Белорусские земли в составе Российской империи конец 18 начало 19 вв

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2011 в 15:21, контрольная работа

Краткое описание

У эканамічным развіцці Расіі назіралася барацьба дзвух тэндэнцый- з аднаго боку развіваўся гандаль, фарміраваўся пачатковы рынак, ішло станаўленне капіталістычнага ўкладу; напрыклад, у канцы XVIII ст. у Расіі працавала каля 200 горнадабываючых прадпрыемстваў, налічвалася больш за 2 тысячы прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, каля 1700 кірмашоў. На гэтых прадпрыемствах налічвалася каля 80 тыс. работнікаў, з якіх 33,5 тыс. былі наемнымі.

Оглавление

Уводзiны 3
1. Асноўные напрамкі палітыкі Рассійскай урады на Беларусі 5
2. Кафесіанальная палітыка рассійскай урады на Беларусі 7
3. Палажэнне Беларусі у час Айчыннай Вайны 1812 9
Спіс літаратуры 11

Файлы: 1 файл

Белорусские земли 18-19вв.doc

— 66.00 Кб (Скачать)

     Белорусские земли в составе Российской империи  конец 18 начало 19 вв.

 

Змест

 

Уводзiны

     Тэхналагічная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы, што адбылася ў канцы XVIII ст., аказала  вялікі ўплыў і на цывілізацыйны  лад жыцця Расіі. У Расіі гэты перыяд супаў з цараваннем Кацярыны ІІ.

     Усталяванне элементаў рынку пачалося ў Расіі  яшчэ ў эпоху Пятра І. Пятроўскія рэформы садзейнічалі развіццю мануфактурнай  вытворчасці. У XVIII ст. у Расіі з’явіліся  горныя прадпрыемствы, плавільні, буйныя ваенныя арсеналы, шаўковыя і аксамітныя мануфактуры. Адначасова ў эканоміцы захоўвалася саматужна-хатняя рамесніцкая вытворчасць.

     У эканамічным развіцці Расіі назіралася барацьба дзвух тэндэнцый- з аднаго боку развіваўся гандаль, фарміраваўся пачатковы рынак, ішло станаўленне капіталістычнага ўкладу; напрыклад, у канцы XVIII ст. у Расіі працавала каля 200 горнадабываючых прадпрыемстваў, налічвалася больш за 2 тысячы прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, каля 1700 кірмашоў. На гэтых прадпрыемствах налічвалася каля 80 тыс. работнікаў, з якіх 33,5 тыс. былі наемнымі.

     Але з другога боку, у Расіі ішоў працэс узмацнення феадальнага ўціску на сялянства, узмацненне абсалютызму. Гэта праяўлялася ў тым, што сялянства  ператваралася ў рабоў, якія не мелі абсалютна ніякіх правоў і павінны былі  працаваць на памешчыка да 5 дзен на тыдзень. Узмацненне абсалютызму праяўлялася ў тым, што ў галіне палітыкі царызм абапіраўся толькі на памешчыкаў (да 2% насельніцтва), армію і паліцыю. Улады рашуча змагаліся з любымі элементамі лібералізму і рэфармізму, што былі накіраваны на развіццё палітычнага працэсу ў грамадстве.

     Царызм  праводзіў рэакцыйную ўнутраную  і знешнюю палітыку, быў «жандармам Еўропы», улады Расіі змагаліся  з рывалюцыйным рухам у сваёй  краіне і за яе мяжамі.

     Такім чынам, эканамічная і палітычная супярэчлівасць ў жыцці Расіі  ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. садзейнічалі імкліваму развіццю сацыяльнага  крызісу, узмацненню нацыянальна-вызваленчай  барацьбы народаў Расіі, фарміраванню тайных арганізацый і рухаў. 

 

1. Асноўные напрамкі палітыкі Рассійскай урады на Беларусі

     Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе  Расіі. У Беларусі жыло каля 3 млн. чалавек  са складу беларусаў, палякаў, яўрэяў, татар, украінцаў, народаў прыбалтыкі. Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках – адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным і г.д.

     Тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць губерняў: Віцебскую, Магілеўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. Значныя змены адбыліся і ў жыцці гарадоў. Усе дробныя і сярэднія гарады страцілі свой статус і былі ператвораны ў мястэчкі, якія трапілі ва ўласнасць да прыватных асоб з ліку расійскіх царадворцаў. Цэнтры губерняў атрымалі права на самакіраванне. У 1795 г. беларускія гарады атрымалі права на арганізацыю гарадскіх дум, купцы мелі магчымасць утвараць гільдыі, весці ўнутраны і замежны гандаль.

     Аднак на шляху да сацыяльнай інтэграцыі стаяла шляхта былой Рэчы Паспалітай, якая валодала велізарнымі багаццямі і палітычнай уладай на месцах. У складзе Расіі шляхта не бачыла свайго месца, таму што абсалютызм быў не сумяшчальны з тымі правамі і свабодамі, якімі валодала шляхта. Самадзяржаўе гэта добра разумела, але спачатку заахвочвала шляхту да лаяльнасці і пакорлівасці ўладам. Той шляхце, якая вяла сябе пакорліва, улады Расіі захавалі маёмасць, давалі магчымасць працаваць у дваранскіх сходах на месцах.

     З той часткай шляхты, якая ўдзельнічала ў тайных таварыствах, рыхтавала і праводзіла паўстанні 1794г., 1830-1831 гг., 1863-64 гг. самадзяржаўе рашуча змагалася шляхам рэпрэсій і так званых «разбораў шляхты». Пад час «разбораў» у шляхты забіралі шляхецтва, зямельную ўласнасць і пераводзілі ў склад мяшчанства, частку шляхты высялялі ў Сібір, частку – за мяжу. У выніку ўжо ў другой палове XIX ст. шляхецкае саслоўе ў Беларусі знікла. Адначасова ўлады Расіі накіроўвалі ў Беларусь расійскіх памешчыкаў з ліку ваенных, былых палітыкаў, яны былі мясцовамі адміністратармі, кіраўнікамі ўрадавых устаноў, мясцовых судоў. Гэта былі элементы каланізацыі і русіфікацыі Беларусі.

     У адносінах да сялянства Беларусі ўрад Расіі праводзіў тую ж  прыгонніцкую палітыку, што і ў  дачыненні да сялянства Расіі. Але  ў сацыяльных адносінах прыгоніцтва дапаўнялася русіфікацыяй у галіне мовы і культуры, барацьбой з нацыянальным самавызначэннем мясцовых сялян. Гэта праявілася ў тым, што 1839 г. была ліквідавана ўніяцкая царква, а ў 1840 годзе ліквідавана дзеянне Статута 1588 г. у Беларусі. Дзеянне Статута фармальна сведчыла аб павазе царызма да мясцовых традыцый і законаў, гэта была спроба прыцягнуць шляхту на бок супрацоўніцтва з расійскімі ўладамі, захаваць у сялян веру ў «добрага цара» і кепскага мясцовага пана. Ліквідацыя прававога дзеяння Статута 1588 г. была пераходам да адкрытай палітыкі русіфікацыі.

     Новым элементам палітыкі Расіі былі адносіны да яўрэйскага насельніцтва Беларусі. У самой Расіі яўрэяў, як сацыяльнай групы насельніцтва, не было. Каб  стрымаць міграцыю яўрэяў у Расію, улады вызначылі «мяжу яўрэйскай аселасці». У 20-е гадах XIX ст. яўрэі былі пераселены з сельскай мясцовасці ў гарады і мястэчкі Беларусі. Яны жылі культурна-нацыянальнай аўтаноміяй і кіраваліся кагаламі.

     У адносінах да ўсяго польскага  ўрад Расіі праводзіў палітыку дыскрамінацыі і рэпрэій. У 30-х гадах XIX ст. было спынена выкарыстанне польскай мовы ў судовым справаводстве, адукацыі, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў у гарадах і мястэчках пад час рэлігійных свят. З гэтай жа мэтай у Беларусі было зачынена каля паловы ўсіх каталіцкіх кляштароў і касцёлаў, а мясцовае насельніцтва пераводзілася ў праваслаўе. У выніку каля 2,5 млн. беларусаў з ліку ўніятаў і католікаў сталі праваслаўнымі.

     Такім чынам, сацыяльна-эканамічная палітыка ўрада Расіі ў Беларусі ў першай палове XIX ст. была накіравана на паступовую інтэграцыю Беларусі ў склад Расіі. Метады гэтай палітыкі былі рознымі.

 

2. Кафесіанальная палітыка рассійскай урады на Беларусі

     У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Дазволена было вольна выконваць каталіцкія абрады. Маёмасць касцёлаў, кляштараў заставалася недатыкальнай. А згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г., была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, што адпавядала інтарэсам польскіх і апалячаных беларускіх феадалаў. Аднак каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных. Ва ўсякім выпадку, такога рэлігійнага прэсінгу, як праваслаўная царква ў Польшчы, каталіцкая рэлігія не адчувала. Значная частка акаталічанага насельніцтва паступова пачала вяртацца ў праваслаўе.

     Аднак рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і  каталіцкага духавенства прымусіў царызм дзейнічаць больш актыўна. Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцьюй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. У 1832 г. выйшаў указ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перадачы іх маёнткаў у склад казённых. 25 снежня 1841 г. са спасылкай на тое, "як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў", быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх насе-леных маёнткаў вышэйшага праваслаўнага і іншавернага духавенсгва заходніх губерняў. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенства, бо праваслаўная царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залежнасць ад дзяржаўнай улады.

     Ва  ўмовах нёбяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцгва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ёй зліцца з каталіцкай царквой. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах "уз'яднання" уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Маркса, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалю-цыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся "пераварочвацца", заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацью ўніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый. 
 

 

3. Палажэнне Беларусі у час Айчыннай Вайны 1812

     У пачатку ХІХ ст. рэзка ўзмацніліся  супярэчнасці паміж Францыяй і Расіяй. Напалеонаўская Францыя імкнулася да сусветнага панавання. На гэтым шляху стаялі Англія і Расія. Англія мела магутны ваенны флот, вялізныя калоніі. Экспедыцыя ў Англію для Напалеона была вельмі рызыкоўнай. Таму Напалеон і вырашыў спачатку разграміць Расію, якая, на яго думку, не ўмела ваяваць, была ў ваенных і тэхнічных адносінах адсталай. Гэта магло гарантаваць Францыі поспех. З гэтай жа мэтай Напалеон і стварыў небывалую ў гісторыі армію, якая налічвала 600 тысяч чалавек.

     24 чэрвеня 1812 года Францыя, без  аб'яўлення вайны, напала на  Расію. Беларусь стала полем  жорсткіх баявых дзеянняў. Расійскія  войскі гераічна змагаліся з  французамі пад Кобрынам, Солтанаўкай,  Астроўна, Мірам, Полацкам і іншымі  месцамі. Трэба адзначыць,што расіяне ў цэлым змаглі навязаць французам сваю стратэгію і тактыку вядзення вайны, на што Напалеон  ніяк не разлічваў.

     Адносіны  беларускага насельніцтва да вайны  былі рознымі. Беларуская шляхта ў аснове сваёй перайшла на бок Францыі. 80 тысяч беларускіх шляхцічаў удзельнічалі ў паходзе на Маскву ў складзе арміі Напалеона. Праваслаўная шляхтя, каля 5 тысяч чалавек, змагаліся на баку Расіі. Беларускае сялянства ставілася да вайны адмоўна, сяляне імкнуліся захаваць нейтралітэт, хаваліся па лясах, яны не давяралі ні французам, ні рускім.

     Аднак частка сялянства, асабліва на Усходзе  Беларусі, выступала на баку Расіі. Беларускія сяляне сталі на абарону  Расіі як сваей Радзімы, таму, што  вайна для Расіі была Айчыннай. Партызанскія атрады дзейнічалі ў вёсках Стараселле, Межаны, Есьманы, на тэрыторыі Барысаўскага, Дрысенскага і Полацкага паветаў і ў іншых месцах. У верасні сяляне вескі Жарцы Полацкага павета змагаліся з батальёнам французскіх салдат, удзельнічалі ў бітве за Полацк.

     Палітыку  Францыі ў Беларусі можна ахарактэрызаваць старажытным заклікам – «паздяляй і ўладар!». 1 ліпеня 1812 года французы выдалі загад аб стварэнні Часовай камісіі урада Вялікага княства Літоўскага. Узначаліў камісію мясцовы памешчык Станіслаў Солтан. У склад ВКЛ адыходзілі Віленская, Мінская, Гродненская губерні і Беластоцкая вобласць. У Віцібску і Магілеве засталося французскае ваеннае кіраванне, як у прыфрантавых рэгіенах. За спіной у С.Солтана стаялі французскія камісары, якія патрабавалі аднаго – грошай, хлеба, людзей і коней у сваю армію. Ніякіх палітычных правоў гэты ўрад не меў.

     Важным  ваенным вынікам вайны 1812 года стала  Барадзінская бітва, што  адбылася ў  жніўні 1812 года. У гэтай бітве  Напалеон не здолеў разграміць рускую армію і гэта вырашала канчатковы зыход вайны. У кастрычніку 1812 года расійская армія вымусіла французаў пакінуць Маскву і пачаць адступленне. Адступленне ў хуткім часе перерасло ў бегства французаў з Расіі. Канчатковы разгром французскага нашэсця на Расію адбыўся ў лістападзе пры пераправе праз раку Беразіну. Тут французы страцілі больш за 20 тысяч салдат і ўвесь свой скарб, які нарабавалі ў Маскве, іншых гарадах Расіі і Беларусі.

     Такім чынам, вайна 1812 года, негледзячы на ўсе  эканамічныя разбурэнні, з’явілася  яркай старонкай нашай гістрыі. Таму што, у жыццевай рэчаіснасці таго часу беларусы, разам з расіянамі, змагаліся з  агульным ворагам. Беларусы пачалі, хоць часткова, усведамляць агульнасць вялікай краіны. 

 

Спіс літаратуры

  1. Гiсторыя Беларуci: Падруч. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных  часоỷ - по люты 1917 г. / Я. К. Новiк, Г. С. Марцуль, I. Л. Качалаỷ i iнш.; Пад рэд. Я. К. Новiка, Г. С. Марцуля. –Мн.: Выш.шк., 2003. – 416 с.
  2. Гісторыя Беларусі / А.Л.Абецадарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і і нш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997. – 496 с.
  3. Доỷнар-Запольскi М.В. Гiсторыя Беларусi / Беларус. Энцыкл., Нац. арх. Рэсп. Беларусь; Пер. з рус. Т.М.Бутэвiч, Т.М.Кароткая, Е.П.Фешчанка. – Мн.: БелЭн, 1994. – 510 с.
  4. Iгнатоỷскi У.М. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi. / Уступ. арт. А.П.Грыцкевiча; Камент. i заỷвагi Э.Н.Гнеỷкi. – 5-е выд. – Мн.: Беларусь, 1991. – 190 с.

Информация о работе Белорусские земли в составе Российской империи конец 18 начало 19 вв