Біяграфія Канстанціна Астрожскага

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2015 в 17:55, реферат

Краткое описание

Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі праславіўся як гарачы патрыет Літвы, буйны палкаводзец, дзяржаўны дзеяч і адначасова як абаронца праваслаўнай веры ў Вялікім княстве Літоўскім.
Астрожскі Канстанцін Іванавіч (каля 1460 – 1530 гг.), гетман найвышэйшы Вялікага княства Літоўскага, кашталян віленскі, ваявода трокскі, першы уладальнік Дзятлава, нарадзіўся ў знатнай і багатай сям’і.

Оглавление

1 Біяграфія
2 Руска-літоўская вайна (1500—1503) і палон
3 Служба ў Маскве вяртанне на радзіму.
4 Руска-літоўская вайна (1507—1508).
5 Руска-літоўская вайна (1512—1522).
6 Адыход ад ваенных спраў.
7 Дасягненні Канстанціна Астрожскага.

Файлы: 1 файл

Канстанцін Астрожскі і яго ўклад ў развіццё ваеннага мастацтва.docx

— 44.43 Кб (Скачать)

Вялікі князь быў тады ў Кракаве, рыхтаваўся да шлюбу. Пачуўшы пра ўварванне татараў, ён накіраваў на іх кароннага гетмана М.Камянецкага з сваімі надворнымі харугвамі, войска падольскіх старастаў і, натуральна ж, гетмана найвышэйшага літоўскага з наяўнымі сіламі Княства. Роля галоўнага начальніка адводзілася К.Астрожскаму. Зважаючы на вялікую небяспеку, вальны сойм, які засядаў у Берасці, вырашыў надзяліць Канстанціна Іванавіча надзвычайнай уладай. У спецыяльнай «Ваеннай уставе» Жыгімонт, выпраўляючы Астрожскага на абарону Вялікага Княства Літоўскага, даў яму правы дыктатара: пакуль войска знаходзіцца ў полі, усе (князі, ваяводы, старасты, шляхта, зямяне ды іншыя) павінны слухацца гетмана, а за непаслушэнства Астрожскі вольны кожнага караць «горлам і вязеннем»[12].

Злучыўшы змабілізаваныя войскі (а разам выйшла блізу 5 тысяч конніцы), Канстанцін Астрожскі павёў іх на татарскі лагер, выяўлены недалёка ад Вішняўца. Татары ведалі пра небяспеку і рыхтаваліся напасці першымі. Бітва адбылася 28 красавіка. Як толькі Астрожскі паставіў войска ў баявым парадку - на левым крыле пакінуў палякаў з іх гетманам, а на правым, бліжэй да татарскага лагера, размясціў сваіх, - татары наляцелі на яго з пранізлівым гіканнем і крыкам. Рассейваючыся ды адступаючы, яны спрабавалі завабіць рыцарскую конніцу ў поле, навязаць ёй сваю тактыку, пры якой менавіта іх флангавыя і тылавыя атакі звычайна вызначалі зыход бою.

Вершнікі Астрожскага мужна вытрымалі гэты націск, не ўцягваючыся ў бітву надта шырокім фронтам. Татары мусілі весці цяжкую барацьбу з іхнымі шчыльнымі шэрагамі. Тым часам польская конніца ўсё яшчэ не ўступала ў бой, і гетман Астрожскі звярнуўся да М.Камянецкага, каб і палякі атакавалі. Удар польскіх харугваў у фланг і франтальная атака войска Вялікага Княства, праведзеныя адначасова, скончыліся поўным разгромам 25-тысячнай татарскай арды. У захопленым лагеры пераможцы ўбачылі 16 тысяч вязняў, 10 тысяч коней, нарабаваныя багацці. А на полі бітвы і ў Гарыні, праз якую ўцякалі рэшткі разбітых загонаў, засталося каля 5 тысяч трупаў наезнікаў. Пасля гэтага тры гады крымскія татары не чапалі Вялікага Княства Літоўскага.

У Аршанскай бітве 1514 г. Астрожскі кіраваў войскамі Вялікага княства Літоўскага, якія паспяхова перамаглі войскі Маскоўскай дзяржавы. Гетман Астрожскі падышоў да Дняпра ўначы з 7 на 8 верасня і адразу пачаў перапраўляць войскі цераз раку. Для гэтага былі змайстраваныя пантонныя масты са звязаных, добра заканапачаных бочак. У іншых месцах скарысталі змацаваныя ланцугамі і вяроўкамі бёрны, накідалі гаці. Частка конніцы змагла перайсці Дняпро па бродзе ў вузкім месцы, недалёка ад Воршы.

Калі на левы бераг Дняпра пераправілася каля паловы войскаў К.Астрожскага, ваяводу І.Чэлядніну паведамілі пра гэта і прапанавалі скарыстаць момант: ударыць па гэтай частцы і знішчыць яе. Але той самаўпэўнена адказаў: «Калі мы разаб'ём гэтую частку войска, дык застанецца яшчэ другая, з якой, відаць, змогуць злучыцца іншыя войскі, так што нам будзе яшчэ пагражаць вялікая небяспека. Пачакаем, пакуль не пераправіцца ўсё войска, бо нашыя сілы настолькі вялікія, што, несумнеўна, мы без асаблівых намаганняў зможам ці разбіць гэтае войска, ці атачыць яго ды гнаць, як быдла, да самай Масквы. Урэшце нам не застанецца анічога другога, як заняць усю Літву».

На досвітку 8 верасня ўся конніца, пяхота і артылерыя Астрожскага былі ўжо перад маскоўскімі палкамі. Гетман паспеў расставіць іх у патрэбным баявым парадку: на правым фланзе - харугвы конніцы Вялікага Княства пад камандаю князя Ю.Радзівіла, на левым - найманая польская конніца на чале з В.Сампалінскім і Я.Свярчоўскім, а паміж імі - роты пяхотнікаў з ручніцамі. Уся конніца размеркавалася на дзве лініі. Пад прыкрыццё пяхоты была пастаўленая частка гарматаў, астатнія пакінутыя ў засадзе, бліжэй да правага крыла.

Грымнулі бубны, затрубілі баявыя сурмы, і маскоўская конніца першай кінулася ў атаку. Войскі Астрожскага без цяжкасцяў адбілі яе. У бехцеры, без шышака, гетман гарцаваў наперадзе сваіх вершнікаў на даўганогім жарабцы, насіўся, аддаючы кароткія загады, паміж харугвамі. Быццам выпрабоўваючы ворага, ён кінуў на маскоўскія палкі польскую кавалерыю з левага крыла. Чэляднін стрымаў іх націск ды зноў ударыў сваёй конніцай. Гэтак да самага поўдня супраціўнікі асцярожна абменьваліся франтальнымі атакамі, не ўводзячы ў бой галоўныя сілы. Затым маскоўскія ваяводы паспрабавалі паслаць полк у тыл Астрожскаму і адначасова націснуць на фланг, аднак Канстанцін Іванавіч разгадаў гэты небяспечны ход і абедзве атакі ворага сышлі намарна. Тады бітва дасягнула апагею.

Ускінуўшы булаву, гетман рашуча павёў у атаку ўсю конніцу Вялікага Княства. Хвіліны - і яна злёту цяжка ўрэзалася ў густыя шыхты маскоўскіх ратнікаў. Пачалася лютая сеча. Астрожскі ізноў быў наперадзе, заклікаючы да мужнасці сваіх вершнікаў. Раптам - замяшанне ў яго харугвах, незразумелыя крыкі... Націск адразу аслабнуў, а яшчэ праз які момант сам гетман... вяртаў войска назад. Рэха панесла радасны, пераможны крык тысяч маскоўскіх коннікаў - «Літва ўцякае!» Вялізнымі сіламі памкнуліся яны за харугвамі Астрожскага.

Калі пагоня на ўсёй хуткасці падляцела да лесу, гетман ускінуў булаву, за ім палкоўнікі ўзнялі свае буздыганы, і «ўцекачы» як па камандзе крута павярнулі ў бакі, а маскоўская конніца апынулася перад атрадамі легкай артылерыі. Трапныя залпы ва ўпор касілі ашаломленых ратнікаў, і тыя панічна кінуліся ўцякаць. Цяпер ужо харугвы Астрожскага, развярнуўшыся, спяшаліся наўздагон рассеянаму ворагу. Гэта быў поўны разгром усёй маскоўскай арміі.

Пераслед яе даведзеных да жаху рэшткаў - а іх гналі на працягу 5 міляў - стаўся падобны да бойні, якую спыніла ноч ды густыя пушчы, што ратавалі ўцекачоў ад імклівых вершнікаў Астрожскага. Але і там шмат хто знайшоў свой канец, загінуўшы ў балоце, заблукаўшы ў бяскрайнім лесе. Іншыя патанулі ў Дняпры ды Крапіўне, калі ў паніцы спрабавалі пераправіцца. Трупамі маскоўскіх ратнікаў былі ўсцяж засланыя палі паміж Воршай і Дуброўнай. Летапісцы лічылі, што пад Воршаю іх загінула ад 30 да 40 тысяч. Шмат хто трапіў у палон, у тым ліку ўсе вышэйшыя камандзіры: Булгакаў-Голіца, Чэляднін, якога дагналі, 8 іншых ваяводаў - разам 48 военачальнікаў, а таксама 1500 дваранаў.

К.Астрожскі дамогся рэваншу за паразу на Вядрошы, звёў даўнія рахункі з Масквою. Выдатнае прымяненне ваеннага майстэрства і уменне кіраваць войскам прывяла Астрожскага да перамогі, якая станла адной з сама значных ваенных падзеяў у гісторыі шматвяковага супрацьстаяння Масквы і Вільні, якую будуць памятаць пакаленні. У 1561 годзе, напярэдадні Полацкай вайны, Жыгімонт Аўгуст напіша Івану Жахліваму: «Калі хочаш бітвы, дык ідзі са сваім войскам да Воршы, дзе Канстанцін Астрожскі даў вам сябе ведаць»[16]. І ў 1564 годзе, калі ўдалося без асаблівых намаганняў адагнаць маскоўскія войскі ад Дуброўны, летапісец адзначыць, што «такой вялікай здабычы і пры вялікай бітве Аршанскай ня ўзята»[17]. Сам Жыгімонт настолькі сімпатызаваў гэтаму незвычайнаму чалавеку, што, жадаючы аддзячыць гетману за гераізм і адданасць, быў гатовы пайсці нават на вынятак з правілаў. Яшчэ 25 сакавіка 1522 года ён падпісаў у Горадні на вальным сойме грамату, якою надаваў князю Астрожскаму годнасць троцкага ваяводы.

 

 

 

6.Адыход ад  ваенных спраў.

 

На працягу ўсяго свайго жыцця Канстанцін Астрожскі актыўна абараняў праваслаўе, будаваў цэрквы ў гарадах Беларусі, Украіны, Літвы. Не абышоў увагай і Дзятлава, дзе пабудаваў невялікую драўляную царкву.

Пасля смерці жонкі Таццяны Гальшанскай (1522) ажаніўся з князёўнай Аляксандрай Сямёнаўнай Алелькавіч-Слуцкай (1524). У 1527 г. у іх нарадзіўся сын – Канстанцін (Васіль) Астрожскі, які таксама адыграў значную ролю ў гісторыі Дзятлава.

Аднак усё гэта Астрожскі мусіў рабіць толькі паміж справамі ратнымі. Ненадоўга пакідалі яны састарэлага гетмана ў спакоі.

У 1524 годзе крымскі хан пры ўдзеле турэцкай конніцы двойчы нападаў на Вялікае Княства і Карону, рабуючы Падолле, Валынь. К.Астрожскі разам з М.Фірлеем спрабаваў перакрыць ім шлях, але меў для таго занадта малыя сілы. І наезнікі спустошылі зямлю да Буга. Тады ж стала ведама, што ля межаў Кароны канцэнтруецца турэцкае войска. Астрожскага запрасілі ў Польшчу, каб ён пакіраваў там падрыхтоўкай конніцы да магчымых ваенных дзеянняў супраць туркаў. На поўдзень звярнула ўсю сваю ўвагу і Княства.

А тым часам ўзнавіліся памежныя канфлікты на ўсходзе. Велікалуцкі намеснік наехаў на Усвяцкую воласць і намагаўся прыўлашчыць яе, збіраючы там падаткі. Старадубскі намеснік нападаў на воласці Крычава, Рэчыцы, Чачэрска. Узімку 1525 года тут дайшло да сапраўднай вайны. Рабуючы, маскоўскія раці праходзілі да Мазыра, з'яўляліся за Дняпром. У рэчыцкія воласці яшчэ не раз урываліся яны і наступнымі гадамі. І ўсё гэта адбывалася пры існаванні мірнага пагаднення. Жыгімонт скардзіўся на сістэматычнае парушэнне мяжы з боку Масквы, а Васіль ІІІ у адказе сцвярджаў, што вінаватых ён карае смерцю. Але гэта, нават калі і было праўдаю, не мяняла сутнасці справы. Увесну 1526 года ў Маскву з пасламі ад Жыгімонта зноў паехаў Гэрбэрштайн. Упартае нежаданне Васіля ІІІ вяртаць Смаленск Вялікаму Княству Літоўскаму зрывала перамовы. Усё, чаго дамаглося пасольства, дык гэта шасцігадовага замірэння на ранейшых умовах.

Узімку 1526 – 1527 года на Валынь уварвалася вялізная арда крымскіх татараў. Астрожскі надзвычай хутка змабілізаваў войска і паспеў дагнаць іх ужо каля Пінска, дзе і разбіў наезнікаў. Рэшткі татарскіх загонаў пайшлі на поўдзень. А ў студзені 1527 года ён рушыў з конніцай ад Астрога напярэймы ардзе, якая ўжо вярталася з вялікай здабычай. Перуном наляцелі яго харугвы на лагер татараў каля нешырокай Альшаніцы, паміж Каневам і Кіевам. Паспрабаваўшы напачатку адбівацца, наезнікі (а іх на Альшаніцы было за 20 тысяч) не вытрымалі ціску і пачалі ўцякаць. Мала іх ацалела тады і дайшло да бяспечнага Дзікага поля, бо ўцекачоў даганялі і секлі яшчэ вершнікі князя Ю.Слуцкага ды А.Дашкевіча. А 700 татараў было ўзята ў палон.

Гэта была адна з вялікіх перамог Астрожскага, у якой удалося ідэальна выкарыстаць сваю тактыку. Стары змагар з татарамі і маскоўскім войскам, ён валодаў сапраўдным майстэрствам барацьбы з імі. Князь Астрожскі не выступаў насустрач татарскім загонам, калі яны ўрываліся ў краіну. Не, ён пачынаў асочваць ворага, як той, ужо абцяжараны здабычай, вяртаўся назад. Далёка ад'ехаўшы, рабаўнікі ўрэшце знаходзілі сабе бяспечнае месца для адпачынку, спыняліся там нанач і пачыналі рэзаць жывёлу ды баляваць. Астрожскі ж звычайна ведаў гэтае месца праз сваіх выведнікаў. Ён загадваў вершнікам нарыхтаваць харч на наступную ноч (каб больш не раскладваць вогнішчаў) і асцярожна наблізіцца цёмначы да татарскага лагера. А з першым праменнем сонца ягоная конніца віхрам налятала на сонных татараў ды ўчыняла ім поўны разгром[23].

Так было і пры Альшаніцы, дзе пераможцы вызвалілі з татарскага палону дзесяткі тысяч жыхароў Княства. Пасля гэтага Крым пачаў звяртацца ў Вільню па дапамогу ў міжусобным змаганні, чаго не было з часоў Вітаўта.

7.Дасягненні Канстанціна Астрожскага.

Князь К. Астрожскі – быў самым магутным заступнікам і дабрачынцам праваслаўнай царквы і рускай культурнай традыцыі ў Літве. У сваіх гаспадарках ён усё падпарадкоўваў абароне роднай зямлі ад ворагаў. У мястэчку і памесцях будаваў крэпасці: у пачатку 1500 г. у Дзятлаве была ўзведзена драўляна-земляная крэпасць. Ен аднаўляў і будаваў цэрквы, шчодра надзяляў манастыры і прыходы ўгоддзямі і падарункамі і ў гэтым пераўзыходзіў усіх сваіх суайчыннікаў і адзінаверцаў. Ен не раз ўдастойваўся асаблівых ушанаванняў за свае перамогі як палкаводзец, карыстаўся павагай народу, паноў, вялікага князя літоўскага і караля польскага. Таму яго голас у абарону інтарэсаў праваслаўнай царквы і рускай культуры меў асаблівую сілу перад кіраўніком Літвы. К. Астрожскі дамагаўся змякчэння нераўнапраўных ў дачыненні да праваслаўя законаў. Нягледзячы на забарону будаваць праваслаўныя храмы, пад уплывам К. Астрожскага вялікі князь адыходзіў ад гэтых забаронаў, а часам і сам аказваў заступніцтва праваслаўных прыходах. У 1506 г. Прычысценскі сабор у Вільні падвергнуўся сур'езным пашкоджанняў. Абрынуўся яго галоўны купал, у сценах утварыліся расколіны. У 1511 г. К. Астрожскі папрасіў у вялікага князя грамату на аднаўленне храма і на старым падмурку перабудаваў яго, паставіўшы пасярэдзіне вялікі купал і чатыры вежы па кутах.У 1514 г. перад бітвай з Масквой пад Воршай. К. Астрожскі даў ўрачысты зарок у выпадку перамогі пабудаваць у Вільні дзве каменныя царквы. За перамогай было выкананне зароку. Па хадайніцтве К. Астрожскага вялікі князь Жыгімонт на час адмяніў забарону на будаўніцтва праваслаўных храмаў у літоўскай сталіцы. Так па волі К. Астрожскага на месцы драўлянай была адбудаваная з каменя Траецкая царква і абноўлена Мікалаеўская царква.

Смерць Канстанціна Іванавіча Астрожскага ў 1530 г. была значнай стратай для Вялікага княства Літоўскага. За выдатныя заслугі перад радзімай, перад праваслаўнай царквой і выконваючы апошнюю волю самога гетмана, яго пахавалі ў Кіева-Пячэрскай лаўры, над скляпеннямі Успенскага сабора.

Яшчэ пры жыцці ён меў еўрапейскую славу, рымскі легат у пасланні да папы не забыўся адзначыць, што гетман Жыгімонта - «у бітвах Ромул! На жаль, ён схізматык, аслеплены празмернай адданасцю грэцкай веры, і не хоча ні на кроплю адступаць ад ейных догматаў». Калі б яго ўдалося перацягнуць у каталіцтва, працягваў легат, за ім пайшло б мноства народу, - настолькі вялікі быў ягоны аўтарытэт паміж суайчыннікаў.

«Князем, найбольш вартым светлай памяці», назваў Астрожскага Кромер, «непараўнальным з ніводным сучасным правадыром» - Дэцый, «мужам, поўным ваеннай славы», - Ваповій. Краніст М.Стрыйкоўскі пісаў, што цяжка нават выславіць усю дзейнасць гэтага сціплага з выгляду і невысокага чалавека, ды называў яго «другім Ганібалам».

Ягонае гетманства сталася ўзорам вайсковай чыннасці. У 1531 годзе, аддаючы булаву найвышэйшага гетмана Ю.Радзівілу, вялікі князь Жыгімонт Аўгуст наказваў, каб той выконваў абавязкі гетмана так, «як справаваў князь Астрожскі».

Ён не меў сабе роўных у змаганні з татарамі і маскоўцамі - галоўнымі ворагамі краіны пры ягоным жыцці. Бадай, не было яшчэ такога князя, які б гэтак нястомна рупіўся пра належную абарону дзяржавы, які б гэтак не шкадаваў сваіх сродкаў на харугвы коннікаў, ставячы іх на ўласны кошт, які б усё жыццё так прыгожа і годна аддаў Айчыне. У імя яе ён сведама пайшоў на парушэнне клятвы, дадзенай пад імем Бога, за што маскоўскія летапісцы празвалі яго «Божим врагом и государевым изменником»...

Сапраўды, аніхто не служыў Вялікаму Княству Літоўскаму адданей за Астрожскага, «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі», - скрушна ўсклікне праз стагоддзі расейскі гісторык М.М.Карамзін. Але ніякай супярэчнасці тут няма. Ён служыў толькі сваёй Радзіме і больш нікому.

«Быў гетманам найвышэйшым як правадыр узброенных аддзелаў. Пасля смерці зрабіўся гетманам як узор таго, як трэба жыць і працаваць, каб быць пераможцам»[24].

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры:

 

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Мн., 1969. Т.1. С.541.
  2. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мн., 1996. —  Т. 2. – С.56.
  3. Stryjkowski M. Kronika Polska. Warszawa, 1846.T.2. S.309.
  4. Сагановіч Г. Айчыну сваю баронячы — Мн.: Навука і тэхніка, 1992.
  5. Памяць: гіст-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на.- Мн., 1997. — С.37-38.
  6. Шараневич И. И. О первых князьях Острожских // Галичанин: сборник. — 1863. — С. 226.

Информация о работе Біяграфія Канстанціна Астрожскага