Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2011 в 12:49, реферат
Абрады-сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна- бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
1. Уводзiны.
2. Асноўная частка.
а) Агульная частка.
б) Дзяды, Купалле, Радзiны, Вяселле.
3.Заключэнне.
ВЯЛІКДЗЕНЬ.
Адным
з урачыстых народных святаў вясенняга
цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца
да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд
вялікага ці вялікоднага посту. Апошні
тыдзень велікоднага посту
чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.
Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, скамейкі, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатнія начынне, посуд.
Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялакага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі.
Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцеле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла.
Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцела вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе.
Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вонджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу.
Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолыбе ці "лубку".
Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія даціруюцца IV векам н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе.
Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раенах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў.
Валачобніцтва
на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана
ў яе цэнтральнай і паўночна-
У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня.
Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанімент скрыпкі, радзей - гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх веншавальныя песні. Звычайна яны веншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.
Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінавеннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў.
Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень - старадаўняе свята жывелаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам.
Песні валачобныя - гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з'явай.
Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, косці ад велікоднага застолля збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабіцця. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зерняных, пры выгане скаціны ў поле і г. д.
У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня.
Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месц адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду.
У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей - у дзень усіх святых - першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мертвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей - у панядзелак. Гэта так называемая Радаўніца, ці Радуніца.
Такім
чынам, Вялікдзень, ці Пасха - старажытнае
свята жывелаводаў, пазней-земляробаў,
язычніцкая аснова якога не выклікае
сумнення.
дзяды.
век ад веку."
Дзяды
- гэта гуманны памінальны абрад, якім
беларускі народ спрадвеку
На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру.
Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падрымліваецца вера, што душы продкаў нябочна прысутнічауць у хаце, для іх проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы.
Як
і на звычайных памінках, стоя вельмі
часта пачыналі з куцці. Потым
гаспадар падымаў чарку, памінаў
нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць
наступных Дзядоў. Застолле праходзіла
ва ўспамінах памершых добрым словам,
і добрым словам стараліся гаварыць
толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом
доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць,
і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны
нас не забудуць". Стол, як правіла,
пакідалі непрыбранным - для падмацавання
сіл памёршых, толькі засцілалі яго
зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды"
раней і зараз.
НАРАДЖЭННЕ
1 ХРЭСБІНЫ ДЗІЦЯЦІ.
Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб пра гэта ведалі як мага менш людзей. Калі ў гаспадарцы мелася іншая будына, то жанчына ішла туды. Калі свабоднай будыны не было, то роды праходзілі ў хаце. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся захады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася такая неспадзёўка дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна павінна была расплясці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у гэтым дзяўчыну.
Роды
адбываліся ўзімку ў хыце, улетку - у
выраўнях, хлявах, гумнах. Бывала, што
ў час родаў родзініца
Першае купанне таксама было абрадам. Пры першым купанні дзіця ляжала тварам на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павер'е: калі дзіцяце пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой і наадварот. Існавала сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак - родзіцца няўмека, аўторак - нараджаюцца працавітыя людзі, серада - неакрэслены лёс, чацверг - будзе шанцаваць, але хуткая смерць, пятніца - лайдак, злодзей, субота - шчаслівымі, удачлівамі, нядзеля - самыя шчаслівыя людзі, якіх чакае шанцаванне і поспех.
Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па каляндару.
Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павіны былі наведаць роджаніцу, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць у ложку.
Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашення на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты.
Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка. Для гэтай стравы куплялі навы гаршок, які потым разбівалі. У час падзелу кашы, якая амаль заўсёды заставалася за кумам, прыходзіў бусел, які віншаваў бацькоў і прыносіў ляльку (калыску). На хрэсбінах заўсёды прысутнічалі песні, якія былі пранізаны малітвамі за лепшую долю дзіця. Бабіну кашу хутка з'ядалі, каб дзіця пачало хутчэй гаварыць і хадзіць. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі паміж парадзіхай і кумамі і бабкай-павітухай. Як правіла парадзісе даравалі ручнік, абрус, хустку. Для бабкі і кумоў наміткі. Затым бабка рабіла магічныя дзеянні, каб лёс дзіця быў шчаслівы, пасля якіх быў рытуальны танец.
Да
найбольш важных падзей, што суправаджаліся
абрадывымі дзеяннямі і завяршалі
сімвалічнае далученне
Радзіная
абраднасць, як у цэлым уся традыцыйная
народная абраднасць зведала на сабе
негатыўны ўплыў сталінска-
Другі момант знікненне - знішчэнне сялянства як класа.