Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Января 2012 в 21:16, контрольная работа
Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні беларускай мовы.
Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні.
1)Пазіцыйныя чаргаванні.
Фанетычныя
змены ў сучасная
белрускай літаратурнай
мове праяўляюцца
ў пераважнай большасці
ў выглядзе чаргавання,гэта
значыць у выніку
гэтых змен адна і
тая ж марфема
пры слова- і формазмяненні
можа мець розны гукавы
склад.Так,у словах
сады,мода мы вымаўляем [д],а
ў словах сад,мод - [т].Мена [д] - [т]звязана
з пазіцыяй гэтых
гукаў у слове:гук [д]
у канцы слова
замяняецца гукам [т].Гэта
– заканамерная мена
гукаў,таму што адпявядае
фанетычным законам
мовы і адбываеца
ва усіх выпадках,калі
гук аказваеца
ў такіх умовах.Новыя
словы,у тым ліку
і запазычаныя,
Пазіцыйныя чаргаванні могуць быць двух тыпаў:чаргаванні,якія ўтвараюць паралельныя рады гукаў,і чаргаванні,якія ўтвараюць перасякальныя рады,ці,інакш,паралельны і перасякальны тыпы пазіцыйнага чаргавання гукаў.
Пры
пазіцыйных чаргаваннях
з паралельнымі радамі
ў кожнай канкрэтнай
пазіцыі адрозніваецца
аднолькавая колькасць
гукавых адзінак.Напрыклад,
Пры пазіцыйных чаргаваннях чаргаваннях з перасякальнымі радамі колькасць гукаў у розных фанетычных пазіцыях неаднолькавая.У адных пазіцыях іх выступаюць і звонкія і глухія зычныя,у канцы слоў – толькі глухія,як,напрыклад:
Гры[п]а – гры[п˚]у
Гры[б]а - гры[б˚]у
Такім чынам,два рады маюць агульны член,можна сказаць,перасякаюцца ў адным кугу - [п].
2)Гістарычныя чаргаванні гукаў.
Чаргаванне
гукаў можа быць не
звязана з пэўнай
фанетычнай пазіцыяй.Так,чаргаванне [д-ž]у
словафотрмах ха[д]а-ха [
ž]у не зележыць ад
фанетычнай пазіцыі:
абодва гэтыя гукі
могуць у аднолькавай
пазіцыі- пасля пераднаціскнога [а]
перад націскным [у]:ха[ž]у
– на ха[д]у.Чаргаванне [д] - [ž]
– гэта фанетычна
непазіцыйнае чаргаванне.Яго
можна растлумачыць
граматычна:[ž] паяўляецца
замест [д] перад дзеяслоўным
канчаткам –у пры
ўтварэнні асабовых
формаў цяперашняга
часу дзеясловаў з
асновай на [д].Гістарычна
гэта чаргаванне звязана
са з’явай палаталізацыі [д],[т]
перад [j] і пераходу
іх у мяккія [ж],[ч](якія
пазней у беларускай
мове зацвярдзелі).Фанетычна
непазіцыйныя чаргаванні
называюцца гістарычнымі
або традыцыйнымі
чаргаваннямі.Яны
адлюстроўваюць фанетычныя
змяненні,якія адбываліся
ў старажытны перыяд
і таму не абумоўлены
заканамернасцямі сучаснай
беларускай літаратурнай
мовы.Паколькі ў большасці
выпадкаў гістарычныя
чаргаванні атрымалі
пэўную марфалагічную
функцыю,гэта значыць
сталі сродкам
слова- і формаўтварэння,то
яны падрабязна вывучаюцца
ў марфаналогіі.Асноўныя,
Большая частка гістарычных чаргаванняў зычных узнікла ў выніку змякчэння зычных перад [j].Да ліку такіх чаргаванняў адносяцца:
1)чаргаванне
губных зычных
са спалучэннем
«губны+[л’]»,якое
ўзнікла на месцы
старажытнага спалучэння«губны+
работа –рабіць – раблю
сыпаць – сыплю,купіць – куплю
корм – карміць - кармлю
слава – славіць- слаўлю
графа – графіць – графлю
2)чаргаванні зубных з шыпячымі.убныя спалучэнні з [j] палаталізаваліся і замяніліся на мяккія шыпячыя,якія затым у беларускай мове зацвярдзелі:
хада – хадзіць – хаджу
плата – плаціць – плачу
вязаць – вяжу,вазіць – важу
пісаць – пішу,насіць – нашу
3)чаргаванне заднеязычных з шыпячымі.Заднеязычныя ў спалучэнні з [j],таксама перад галоснымі пярэдняга палаталізаваліся і замяніліся на шыпячыя:
друг – дружу,бераг – беражок
клікаць – клічу,рука – ручка
страх – страшу,смех – смяшыць
Як вынік памякчэння заднеязычных перад [ѣ]ўзнікла чаргаванне залнеязычных [γ],[к],[х] са свісцячымі [з’],[ц’],[с’]:
нага – назе
страха – страсе
рука – руцэ
Да гістарычных таксама адносіцца чаргаванне [л] - [ў],не звязаннае з памякчэннем зычнага.Гэта чаргаванне адбываецца звычайна ў дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду:чытала – чытаў,была – быў.Яно ўзнікла ў выніку змяненне [л] на [ў] у былых нескланяльных дзеепрыметніках мужчынскага роду ,якія ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца формай прошлага часу дзеясловаў.
Гістарычныя чаргаванні галосных адлюстроўваюцьразнастайныя змены,якія адбываліся ў сістэме галосных у розныя эпохі развіцця мовы.Самым старажытным з’яўляецца чаргаванне [э’] - [а]:лезці – лазіць,сесці – садзіць.
Вядомы ў беларускай мове чаргаванні галосных,якія развіліся з ранейшых дыфтонгаў:
сухі – сохнуць – высыхаць
бяру – збіраць – збор – сабраць
кую – каваць,днюю – дняваць
Рад чаргаванняў узнік у выніку замены насавых галосных ненасавымі:
вязаць – вузел,узяць – вазьму,мяць – мну
імя – імёны,зняць – зніму
Вынікам страты глухіх рэдукаваных [ъ],[ь] з’яўляецца чаргаванне [о],[’э] – нуль гука:радок – радка,дзень – дня,канец – канца.