Автор: Пользователь скрыл имя, 01 Июня 2011 в 21:06, реферат
Увагу В.Д.-М. прыцягваюць паблемы, звязаныя з падзеямi пачатку 60-х гг. — рэформа 1861г., паустанне 1863г. У камедыi "Пiнская шляхта” пiсьменiк выступае з рэзкай крiтыкай царскага чыноунiцтва i шляхты. Тэму камедыi падказала жыцце. Пасля паражэння паустня 1863г. чыноунiцтва стала паунауладным гаспадаром на Беларусi, яно ажыццяуляла уладу жорсткiм i бессаромным чынам.
Жанр твора Вінцэнта
Дунiна-Марцiнкевiча“Пiнская
шляхта”.
Характарыстыка
дзеючых асоб п'есы..Мова
персанажау
Увагу В.Д.-М. прыцягваюць
паблемы, звязаныя з падзеямi пачатку 60-х
гг. — рэформа 1861г., паустанне 1863г. У камедыi
"Пiнская шляхта” пiсьменiк выступае
з рэзкай крiтыкай царскага чыноунiцтва
i шляхты. Тэму камедыi падказала жыцце.
Пасля паражэння паустня 1863г. чыноунiцтва
стала паунауладным гаспадаром на Беларусi,
яно ажыццяуляла уладу жорсткiм i бессаромным
чынам.
Пiсьменнiк вызначыу
жнр "П. ш.“ – “фарсвадэвiль у
адной дзеi”. Фарс i вадэвiль — разнавiднасцi
камедыi. Фарс — невялiкая п'еса з прыемамi
грубага камiзму, з моцнымi перавялiчваннямi.
Такi характар маюць сцены суда, дзеяннi
Кручкова. Вобраз Крчкова пададзены у
сатырычным плане. У вобразе Кручкова
пiсьменнiк паказау усё характэрнае для
царскага чыноунiцтва: свавольства, грубасць,
п'янства. У "П. ш.” ёсць адзнакi вадэвiля
— легкай камедыi, пабудаванай на займальным
сюжэце, любоунай iнтрызе з песнямi-куплетамi.
Такi характар мае сцена кахання Грышы
i Марысi, смешнае заляцанне да Марысi 60-гадовага
кавалера Куторгi. У сцэнах пераважае гумар,
нярэдка адчуваецца вострая iронiя. Пiсьменнiк
паказвае пустую фанабэрлiвасць, абмежаванасць
ваколiчнай шляхты.
У п'есе не даецца
прамой характарыстыкi герояу. Але яна
выразна выяуляецца праз паводзiны
i размовы дзеючых асоб. Героi камедыi учэпiста
трымаюцца за свае "дваранскае” званне,
адстойваюць яго, нават кулакамi, дапускаючы
знявагу над сабой, аддаючы чыноунiкам-кручкатворам
усе незапашанае дабро.
Цiхан Пратасаiцкi
i Iван Лiпскi — людзi духоуна аблiнава
ныя. Яны нецiкавыя i як чалавечыя iндывiдуальнасцi.
У iх характарыстыках падкрэслена адно:
яны упарта трымаюцца за шляхецтва, нават
ставяць пад пагрозу шчасце сваiх дзяцей
Грышкi i Марысi. Больш разнабакова паказаны
Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пiсьменны
чалавек". Ён не паузбалены пачуцця
гумару, досцiпу. Куторга выдае сябе за
чалавека свецкага з далiкатнымi манерамi.
Ён пры сустрэчы з жанчынамi цалуе iм ручкi,
умее спяваць любоуныя рамансы, хiтрэйшы
за астатнiх. Маючы 60-i гадовы, ён сватаецца
да 17-гадовай Марысi, згаджаецца нават
"крыва прысягнуць” супраць Лiпскага,
каб Пратасавiцкiя аддалi за яго дачку.
Але стары залетнiк трапляе у недарэчнае
становiшча. Яго заляцаннi з пагардай адхiляе
Марыся.
У пiсьменнiка адносiны
да прадстаунiкоу пiнскай шляхты
не адназначны: ён кпiць i пацяшаецца з
iх недарэчнай прэтэнзii да дварянства,
але ён бачыць у iх сялян-хлебаробау, якiя
самi працуюць на зямлi, самi здабываюць
сабе хлеб, ён малюе iх у гумарыстычным
плане, паказвае, што гэтыя людзi не паузбаулены
жыццевай мудрасцi.
Кручкоу, якi прыязджае
на разгляд справы Лiпскага i Пратасавiцкага,
паводзiць сабе нахабным чынам, дзейнiчае
ад iмя "найяснейшай кароны", увесь
час спасылаючыся на "усемiлайсцiвейшыя
царскiя указы". Паводзiны Кручкова сярод
шляхты — з'едлiвая пародыя на правасуддзе.
Не паспеу ён пачаць "разбiрацельства",
а ужо гучыць яго загад, каб шляхта несла
хабар. Кручкоу добра ведае натуру цемнай
шляхты i упэунены, што кожны вытрасе кашалёк,
каб не быць бiтым лазой. Нахабству i цынiзму
Кручкова няма межау. Ён так вольна адчувае
сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамi
i штрафамi шляхты што не лiчыць патрэбным
захоуваць нават знешнюю форму правасуддзя.
Ён аб'яуляе вiнаватым тых, хто нi якiх адносiн
да справы не мае.
У знешнiм аблiччы
Кручкова вiдаць камiчнае завастрэнне.
Аутар звяртае увагу на яго
доугiя вусы. Кручкоу — вобраз
гратэскавы . У iм сабрана самае
характэрнае для царскага чыноунiцтва.
Марцiнкевiч сiмпатызуе асобным прадстаунiкам
шляхты — якiя менш "хварэюць на шляхецтва".
Гэта Грышка i Марыся. Вышэй за усе яны
ставяць свае шчасце, свае пачуццi. Грышка
i Марыся – станоучыя героi камедыi. Яны
пратэстуюць супраць устарэлых поглядау
i звычаяу. Маладыя людзi успрымаюць недарэчнасць
старых саслоуных традыцый не столькi
разумам колькi сэрцам. Яны яшчэ не узнiмаюцца
да усвядомленага пратэсту супраць аджыушых
форм жыцця. Свае шчасце хочуць уладзiць
з дапамогай станавого прыстава якога
задобрываюць хабарам.
Мова персанажа п'есы вельмi разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамi, запазычанымi з судовых дакументау: "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "гэта угалоунае прыступленне, Сiбiрам пахне” i г. д. У мове Куторгi нямала трапных выказванняу, ён часта ужывае народныя прыказкi i прымаукi: "не цяпер, то у чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Цiхан Пратасавiцкi, дык той зусiм грубым чалавекам здаецца, калi гаворыць свае любiмыя словы: "хрэн табе у вочы", "чортау сына” (пра Грiшку), "сабака” (пра Лiпскага). Разам з тым, мова шляхты вельмi багатая на вострыя i дасцiпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкi баровы". Праз мову драматург перадае iх характары i настрой. Калi узлаваны i занiжаны прыездам Кручкова Пратасавiцкi пачынае гаварыць са сваёй жонкай цi дачкой, то мова яго становiцца грубай i рэзкай, але яна становiцца лаготнай i льсцiвай, калi яму даводзiцца гаварыць з "найяснейшай каронай” Кручковым. А з такiмi "далiкатнымi людзьмi", як Куторга, Пратасавiцкi стараецца гаварыць шляхецкай далiкатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.
Информация о работе Жанр твора Вінцэнта Дунiна-Марцiнкевiча “Пiнская шляхта”