Біяграфія Канстанціна Астрожскага

Автор: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2015 в 17:55, реферат

Краткое описание

Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі праславіўся як гарачы патрыет Літвы, буйны палкаводзец, дзяржаўны дзеяч і адначасова як абаронца праваслаўнай веры ў Вялікім княстве Літоўскім.
Астрожскі Канстанцін Іванавіч (каля 1460 – 1530 гг.), гетман найвышэйшы Вялікага княства Літоўскага, кашталян віленскі, ваявода трокскі, першы уладальнік Дзятлава, нарадзіўся ў знатнай і багатай сям’і.

Оглавление

1 Біяграфія
2 Руска-літоўская вайна (1500—1503) і палон
3 Служба ў Маскве вяртанне на радзіму.
4 Руска-літоўская вайна (1507—1508).
5 Руска-літоўская вайна (1512—1522).
6 Адыход ад ваенных спраў.
7 Дасягненні Канстанціна Астрожскага.

Файлы: 1 файл

Канстанцін Астрожскі і яго ўклад ў развіццё ваеннага мастацтва.docx

— 44.43 Кб (Скачать)

Змест:

1 Біяграфія

2 Руска-літоўская вайна (1500—1503) і палон

3 Служба ў Маскве вяртанне на радзіму.

4 Руска-літоўская вайна (1507—1508).

5 Руска-літоўская вайна (1512—1522).

6 Адыход ад ваенных спраў.

7    Дасягненні  Канстанціна Астрожскага.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.Біяграфія Канстанціна  Астрожскага.

    Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі праславіўся як гарачы патрыет Літвы, буйны палкаводзец, дзяржаўны дзеяч і адначасова як абаронца праваслаўнай веры ў Вялікім княстве Літоўскім.

Астрожскі Канстанцін Іванавіч  (каля 1460 – 1530 гг.), гетман найвышэйшы Вялікага княства Літоўскага, кашталян віленскі, ваявода трокскі, першы уладальнік Дзятлава, нарадзіўся ў знатнай і багатай сям’і.

Канстанцін Іванавіч рана пазбавіўся бацькоў, і першапачатковае выхаванне атрымаў пад кіраўніцтвам бацькавых баяр, а таксама старэйшага свайго брата — Міхаіла. Захаваныя сведчанні аб гэтых гадах жыцця Канстанціна Іванавіча кажуць пераважна пра здзелках на продаж і куплю зямель, таму можна лічыць, што выхавальнікі маладых князеў выконвалі толькі эканамічныя планы памерлага бацькі іх. У 1486 годзе мы знаходзім братоў Астрожскіх у Вільні пры двары вялікага князя літоўскага Казіміра, дзе яны круцяцца ў вышэйшым коле валынскіх паноў — Гойскага, князя Чацвярцінскага, Храбтовіча і іншых. У той жа час князі Астрожскія пачалі пазнаваць і дзяржаўныя справы, для чаго яны паступілі ў звычайную тады школу — у світу вялікага князя і суправаджалі яго ў пераездах, як "дваране", г. зн. прыдворныя. У 1491 годзе князь Канстанцін Іванавіч ужо атрымліваў даволі важныя даручэнні і карыстаўся поўным даверам вялікага князя літоўскага. Вельмі верагодна, што тады ўжо ен паспеў вылучыцца з асяроддзя шматлікіх валынскіх князеў і паноў, чаму нямала магло спрыяць багацце і шырокія радавыя сувязі. Зрэшты, на ўзвышэнне князя Канстанціна Іванавіча вялікі ўплыў аказалі, вядома, і яго асабістыя заслугі, яго ваенны талент і вопыт. З юнацкіх гадоў Канстанцін захапляўся кніжкамі пра ваенныя падзеі, пра ролю дыпламатаў у міжнародных адносінах.З часам пачаў добра разбірацца ў гэтых справах.Менавіта таму ён быў заўважаны пры княжацкім двары і стаў атрымліваць адказныя даручэнні.

Асабліва праявіў сябе Канстанцін Астрожскі у ваеннай справе. Перамог больш як у 60 бітвах. У 1491 г. ён найлепшым чынам паказаў сябе у той момант, калі конніца Вялікага княства Літоўскага дагнала і разбіла татараў пад Ізяславам. Затым К.І. Астрожскі ўзначальваў паспяховыя паходы на крымскіх татар у 1495 і 1496 гг.

З таго часу ваенныя і дзяржаўныя справы больш за ўсё займалі К.І. Астрожскага.

 

2.Руска-літоўская вайна (1500—1503) і палон.

Былі ў ваенным жыцці К.І. Астрожскага і няўдачы. У бітве з рускім войскам на р. Вядроша ў ліпені 1500 г. атрад Астрожскага быў цалкам разбіты, а сам гетман трапіў у палон, дзе правёў амаль сем гадоў. У той час галоўнае маскоўскае войска пад кіраўніцтвам ваяводы Якава Захар'іна і казанскага царэвіча Махмет-Аміна ўжо займала Севершчыну, забірала Бранск, Ноўгарад-Северскі, Старадуб... Другое войска, на чале якога быў Юры Захар'ін-Кошкін, выйшла з Вязьмы і ў чэрвені здабыло Дарагабуж. Трохі пазней з Вялікіх Лукаў на Тарапец рушыла трэцяе войска...

Татары, якія і раней не давалі спакою паўднёвым землям Вялікага Княства, цяпер насядалі яшчэ актыўней. У 1500 годзе татары пайшлі шырокім фронтам – напалі на Валынь, Малапольшчу, Берасцейскую зямлю: «У Літоўскай зямлі ваявалі Берасце і пасад спалілі, а з горада выкуп узялі, ды ваявалі Камянец-Літоўскі...» Тактыка ахопу вялікай тэрыторыі павінна была скаваць войска Княства і перашкодзіць хуткаму падыходу дапамогі з Польшчы. Галоўную ролю ў арганізацыі абароны краіны браў на сябе гетман найвышэйшы - Канстанцін Астрожскі. Паспешліва мабілізаваўшы ўсіх, каго было можна, ён сабраў 3500 вершнікаў[7] і ўжо ў маі 1500 года выправіўся з Вільні на ўсход - «сцерагчы межы».

Маскоўскія ваяводы даведаліся пра рух корпуса Астрожскага, калі той ужо пакінуў Менск і кіраваўся на Смаленск. Яны папрасілі сабе падмогі. Іван ІІІ кінуў пад Дарагабуж войскі ад Старадуба і Цверы, а галоўным кіраўніком усяго злучэння прызначыў аднаго з найлепшых сваіх ваяводаў Данілу Шчэню.

Пераадолеўшы каля 350 вёрстаў, Астрожскі ўвайшоў у Смаленск ужо апошнімі днямі чэрвеня. Большыя сілы на чале з самім Аляксандрам, якія рухаліся следам, тады толькі падыходзілі да Менска. Нельга было губляць часу. Умацаваўшы корпус смаленцамі на чале з намеснікам Станіславам Кішкам, Астрожскі праз тыдзень пакінуў горад і накіраваўся проста на групоўку ваяводы Кошкіна, якая стаяла каля Вядрошы – невялікай рачулкі, што ўпадала ў Селню, прытоку Трасны, за колькі міляў на захад ад Дарагабужа. Ахоўваць Смаленск засталася зусім невялікая залога – гэтак верылася, што большай сілы і не спатрэбіцца, бо вораг будзе разбіты ці хоць стрыманы.

Злоўлены пад Ельняю «язык» паведаміў, што да Кошкіна паспелі падысці падмацаванні і цяпер злучаныя маскоўскія сілы маглі сягаць 40 тысяч. У Астрожскага ж налічвалася каля чатырох з паловай тысяч вершнікаў... Далей па дарозе весткі пра такую колькасць непрыяцельскага войска пацвердзіліся. Весці 4 на 40 тысяч – ці ж не самагубства? Але пасля нядоўгай нарады гетман цвёрда намерыўся: «Мала ці многа маскоўцаў будзе, ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу біцца з імі, а не біўшыся з імі назад не вяртацца»[8].

Каб з'явіцца перад ворагам нечакана і навязаць яму сваю тактыку бітвы, харугвы збочылі з дарогі ды пайшлі праз густы лес і балота. 14 ліпеня першыя з іх наблізіліся да Вядрошы. Маскоўскія палкі яшчэ стаялі на правым беразе, на шырокім Міцькавым полі, што каля вёскі Лапачына. «Было масквы 40000 конных, апроч пешых, а літвы чатыры з паловай тысячы». Угледзеўшы блізка ад сябе непрыяцеля, маскоўцы ажывіліся ды пачалі шукаць зручнага месца для пераправы. Іхны перадавы полк паспеў перайсці на левы бераг і распачаць там бой да падыходу асноўных сілаў Астрожскага. Конніца гетмана проста з паходных калонаў размяркоўвалася ў баявым парадку ды ўлучалася ў бітву. Без цяжкасцяў разбіўшы перадавы полк, яна сама пераправілася на правы бераг Вядрошы ды заатакавала галоўныя сілы ваяводы Шчэні[9].

Пачалася сеча, якая доўжылася амаль цэлы дзень. «І сышліся абодва палкі ў бітве, і біліся да шасці гадзін абодва палкі...» Маскоўскія ваяводы сціскалі стомленае доўгім маршам, зусім малалікае войска Астрожскага ды накідалі яму сваю тактыку бою. Нарэшце ўдар іх засаднага палка, які абышоў пабаявішча лесам ды каршуном наляцеў збоку, канчаткова вырашыў зыход няроўнага міжбою. Рэшткі гетманавых людзей кінуліся ўцякаць, аднак мала хто ўратаваўся. Пераможцы разбурылі мост праз раку Трасну ў тыле зможаных ды бязлітасна секлі іх, тапталі, тапілі - «з-за трупаў конь не скакаў...»

Гэтак загінулі амаль усе, хто прыйшоў з Астрожскім да Вядрошы, - найлепшыя ваяры Вялікага Княства. Уцячы адтуль здолелі адно колькі сотняў з чатырма ротмістрамі ды Станіславам Кішкам. Новагародскі намеснік Іван Храптовіч, маршалак Рыгор Осцікавіч, Мікалай Глябовіч і шмат хто іншы трапілі ў палон. Сярод захопленых у няволю быў і паранены гетман Канстанцін Астрожскі.

Вялікі князь быў ашаломлены весткай пра страшную трагедыю на Вядрошы, аднак не страціў рашучасці і паспяшаўся ўмацоўваць абарону Воршы ды Смаленска. У той час ён ужо мінаў Барысаў, пасля рушыў да Полацка, бо і з поўначы дзяржаве пагражалі маскоўскія войскі - пскоўскія палкі князя А.Абаленскага.

Для ваяводаў Івана ІІІ перамога пад Дарагабужам далася гэтак дорага, што яны адразу пасля бітвы зноў папрасілі падмацавання. Прыйшлі два свежыя палкі. Тады ж з Масквы ў Крым да Гірэя паімчаліся ганцы з просьбаю Івана ІІІ яшчэ раз ударыць па Вялікім Княстве. Аднак час быў згублены. Эфект ад грандыёзнай перамогі не быў скарыстаны напоўніцу. Цяпер ваяводы мусілі мець справу з новымі сіламі, прыведзенымі Аляксандрам, з умацаванымі і гатовымі да адпору залогамі гарадоў.

3.Служба ў Маскве  вяртанне на радзіму.

 

Усе гэтыя гады ў палоне Канстанцін Астрожскі прагна лавіў кожную вестку пра Айчыну і пакутліва перажываў сваю нявольніцкую бяздзейнасць. Па смерці ж Івана ІІІ, калі яму чарговы раз прапанавалі адумацца і згадзіцца на прапанову вялікага князя маскоўскага прысягнуць яму на веру, К.Астрожскі не адмовіўся. Узрадаваны Васіль ІІІ загадаў як найхутчэй везці гетмана ў Маскву.

Ад зможанага вязня патрабавалі аднаго: падпісаць пісьмовую прысягу на вернасць Васілю ІІІ. А давалі яму за тое волю ў Маскоўшчыне, годнасць баярына, зямельныя ўладанні і галоўнае, дзеля чаго яго так доўга трымалі, - высокі вайсковы чын. Ён мусіў камандаваць асобнымі памежнымі сіламі, абараняць краіну ад татарскіх наездаў. Тэкст прысягі вымагаў рабскай пакоры і адданасці. «...Буду абавязаны служыць яму (Васілю ІІІ) і дзецям яго да смерці... Аніякага зла яму ці дзецям ягоным чыніць і нават думаць пра тое ня мушу... Калі ж супраць таго ўсяго ў нечым адступлюся... пакараць мяне вольны смерцю залежна ад маёй віны... і ня будзе мне літасці Божай ні ў гэты век, ні ў будучы», - чытаў Астрожскі. І паставіў 18 кастрычніка 1506 года свой подпіс пад гэтымі радкамі. А маскоўскі мітрапаліт пацвердзіў яго.

Праз колькі месяцаў паспяховай дзейнасці супраць татараў новы ваявода ўжо карыстаўся даверам у маскоўскага двара і мог самастойна адлучацца па справах.

Ці не гэтага чакаў ён усе шэсць змрочных гадоў?

У жніўні 1507 года Астрожскі выехаў на Севершчыну, каб нібыта пракантраляваць там пільнасць маскоўскіх залогаў. Адтуль, з татарскага памежжа, і пачаўся яго апошні кідок да волі. Далёка абыходзячы гарады, мінаючы людныя дарогі, ён безаглядна ўцякаў з краіны, якая драпежна абрынулася ды ўжо колькі гадоў паліла і нішчыла яго Айчыну. Ён уцякаў з краіны, якой не цярпеў, з якой мусіў і даўно прагнуў змагацца...

Пераапранутыя ў сялян, Астрожскі з ардынарцам супакоіліся, толькі ўбачыўшы старожу Вялікага Княства Літоўскага - вершнікаў у бліскучых шышаках, з адмысловымі тарчамі(лёгкі шчыт конніка пераважна трохкутнай формы), даўгімі дзідамі і лёгкімі кордамі. А 25 верасня яны былі ўжо ў роднай Вільні.

 

 

 

4.Руска-літоўская вайна (1507—1508).

Нарэшце князь Канстанцін мог адпачыць ад войнаў, заняцца ўласнымі справамі. Адладзіў гаспадарку ў сваіх уладаннях, падправіў муры ў Астрогу ды іншых замках. У тым жа годзе вялікі князь пацвердзіў правы К.І. Астрожскага на уладанне памесцем Здецел. З таго часу Дзятлава пачало расці, паступова пераўтвараючыся ў мястэчка.

 У 1509 годзе ажаніўся з Тацянай Гальшанскай – дачкой новагародскага ваяводы князя Сымона Гальшанскага і сястрой віленскага кашталяна князя Аляксандра Гальшанскага. А брат Таццяны стаў віленскім біскупам. Род, з якім праз шлюб парадніўся Астрожскі, быў адным з найбуйнейшых у Княстве, але тады ўжо аджываў свае зорныя часы. Князь Аляксандар Гальшанскі праз два гады памёр, і гетман найвышэйшы стаўся яшчэ і кашталянам віленскім, заняўшы шваграву пасаду.

Цяпер праваслаўны князь трывала ўваходзіў у кола ўрадавай эліты Вялікага Княства Літоўскага. Да яго віленскімі панамі, як, зрэшты, і гетманамі, былі магнаты каталіцкага веравызнання. Астрожскі ж не проста ўвайшоў у гаспадарскую раду, якая ажыццяўляла кіраванне дзяржавай, ён займаў першую лаву паноў-рады. І меў вялікі ўплыў на караля і вялікага князя Жыгімонта. Яшчэ ў 1508 годзе, пад час перамоваў з Масквою, ён угаварыў манарха надзяліць зямлёй тых беларускіх князёў, што страцілі яе па вайне, а таксама адстаяў права ўдзельнікаў рокашу вярнуцца з Масквы дадому - у раўнавагу да права сваякоў і прыхільнікаў М.Глінскага спакойна выязджаць да Масквы.

Ды нядоўга давялося К.Астрожскаму цешыцца спакоем, займацца свецкімі і царкоўнымі справамі. Усё гэта рабілася другасным перад патрэбамі абароны краіны. У 1508 годзе, калі зноў пачалася вайна з Масквой, Астрожскі быў выкліканы з Астрога, дзе ен прыводзіў у парадак маемасныя справы, у Ноўгарад-Северскі, дзе ў той час знаходзіўся вялікі князь, і быў пастаўлены на чале войска. Адсюль ен рушыў праз Мінск да Барысава і Оршы, якую аблажылі рускія ваяводы. Пры набліжэнні Астрожскага да Оршы рускае войска зняло аблогу. Літоўскае войска па пятах следавала за ўцякаючым непрыяцелем і, нарэшце, спынілася ў Смаленску, адкуль спачатку было вырашана паслаць Астрожскага і Кішку з асобнымі атрадамі ў рускія вобласці, але выкананне гэтага плана было на час адтэрмінавана і спрыяльны момант згублены.

Толькі праз некаторы час князь Канстанцін Іванавіч рушыў на горад Белы, узяў яго, заняў Тарапец і Дарагабуж і моцна спустошыў навакольную вобласць. Зрэшты, у верасні 1508 г. Д. В. Щэня вярнуў захопленыя Астрожскім гарады ў падданства рускаму ўладару. 8 кастрычніка 1508 г. быў заключаны мір паміж Рускай дзяржавай і Літвой. Князь Канстанцін Іванавіч зноў атрымаў некалькі буйных узнагарод. Неўзабаве па заключэнні міру з Масквой татары зноў зрабілі вялікі набег, і Астрожскаму прыйшлося выступіць супраць іх. Татары былі разбіты пад Астрогам.

Канстанцін Іванавіч заняўся арганізацыяй сваіх гаспадарчых спраў, так як падчас вайны з Масквой яму вельмі часта даводзілася рыхтаваць войскі і на свае грошы. Новы набег татараў прымусіў Астрожскага паехаць у Луцк для падрыхтоўкі абароны, але ен паспеў сабраць толькі 6 тысяч чалавек, і з гэтымі невялікімі сіламі яму ўдалося атрымаць перамогу над татарскім атрадам пры Вішняўцы. У ўзнагароду за заслугі князя Канстанціна Іванавіча ў барацьбе з Масквой і татарамі вялікі князь выдаў універсал аб прызначэнні яго панам віленскім, што для князя Астрожскага мела вельмі важнае значэнне: ен увайшоў у кола вышэйшай літоўскай знаці і з гэтага часу быў ужо не толькі валынскім, але і літоўскім вяльможай.

 

 

 

5.Руска-літоўская вайна (1512—1522).

Затым зноў мір парушылі татары. Яшчэ ў 1509 годзе яны ўварваліся на Галіччыну, і К.Астрожскі мусіў разам з каронным гетманам М.Камянецкім праводзіць акцыі супраць наезнікаў. А ў 1510 годзе татары з'явіліся зноў, ды з яшчэ большай сілай. Гэтым разам яны наляцелі на землі Беларусі. Асобныя загоны сягалі ажно ваколіцаў Вільні. Іх лятучая конніца пустошыла землі Княства і на наступнае лета. Выганялі татараў самастойна, пабіўшы каля Кіева, Оўруча, Брацлава...

Асабліва трывожны быў 1512 год. Наладзіўшы зноў сяброўскія дачыненні з вялікім князем маскоўскім, Менглі-Гірэй не без інспірацыі апошняга (а Масква рыхтавала вайну за Смаленск) выслаў на Валынь 25-тысячную арду на чале з трыма мурзамі (ад перс. мірза - тытул князя ў Крымскім ханстве ды іншых татарскіх дзяржавах, якія ўтварыліся па распадзе Залатой Арды).

Информация о работе Біяграфія Канстанціна Астрожскага