Абвяшчэнне БНР: першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы

Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2010 в 23:39, реферат

Краткое описание

Мэтай майго доследу было высветліць, чаму першая спроба стварыць беларускую нацыянальную дзяржаву – БНР – была няўдалай.

Для гэтага я жадаю асветліць:

◦Першы Усебеларускі з’езд, што стаў перадумовай стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы;
◦Прыняцце Першай Устаўной граматы, што стала першым крокам у станаўленні беларускай нацыянальнай дзяржавы;
◦Прыняцце Другой Устаўной граматы, што канстытуцыйна засведчыла ўтварэнне самастойнай дзяржавы беларускага народа;
◦Прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, якая аб’явіла Беларусь незалежнай рэспублікай;

Оглавление

Змест
• Уводзіны…………………………………………………………....3
• Першы Усебеларускі з’езд…………………………………….….4
• Першая Устаўная грамата………………………………………..6
• Другая Устаўная грамата…………………………………………9
• Трэцяя Устаўная грамата………………………………………….11
• Абвяшчэнне БНР: высновы…………………………………..…..16
• Заключэнне………………………………………………….……..19
• Спіс літаратуры………………………………………………..….20

Файлы: 1 файл

бнр..doc

— 133.00 Кб (Скачать)
    1. Беларусь у рубяжах рассялення і лічэбнай (колькаснай) перавагі беларускага народа абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.
    2. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на пол, народнасць і рэлігію.
    3. Да часу, пакуль збярэцца Устаноўчы Сойм Беларусі заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Усебеларускага з’езда, дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў Беларусі.
    4. Спаўняючая (выканоўчая) і адміністратыўная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму сакратарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю з’езда і перад ёю трымае адказнасць.
    5. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў (саюзаў); безумоўная вольнасць сумлення, незачэпнасць (недатыкальнасць) асобы і памяшкання (жытла).
    6. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-персанальную аўтаномію: абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі.
    7. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнае ўласнасці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца без выкупу тым, хто сам на ёй працуе. Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаюцца ўласнасцю Беларускай народнай Рэспублікі.
    8. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанаўліваецца найбольшы 8-гадзінны рабочы дзень [4, стр. 212].

     Абвяшчаючы  пералічаныя правы і свабоды, выканаўчы камітэт абавязаўся падтрымліваць законны парадак ў рэспубліцы, абараняць інтарэсы ўсіх яе грамадзян. Давалася таксама абяцанне ў хуткім часе склікаць Устаноўчы сойм Беларусі. Выканком звярнуўся да “ўсіх верных сыноў беларускай зямлі” аказаць дапамогу ў цяжкай і адказнай працы ў пабудове нацыянальнай дзяржаўнасці [3, стр.49-50].  

     У сувязі з тым, што большасць у  Выканкаме і Народным сакратарыяце складалі прадстаўнікі сацыялістычных партый, у Грамату быў уключаны артыкул  7 – пра скасаванне права прыватнай уласнасці на зямлю, у тым ліку і сялянскай зямлі. Гэта было грубай палітычнай памылкай, якая спарадзіла недавер сялян да кіраўніцтва  БНР. У дэкрэце “Аб зямлі” акурат гаварылася, што зямля адбіраецца толькі ў памешчыкаў, а “зямля простых сялян і радавых казакоў не канфіскуецца”. Значная частка сялян на той час паверыла бальшавікам і не падтрымала Беларускую Народную Рэспубліку якраз тады, калі гэтая падтрымка была найбольш патрэбна [1, стр. 28]. З гэтай прычыны германская акупацыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Немцы зразумелі, што ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, не падмацаваная масавым народным рухам, ва ўмовах жорсткай акупацыі рэальных перспектыў не мае. У той жа час кайзераўская Германія разлічвала праз беларускую тэрыторыю стварыць своеасаблівы калідор у Расію паміж Украінай і Літвой, каб абмінуць транзітныя дарогі праз нядаўна абвешчаныя маладыя дзяржавы і мець без усякіх пасрэднікаў адносіны з велізарным расійскім рынкам [2, cтр.194].

     Другая  Устаўная грамата, як і першая, павінна  была стаць нарматыўным заканадаўчым актам, які вызначаў асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. З гэтымі прынцыпамі пагадзіліся розныя плыні грамадска-палітычнага руху Беларусі: меншавікі, эсэры, бундаўцы і інш. Разам з тым некаторыя беларускія дзеячы не былі задаволены Другой Устаўной граматай, паколькі яна не вызначала адносіны з іншымі дзяржавамі [7, стр. 71].

     Трэцяя  Устаўная грамата

     У сувязі з абвяшчэннем БНР Выканкам Народнага сакратарыяту 18 сакавіка быў пераўтвораны ў Раду БНР. Было распрацавана і прянята палажэнне “Аб вярхоўнай уладзе ў Беларускай Народнай Рэспублікі”. У ім гаварылася, што ніводна закон не  будзе мець моцы без зацвярджэння яго Радай БНР [3, стр. 50].У склад Рады былі ўведзены шэсць членаў Віленскай Беларускай рады: Антон і Іван Луцкевічы, Зміцер Сямашка, Янка Станкевіч, Янка Туркевіч, Вацлаў Ластоўскі, якія прыехалі ў Мінск з Вільні і ўмацавалі ліберальны напрамак нацыянальна-дэмакратычных сіл, атрымалі падтрымку германскіх улад.

      На  першым жа пасяджэнні 19 сакавіка 1918 г. адразу было пастаўленна пытанне аб прызнанні самастойнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, але большасць яго не падтрымала. Дэпутаты спаслаліся на неўдалую і несваечасовую ноту аб прызнанні БНР, накіраваную 10 сакавіка 1918 г. ураду Германіі. 

      Тым часам у Смаленску, Петраградзе, пазней і ў Маскве ведалі, што  і як творыцца ў Мінску, на свае вочы бачылі намаганні па беларускім пытанні  камісара Белнацкама Аляксандра Чарвякова  і сакратара Дзмітрыя Жылуновіча, іншых прадстаўнікоў рэвалюцыйнага – класавага боку беларускага руху. Ведалі…, але і вырашаць яго не спяшаліся. Беларусі адводзілася роля расійскай губерніі пад назвай “Заходняя камуна” (пазней “Заходняя вобласць”). Гэтая пазіцыя расійскіх кіраўнікоў падштурхоўвала беларускіх дзеячаў да новых, больш рашучых дзеянняў у адносінах да Смаленска і Масквы. Беларускія палітычныя дзеячы (большасці іх складалі сацыялісты) у Мінску вырашылі:

  1. Апублікаваць дакументы БНР у друку.
  2. Належным чынам пра ўсё праінфармаваць нямецкі ўрад.
  3. Пачаць перагаворы з Украінскай Нацыянальнай Радай і папрасіць у яе фінанасавай дапамогі, дыпламатычнай падтрымкі, заклікаць дзяржаву Еўропы прызнаць БНР.
  4. Паслаць дэлегата ў Савецкую Расію да Аляксандра Чарвякова і да наркома па нацыянальных справах Іосіфа Сталіна, каб запэўніць, што аб’яўленне БНР не адзначае поўнага разрыву з Расіяй.
  5. Правядзенне 24 сакавіка пасяджэння Рады БНР з запрашэннем на яго дэлегацыі ад Віленскай Беларускай рады.

   Наколькі  значнай у маральна-псіхалагічным  плане была роля віленскай групы  ў падзеях, звязаных з разрывам сувязяў з Расіяй, сведчыць тое, што пасяджэнне Рады БНР 24 сакавіка пачалося з прамовы намесніка старшыні Рады Язэпа Варонкі аб заслугах братоў Луцкевічаў у беларускім нацыянальным руху. У адказ на прывітальную прамову Варонкі выступіў Антон Луцкевіч, які “зрабіў грунтоўны даклад аб дзейнасці беларусаў Віленшчыны і Гродзеншчыны”.

   Старэйшына  фракцыі БСГ у радзе БНР  Аркадзь Смоліч зрабіў даклад аб прычынах, якія патрабуюць аб’яднання беларусаў, аб’яўлення незалежнасці БНР. У 6 гадзін раніцы 25 сакавіка была прынята лёсаносная рэзалюцыя: “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб’яўляе рэспубліку незалежнай, аб чым выдае адпаведную Устаўную грамату” [6, стр. 35-36]. На рашэнне аб пряняцці Трэцяй Устаўной граматы паўплывалі таксама дзяржаваўтваральныя працэсы, што мелі месца ў суседняй Літве. Так, 16 лютага 1918 г. Літоўская Тарыба прыняла “Акт аб незалежнасці Літвы”. Крыху пазней 23 сакавіка 1918 г. германскі ўрад прызнаў незалежнасць Літвы ў адпаведнасці з дэкларацыяй Тарыбы ад 11 снежня 1917 г. аб супрацоўніцтве і саюзе з Германіяй. Ёсць меркаванне, што аўтарам Трэцяй Устаўной граматы быў Антон Луцкевіч. Пасля аднаўлення сесіі ў 12 гадзін дня 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя Устаўная грамата Рады БНР, у якой і абвяшчалася незалежнасць БНР. Гаварылася: “Ад гэтага часу Беларускя Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнасць”. Таксама грамата пацвярджала ўсе правы і свабоды грамадзян і народаў Беларусі, якія абвяшчаліся ва Устаўной грамаце ад 9 сакавіка, была акрэслена яе тэрыторыя, якая скаладалася з губерняў: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Смаленскай, значнай часткі Чарнігаўскай і сумежных губерняў, дзе пераважную большасць складалі беларусы [1, стр. 29].

   Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытутаваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ад каго? У першую чаргу ад Расіі. “Незалежнікі” выступалі за разрыў усякіх адносін з Расіяй. Чаму? На гэта пытанне пераканаўча адказаваў адзін з актыўных дзеячаў БНР Я. Лёсік. Ён пісаў: “На каго арыентавацца: На Расію ці на Польшчу? Большасць “нашаніўцаў”, у тым ліку і я, схіляліся ў бок Польшчы, тлумачачы гэта перш за ўсё тым, што Польшча сама перажыла нацыянальную няволю і з ёй лягчэй будзе дамовіцца… Паланізацыя не так страшная, таму што большасць беларускага насельніцтва супраць польскай мовы… Для Беларусі больш небяспечна русіфікацыя, таму што сялянства і гарадское насельніцтва ахвотна прымае рускую мову і русіфікуецца”. Я. Лёсік не адмаўляе і працэс паланізацыі [3, стр.51-52].

   Для шырокіх мас гэты акт быў нечаканы. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй. Негатыўна да ідэі незалежнасці аднесліся  расійскія эсэры і яўрэйскія  сіяністы, якія марылі аб Расійскай федэратыўнай рэспубліцы з аднаўленнем Устаноўчага сходу  [2, cтр.195].

   Але Рада БНР заявіла, што яна будзе дабівацца перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі Германіі і Расіі. Кіраўнікі БНР спадзяваліся аб’яднаць у адзінай дзяржаве ўсе беларускія тэрыторыі. Аднак гэты акт наўмысна праігнаравалі і Германія, і Расія. Перад нацыянальнымі дзеячамі Беларусі паўстала дылема – што рабіць далей. На пачатку красавіка 1918 г. Тамаш Грыб, які займаў у Народным Сакратарыяце пасаду сакратара земляробства, прапанаваў наступную праграму дзеянняў:

    1. Выясніць з ваеннымі акупацыйнымі ўладамі, наколькі яны могуць прызнаць у межах іх акупацыі, якую б то ні было іншую ўладу.
    2. Выпрацаваць канкрэтныя практычныя дзеянні Народнага Сакратарыяту на бліжэйшую перспектыву.
    3. У выпадку непрызнання ваеннымі акупацыйнымі ўладамі платформы народнага Сакратарыяту, падаць яму ў адстаўку і такім чынам паказаць грамадзянам БНР і ўсяму свету, як задаўлены заваяваныя рэвалюцыяй правы і вольнасці працоўнага беларускага народа [6, стр. 36-37].

   12 красавіка 1918 г. сябры “Мінскага  беларускага народнага прадстаўніцтва”, у якім пераважалі правыя сілы, што выступалі супраць нацыяналізацыі і за далейшае беларуска-германскае збліжэнне зямлі, і якое адкрыта падтрымлівалася германскім ваенным камандваннем, П. Аляксюк, Р. Скірмут, А. Уласаў і іншыя былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што змяніла суадносіны сіл на карысць правых. 25 красавіка на імя кайзера Вільгельма ІІ была накіравана тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР І. Серада, старшыня Народнага сакратарыята Я. Варонка, сябры Рады           П. Аляксюк, Р. Скірмут, А. Аўсянік, П. Крачэўскі і Я. Лёсік [1, стр. 30-31]. У тэлеграме гаварылася: “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкларавала незалежнасць цэласнай, непадзельнай Беларусі і просіць Вашу імператарскую вялікасць замацаваць яе намаганні па дасягненні дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй”. Тэкст заканчваўся наступнымі словамі: “Толькі пад апекай Германскай дзяржавы бачыць Рада добрую волю сваёй краіны ў будучым”. Пазней удзельнікі гэтага пасяджэння нагадвалі, што ініцыятарам пасылкі тэлеграмы быў Р.Скірмунт. Спачатку не ўсе былі згодны з ім. Затым, аднак, не знаходзячы іншага выйсця з узнікшых абставін усеагульнага непрызнання, члены Рады пайшлі на такі крок. Немалаважную ролю тут адыгралі прыклады Літвы, Украіны і Польшчы. Гэтыя краіны былі прызнаны Германіяй. Памылковасць пасылкі такой тэлеграмы прызналі потым многія відныя дзеячы БНР, напрыклад Т. Грыб і Я. Лёсік. Гэта з’явілася штуршком да крызісу кіраўніцтва БНР і расколу БСГ, на рэштках якой потым сталі фарміравацца Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. З Рады выйшлі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты [2, стр.195-196].

      Перамены адбыліся і ва ўрадзе. У чэрвені на пленарным пасяджэнні Рады БНР быў створаны з правых і левых дзеячаў кааліцыйны ўрад на чале з І. Серадой, а Раду БНР узначаліў Я. Лёсік.

      Пасля такіх перамен у Радзе БНР і Народным сакратарыяце значна палепшыліся адносіны да іх з боку акупацыйных уладаў. У чэрвені 1918 г. яны перадалі ў кампетэнцыю Народнага сакратарыята гандаль, прамысловасць, сацыяльную апеку, асвету і культуру [1, стр. 31]. Пачалі адчыняцца беларускія школы, выдавацца беларускія кнігі, часопісы і газеты. Была наладжана падрыхтоўка настаўнікаў для беларускіх школ – працавалі Мінскі педагагічны інстытут і Свіслацкая семінарыя. У красавіку 1918 г. была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю, была створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Мінску, у якую увайшлі     А. Смоліч, М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве І. Луцкевіча ў 1918 г. была створана першая беларуская навуковая ўстанова – Беларускае навуковае таварыства ў Вільні.

      Германскія  акупацыйныя ўлады, з аднаго боку, не перешкаджалі культурна-асветніцкай  дзейнасці БНР, а з другога  – ухіляліся ад афіцыйнага прызнання  яе.

     Па  запрашэнні У. Леніна новы кіраўнік урада БНР А. Лучкевіч у лістападзе 1918 г. наведаў Маскву з мэтай нармалізаваць двухбаковыя адносіны. Аднак менавіта ў гэтыя дні стала вядома аб рэвалюцыі ў Германіі і яе капітуляцыі ў вайне. Бальшавікі зноў вярнуліся да сваёй ідэі сусветнай камуністычнай рэвалюцыі, а БНР у гэтым ім толькі перашкаджала. Былі перапынены ўсялякія кантактыз БНР, атрады Чырвонай Арміі атрымалі загад заняць беларускія гарады, адкуль эвакуіраваліся нямецкія гарнізоны.

     Рада  БНР, каб не быць арыштаванай, мусіла выехаць з Мінска ў Гродна, а пасля ў эміграцыю – спачатку ў Літву, а пазней яна знаходзілася ў Празе, пасля ў Парыжы, ЗША, Канадзе [2, стр. 196-197].

Абвяшчэнне БНР: высновы

   Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржавы нельга ўпісваць у аднабаковыя схемы, маляваць адным колерам. Гэта вельмі складаны гістарычны працэс, які праходзіў ва ўмовах вострай палітычнай барацьбы. Трэба ўлічваць многія аб’ектыўныя і суб’ектыўныя абставіны, сярод якіх вырашальнае значэнне мелі знешні фактар, асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёне, дзейнасць класаў і сацыяльных груп і інш. Аналіз гэтых абставін дазаляе зрабіць наступныя высновы:

Информация о работе Абвяшчэнне БНР: першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы