Лінгваметадычная спадчыня Я.Коласа

Автор: Пользователь скрыл имя, 08 Марта 2012 в 21:12, курсовая работа

Краткое описание

Мэтай даследаванння з’яўляецца аналіз лінгваметадычнай спадчыны Якуба Коласа. Для дасягнення мэты пастаўлены наступныя задачы:
- Раскрыць ролю Якуба Коласа ў развіцці методыкі выкладання беларускай мовы;
- Вывучыць навукова-метадычную дзейнасць Якуба Коласа;
- Адзначыць лінгваметадычныя асаблівасці “Методыкі роднай мовы” Якуба Коласа.

Оглавление

1. Уводзіны……………………………………………………………………….2

2. Раздзел 1

2.1. Віды аналіза тэкстаў……………………………………………………....5

2.2. Асаблівасці творчасці Якуба Коласа…………………………………….7

3. Раздзел 2

2.1. Метадычныя здабыткі Якуба Коласа……………………………………...16

2.2. Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа……………………………………22

4. Заключэнне………………………………………………………………….….2

5. Спіс літаратуры…………………………………………………………….….28

Файлы: 1 файл

Курсавая Лінгваметадычная спадчына Якуба Коласа.doc

— 197.50 Кб (Скачать)


Змест

1.      Уводзіны……………………………………………………………………….2

2.      Раздзел 1

2.1. Віды аналіза тэкстаў……………………………………………………....5

2.2. Асаблівасці творчасці Якуба Коласа…………………………………….7

3.      Раздзел 2

2.1. Метадычныя здабыткі Якуба Коласа……………………………………...16

2.2. Лінгвістычная спадчына Якуба Коласа……………………………………22

4.      Заключэнне………………………………………………………………….….2

5. Спіс літаратуры…………………………………………………………….….28

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Творчасць Якуба Коласа  увесь час знаходзіцца ў полі зроку літаратуразнаўцаў. Увага вучоных скіравана на даследаванне шматграннай праблематыкі творчасці, своеасаблівасці індывідуальнага стылю таленавітага аўтара. Якуб Колас – вялікі мастак слова,які глыбока выявіў грамадска-гістарычныя імкненні і духоўныя патрэбы беларускага народа,узбагаціў нацыянальную літаратуру выдатнымі творчымі здабыткамі. Пісьменнік імкнуўся стварыць сапраўдныя духоўна-маральныя ідэалы,напоўніць жыццё высакароднымі мэтамі. Пісьменніцкая індывідуальнасць Коласа нясе на сабе вельмі характэрны адбітак жыцця народа, яго тонаў. фарбаў, грамадскіх імпульсаў. Грамадзянская мэтаімкнённасць, чуйнасць да запатрабаванняў часу, мастацкая шматграннасць пісьменніка асабліва шчодра раскрываюцца ў яго апавяданнях і аповесцях 20–30 гадоў XX стагоддзя. Пісьменнік імкнуўся стварыць сапраўдныя духоўна-маральныя ідэалы, напоўніць жыццё высакароднымі мэтамі. У пошуках феномена нацыянальнага характару пісьменнік выкарыстоўваў гістарычную эпоху для праекцыі сучаснасці і мінулага. Ён добра ўсведамляў, што менавіта ад глыбіні ўзнятых гістарычных пластоў, шырыні іх распрацоўкі, таксама, як і ад асваення праблем сучаснасці, залежыць узровень сталасці айчыннай прозы [1,c.4-5] .Пра Я. Коласа напiсана нямала змястоўных кнiг, цiкавых навуковых даследаванняў. Але яны, зразумела, не ахоплiваюць i не могуць ахапiць i ўсебакова раскрыць багаты жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка. Глыбокую ацэнку творчасцi Якуба Коласа далi такiя даследчыкi, як I. Навуменка [2] , Ю.С. Пшыркоў [3], А. Александровіч [4]. Манаграфii Ю. Пшыркова i I. Навуменкi – гэта важныя цаглiны ў прыгожы гмах, iмя якому – сучаснае коласазнаўства.

Актуальнасць абранай тэмы даследавання абумоўлена неабходнасцю ўсебаковага сістэмнага даследвання лінгваметадычнага аспекта ў творчасці Якуба Коласа. Найбольшая ўвага надавалася вывучэнню мастацкіх асаблівасцей твораў пісьменніка,таму з’явілася неабходнасць найбольш грунтоўна распрацаваць і другі бок творчасці Якуба Коласа - метадычны аспект яго твораў.

Мэтай даследаванння з’яўляецца аналіз лінгваметадычнай спадчыны Якуба Коласа. Для дасягнення мэты пастаўлены наступныя задачы:

- Раскрыць ролю Якуба Коласа ў развіцці методыкі выкладання беларускай мовы;

-         Вывучыць навукова-метадычную дзейнасць Якуба Коласа;

-         Адзначыць лінгваметадычныя асаблівасці “Методыкі роднай мовы” Якуба Коласа.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца лінгваметадычная спадчына Якуба Коласа.

Прадмет даследавання - выяўленне лінгвістычных і метадычных асаблівасцей прац пісьменніка.

Навуковая навізна працы у тым,што ў ёй упершыню ў беларускім мовазнаўстве здейснены сістэмны аналіз творчасці Якуба Коласа у лінгваметадычным аспекце.

Работа змяшчае важны тэарэтычны матэрыял пра лінгваметадычны аналіз і яго асноўныя накірункі,а таксама асноўныя рэхі творчасці Я. Коласа. Таму тэарэтычнае значэнне работы заключаецца ў комплексным аналізе лінгваметадычнай спадчыны Якуба Коласа.

Практычнае значэнне даследавання заключаецца ў тым,што яго вынікі могуць быць выкарыстаны ў выкладанні курсаў беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школе, у стылістыцы,  лінгвістычным аналізе такстаў. Матэрыял паслужыць для падрыхтоўкі спецкурсаў,спецсеменараў, прысвечаных даследванню індывідуальна-аўтарскіх асаблівасцей пісьменніка.

 

 

 

1.1.           Віды аналіза тэкстаў і паняцце лінгваметодыкі.

Лінгваметодыка – сукупнасць метадаў,якія выкарыстоўваюцца ў вывучэнні мовы. Гэта амаль тое ж самае,што і выкладанне мовы роднай альбо нероднай. Гэты тэрмін выкарыстоўваецца часцей за ўсё у лінгвадыдактычных публікацыях,у методыцы выкладання беларускай мовы ў нацыянальнай школе.

Тэкст (па-лацінску: textus — «тканіна, сувязь, пабудова») — паведамленьне, якое напісанае, надрукаванае (выказваньне, абзац, разьдзел твору і г. д.) або выказанаевусна,іякое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасьцю, якое можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе. Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозьніваюць тры тыпы тэкстаў:  апавяданьне, апісаньне, разважаньне. Паводле стылю адрозьніваюць тэкст мастацкі, навуковы і інш.

У залежнасьці ад стылю, тэкст арганізоўваецца з дапамогай адпаведных сродкаў арганізацыі: лексычных і структурных канструкцыяў, зрокавага афармленьня і пад. Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту зьяўляецца сказ. Адносна класыфікацыі абзацу ў дачыненьні да тэксту думкі мовазнаўцаў разыходзяцца[5,с.22].

Аналіз - гэта падзел тэкста на фармальныя і фармальна-аналітычныя часткі. Тлумачэнне суправаджае ўсе этапы аналіза,аднак,нават выяўленне структуры тэкста,не прыводзіць да поўнага тлумачэння яго сэнса,наадварот гэта стварае шмат пытанняў. Інтэрпрытацыя тэкста лінгвістамі нетрывалая ў тым сэнсе,што яна павінна быць даступна для абмеркаванння. Лінгвістычная інтэрпрытацыя тэкста дазваляе:

-         Пазбегнуць канфлікта паміж формай і зместам

-         Суадносіць іх паміж сабой і тлумачыць,чаму менавіта такі змест патрабуе той ці іншай формы.

Існуе некалькі падыходаў да аналізу тэкста:

1.      Герменеўтычны падыход.

Герменеўтыка ззнікла ў антычнасці,як мастацтва тлумачэння тэкстаў. У яе сучасным стане яна займаецца праблемай  разумення тэкста у агульным сэнсе. Яе сутнасць - зразумець тэкст, кіруючыся тым, што ён ўяўляе сам па сабе. Па меры інтэрпрытыцыі тэкста  мы спалучаем яго часткі ў адзінае цэлае і тлумачым іх. Так утвараецца круг разумення ці герменеўтычны круг.

2.      Семіятычны падыход.

Семіотыка-навука аб знаках,з’явілася ў 20 ст. Семіотыка разглядае тэкст як арганізаваны знак, які складаецца са знакаў ніжэйшага ўзроўню-моўных, культурных, сацыяльных і г.д. У аснову семіатычнага аналізу пакладзены такія паняцці семіотыкі як знак, знакавая сістэма, віды знакавых сістэм і г.д. Такі аналіз уключае: выдзяленне і аналіз асобных знакаў ў творы, узаемадзеянне знакаў і сістэмы, узаемадзеянне паміж двумя і больш знакавымі сістэмамі.

3.      Лінгвістычны падыход.

Лінгвістычны аналіз уключае наступныя метады:

-         Лінгвістычны каментарый,галоўная задача і асноўны прыём якога- тлумачэнне незразумелых,малаўжывальных,устарэлых і спецыяльных слоў і выразаў.

-         Лінгвастылістычны аналіз - вывучае мастацкія сродкі тэкста.

-         Цэласны лінгвістычны аналіз - комплекснае філалагічнае вывучэнне мастацкага тэксту.

4.      Лінгваметадычны падыход. 

Існуе некалькі ўзроўняў лінгваметадычнага аналізу тэкста:

-         Выдзялене з тэкста моўных з’яў,неабходных для раскрыця вывучаемай тэмы,устанаўленне сістэмных сувязей паміж моўнымі адзінкамі.

-         Лінгвістычная экспертыза тэкста, якая адлюстроўвае узровень суадноснасці моўнага матэрыялу з асновамі сучаснай лінгвістыкі.

-         Метадычная экспертыза тэкста, якая выяўляе спецыфіку той ці іншай інфармацыі,спосабы яе засваення[5,с.24-25].

У працы будзем карыстацца лінгвамтыдычнай характарыстыкай тэкста.

 

 

1.2. Асаблівасці творчасці Якуба Коласа.

Якуб Колас - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч.

На першае дзесяцігоддзе XX ст. прыпадае пачатак працоўнай дзейнасці і першыя праявы грамадскай актыўнасці К. Міцкевіча, жанравы дыяпазон яго літаратурных твораў пашыраецца, яны робяцца больш дасканалымі, тады ж з'яўляюцца і першыя публікацыі.

1 верасня 1906 г. у віленскай беларускамоўнай газеце "Наша доля" з'явіўся верш - "Наш родны край", у якім аўтар называў родную зямлю "беднай старонкай", "забытым Богам краем". Гэта першы надрукаваны твор паэта. Тут упершыню быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас (надалей ужываліся таксама псеўданімы Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй "сацыяліст", Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і іншыя). 15 верасня 1906 г. у "Нашай долі" пад псеўданімам Дзядзька Карусь змешчана апавяданне "Слабода" пра самавольства царскай паліцыі - першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка. У той жа час ён пачынае актыўна супрацоўнічаць у якасці аўтара з віленскай беларускамоўнай газетай "Наша ніва". У творчасці Якуба Коласа гэтага перыяду з'яўляюцца новыя формы. Ён выходзіць на больш высокі ўзровень літаратурнай працы - пачынае пісаць алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця", дзе па-філасофску асэнсоўвае рэчаіснасць [12, c.21-22].

Зіму 1906-1907 гг. Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, дзе без афіцыйнага дазволу адкрыў прыватную школу. Пачаў складаць навучальны дапаможнік "Другое чытанне для дзяцей беларусаў". 15 верасня 1908 г. Якуб Колас засуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў, які, як было заяўлена на судзе, меў на мэце ліквідацыю існуючага ў Расійскай імперыі грамадскага ладу (у тым ліку ў складанні адозвы да настаўнікаў, хоць пісаў яе іншы чалавек, якога Колас суду не назваў). Увесь тэрмін пакарання Якуб Колас адбыў у Мінскім астрозе[13, c. 11]

У 1910-я гг. ён у сваёй творчасці звяртаецца да буйных літаратурных форм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці - пачынае працу над ліра-эпічнымі паэмамі "Новая зямля" і "Сымон-музыка".

Напісаныя ў гэты перыяд вершы і апавяданні друкаваліся ў газеце "Наша ніва". У 1909 г. у Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца" выйшла першая яго кніга "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", змест якой складалі вершаваныя і празаічныя творы пра з'явы прыроды, байкі і казкі пра жывёл, вершы і апавяданні на маральна-этычныя тэмы, а таксама прысвечаныя нялёгкай долі селяніна. У 1910 г. у Вільні надрукаваны першы зборнік вершаў "Песні жальбы" (напісаны ў 1906-1909 гг.), дзе паэтызуецца вобраз беларуса-мужыка, які нягледзячы на цяжкія сацыяльныя ўмовы, верыць у адраджэнне роднага краю, апавядае пра свой бяспраўны лёс, але пры гэтым мае пачуццё ўласнай годнасці, выказвае імкненне да лепшай долі. Высокую ацэнку гэтым раннім творам Якуба Коласа даў вядомы рускі пісьменнік Максім Горкі.

Пасля выхаду з турмы з верасня 1911 г. па 1914 г. Якуб Колас займаўся настаўніцкай працай.

Падчас Першай сусветнай вайны у 1915 г. у сувязі з набліжэннем фронту Якуб Колас разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Маскоўскую губерню, дзе быў мабілізаваны на вайсковую службу. Пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча (Масква, 1916 г.) служыў у запасным палку ў г. Пермі. Летам 1917 г. у званні падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але ў хуткім часе ў сувязі з хваробай атрымаў адпачынак і паехаў да сям'і ў горад Абаянь (цяпер Курская вобласць Расіі). Як настаўнік быў вызвалены ад вайсковай службы і працаваў выкладчыкам, школьным інструктарам у г. Абаяні і яго наваколлі[14, c. 44].

У вершах гэтага перыяду гучаць антываенныя матывы, трывога паэта за лёс Беларусі ў новых гістарычных акалічнасцях, якія склаліся ў выніку вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., і адначасова заклік да стваральнай працы на карысць роднага краю (зборнік вершаў "Водгулле", выдадзены ў Мінску ў 1922 г.). Таксама Якуб Колас працягваў працу над тэкстамі паэм "Новая зямля" і "Сымон-музыка", спрабаваў свае сілы і ў галіне драматургіі. Адзін з твораў гэтага жанру - п'еса "Антось Лата" (1917 г., упершыню пастаўлена ў 1918 г. у Мінску), дзе аўтар паказаў трагічны лёс селяніна, які меў калісьці сваю гаспадарку, але, страціўшы зямлю і ўсякія сродкі існавання, ператварыўся ў чалавека "дна". Пераломны гістарычны перыяд - ад Лютаўскай рэвалюцыі да Кастрычніцкай 1917 г., роздум Якуба Коласа над далейшым лёсам Беларусі адлюстраваны ў п'есе "На дарозе жыцця" (1917 г., пастаўлена ў Мінску ў 1921 г.) [15, c. 24-25]

Першая палова 1920-х гг. - вельмі плённы час у жыцці Якуба Коласа, яго службовай і літаратурнай дзейнасці. У 1921 г. па выкліку ўрада Савецкай Беларусі Якуб Колас вярнуўся ў Мінск. Быў супрацоўнікам Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы,  літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інстытута беларускай культуры, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку, працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

У 1921 г. у Коўне выйшаў зборнік апавяданняў "Казкі жыцця" (большасць "Казак жыцця" створаны да 1917 г., але працу над цыклам аўтар працягваў і надалей). У гэтых творах у алегарычнай форме выкладзены погляды на гісторыю і жыццёвую філасофію беларусаў як нацыі, іх месца сярод народаў-суседзяў, закрануты важныя сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана імкненне чалавека да пазнання таямніц прыроды і быцця. 

У першай палове 1920-х гг. Якуб Колас завяршае вялікія творы, задуманыя яшчэ за дзесяць гадоў да таго, у якіх намаляваў шырокую карціну жыцця беларусаў у канцы XIX - пачатку XX ст., выклаў сваё бачанне шляхоў развіцця нацыі [16, c. 9-11].

Информация о работе Лінгваметадычная спадчыня Я.Коласа