Николай Чернявский

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 15:03, реферат

Краткое описание

Дзяцінства – унікальнае для разумення магчымасцей самога чалавека, бо даросламу ніколі не ўвабраць столькі інфармацыі, колькі назапашвае яе за першыя гады, свядома і несвядома, дзіця. Кожныя бацька, маці, бабуля або дзядуля імкнуцца перадаць сваім нашчадкам усё, што лічаць самым каштоўным, неабходным, лепшым. Відавочна, сярод іх асаблівае месца належыць роднаму слову

Файлы: 1 файл

Чарняўскі_готово.doc

— 52.50 Кб (Скачать)

     Калі  мы хочам змяніць  свет да лепшага,

     мы  павінны пачынаць з дзяцей.

     Астрыд  Ліндгрэн 

     Дзяцінства  – унікальнае для разумення магчымасцей  самога чалавека, бо даросламу ніколі не ўвабраць столькі інфармацыі, колькі назапашвае яе за першыя гады, свядома  і несвядома, дзіця. Кожныя бацька, маці, бабуля або дзядуля імкнуцца перадаць сваім нашчадкам усё, што лічаць самым каштоўным, неабходным, лепшым. Відавочна, сярод іх асаблівае месца належыць роднаму слову. Спасцігнуць яго сэнс, шматфарбнасць, асалоду дапамагаюць мастацкія творы.

     Напісаныя ў розны час прафесіянальнымі літаратарамі, складзеныя народам, яны  пранікнуты агульначалавечымі каштоўнасцямі, высокай мараллю. Носьбітамі ўсяго  дрэннага ў іх з’яўляюцца вурдалакі, пачвары, звяры. І гэта натуральна, бо чалавек заўсёды павінен быць увасабленнем дабра, міласэрнасці, спагады. Такія якасці і прывіваліся з дзяцінства з дапамогай казак, калыханак, вершаў, апавяданняў.

     Шмат  стагоддзяў мінула з таго часу, шмат падзей адбылося ў гісторыі нашай  радзімы. Вялікі і складаны шлях прайшла і беларуская дзіцячая літаратура.

     Вельмі  шмат у кнігах для дзяцей дабрыні  і міласэрнасці. Напэўна, гэта тое, чаго катастрафічна не хапае цяпер  вакол нас, і пра што ўжо  крыкам крычаць усе людзі, якія пішуць для дзяцей і падлеткаў. Дабрыня, міласэрнасць, цярплівасць, уменне бачыць добрае нават у няпростых жыццёвых сітуацыях і выходзіць з іх без агрэсіі.

     Дзіцячая літаратура навучае базавым каштоўнасцям. А гэта сям’я, бацькі, любоў, любоў да ўсяго жывога, да сям’і, да радзімы, да мовы, да гісторыі.

     Беларуская  літаратура для дзяцей вызначаецца  высокай маральнасцю, добрым эстэтычным узроўнем, выразнай гуманістычнай накіраванасцю. Гэтыя яе рысы склаліся на аснове выкарыстання і развіцця лепшых традыцый вуснай народнай творчасці і класічнай літаратуры.

     Беларуская  дзіцячая літаратура зараз – гэта багатая скарбонка народных паданняў, казак, вершаў, апавяданняў, скарагаворак, лічылак і інш. Штогод юныя чытачы атрымліваюць дзесяткі цудоўных кніжак. Асаблівае месца сярод із займаюць кнігі, адрасаваныя самым маленькім, а таксама тым, хто толькі навучыўся чытаць самастойна.

     Дзiцячая лiтаратура - неад'емная частка вялiкай лiтаратуры, яна грунтуецца на ўсiх тых законах, што i ўся мастацкая лiтаратура. Ёсць, вядома, у дзiцячай кнiзе свая спецыфiка, свае адметныя асаблiвасцi. В.Р. Бялiнскi пiсаў: «Для дзяцей прадметы тыя ж, што i для дарослых, толькi выкладзеныя адпаведна з iх разуменнем, а ў гэтым i хаваецца адзiн з важнейшых бакоў гэтай справы».

     Дзiцячы пiсьменнiк мае справу з чытачом, перад якiм толькi пачынае раскрывацца свет i жыццё, яго веды абмежаваны. Пiсьменнiк нiбы бярэ свайго маладога чытача за руку i вядзе яго па складаных жыццёвых дарогах i пуцявiнах.

     Трэба адзначыць, што беларускамоўных "чытанак для самых маленькiх" патрапiла налiчыць крыху больш за два дзясяткi, розных аб’ёмаў i аўтараў, зноў-такi па розных коштах. Апошнiя збольшага вагаюцца ў межах 4-6 тысяч рублёў, праўда, кошт на асобныя больш новыя i яскравыя выданнi ўзрастае цi не ўтрая. Што ж непасрэдна да асартыменту, то, у прыватнасцi, у кнiгарнi можна набыць някепскiя зборнiкi беларускiх легендаў i паданняў, сербскiя народныя казкi i казакi народаў Еўропы, "Прыгоды марахода" Уладзiмiра Мазго, "Чароўнае вочка" Уладзiмiра Карызны, "Палёт з Карлсанам" Нiны Галiноўскай, "Чыж вярнуўся з-за мяжы" Уладзiмiра Марчука, "Адзiны ў свеце край" Валянцiна Лукшы, "Прыгоды мышкi Пiк-пiк" Ларысы Рублеўскай, "Бабрыную навуку" Мiколы Бусько, "На каго сварыўся гром" Мiколы Чарняўскага, "Прыгоды нулiка" Уладзiмiра Лiпскага, "Скаргу крутога ката" Iосiфа Рогаля, "Вясёлы карагод" Анатоля Прохарава, "Прыгоды маленькай машынкi" Наталлi Букчынскай, "Зялёнае лета" Таццяны Сучковай i Станiслава Валодзькi... Словам, выбар нiбыта ёсць. Аднак праводзiць якiя-небудзь паралелi з дзiцячай лiтаратурай на рускай мове тут усё ж недарэчна.

     Мэтай дадзенай працы з’яўляецца аналіз твора “На каго сварыўся гром”  Міколы Чарняўскага.

     Мікола  Чарняўскі нарадзіўся 16.01.1943 г. у  вёсцы Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай  сям'і.

     У 1960 г. паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў яго ў 1966 г. Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966-1988 гг. - літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 г. - літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка». Сябра СП СССР з 1972 г.

     Першы верш надрукаваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі  гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш - дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок...» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія ... на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

     Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць...» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

     Аўтар шэрагу тэкстаў піянерскіх песень і  кантат.

     На  беларускую мову пераклаў творы пісьменнікаў народаў СССР - Г.Гуляма, М.Міршакара, Т.Уметаліева, А.Тактамушава, М.Мрэўлішвілі, Р.Фархадзі, Н.Джундубаевай, А.Рахманава, Х.Мянд, Г.Сар'яна, Х.Алі, А.Чакану, Ю.Семяндэра, П.Глазавога, П.Рабра, А.Юшчанкі, В.Юхімовіча, В.Маругі і інш.

     Кнігі Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага і незвычайнага. Яму ўдаюцца вершы пра родны край, тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся. А найбольш - вершы для дзяцей.

     Эмацыянальна-рамантычнае  ўспрыманне жыцця ўласціва дзіцячай паэзіі Чарняўскага. Светлым аптымістычным настроем прасякнуты яго вершы, для якіх характэрны рысы казачнай умоўнасці.

     Ясныя, даходлівыя, дасканалыя па мастацкай  форме, напоўненыя радасным адчуваннем жыцця, уладарна ўваходзілі ў дзіцячае чытанне вершы М. Чаняўскага.

     Творы М. Чарняўскага характарызуюцца  глыбокім псіхалагізмам, павышанай увагай да дум і перажыванняў юнага героя, які імкнецца пранікнуць у таямніцы сусвету, зразумець навакольнае жыццё, прыняць удзел у вялікіх справах свайго народа. У вершах яго шмат аптымізму, рамантыкі, яны напоўнены святлом, дабрынёй, вызначаюцца пранікнёным лірызмам.

     Мастацкі вопыт пісьменніка - даволі плённы для далейшага развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

     Для творчасці М.Чарняўскага характэрна творчае развіццё фальклорных традыцый на якасна новай аснове. Фальклор, напрыклад, з'яўляецца той невычэрпнай крыніцай, якая жывіць паэзію Чарняўскага. Ён напісаў казкі, вершы, загадкі, напоўніўшы гэтыя традыцыйныя жанры дзіцячага фальклору сучасным зместам. Творы яго надзвычай эмацыянальныя, вызначаюцца даверлівасцю інтанацый, высокай паэтычнай культурай. М.Чарняўскі пазбягае рытарызму, напышлівасці, ніколі не збіваецца на маралізатарства.

     Тэматыка яго твораў разнастайная. Адной з вядучых тэм з'яўляецца тэма працы. Яго хвалююць і пытанні аховы прыроды. Ёсць у творчасці Чарняўскага і гумарыстычныя вершы.

     Вершы і казкі апошняга часу адкрываюць юнаму чытачу таямніцы прыроды, выхоўвае павагу да чалавека працы, абуджае пачуццё прыгожага.

     Паэт  вучыць дзяцей уважліваму, клапатліваму стаўленню да ўсяго жывога, вядзе з імі шчырую размову пра сумленнасць і сяброўства.

     Нацыянальным  каларытам, гуманістычным зместам  фальклорнай асновай вызначаюцца творы М. Чарняўскага. Яны меладычныя і рытмічна разнастайныя.

     Праблемы  патрыятычнага, маральна-этычнага выхавання дзяцей узнімаюцца ў творах М. Чарняўскага.

     Беларускія  паэты надаюць вялікае значэнне ў выхаванні дзяцей жанру загадкі. Сярод разнастайных жанраў дзіцячай паэзіі значнае месца займае літаратурная казка..

     Падагульняючы ўсё вышэйсказанае, можна сцвярджаць: поспехі беларускай дзіцячай пэзіі ў адлюстраванні разнастайных жыццёвых з'яў сучаснай і мінулай рэчаіснасці відавочныя; яна стала дзейсным сродкам патрыятьгчнага, гуманістычнага і эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.

     Менавіта  народны гумар дае М.Чарняўскаму  імпульс для вырашэння сваёй  індывідуальнасці ў паэзіі для дзяцей. Чарняўскі – самабытны паэт, нястомны эксперыментатар, тонкі псіхолаг у  беларускай дзіцячай літаратуры. Разумнае спалучэнне жыццёвай мудрасці, з аднаго боку, і дзіцячай ранішняй непасрэднасці, з другога, душэўны такт і цудоўнае валоданне канкрэтнасцю вобразнага мыслення выяўляюць у ім талент дзіцячага паэта – натуру перш за ўсё чулую і ўражлівую. Сутнасць ягоных шчырых кантактаў з маленькімі чытачамі – не ў павучальнасці, дыдактычнасці, а ў незвычайнай чуйнасці да жыватворных крыніц роднага слова. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка люструецца ў аўтарскіх калыханках, забаўлянках, лічылках, дражнілках, хуткамоўках, загадках, казках-пераказках, небыліцах-перакрутках, жартоўных і гумарыстычных вершах. Многія жанры дзіцячага фальклору  (лічылкі, хуткамоўкі, казкі-пераказкі) набылі ў ягонай інтэрпрэтацыі новае гучанне і адметнасць.

     Творчасць М.Чарняўскага для дзяцей носіць свой арыгінальны характар. Фальклорная  традыцыя дала штуршок для ўзбагачэння  ягонага мастакоўскага майстэрства. Уменне «разгаварыць» дзетвару –  дар паэта, які прылучаецца да дзіцячай светлай наіўнасці і  непасрэднасці.

     Як  вынік, мы можам сказаць наступнае.

     Сучасная  дзіцячая паэзія вызначаецца не толькі большай тэматычнай разнастайнасцю, а і пазнавальнай змястоўнасцю. У чытанне дзяцей увайшлі вершы вядомых паэтаў П. Броўкі, П. Глебкі, М. Танка, А. Пысіна. Юнаму чытачу адрасаваны вершы В. Віткі, С. Шушкевіча, Э. Агняцвет, Н. Гілевіча, К. Кірэенкі, С. Грахоўскага, Р. Барадуліна, I. Муравейкі, П. Пранузы, А. Лойкі, М. Чарняўскага, В. Жуковіча, У. Карызны, А. Грачанікава і іншых паэтаў. Яны шукаюць розныя мастацкія сродкі для больш поўнага і глыбокага раскрыцця псіхалогіі юнага героя, вучаць свайго чытача вобразна, эмацыянальна ўспрымаць з'явы жыцця.

     М.Чарняўскі  па праву можа быць названы паэтам для дзяцей. За плячыма ў паэта вялікі творчы шлях. Уменне пачуць дзіця і ўменне паказаць пачутае – выключнае майстэрства паэта. Паэту ўдаецца падладзіцца пад дзіцячае разуменне, пераводзячы гульню са словам у сэнсавы план.

     Дзіцячая  паэзія М.Чарняўскага тоіць у  сабе невычэрпныя магчымасці першаадкрыцця. Піць нагбом з яе бяздонных крыніц можна бясконца, ніколі не стамляючыся, бо кожны раз яна разгортвае новы абсяг думак, выяўляе шчодрасць пачуццяў, па-новаму ўзбагачае маленькага чытача сваёй духоўна-эмацыянальнай энергіяй.

     Творы М.Чарняўскага сведчаць аб тым, што аўтар вельмі добра валодае цудоўным дарам глядзець на навакольны свет вачамi дзiцяцi, быць шчыра зацiкаўленым усiм тым, што цiкавiць дзяцей, быць непасрэдным у сваiх пачуццях, у сваiм хваляваннi.

     Застаючыся  дарослым чалавекам, М.Чарняўскі не страціў дзяцінства сваёй душы. Перагледжваючы сваё жыццё, аўтар праз вобразы сваіх твораў нясе сваім чытачам цудоўны свет маленства, якое вабіць нас сваёй чысцінёй і чароўнасцю.

     У свае творы з самай разнастайнай тэматыкай пiсьменнiк iмкнецца ўнесцi элементы прыгоднiцтва, незвычайнасцi, займальнасцi.

     М.Чарняўскі з яго агромністым патэнцыялам культуры і найтанчэйшым тактам мастака узбагаціў родную літаратуру для дзяцей інтанацыйна-рытмічна, эўфанічна-эмацыянальна, лексіка-сінтаксічна, па-майстэрску спалучыўшы шматвекавыя набыткі народнай творчасці з распрацаванай аўтарскай эстэтыкай верша. 
 

 

      Спіс літаратуры 

     
  1. Беларускія  пісьменнікі: Бібліягр. слоўн. У 6 т. Т.6. – Мн.: БелЭН, 1995. – 684с.: іл. – С.263-268.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага р-на. У 2-х кн. Кн.2. – Мн.: БЕЛТА, 2002. – 544с.: іл. – С.418-419.
  3. Чарняўскі М. На каго сварыўся гром: Вершы і казкі: Для мал. шк. узросту / Маст. Сустава Н.У. – Мінск, 2003.

Информация о работе Николай Чернявский