Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2012 в 20:26, биография
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу.
Іван Пташнікаў
Пташнікаў Іван Мікалаевіч нарадзіўся 7.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Да вайны скончыў 3 класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны – Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускуіо сярэднюю школу (1951).
Працаваў у рэдакцыі
плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец»,
настаўнікам Лонваўскай пачатковай
школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі
філалагічнага факультэта БДУ імя
У. I. Леніна. Працаваў рэдактарам мастацкай
літаратуры Белдзяржвыдавецтва (1957-1958),
рэдактарам аддзела прозы часопіса
«Маладосць» (1958-1962), з 1962 года па 1995 год
– рэдактар аддзела прозы часопіса
«Полымя». Член Саюза пісьменнікаў
Беларусі з 1959 года.
Друкавацца пачаў
з 1952 года (верш «На полі родным»). Першы
яго празаічны твор – аповесць
«Чачык» (1957); першая кніга апавяданняў
і аповесцяў – «Зерне падае
не на камень» (1959). Яны, а таксама
раман «Чакай у далёкіх Грынях»
(1960) вызначылі пачатак творчага
шляху Iвана Пташнікава-празаіка, прыхільнасць
яго да вясковай тэматыкі, веданне
паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі
вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна
і ўсебакова паказаць дыялектыку
характараў, праўду рэальных абставін.
У яго апавяданнях
(«Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесці
«Лонва» упершыню пачала праяўляцца
асаблівая ўвага да ўнутранага стану
чалавека, загучаў матыў вайны
ў лёсах людзей.
Тэма вайны займае
ў творчасці пісьменніка
Раманы «Мсціжы»
(1972) і «Алімпіяда» (1984) – найболын
яркія творы беларускай «вясковай»
прозы 1960-80-х гадоў. У 1990-1992 гг. выйшаў
Збор твораў у 4-х тамах.
Многія творы пісьменніка
перакладзены на замежныя мовы. Па аповесці
«Тартак» на беларускім тэлебачанні
ў 1974 г. пастаўлены аднайменны тэлефільм
(сцэнарый аўтара), а ў 1989 г. па раману
«Алімпіяда» – аднайменны тэлеспектакль.
Іван Пташнікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978) за аповесць «Найдорф». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).
Бібліяграфія
«Зерне падае не на камень». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1959 г.
«Чакай у далёкіх Грынях». Раман. 1962 г.
«Сцяпан Жыхар са Сцешыц». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1966 г.
«Лонва». Аповесць. 1965 г., 1982 г.
«Тартак». Аповесць. 1968 г.
«Мсціжы». Раман. 1972 г.
«Найдорф». Аповесць. 1976 г.
Выбраныя творы ў 2 тамах. 1980 г.
«Алімпіяда». Раман.
1985 г.
Литаратура:
Пташнікаў І. Тартак: Аповесць і апавяданні. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2000. 462 с. – С. 461