Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2013 в 01:23, контрольная работа
беПа ступені роднасці індаеўрапейская сям’я подзяляецца на асобныя группы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, ісландская, шведская, дацкая і інш. мовы), раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская і інш., мертвая – лацінская), кельцкая (ірландская, шатландская, гэльская, брэтонская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская а таксама мертвыя мовы – пруская і яцвяжская), ірланская (персідская, таджыкская, курдская і інш., мертвыя – авестыйская, старажытнаперсідская), індыйская ці індаарыйская (хіндзі, урду, бенга
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
Паходжанне беларускай мовы.
Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
Беларуская мова сярод іншых моў свету.
Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
Марфалагічная інтэрферэнцыя:
а) родны склон:
пачатак канцэрту – начало концерта;
тэма фэстывалю – тема фестиваля;
загадчык аддзелу – начальник отдела;
раскаты грому – раскаты грома;
недахоп кіслароду – нехватка кислорода.
б) месны склон:
пляма на вопратцы – пятно на одежде;
людзі ў лазні – люди в бане;
у гэтым выпадку – в таком случае;
боль у сэрцы – боль в сердце;
прымаць удзел у сходзе – принимать участие в собрании.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
выше друга – вышэйшы за сябра;
похожий на отца – падобны на бацьку;
очень разговорчивый – вельмі гаваркі;
изысканного вкуса – вытанчанага густу;
сравнительно молодое искусство – параўнальна маладое мастацтва.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Публіцыстычны стыль: бытавая алергія; князь Канстанцін Астрожскі; кніга.
Навуковы стыль: ўзровень гомацыстэіну; фотаперыяд; антагенез.
Афіцыйна-справавы стыль: акцыянернае таварыства; грамадзяне Рэспублікі Беларусь; сацыяльныя льготы; кніга.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
а) велічыня прадмета ў шырыню і вышыню, выражаная ў кубічных адзінках; б) памеры, велічыня ўвогуле;
2) абсолютная величина числа – абсалютная велічыня ліку: сам гэты лік, узяты без знака плюс або мінус;
3) абсолютный нуль – абсалютны нуль: самая нізкая тэмпература (-273,160 па цэльсію);
4) овал – авал: усякая выпуклая замкнутая крывая лінія без вуглавых пунктаў;
5) Отрицательный – адмоўны:
а) меншы за нуль (пра велічыню, узятую са знакам мінус); б) від электрычнасці, часцінкамі якой з’яўляюцца электроны;
6) аксиома – аксіёма:
а) суджэнне, якое без доказу ў якасці зыходнага палажэння навуковай тэорыі; б) відавочная, агульнавядомая ісціна;
7) величина – велічыня:
а) памер, або аб’ём, працягласць прадмета; б) тое, што можна вымераць, вылічыць;
8) выпуклый – выпуклы:
а) з круглай паверхняй, якая выдаецца наперад; б) які рэльефна выступае наперад над якой небудзь паверхняй;
9) градус – градус:
а) адзінка вымярэння вугло або дуг, роўная 1/360 акружнасці; б) адзінка вымярэння тэмпературы (вады, паветра);
10) грань – грань:
а) лінія, граніца, якая раздзяляе што – небудзь; б) адна плоскасць ломанай паверхні цела, старана геаметрычнай фігуры; в) рабро, якое ўтвараецца на месцы перасячэння дзвух плоскасцей.
11) фотоэлектрический эффект – фотаэлектрычны эфект: паяўленне электрычнага току пад уздзеяннем святла;
12) энергия – энергія: адна з асноўных уласцівасцей матэрыі. Колькасная мера руху і ўзаемадзеяння ўсіх відаў матэрыі;
13) электрод – электрод:
а) праваднік, праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ; б) стрыжань, па якім падводзіцца ток пры электразварцы.
14) термин – тэрмін: слова, або злучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце ў навуцы, тэхніцы, мастацтве;
15) радикал – радыкал: знак, якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня;
16) радиоактивность – радыёактыўнасць: здольнасць атамных ядзер некаторых элементаў, (радыю, урану і інш.) самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часцінкі;
17) механизм – механізм:
а) прыстасаванне ўнутры машыны, прыбора, аппарата, якое прыводзіць іх у рух; б) будова, сістэмы чаго-небудзь;
18) лазер – лазер: аптычны генератар, узмацняльнік выпраменьвання, крыніца вельмі вузкага і магутнага светлавога пучка;
19) конденсация – кандэнсацыя:
а) накапленне чаго-небудзь; б) ператварэнне пары, газу ў вадкі стан.
20) работа силы – работа сілы: ліміт сумы А(Т) пры Q(Т) > 0 пры перамяшчэнні пункта ўздоўж крывой.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
Рассматривая вынужденные колебания, мы полагали, что возбуждающая сила имеет периодический закон изменения, или имеет известный закон изменения во времени. В реальных колебательных системах колебания зачастую возбуждаются случайными воздействиями. Так, например, строительные конструкции подвергаются ветровым нагрузкам, изменяющимся случайным образом. Выполняя соответствующие расчёты, конструкторы вынуждены пользоваться только статистическими сведениями. Распространённым проявлением случайных колебаний являются колебания транспортных машин, вызываемые неровностями дороги. Автомобиль можно представить как некую массу, снабжённую упругими элементами и демпфирующими устройствами. Неровности дороги будут вызывать смещение кузова автомобиля в вертикальной и горизонтальной плоскости. Автомобиль, как и всякая колебательная система с распределёнными параметрами имеет несколько резонансов. Самым неприятным для конструкции являются колебания на собственной частоте. Из всего частотного спектра внешних воздействий конструкция «выбирает» именно эту частоту и начинает раскачиваться на ней с возрастающей амплитудой.
Разглядаючы вымушаныя хістанні, мы меркавалі, што сіла, якая абуджае, мае перыядычны закон змянення, або мае вядомы закон змянення ў часе. У рэальных хістальных сістэмах хістанні часцяком узбуджаюцца выпадковымі ўздзеяннямі. Так, напрыклад, будаўнічыя канструкцыі падвяргаюцца ветравым нагрузкам, якія змяняюцца выпадковым чынам. Выконваючы адпаведныя разлікі, канструктары вымушаны карыстацца толькі статыстычнымі звесткамі. Распаўсюджанай праявай выпадковых хістанняў з'яўляюцца хістанні транспартных машын, выкліканыя няроўнасцямі дарогі. Аўтамабіль можна прадставіць як нейкую масу, забяспечаную пругкімі элементамі і прыладамі, якія дэмпфіруюць. Няроўнасці дарогі будуць выклікаць зрушэнне кузава аўтамабіля ў вертыкальнай і гарызантальнай плоскасці. Аўтамабіль, як і ўсялякая вагальная сістэма з размеркаванымі параметрамі мае некалькі рэзанансаў. Самымі непрыемнымі для канструкцыі з'яўляюцца ваганні на ўласнай частаце. З усяго частотнага спектру знешніх уздзеянняў канструкцыя «выбірае» менавіта гэтую частату і пачынае разгойдвацца на ёй з амплітудай, што узрастае.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Ісакаў А.Я., Ісакава В.В. Электрадынаміка. Дапаможнік па самастойнай працы. - Петрапаўлаўск-Камчацкі: КамчатДТУ, 2008. - 330 с.
Матэрыял дапаможніка пабудаваны такім чынам, каб тэарэтычныя законы электрадынамікі абавязкова суправаджаліся шматлікімі задачамі з падрабязнымі рашэннямі, разбіраючы якія можна было б самастойна навучыцца прымяняць тэарэтычныя веды. Дапаможнік прызначаны, перш за ўсё, для студэнтаў завочнай формы адукацыі, вымушаных многае ў фізіцы спасцігаць самастойна.
Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Распіска
Я, НовікаўАндрэй Алегавіч, 03 снежня 2012 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (Два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 31 снежня 2012 года.
03 снежня 2012 г.
Ліст-запрашэнне
Паважаны НовікаўАндрэй Алегавіч!
Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі, прысвечанай самым актуальным тэмам у галіне электроннага ўраду, якая адбудзецца 26-28 снежня 2012 года ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыеэлектронікі (220013, Мінск, вул. П. Броўкі - 6).
Калі Вы паведаміце пра час прыбыцця, мы будзем рады сустрэць Вас на чыгуначным вакзале горада Мінска.
Парадак канферэнцыі:
26 снежня (серада) – прыезд і размеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі. Рэгістрацыя ў аўд. 307 галоўнага корпуса ўніверсітэта.
27 снежня (чацвер) – 10.00 – 13.00. Адкрыцце канферэнцыі, пленарнае пасяджэнне.
Спiс выкарыстаннай лiтаратуры
20. Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык для говорящих по- русски. 3-е изд., Мн., 1972.
21. Культура устной и письменной речи делового человека: Справочник-практикум. М.: Наука, 1997.
25. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995.
26. Падлужны А.І. Мова і грамадства., Мн., 1997.
27. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі. Матэрыялы першай нацыянальнай канферэнцыі. Мн., 1995.
28. Практыкум па беларускай мове: Вуч. дапаможнік для нефілал. вну / Пад рэд. Г.М. Малажай. Мн., 1993.
29. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А.І. Падлужнага. Мн., 1991.
30. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. М., 1997.
31. Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі / М.В. Бірыла і інш. Мн.: Ураджай, 1994.
32. Русско – белорусский политехнический словарь. В 2-х т. / Бурак И.Л., Орешонкова А.В., Люштик В.В. Мн.: Беларуская навука, 1997.
33. Сарока У.А., Мальцава Т.М. Беларуска-рускі слоўнік справаводчай і архіўнай тэрміналогіі // Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / В.А. Сорока и др. – Мн.: Полымя, 1997.
34. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х т. / А.М. Булына Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999.
35. Сямешка Л.У., Шкраба У.Р., Бадзевич З.У. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.
36. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мн., 1989.
37. Яўневіч М.С. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа. 1991.
Информация о работе Кантрольная работа па дысцыпліне: «беларуская мова»