станавіўся разважлівым
і прагным для далейшага пазнання свету,
ператвараўся ў дасведчанага ў навука
падлетка, ірвалася далей, за сцены роднага
горада. Туды, дзе адкрывалася заманлівая
перспектыва і дзе можна атрымаць наленую
адукацыю.
На жаль, няма дакументальных сведчанняў, куда накіраваўся с пачатку Скарына, пакінуўшы бацьковы дом. Магчыма гэта была Вільня. Можа, які-небудзь іншы горад з багатым куьтурна-асветніцкімі традыцыямі. Аб чым можна сказаць пэўна, дык аб тым, што далейшы шлях Скарыны ляжаў у Кракаў: у 1504 годзе Францыск і яшчэ сем полацкіх юнакоў паступілі ў мясцовы універсітэт. На факультэт вольных мастацтваў або філасофіі.
Адкрыты ў 1364
годзе, Кракаўскі універсітэт паспеў за
гэты час стаць адной з найбольш прэстыжных
вышэйшых навучальных устаноў у Еўропе.
Прыцягваў ён моладзь яшчэ і тым, што за
навучанне бралася не вялікая, хутчэй
сімвалічная плата. Веды ж студэнты атрымівалі
такія грунтоўныя, што на роўных адчувалі
сябе з выпуснікамі старэйшых ў Еўропе
універсітэтаў-Балонскага, Парыжскага,
ды і Пражскага.
Праз два гады (мінімальны час для студэнтаў філасоўскага факультэта) 14 снежня 1506 года Францыск Скарына вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў. Бакалаўр з лацінскай мовы перакладаецца як васальны землеўладальнік. Але бакалаўры, вядома, ніякага дачынення да землеўласніцтва не маюць, хоць і сёння ў большасці краін - гэта першая навуковая ступень. Ды ў сярднявяковых універсітэтах Еўропы бакалаўрамі так сама называлі студэнтаў, якія завяршылі першы этап адукацыі. Для гэтага трба было праслухаць курс сямі “свабодных” навук, альбо як кажучы “вызваленых” навук, што складалі аснову тагачаснай універсітэцкай адукацыі. Гэтыя навукі аб’ядноваліся ў два цыклы. Першы цыкл называўся “трывіум”. У яго уваходзілі граматыка, рыторыка, логіка. Далей ішоў “квадрывіум”: арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка.
Невядома, дзе
знаходзіўся Скарына ў 1507-1512. Ёсць меркаванні,
што ён скончыў універсітэт і ў
Празе, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі,
але больш лагічна дапусціць, што ён атрымаў
доктарскі дыплом у Кракаве. Запіс
у акце Падуанскага універсітэта 9.11.1512
сведчыць пра тое, што ён быў сакратаром
караля “Дацыі” (Даніі).
Не пазней за восень 1512 года Скарына прыбыў
у Італію, у Падую, каб набыць ступень доктора
медыцыны, ў Падуанскім універсітэце,
які праславіўся на Ўсю Еўропу тым,
што медыкі, якія атрымлівалі адукацыю
ў яго сценах, мелі асабліва высокую прафесіянальную
падрыхтоўку. 5 лістапада 1512 года, засядала
калегія падуанскіх дактароў свабодных
навук, якая і вырашыла лёс Скарыны. Праводзілася
галасаванне, якое вырашала можа лі Францыск
прайсці экзамен па медыцыне. За допуск
да экзамена Калегія выказала аднагалосна,
што ў падобных выпадках здаралася не
часта.
Экзамен па медыцыне адбыўся ў аўторак,
9 лістапада 1512, ў палацы падуанскага епіскапа.
Францыск праявіў сябе гэтак пахвальна
і цудоўна, што атрымаў аднадушнае адабрэння
ўсіх прысутных вучоных без выключэння
і быў прызнаны валодаючым дастатковымі
ведамі ў галіне медыцыны.
Перыяд 1513-1516 у жыці Скарыны не асветлены
дакументальнымі звесткамі, але менавіта
у гэты час ён вырашыў пачаць кнігадрукаванне.
Безумоўна, яго ў гэтых намерах падтрымлівалі
землякі з Вільні, Полацка, беларускія
купцы. Не выклікае сумненняў, што ў 1510-х
г. Францыск Скарына наведаў ВКЛ-Вільню,
Полацк, іншыя гарады і заручыўся падтрымкай
суайчыннікаў. Інтэнсіўная выдавецкая
дзейнасць Скарыны ў Празе 1517-1519 дазваляе
думаць , што ён пасяліўся тут не пазней
як у 1516, і адразу замахнуўся на выданне
ўсей “Бібліі”, а гэта амаль 50 кніг.
”Біблію”выбраў невыпадкова. ”Біблія”
- гэта Кніга кніг. Дарэчы, у аснову назвы
пакладзена грэчэскае слова “біблос”,
якое і перакладаецца як кніга. ”Біблія”
- асноўная крыніца чалавечай мудрасці.
Пачынаецца “Біблія” з першых пяці кніг
- “Пяцікніжжа”. Яны вядомы так сама пад
назвай Закон, або Вучэння. ”Пяцікніжжа”
складаецца з кніг “Быццё”, ”Выхад”,
”Левіт”, ”Лічбы” і “Другазаконне”.
Кніга “Быццё” першай стаіць не выпадкова.
Ў ёй расказваецца аб аснове асноў: аб
стварэнні свету, аб з’яўленні першага
чалавека, аб грэхападзенні Адама і Евы
і выгнанні іх з раю.
Па логіцы, Скарына і павінен быў спачатку
надрукаваць “Быццё”, але
6.8.1517 Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу-
“Псалтыр”, пасля яшчэ 19 кніг (або 22, калі
лічыць кнігі “Царстваў” за 4)Старога
Запавету: ”Іоў”, ”Прытчы Саламона”,
”Ісус Сірахаў” (усе 1517), ”Еклесіяст”,
”Песня Песням”, ”Прамудрасць Божая
”, ”Царствы”, ”Ісус Навін” (усе 1528),
”Юдзіф”, ”Суддзі”, ”Быццё”, ”Выхад”,
”Левіт”, ”Лічбы”, ”Другі закон”, ”Руф”,
”Эсфір”, ”Плач Ераміі”, ”Прарок Даннііл”
(усе 1519). Некаторыя з апошніх выданняў,
якія не маюць выхадных звестак і традыцыйна
датуюцца 1519, магчыма, надрукаваны ў 1520
годзе.
Каля 1520 года Францыск Скарына пераехаў
у Вільню, і заснаваў у доме Бабіча першую
ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут
кнігадрукаванне. Каля 1522г. выдаў “Малую
падарожную кніжку”, якая складаецца
з 23 частак. У 1525 годзе у Вільні выдаў
“Апостал”. З сярдзіны 1520-х г. Скарына
выконваў функцыі сакратара віленскага
біскупа Яна з князёў літоўскіх і займаўся
медыцынскай дзейнасцю. У Вільні Францыск
ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага
радца Юрыя Адверніка, і жыў у яе камяніцы
на Нямецкай вуліцы недалёка ад палаца
князёў Слуцкіх. Няма звестак аб тым, што
Скарына меў у Вільні ўласны дом. Верагодна
, усе сродкі ён аддаваў на выдавецкую
справу. Як лічаць некаторыя даследчыкі
, у канцы 1520-пач. 1530-х г. Скарына наведаў
Маскву з мэтай распаўсюджання сваіх выданняў.
Паездка была няўдалай , кнігі спаленны.
У 1530 гадах, пагоршылася матэрыяльнае
становішча беларускага першадрукара,
памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго
пачынанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў,
Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў
у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі.
Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка
брата Івана, Францыск Скарына адсядзеў
некалькі месяцаў у пазнанскай турме.
Страшенны пажар 1530г. , які знішчыў большую
частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж
гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун
Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены
ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне
розных абставін і адсутнасць выразнай
сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска
Скарыну пакінуць ВКЛ і ад’ехаць у Прагу.
У канцы 1530-х гадоў, а магчыма і у 1540-хг.
ён працаваў садоўнікам каралеўскага
парку на Градчанах.
Дакладны час смерці Францыска Скарыны
невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля
1551г., бо у студзені 1552г., яго сын Сімяон
атрымаў ад чэшскага караля прывілей на
права атрымаць спадчыну бацькі. Месца
пахавання беларускага першадрукара невядома.
Міністэрства
спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
УА “Беларускі
дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры”
Кафедра беларускай і рускай моў
Рэферат
“Францыск
Скарына-беларускі асветнік і гуманіст.”
Студэнткі 2 курса
Завочнай формы навучання
Факультэта:СПФ СгіА
Групы: 121
Бяльковіч Валерыі
Літаратура:
1. Філіповіч Н.В. “Эўрыка”/Н. В. Філіповіч.-Мінск,2001. /
2. Саверчанка І.А.”100
пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі”/І.А.Саверчанка.-